Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
А вось, калі Марта, зараза, усё ж такі, згледзела, як Антось перавозіў кросны, тут жа прыляцела на падворак і заявіла:
Дарма вы гэта ўсё возіце, дзядзька Антось... He нажывецеся дабром ворагаў...
Якіх ворагаў, Марта? Антось прыкінуўся недасведчаным. Што ты такое кажаш, Марта? Купіў я гэта...
— А тое й кажу... Вы што, ня ведаеце? — на гэты раз здзівілася Марта.
-He...
У гэтую нядзелю, Пуценька казаў, плянуецца нейкая акцыя па раскулачваньні і арышту ворагаў народу. Пуценька сьпісы іх паказваў, дык у сьпісе тым Качанюк стаіць першым нумарам, вось як!
За што ж такая чэсьць выпала Качанюкам быць першымі? абыякава спытаўся Антось.
А вы пра гэта ў Сьцяпана спытайцеся. Мой казаў, што сьпісы тыя Сьцяпан складаў, Марта хітра засьмяялася. A Ганька ў хаце?
У хаце... А чаго ты хацела?
Марта, як і Пуценька, ніколі так проста ў хату не заходзіла.
Можа, жменьку якую солі пазычыце... Пуценька казаў, што ў мястэчку ўчора ў краме ўсю соль разабралі...
Дрэнь справы, калі соль разьбіраюць чакай голаду, заўважыў Антось.
He, Пуценька казаў, што ў гэтым вінаватыя жыдылавачнікі і кулакі, яны дамовіліся між сабою і прыхавалі соль, каб пасьля цану падняць, але савецкая ўлада разьбярэцца ў гэтым, казаў Пуценька, і ўсіх накорміць.
Накорміць, накорміць! А як жа! — згадзіўся Антось і пайшоў да возу.
Марта пабегла ў хату.
Калі ж Антось заносіў у паветку стацвіну ад кроснаў, Марта выходзіла з хаты з газетным кулёчкам:
А можа, і добра, што прывезьлі, прагаварыла яна, гледзячы на бакавіну ад кроснаў. — Калі што якое, дык нам застанецца...
Чаму гэта вам? абурыўся Антось.
Я проста так сказала... Вы ня думайце... Але, як кажа Пуценька, дабро ворагаў народу павінна належыць трудаво-
му народу і савецкай уласьці... А мой Пуценька як раз і ёсьць такім!
Антось тады не ведаў, што зрабіць у гэтай сітуацыі: ці рассмяяцца над пачутым, ці прагнаць Марту з падворка так, каб болып не заходзіла. Але тады ён толькі стрымана азерыўся:
-	Ідзі адсюль... Нашла мне ворагаў і трудавы народ...
Марта пайшла, а Антось імгненна развярнуў каня і недзе пра хвілін дзесяць быў ужо ў цесця.
Качанюк не надта здзівіўся пачутаму.
-	Кажаш, у гэтую нядзелю, задумліва прагаварыў ён.
-	У гэтую, казала...
-	Сёньня, дарэчы, зь Сьцяпанам сутыкнуўся... Такое ўражаньне, што спецыяльна мяне высочваў... Кажа, што мяне ня проста раскулачваць будуць, адбяруць усё і вышлюць... Кажа, мы цябе судзіць будзем, паказальны працэс зробім... Прыедуць таварышы з раёну, з вобласьці, хай паглядзяць... Во, гад...
-	Даліся вы ў знакі гэтаму Сьцяпану...
-	Тут ня толькі я, бацькі нашы і дзяды неяк дзіўна жылі між сабою... Так, мірным часам усё быццам добра й да ладу ішло, а як толькі нейкая палітычная віхура ў краю, тады распачынаюць рабіць нейкія гадасьці адзін аднаму, каб як мага найболей насаліць, верх узяць адзін над адным, ці што... Адкуль гэта?..
Антось, будучы пры сваяцтву, ведаў трохі пра іх складаныя адносіны. У мірны час нават у госці адзін да аднаго хадзілі, дзяцей сваіх не супраць былі пажаніць, але, як толькі ў краі з’яўляўся нехта чужы са сваімі законамі і патрабаваннямі, адразу ж узнікалі нейкія прэтэнзіі і крыўды адзін да аднаго. I так магло быць не толькі між цесцем і Сцяпанам, не толькі між суседзямі. Так магло б скласціся між сваякамі і нават роднымі братамі.
Людзі рабіліся злымі і стараліся паскардзіцца гэтым чужым і прышлым на свайго суседа, вяскоўца, сваяка ці брата, заручыцца іх падтрымкай, каб нагадаць пра старыя і прытоеныя крыўды і адпомсціць. Казалі, што не без дапамогі Качанюка Сцяпан пабываў на Лукішках. Але ведалі ў вёсцы і другую гісторыю: пра тое, як нехта з Сцяпанавай радні падказаў царскім жандармам месца, дзе хаваўся ў 60-я гады бацька Качанюкоў пасля паўстання 1863 года. Цесцю тады было каля дзесяці гадоў, як не стала бацькі.
I вельмі часта ў часы гэтых палітычных завірухаў людзі чамусьці заставаліся на розных пазіцыях: ці ўладу не падзеляць між сабою, ці веру, ці зямлю.
-	Няма ў нашага народу адзінства, быццам сам сабе гаварыў цесць. Падзялілі народ на багатых і бедных, на паноў і мужыкоў, на «рускіх» і «польскіх», на сваіх і чужых, а калі няма адзінства поглядаў няма і адзінства мэты. I тады кожны, у залежнасці ад той ці іншай палітычнай моцы, цягне на сябе і для сябе, цягне ад такога ж, якім толькі што быў сам.
Цесць сам адказваў на свае пытанні, праўда, Антось шмат што яшчэ мог бы дадаць да яго разваг, але гэтага зараз рабіць не стаў. Адно было зразумела Антосю, што ў гэтым народным супрацьстаянні не апошнюю ролю адыгрываў фактар веры: католікі і праваслаўныя («палякі» і «рускія») часта, падбухтораныя сваімі святарамі (палякамі і расейцамі), заўсёды знаходзілі нейкія зачэпкі, крыўды і прэтэнзіі адзін да аднаго. Былі спрыяльныя абставіны ў католіка Качанюка за Польшчай, і тады праваслаўны Сцяпан яшчэ больш бяднеў. Калі сітуацыя змянілася на карысць Сцяпана, узніклі праблемы ў Качанюка.
А яшчэ ніколі не трэба забывацца пра чалавечую зайздрасць, прагнасць і хцівасць усяго хапае ў гэтым жыцці, аднаго толькі мала дабрыні і пачцівасці.
Паказальны працэс ён мне ўстроіць, абураўся цесць. Помсьціць...
— Дык, можа, гэта і лепш сваю невінаватасьць можна будзе даказаць, разважыў Антось.
Я ім такое пакажу і дакажу, што яны самі рады ня будуць! узрушана заявіў цесць, а пасля, падумаўшы, дадаў: Каму тут што дакажаш! Пасьля такіх працэсаў альбо расстрэльваюць, альбо даюць дваццаць пяць гадоў турмы.
За што страляць? здзівіўся Антось. А можа, яшчэ ўсё адвернецца? Можа,у іх хопіць розуму?
Можа... Я разумею, што Сьцяпану патрэбна гаспадарка, зямля, хата, інвентар... Хай давіцца! Але яму раскулачыць мяне — мала... Ен хоча зрабіць мяне ворагам савецкай улады, па ўсёй строгасьці і адказнасьці.
Дык можа дзе схавацца, перасядзець?
Куды мне, старому, хавацца, на магільніку хіба што...
Я ворагаў разумею так: гэта нейкія бандыты, якія на кожным кроку робяць усякія гадасьці савецкай уладзе: палохаюць народ, разганяюць камуны, нішчаць народнае дабро, зрываюць культурныя імпрэзы, страляюць актывістаў і г.д. -
Антось гаварыў усхвалявана. А які ж вы вораг? У нас такіх, калі паглядзець, дык і няма!..
Можа й няма, але будуць... Увогуле, баюся я, каб яны не ўзяліся за кожнага падазронага, цесць выводзіў невясёлыя высновы. Мне бацька расказваў, што рабілася пасьля паўстання Каліноўскага: вёскамі высялялі ў расейскія губерні, усю маёмасьць і нажытак забіралі чыноўнікі, а хаты палілі, каб не было куды вярнуцца...
Чуў пра гэта Антось. Дзед расказваў пра тое паўстанне і не такія рэчы.
Дык тое ж царызм, Мураўёў-вешальнік, жандармы...
А ты думаеш, гэтыя лепшыя?! Тады Сьцяпанаў дзед у актывістах хадзіў, а гэты — зараз. Што царызм, што Саветы... Што Мураўёў, што Сталін для нас адна халера!.. Мяркуючы з таго, што рабілася ў Савецкай Беларусі, дык гэтыя яшчэ й горшыя...
Колькі ўжо было гаворана пра гэта, але ад цесця такія меркаванні Антось чуў упершыню. Цесць ніколі не выказваў сваіх палітычных поглядаў, але паводле таго, як ён скептычна і іранічна адносіўся да дзейнасці тых, хто займаўся нейкай палітыкай, можна было думаць, што ў яго выпрацаваўся прафесійны палітычны нейтралітэт. У такім духу былі выхаваныя і яго дзеці, колькі ён не агітаваў сваіх швагроў да беларускасці, а Страчынскі (іх сусед) да польскасці, яны ані ў якую, маўляў, мы тутэйшыя, мы краёўцы і ўсё тут.
Пасля той гутаркі стала неяк неспакойна на душы. Цесць яшчэ прапанаваў Антосю забраць і дзе-небудзь прыхаваць выязны вазок, пра які ён толькі марыў раней, і жарэбчыка. Але не радавалі Антося, ані вазок Качанюкоў, ані плужок, ані жарэбчык...
-	3 другога боку, калі паглядзець, гаварыў цесць, я ж ня пан які і не паляк. Ну, трохі багацейшы, чым іншыя, але, калі што, бярыце гэтае багацьце, толькі не чапайце... Дык можа, і чапаць ня будуць, калі так скажу... Можа і абыдзецца?.. Як ты думаеш?
-	Дык я ж і казаў, які ж вы вораг? абнадзейваў цесця Антось, хоць і сам мала верыў у тое, што абыдзецца.
Сапраўды, на што яны спадзяваліся абодва цяжка было сказаць.
* * *
У красавіку павінен быць вялікі, як казаў камісар Трэпелеў, шухер святкаванне 70-годдзя з дня народзінаў
Леніна і чарговай гадавіны Гітлера. Сяляне не зусім уяўлялі, што павінна быць на гэтым «шухеры», але ўжо былі перакананымі ў тым, што радасць павінна быць вялікай. У школцы і ў бібліятэцы праводзіліся падрыхтоўчыя мерапрыемствы з гэтай нагоды: школьнікі і камсамольцы развучвалі песні пра любых «важдзей», вучылі на памяць вершы і рэвалюцыйныя маналогі.
На апошнім пасяджэнні райкама партыі шмат гаварылася і пра надыход вясенніх рэлігійных святаў: 21 красавіка ў католікаў Вялікдзень, а ў праваслаўных Вербная. У мястэчках, дзе ёсць царква і касцёл, будзе сапраўднае паломніцтва. Высновы паломніцтва быць не павінна, асабліва напярэдадні святкавання ўгодкаў Уладзіміра Ільіча Леніна. Было вырашана, што для гэтага трэба зрабіць: 1) актывізаваць лекцыйную антырэлігійную дзейнасць (тэматыка лекцый прыкладаецца); 2) узмацніць антырэлігійную прапагаду нагляднай агітацыяй і культурна-масавай работай; 3) зацікавіць і прыцягнуць моладзь да ўдзелу ў розных культурных і забаўляльных імпрэзах; 4) правесці наступныя імпрэзы: конкурсы і канцэрты мастацкай самадзейнасці, свята першай баразны, свята песні і вольнай працы; 5) наладзіць дэманстрацыю фільмаў; 6) абавязаць актыў (мясцовыя саветы, парткамы, культурна-масавы сектар) да арганізацыі і выканання вышэйзгаданых рэкамендацый.
Праўда, 20 красавіка дзень народзін Гітлера прайшло незаўважаным. Сцяпан хоць і развесіў абвестку пра лекцыю аб міжнародным значэнні пад назовам: «Вялікая Дружба-
Freudschaft (пра Сталіна і Гітлера)» і вялікі плакат з надпісам «Мы говорнм Сталнн, подразумеваем Гнтлер, мы говорнм Гнтлер, подразумеваем Сталнн!», але, апрача актыву, болей ніхто не прыйшоў. Кацалапаў нават зрабіў Сцяпану вымову, маўляў, калі ж столькі прыйдзе і 22 красавіка, дык Сцяпан можа ўзначаліць чарговую партыю ў Сібір, усьлед за тымі, каго ён туды ўжо адправіў.
21 красавіка нелегальна быў абвешчаны як дзень барацьбы з рэлігіяй.
Ужо з самай раніцы ў Багданоўцы гучалі галасы, граў гармонік: павінен быў адбыцца канцэрт, кіно і танцы.