Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Людзі, калі даведаліся пра такую эвакуацыю, спачувалі асуджаным і нават абураліся, але далей абурэння справа не даходзіла, маўляў, відаць, вінаватыя... хай Бог сцеражэ, абы не мяне.
Зразумела, што маёмасць і зямля арыштаваных і высланых сталі дзяржаўнай маёмасцю вельмі добры падмурак для арганізацыі калгасу. Там толькі адзін інвентар чаго быў варты: малатарні, вазы, плугі, бароны... А калі дадаць сюды памяшканні і жывёлу... Дарэчы, жывёлу, разам з пошарам, пакуль што раздалі шматдзетным сем’ям і бедным, і тыя былі вельмі задаволеныя «ворагамі народу» і савецкай уладай.
Так атрымалася, ажно не верылася, што ў наваколлі ў адзін момант не стала аніводнага пана. Людзі разбіралі і расцягвалі панскае дабро: некаму кола спатрэбілася, іншаму дошкі, камусьці панская брама спадабалася, а там, глядзіш, і дзверы з гумна знялі, і шыбы павымалі з вокнаў.
Разам з панамі ворагамі былі аб’яўлены ўсе тыя, хто быў прыезджым у міжваенны перыяд з цэнтральнай Польшчы: польскія служачыя, войты, афіцэры Войска Польскага, ляснічыя, чыноўнікі, паліцыянты, паштальёны, настаўнікі кантынгент гэты не заўсёды мог знайсці агульную мову з мясцовым насельніцтвам, да таго ж новае начальства тыя, хто прыехаў зараз з Савецкага Саюзу называлі іх каланізатарамі і падбадзёрвалі новымі калоніямі ў Сібіры. Гэты польскі кантынгент таксама разам з сем’ямі вывезлі ў невядомасць.
Была яшчэ адна вельмі цікавая катэгорыя «ворагаў», якіх вызначалі паводле спісаў польскай тайнай паліцыі. Гэтыя ворагі не паспелі яшчэ нашкодзіць новым уладам, але былі ўжо абвінавачаны за супрацоўніцтва з польскай дэфензівай у 1920 30-я гады. Што гэта было за супрацоўніцтва іншае пытанне, але вядома, што сярод беларускіх дзеячаў шмат хто тады быў вымушаны падпісаць такі «кантракт» з польскай паліцыяй, каб не быць застрэленым і не трапіць у польскі астрог у КартузБярозе. Якім чынам такія спісы трапілі ў НКВД застаецца загадкай. Амаль што ў кожнай вёсцы быў нехта арыштаваны і засуджаны паводле гэтых спісаў. Пры тым абвінаваўчае абгрунтаванне было вельмі кароткім, да прыкладу: «Маркевйч Роман Андреевйч йзоблйчается справкой 1-го спецотделенйя УНКВД Вйлейской волостй, взяпгой с орйгйнального архйва Вйлейской уездной полйцйй, где Маркевйч РА. значйтся как конфйденпг полйцйй... Обвйняется в том, что будучй агентом тайной полйцйй польского государства, проводйл актйвную борьбу протнв революцйонного двйженйя трудяіцйхся, пг.е. в преступленйях, предусмотренных ст.75 УК БССР»'.
1	Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
За сувязі з польскай паліцыяй быў арыштаваны і ляснік Антон Гоман з Мазалёў (узялі яго ў снежні 1939 г.)Якія там былі сувязі з паліцыяй, пра гэтае ніхто не ведаў, а тое, што яго, як чалавека пісьменнага, запрасілі новыя ўлады ўзначаліць лясніцтва пры сельсавеце, ведалі ўсе. Быць лесніком у гэты час было не проста панскі лес, некалі забаронены, стаў народным, і кожны, хто меў дачыненні да народу (а мелі ўсе), лічылі, што маюць права на нейкае палена з гэтага лесу. Вось толькі прынцыповасць Гомана была нейкай незразумелай народу.
У віну Гоману ставілі яго працу падсолтусам да прыходу Чырвонай Арміі і быццам бы ён выдаў польскай паліцыі Карповіча, Саўрыновіча і Страха Уладзіміра, якія былі абвінавачаны ў камуністычнай дзейнасці. Страха польскія ўлады прысудзілі да расстрэлу. Вінаватым быў Гоман і ў тым, што «всемерно укреплял белопольское фашйстское государство, актйвно боролся с революцйонным двйженйем на терpumopuu Западной Белоруссйй... Вйновным себя прйзнал полностью, йзоблйчаепгся показанйямй свйдетелеіі Саврйновйча, Спгрйго, Карповйча»'.
Відаць, не ўсё так проста было ў справе Гомана. Сонька, яго жонка, пасля арышту мужа стала шукаць праўду і даводзіць, што яе муж ані ў чым не вінаваты: ні перад людзьмі, ні перад савецкай уладай. Напісала яна ліст начальніку аператыўнай групы НКВД Ашмянскага раёна, што, маўляў, не таго чалавека вы арыштавалі, але адказу не дачакалася. Пасля даслала ліст на імя абласнога пракурора, і таксама безвынікова. Урэшце наважылася Сонька напісаць самому Сталіну. Людзі казалі, што, відаць, ад гора, здурнела баба хоча з самім таварышам Сталінам ліставанне наладзіць. Але Сонька ўжо анікога не слухала, узяла ліст паперы з вучнёўскага сшытка і стала пісаць:
«К Отцу й Учйтелю трудяіцйхся всего мйра Велйкому тов. Спгалйну ад Гомон Софйй Гаврййловны
ЗАЯВЛЕННЕ
«В то время когда Советская Россйя освободйла бедны трудяіцййся народ западной Беларусй од помеіцйков й капйталйстов граждане деревнй Ракутево й деревнй Ручей йзбралй моего мужа Гомона Антона Нвановйча леснйком над былым помешчьйм лесом. Проходя часто no лесу й зарослям он часто находйл логово, где лежалй недопалкй од nanupoc й даже натыкался на незнакомых лйц, о чём за всякйм разом заявлял в временной комйтет дер. Ракутево.
1	Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
Помеіцйков заіцйтнйкй Карповйч Павел co своей женой Верой Карповйч йз дер. Ручей Раковского c/coeema, Соврйновйч Константйн co свойм сыном Евстафйем Соврйновйчем й Сйдоровйч Мван йз дер. Мозалей того же с/совета, напйса лй фальшйвое заявленйе Властям Советского Союза о том, что мой муж был солтысом й леснйком прй польской властй й через него пострадало много людей. Властй арестовалй моего мужа, а меня с малолетнймй детьмй выселйлй. Прй сем прошу допросйть населенйе, каковы былй прй польской властй Карповйч Павел, Сйдоровйч Мван й Соврйновйч Константйн co свойм сыном Евстафйем Соврйновйчем. Карповйч Па вел был помешчьйм сторожом, через которого помеіцйк хотел пострелять граждан деревнй Ракутево Стрйгу Юльяна й Гомона Антона. Соврйновйч Константйн co свойм сыном Ев стафйем являлйсь явные сйй заіцйтнйкй помеіцйков й польского правйтельства. От йх доносов в полйцйю й помеіцйкам пострадалй граждане деревнй Мозалй Соврйновйч Нйколай, Сйдоровйч Александр, Сйдоровйч Мйхайл, Гомон Васйліій й Чесновска Евгенйя. До того Соврйновйч Константйн co сво йм сыном не являлйсь беднякамй, ймелй 15 гектаров землй: до нйх на дачу прйезжалй даже судья загранйчных дел, которые вместе с местнымй помеіуйкамй й служаіцймй всякйх правленйй проводнлй гулянкй у Соврйновйчей й его прйятелей. Сйдоровйч Нван сын члена громады был e napmuu коло молодёжй, являлся хулйтелем Советского Союза, Красной Армйй й Её правйтелей й так сама не являлся бедняком, ймел около 12 гектаров землй, что прошу допросйть гражданок, которые слышалй его хулйтельные слова Сйдоровйч Нйну й Стрйго Анйсью йз деревнй Ручей й граждан дер Крйулянкй Раковского с/совета Гордевйча Евстафйя й Грудйна Юльяна. В дальнеішіем доношу, что мой муж являлся бедняком, пройсходйл йз батраков, был угнетаемым от помеіцйков, так как помешчья земля находйлась на полметра од построек моего мужа й окружала йз двух сторон, так что даже прйходйлось навязывать курйцу. Ненавйсть к помеіцйкам й польскому праву воз ростало с каждым днём, йз-за чего он открыто почтй наговарйвал крестьян npomue помеіцйков, дожйдаясь освобожденйя Советскйм Союзом, что й прошу допросйть граждан деревнй Мозалй Соврйновйча Нйколая, Пйнкевйча Осйпа, Гомона Ва сйлйя, Сйдоровйча Александра, Савйцкого Дймйтрйя; граждан йз деревнй Раковцы Ярошка Осйпа, Грйнкевйча Юльяна, Грйнкевйча Пвана, Сйдоровйча Васйлйя,ЛатышаАнтона й прочйх местного населенйя, а таксама евреев меспгечко Крево Сморгонского района. В вйду сего обраіцаюсь с просьбой, до-
просйть выменённых свйдетелей й освободйть моего мужа. В чём й подпйсалась Гомон Зофйя»1.
Заместа адказу ад вялікага Сталіна, прышло кароценькае паведамленне з абласной пракуратуры: «На ваше заявленйе сообіцаем, что дело вашего мужа Гомона Антона Мвановйча следствйем скончено й направлено no подсудностй на рассмопгренйе Особого Совеіцанйя прй НКВД СССР. Прокурор no спецделам Вйлейской облпрокуратуры Ерёмйн»2.
Казалі людзі, што гэтае «асобае савешчанне» менш за «чацвярынку» (25 годзікаў) нікому не дае, што ад гэтай маскальскай нормы (у царскай Расеі на 25 гадоў забіралі ў «маскалі» салдаты) можа ўратаваць хіба што толькі «вышка» (вышэйшая мера пакарання) расстрэл.
Сонька суцяшала сябе тым, што мала чаго могуць нагаварыць людзі, а вось дойдзе яе ліст да Сталіна, і ён разбярэцца... Але адказу ад «Отца н Учнтеля трудягцнхся всего мнра» Сонька так і не дачакалася. 10 лютага арыштавалі і Соньку з малалетнімі дзяцьмі, як членаў сям’і ворага народу, і адправілі разам з іншымі ворагамі і здраднікамі на далёкі ўсход сонца.
У Алжыр3 паехала наша Сонька,-задумліва неяк гаварыў камісар Трэпелеў. Там шмат такіх, як яна.
А на месца лесніка быў пастаўлены свой чалавек, які разумеў, што шкадаваць былога панскага лесу не варта. Людзі тады атрымалі вольніцу на дрэва. Дрэвам сталі гандляваць усе, нават камітэтчыкі і старшыня сельсавета. Разліковай адзінкай часцей былі гарэлка «Маскоўская» і самагонка.
Прынамсі, так было не толькі ў адным нейкім сальсавеце, так было паўсюдна.
Услед за такімі тайнымі супрацоўнікамі (канфідэнтамі), ворагамі народу былі аб'яўлены сябры розных польскіх культурных, палітычных, вайсковых суполак, згуртаванняў, партыяў і таварыстваў. Малатаго, што «добрыя людзі« рабілі «добрыя» манеры і падказвалі «энкэвэдыстам», каго трэба ў першую чаргу арыштаваць, дык не лепшую паслугу зрабілі самі сабе палякі, «падарыўшы» Саветам свае паліцэйскія архівы. Паводле тых архіваў лёгка прасочвалася, хто і кім быў пры Польшчы. Менавіта на гэтыя архівы спасылаліся, як на першакрыніцу, энкэвэдысты ў сваіх абвінавачваннях, да прыкладу: «Романовйч ГІётр Мвановйч, no сохранйвійймся былым польскйм архйвом, являепгся членом napmuu «Озон»; іншых абвінавачвалі ў тым,
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
2 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
3 АЛЖНР Акмолннскн лагерь жён нзменннков Роднны.
што «былй членамй партпйй не соцйалйстйческой орйентпацйй», «являлйсь добровольцемй банды Домбровского, актйвно боролйсь протйв частей РККА», альбо былі «участнйкамй другйх польскйх повстанческйх контрреволюцйонных шпйонско дйверсйонных групп», альбо належалі да «польской федэрацыі ваенных рэзервістаў»1. У супрацоўніцтве з паліцыяй было вельмі шмат абвінавачаных членаў Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) усе яны сталі «ворагамі народу», бо «занймалйсь предапгельской (провокаторской) деятельностью».