Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
- Ну, чаму ж не?
- А помніш, што ён казаў пра галадамор у Саветах цэлыя вёскі ад голаду выміраюць, а ён хацеў бы сям’ю неяк ўратаваць!
- Помню, тады ж Сьцяпан ўсім даводзіў, што ён правакатар, што гэта ўсё спецыяльна гаворыць, за грошы...
- А чалавек зь сям’ёй нелегальна перайшоў мяжу, так проста, ні з таго ні зь сяго, не пайшоў бы ён на такую рызыку, даводзіў Янук. А цяпер уяві раптам адкрылі мяжу для ўсіх, і што?..
- 1 што? не зусім разумеў Антось.
- А тое, што ўся гэтая галодная арава з савецкага раю папрэ сюды, і ўшчэнт усё апустошыць: і крамы, і амбары, і агароды...
- Дык выходзіць што?.. Мяжа будзе да таго часу, пакуль у нас будзе трохі лепш?
- Датуль, пакуль не пазьнікаюць польскія тавары ў крамах... Але чакаць, мусіць, засталося нядоўга...
Яшчэ доўга яны сядзелі і гаварылі. Антук расказваў, як не пашэнціла яму пры вяртанні назад. Таксама ўсё рабіў правільна: і нейтральную паласу прайшоў з махоркай, і шчыліну знайшоў у дроце, і пралез, каб не дзынкнула, а пасля, быццам бы тут яго і чакалі. Вэрхал падняў нейкі заблукалы, шалёны, альбо спецыяльна вывучаны сабака. Антук, як мог адбіваўся ад яго, пакуль не падляцелі людзі з дапамогаю: закрычалі, адагналі сабаку, стукнулі па галаве, і ўсё... А пасля завялі куды трэба, білі добра, усё дапытваліся: «Прнзнавайся, сволачь, какая твоя нстннная цель незаконного пересечення государственной граннцы?». Яны думалі, што ён хацеў перайсці на той бок. А довады Антука наконт таго, што ён заблудзіўся, што ён не ведаў пра мяжу, што прайшло каля чатырох месяцаў, як нас уз'ядналі, і мы жывём у адной краіне БССР, для памежнікаў былі пустым лямантам. Суткі пратрымалі ў нейкім склепе, а пасля перавялі ў Мінск. Прыпісалі яму незаконнае перасячэнне мяжы з мэтай дыверсійна-тэрарыстычнай акцыі (спроба забойства Цанавы), шпіёнства на карысць буржуазнай Польшчы, плюс адсутнасць дакументаў, справа даходзіла да расстрэлу. Мала яго ратавала польская даведка пра вызваленне з Лукішак «энкэвэдэшнік» і гэтую даведку імкнуўся «прышыць» да справы, маўляў, ведае ён гэтыя шпіёнскія штучкі палякаў, самі вярбуюць і даюць такія даведкі для прыкрыцця... мы праверым. А неяк аднойчы ўсіх «перабежчыкаў» і іншых «ворагаў народу» (каля двухсот чалавек) сталі загружаць у машыны. Куды іх везлі ніхто не ведаў. Меркаваць пра канцовы прыпынак можна было толькі па тым, што адну калону суправаджалі ажно дзве машыны
ўзброеных людзей (казалі, што гэта расстрэльная каманда), а другую толькі канваіры. Антук быў у другой калоне. Іх прывезлі на нейкую глухую станцыю і загналі ў «цялятнікі». Куды, як і што да чаго усё было ў вялікім сакрэце. Ноч прасядзелі ў «цялятніку », а назаўтра зайшлі людзі ў форме НКВД і зачыталі прысуды: каму далі восем, каму дзесяць, каму пятнаццаць, каму дваццаць, каму дваццаць пяць. Антук атрымаў «чырвонец». Адно яго цешыла, што савецкія грамацеі пераклалі яго прозвішча з польскай даведкі не як Дайновіч, а як Дойневіч. Вось хай і шукаюць яны цяпер таго Дойневіча, а ён, Дайновіч, тут не пры чым. У вагоне Антук быў адным з ініцыятараў уцёкаў, балазе досвед у яго ў гэтай справе быў вялікі. Амаль да самай Воршы шчапалі дошку ў падлозе вагона. А пасля, дзе на прьшынках, дзе пры павольным руху цягніка лягалі на шпалы. Праўда, жадаючых было няшмат.
Паўторнае «перасячэнне» мяжы для Антука было больш паспяховым.
15. Ачліурэньне (з нататніка заходніка)
30 каспгрычніка Народны сход прыняў дэклярацыю пра канфіскацыю зямлі і маёмасьці з усімі пабудовамі, інвенпгаром і жыўнасьцю польскіх асаднікаў, буйных памешчы.каў і манастыроў. Масавае тыповаерабаваньне, якое назіралася на «вызваленых» землях узаконілі, яно набыло прававы статус у якасьці барацьбы з «ворагамі народу». А што будуць рабіць з «вызваленымі» ад усёй маёмасьці і сродкаў на існаваньне людзьмі, цяжка сказаць, але здагадацца можна хутчэй за ўсёраспачнецца чарговая масавая дэпартацыя людзеіі на малаабжытыя землі Сібіры і Далёкага Усходу.
5 сьнежня быў праведзены новы адміністрацыйпы пад зел на вобласьці, раёны і сельсаветы: былі створаны мясцовыя,раённыя, і абласныя выканкамы. Новыя пасады займалі, у асноўным, прыезджыя. Перадача ўлады ад часовых камітэтаў і камплектацыя штатаў адбывалася на працягу сьнежня і студзеня наступнага года.
У савецкіх газэтах шмапг пісалі пра будаўніцтва сацыя лізму і імклівы рост дабрабыту насельніцтва ў Заходняй Са вецкай Беларусі. Створаныя на мясцох саветы вельмі часта зьбіралі людзей на розныя сходкі, і старшыні заіімаліся звычайнай. агітацыяй, прапагандуючы савецкі ўклад жыцьця, калектывізацыю і ідэялёгію.
Людзей чамусьці напачатку мала радавалі савецкія перамены. Зь нейкай падазронасьцю яны. ўспрымалі савецкую
статыспгыку пра той дабрабыпг, навабудоўлі, фабрыкі і заводы. Многія сяляне абыякава рэагавалі нават на тое, што пгэрыторыя Беларусі павялічылася ў два разы, і беларусаў стала ўдвая больш ажно 10 мільёнаў. Здавалася, якраз наадварот: беларусаў станавілася ўсё меней і меней. Начальства, відавочна, ня проста ігнаравала тутэйшую гаворку беларускую мову, а старалася падкрэсьліць недарэчнасьць такой мовы; выганялі з сваіх кабінетаў тых сялянаў, якія свае праблемы выкладалі на сваёй мове, маўляў, ідзіце і навучыцеся спачатку гаварыць правільна, тады і прыходзьце. I людзі вучыліся — у Іх не было інійага выхаду.А зь цягам часу людзей агарнуў нейкі дзіўны энтузіязм паслухмянасьці — усё часьцей і часьцей можна было заўважыць, як той ці іншы. селянін, зьняўшы шапку перад начальствам, ківаў галавой у знак згоды; а пасьля гутаркі яшчэ доўга не асьмельваўся надзець шапку на галаву. Такая паслухмянасьць прытупляла ў людзей чалавечнасьць і адвечны.я патрэбы. Усіх захапіла нейкая млявасьць і абыякавасьць да жыцьця: ім рабілася ўсё роўна, альбо, навапг добра. Людзі перасталі думаць і гаварыць пра нешта высокае і ўзьнёслае; пры сустрэчах абумоўліваліся двума-трыма сказамі пра надвор’е, неўрадлівую бульбу і пра заўтрашні дождж. Быў адзін час, калі найбольш папулярнымі пытаньнямі пры сустрэчах былі: «А што сам сёньня сьнедаў?.. А што вы рыхтавалі на палудзень?..А што будзе на стале на вячэру?..». I гэта людзей хвалявала значна болей, чым уся сусьветная сацыялістычная рэвалюцыя з сваімі камінтэрнамі і капіталізмамі. Але й тут не было шчырасьці ў адказах, бо, зь цягам часу, той, хто смачна і добра еў, мог быць западозраны ва ўкры.цьці лішкаў дабра ад савецкай улады і ўзяты. ў распрацоўку. I тым ня меней зь нейкім бяздумным захапленьнем глядзелі людзі на ўсё, што рабілася навокал, захапляла навапг тое, што немагчыма было растлумачыць і зразумець, дзе цалкам адсутнічала логіка і здаровы сялянскі розум, як да прыкладу, кінуць усё: сям'ю, зямлю, гаспадарку і паехаць па крыкліваму закліку парпгыі на якую небудзь камсамольскую будоўлю, дзе вельмі весела, раманты.чна і шчасьлівым савецкім людзям шмат даюць савецкіх грошаў. Быццам нейкае ачмурэньне найшло на людзей, быццам нехта, таямнічы і невядомы, напусьціў нейкага пылу людзям у вочы, і шмат хто зь іх пачынаў адчуваць сябе і сапраўды шчасьлівым.
16. Упаўнаважаныя ад народу
Пасля гэтых усіх выбараў і адбораў, падзелаў і перадзелаў папаўзлі вёскай новыя чуткі пра тое, што сельсаветчыкі, актывісты-камунары і нейкія ўпаўнаважаныя з гораду восьвось будуць праводзіць перапіс насельніцтва і маёмасці, будуць мераць зямлю і пісаць: у каго колькі кароў, цялят, свіней, курэй і г. д. А пасля за ўсё гэта трэба будзе плаціць непамерна вялікі падатак кожны месяц за кожны пункт спісу, а хто не выплаціць, дык ад таго адбяруць гаспадарку, зямлю і аддадуць «малаімушчым» альбо забяруць у камуну, а гаспадароў такіх будуць высылаць у Сібір. Альбо, як выхад, прапаноўваўся камунарскі варыянт: са сваёй зямлёй, з каровай, з канём, з цялятамі, з курамі і свіннямі дружна, усёй сям’ёй уступаеш у калгас, і... не плаціш аніякага падатку, і не едзеш да белых мядзведзяў.
I тады ўжо некаторыя, хітрэйшыя, стараліся нейкім чынам збыць жывёлу, прадаць, зрабіць абмен на рэчы ці адзенне альбо рэзалі ці забівалі на мяса хоць усё ж нейкая карысць была.
Але перш, чым з’явіліся сапраўдныя прадстаўнікі ўлады, некаторыя хаты наведалі «упаўнаважаныя ад народу», менавіта так яны сябе называлі. Ідэя «упаўнаважаных» належала вядомым жулікам і прайдзісветам Мечыку і Славіку. Тады, калі расцягвалі панскае дабро ў час захопу сядзібы пана Карчэўскага, іх не было (недзе пілі гарэлку), а з’явіліся яны трохі пазней, калі ў пакоях засталіся адны кнігі, абразы, ды карціны. Вось тады аматары мастацтва і ўзялі некалькі карцін (каб загнаць каму за пляшку) і некалькі кніг, сярод якіх адна была гаспадарчая кніга з прозвішчамі і нейкімі лічбамі аб выплатах, арэндах, падатках, а другая вялікая і тоўстая кніга ў чырвоным пераплёце з выбітымі пазалочанымі літарамі на вокладцы. Праўда, літары тыя, якія складалі слова «Biblija», прыйшлося здзёрці, бо маглі скампраметаваць. Дык вось жа, з гэтымі кнігамі, з землямерам, альбо, як яго называлі ў ваколіцы «казлом», і пайшлі хлопцы рабіць перапіс. Кнігі і «казёл» стваралі ўражанне і надавалі аўтарытэту перапісчыкам. Для самавітасці бралі з сабою Пуценьку і чырвонаармейца з «трохлінейкай». У далёкія хутары хадзіў з імі нават камісар Трэпелеў. Заходзілі ў падворак альбо ў хату, разгортвалі тоўстую чырвоную кнігу і, паводле «апошняй пастановы ЦК Саўнаркома БССР і дырэктівы № 1 лічна таварыша Сталіна...» і гаспадарчых папер, аргументавалі перапіс гаспадаркі. Падзеля гэтага ім трэба абмераць зямлю, зайсці
ў хлеў і перапісаць усю скацінку, бо за ўсё, а з кожнай галавы ўдвая, трэба будзе плаціць вялікі падатак маладой дзяржаве, бо ворагі не дрэмлюць і трэба дапамагчы галадаючым у Паволжы. Калі ж хто з гаспадароў сумняваўся ў сапраўднасці «упаўнаважаных» і гнаў іх вон, пры тым абражаючы рознымі нецэнзурнымі словамі, Пуценька пагрозліва крычаў у адказ:
- За аскарбленьне савецкай власьці будзеце атвечаць перад народным судом!
А хлопцы тым часам з усёй сур’ёзнасцю даставалі з-за пазухі невялікае чырвонае палотнішча (Пуценька ахвяраваў стужку паркалю ад наўлечкі) і зацягвалі:
- Весь мір насілья мы разрушім до аснавання, а затем. Мы наш, мы новый мір построім, хто был нічем, тот станет всем!.