• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    шта. Пасьля прадраў вочы, кажа, пайшлі пакажу. Прыводзіць мяне да печы і кажа: «Глядзі, вось на печы, каля трубы, старая авечка, і на жонку паказвае. А вось, вакол яе маладыя авечкі (на дзяцей). Вось гэта баранчык...». А каб ты здох!.. Я да жонкі яго, так і так, заплаціў задатак... А яна ў лямант, каму паверыў, пан Рабіновіч, у нас зроду авечак не было, а задатак — прапіў ён ваш задатак... Найшоў зь кім зьвязвацца...
    Дык вось, адно лета працаваў Любрык сезонным работнікам у пана Дабрынскага. Навакольныя паны ведалі Любрыка і таму на працу браць не хацелі. Ведаў яго і Дабрынскі, але ўзяў. Іншы раз малады пан любіў паслухаць пра «подзвігі» Любрыка; дзе ў гэтых аповедах была праўда. а дзе не цяжка сказаць, але слухаць было цікава. Неяк слова за слова пан, маўляў, не веру і усумніўся ў зладзейскіх здольнасцях Любрыка, абазваў Любрыка лгуном, абманшчыкам і прайдохам. Той загарэўся, калі пан не верыць, дык можа праверыць... Як? Хай пан толькі торбу з грашыма паставіць на стале, каля вакна і пільнуе... Калі торба да раніцы знікне, пан прайграў. Калі не будзе працаваць Любрык у пана задарма да калядаў. Пан Усевалад зрабіў так, як дамаўляліся: торбу з грашыма паставіў на стол, каля вакна, a сам патушыў лямпу, сеў з рэвальверам насупраць і стаў чакаць. Недзе пад раніцу гучна дзынкнула шкло і ў вакне паказалася чалавечая постаць. У гэты ж момант прагучалі два стрэлы. Пан выразна пачуў нейкую валтузню за вакном і запаліў лямпу торбы з грашыма на стале як і не было. А калі трохі развіднела, убачыў пан пад вакном мёртвага чалавечка, забітага, відаць, ім і спалохаўся не на жарты. Пасля, як падышлі работнікі, апазналі ў нябожчыку пад вакном чалавека з суседняй вёскі, якога тры дні таму назад пахавалі. Пан тады загадаў батракам аднесці нябожчыка на пагост і пахаваць, а пасля адшукаць і прывесці да яго Любрыка, але таго і след прастыў разам з той торбай.
    Вось такое было прымяненне зброі панам Дабрынскім. Што было праўдападобным, дык тое, што любіў Дабрынскі хадзіць з сваім рэвальверам і, часам, папалохаць людзей, але толькі, калі на гэта была сур’ёзная нагода. Аднойчы панскі стораж Картановіч Паўлюк высачыў, як ракуцеўскія сяляне кралі ноччу панскае сена. Тады Дабрынскі некалькі начэй сам не спаў, а ўсё ж такі падлавіў ён момант з мужыкамізлодзеямі і адкрыў «пальбу». Тыя пасля, казалі людзі, ноччу спаць не маглі ускаквалі і нешта крычалі. Прыйшлося ім пасля ездзіць да Чубіка лячыцца ад пярэпалахаў.
    У якасці галоўнага абвінавачвання ў справе пана Сёвы Дабрынскага праходзіла фармулёўка «соцнально опасный эле-
    мент». Тут аніяк не ўкладвалася ў галаве, чым гэты элемент быў так небяспечны ўладам?
    Далітаму «элементу» пяць гадоў выпраўленча-працоўнага лагера (НТЛ), што паводле савецкіх тэрмінаў было вельмі і вельмі мала.
    Калі з панам Дабрынскім усё было зразумелым паводле логікі савецкіх функцыянераў: ён пан, а значыць — вораг, дык арышт Зміцера Жаўтка з суседняй вёскі стаў як гром сярод яснага неба. Жаўток не толькі панам падпанкам не быў; хоць і з сялянаў, але пісьменны і любіў паразважаць пра перамены ў краі. Відаць, некаму не зусім да спадобы былі гэтыя разважанні. Жыў у згодзе, быў добрым суседам і ўвогуле добрым чалавекам. Але, відаць, усё ж такі не ўсім ён быў добрым і некаму некалі, мусіць, не дагадзіў так, як таму хацелася. Уся справа была ў тым, што пры паляках працаваў Жаўток нейкі час секвістратарам — зборшчыкам падаткаў. На такой пасадзе дагадзіць кожнаму было проста немагчыма. I хаця пры паляках вялікіх праблемаў не было з падаткамі, але шмат хто не мог дараваць Жаўтку таго факту, што ён забірае ад іх дабро на карысць польскай дзяржавы. Але гэта было толькі паловай бяды другой нагодай для помсты магла быць свядомая беларуская пазіцыя Жаўтка: знаёмствы і сустрэчы з сябрамі Беларускага пасольскага клубу Рак-Міхайлоўскім і Мятлом, заснаванне і кіраўніцтва суполкамі “Грамады” і ТБШ, сяброўствы ў “Грамадзе” і КПЗБ, пастаянныя слежкі паліцыі і разборкі ў паліцэйскіх пастарунках і іншае. А зараз, калі прыйшлі Саветы, настаў найбольш спрыяльны час помсты зараз, калі палякі не засадзілі яго за краты, дык гэтае могуць з задавальненнем зрабіць Саветы.
    Арыштавалі яго недзе ў пачатку кастрычніка, прыехала аператыўная група на спецыяльнай машыне з Ашмяны, у хаце зрабілі ператрус. Два следакі ў форме НКВД зайшлі да суседзяў, пахадзілі па вёсцы, дзеля ліку нешта распытвалі пра Жаўтка, пра яго знаёмствы, сустрэчы, гутаркі. Трэці “энкэвдэшнік” у гэты час у хаце вёў допыт і афармляў патрэбныя паперы. 3 ім былі два чырвонаармейцы, а трэці салдат “дзяжурыў” на вуліцы.
    Тым, хто ведаў Жаўтка, гэты арышт быў абсалютна незразумелым: які ён вораг савецкай уладзе?..
    Зразумелым было толькі адно: нехта помсціў Жаўтку.
    Можа таму, што гэта быў першы такі нечаканы і нічым не абгрунтаваны арышт, а можа і праз звычайную людскую цікавасць, на падворку Жаўтка сабралася каля двух дзясяткаў
    мужчынаў. Цікавіла іх адно: у чым вінаваты Жаўток? Адказы аператыўнікаў наконт таго, што “паступіў сігнал”, людзей не задавальнялі адразу ўзнікала пытанне: “Які сігнал?” і “Хто гэты такі сігналісты?”. He рэагавалі вяскоўцы і на просьбы аператыўніка камісара Трэпелева разысціся сваімі хатамі падобраму. Урэшце, каб справа выглядала сур’ёзна і, магчыма, каб зняць напружаную сітуацыю, старшы аператыўнай групы, камісар, выйшаў на ганак у суправаджэнні двух чырвонаармейцаў і Трэпелева, даволі ветліва прывітаўся, павіншаваў усіх з перамогай партыі Леніна-Сталіна і сказаў:
    — Мы нмеем всякое право в случан ослушнвання вамн органов советской властн на команду «разойтнсь!» лнбо арестовать вас, лнбо прнменнть оружне. Но я вас, на первый раз, хочу простнть н предупреднть, чтоб это было в первый н в последннй раз... Что касается вашего земляка, так, чтоб у вас не осталось какнх-лнбо сомненнй по поводу его законного ареста, я, по мере возможностп, так как многое в ннтересах следствня разглашать не положено, ознакомлю вас с некоторымн пунктамн протокола предварлтельного расследованля... Слушайте.
    Камісар разгарнуў сваю планшэту, дастаў лісток і стаў чытаць: «... Оператйвной группой НКВД арестован как провокатор польской дефензйвы Желток Дмйтрйй Фомйч, 1901 года рожденйя, жйпіель деревнй Куренец, белорус, грамотен... Пройзведённым no делу предварйтельным расследованйем установлено, чпго Желток Дмйтрйй Фомйч прожйвал в деревне Желткй... По предложенйю послов йз польского сойма РакМйхайловского й Метлы органйзовал конпгрреволюцйонную органйзацйю «Белорусская Громада» в 1927 году й был актйвным деятелем до 1928 года; неоднократно вызывался вразведпляцувку начальнйком отдела тайной полйцйй Гродскйм, где ему предлагалй стать агентом польской полйцйй, выдавать членов КПЗБ, за чпго ему предлагалй 50 злотых, в дальнейшем обеіцалй обеспечйвать всем необходймым для жйзнй. Он якобы отказался от денег й отказался работать на тайную полйцйю... Далее установлено, что Желпгок Д. Ф. работал сек вйстратором с 1930 no 1932 год, заіцйіуал йнтересы бывшего польского правательства й угнетал крестьянспгво, отбйрая ймуіцеспгво у крестьян за неуплату налогов. В частностй, в деревне Любкй йм лйчно былй отобраны 2 коровы у крестьян за неуплату налогов... Желток Дмйтрйй Фомйч обвйняется в іпом, что является провокатором революцйонно-настроенных масс, заіцшцал йнтересы бывшего польского правйпгельства, угнетал беднейшйе слой трудяіцйхся, то есть, в преспгупленй
    ях, предусмотренных статьёй 74 Уголовного Кодекса БССР... Следователй УНКВДМосковйн, Зуев, Соснов... »‘.
    -	Егцё вопросы есть? пытанне камісара прагучала неяк вельмі пагрозліва.
    -	Пытаньняў няма, адказаў за ўсіх Янук Дайновіч. Ёсьць толькі недаразуменьне... Так можна арыштаваць кожнага...
    -	Кожнага н арестуем, еслн будут улнкн на это бесцырымонна адказаў камісар. А сейчас расходнтесь!
    Людзі разышліся, а Жаўтка неўзабаве, са звязанымі рукамі, у суправаджэнні галашэнняў жонкі і дзяцей, вывелі з хаты, загрузілі ў машыну і павезлі.
    13.	Савецкія выбары
    На чарговым сходзе ў Загоне (на гэты раз народ сабралі ў гумне Дабрынскага, бо пырскаў дожджык з мокрым снегам), Пуценька вельмі шмат гаварыў пра пана Сёву Дабрынскага: зачытваў (у мэтах прафілактыкі) абвінаваўчы акт і пагражаў разабрацца з тымі, хто выступаў з просьбамі ў яго абарону, маўляў, у яго ёсць калькі і арыгіналы такіх лістоў з подпісамі сялянаў. Пуценьку падтрымаў і Сцяпан, маўляў, не трэба толькі распускаць сліні па такіх ворагах працоўнага сялянскага люду, як пан Дабрынскі і яму падобныя сяляне зажывуць шчасліва і радасна толькі тады, калі не будзе такіх эксплуататараў, як Дабрынскі, і такіх правакатараў, як Жаўток.
    На сходзе было вырашана забраць палову дому Дабрынскага пад патрэбы камуны і арганізацыі савецкай улады на месце. Планавалі ў гэтай палове размясціць хату-чытальню.
    На сходзе раптам, ні з таго ні з сяго, узнікла пытанне наконт Вільні. Справа была ў тым, што дзясятага кастрычніка Сталін падарыў літоўскаму пракамуністычнаму ўраду беларускую Вільню і частку Віленшчыны. Такім рашэннем Сталіна абураўся нават Сцяпан:
    — Што яны там сабе ў Маскве думаюць у Вільні аніколі не было жмудзінаў. А цяпер, што робяць: завозяць з-пад Коўна і Шаўляя жамойтаў і выдаюць іх за літоўцаў.
    Літоўцы і сапраўды пасля таго, як атрымалі Вільню, тут жа перайначылі яе ў Вільнюс і распачалі актыўна праводзіць сярод беларускага насельніцтва Вільні «ажмудзінне»: перакладаць на літоўскую мову ад А да Я імёны і прозвішчы. Так, Андраловічы і Януковічы сталі Андралойцемі і Янкойцемі, Міцкевічы і Станкевічы Міцкевічусамі і Станкевічусамі, Стасіловічы Стасюлёнісамі, Пятровічы Пятраўскасамі,
    Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г Маладзечна: ф..Р-60, в..З. спр. 525.
    Трацякі Трацяскаўсамі і гэтак далей. Болей таго, у Вільні зачынілі беларускія выдавецтвы, забаранілі выхад шэрагу беларускіх газетаў, пад пагрозай закрыцця была беларуская гімназія. He без дапамогі літоўскіх камуністаў у першыя дні савецкай улады былі арыштаваныя шматлікія беларускія дзеячы ў Вільні. Відавочнай была перспектыва знішчэння беларускасці ў беларускай Вільні ўвогуле, і рабілася гэта свядома не толькі пры падтрымцы, але і па ўказцы Масквы.