Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Да камісара, вядома, Антось не пайшоў — не бачыў сэнсу. Можна было б падысці да старога Хамінскага ў Вавукі, сын яго у вялікіх начальніках ходзіць у раёне, сустрэцца з сынам, пагаварыць. Але, з другога боку, што гэта дасць, цяжка сказаць, хутчэй анічога, а вось бяду на сябе наклікаць можна было вельмі лёгка.
Асітуацыю наконт Янука, дый не толькі наконт яго, болейменей праясніў Міхалка, сакратар суседняга сельсавета.
23.	«Вызвал іцел і» (з нататніка заходніка)
Амаль ійто ўсе прыезджыя «вызваліцелі» вылучаліся ней кай абмежаванасьцю мысьленьня. Гаварылі бы газэту чыталі, толькі ў гэтай газэце гучалі адны савецкія лозунгі і штампы пра савецкую ўладу, электрафікацыю, савецкага чалавека, які гучыць горда, альбо »як гаварыў таварыш Маркс ці таварыш Ленін», ці «як сказаў вялікі (дарагі, мудры, любімы) таварыій Сталін»... Складвалася ўражаньне, што ў гэтых людзей адсутнічае ня толькі індывідуальнасьць, але й сваё мысьленьне, сваёразуменьне сутнасьці таго, шпго адбываецца навокал... Пры тым, ім не хацелася быць лепшымі — ім гэта было не да патрэбы: ім хацелася быць важнымі і гаспадарлівымі. Яны на кожным кроку падкрэсьлівалі сваю выключнасьць, якой не было на самай спра ве і гэта толькі сьмяшыла людзей.
Ім усё не падабалася нашае: мова, звычаі, сьвяпіы, стравы, адзеньне і нават прылады працы.
Той, хто ўмеў чыпгаць з мясцовых і мог калі-небудзь аргументавана запярэчыць на дурное патрабаваньне новага начальства, тут жа быў абражаны як «вораг народу»з дапаўненьнямі кшталту«гнілы інпгэлігент, распусьціла тут вас польская фашыстоўская дзермакратыя».
Відавочнымі былі варожыя адносіны савецкай улады да царквы і касьцёла. Сьвятароў сталі рабіць аб’ектамі розных насьмешак і падкавыркаў. Папулярнымі сталі анекдоіпы пра дурнога папа, альбо папа п’яніцу і ксяндза бабніка. Тых, хто хадзіў на службы, камсамольцы і партыйцы высьлежвалі, a пасьля разьбіралі на сваіх сходках. На сьмех сталі падымаць і тых, хто здымаў шапку перад сьвяпгаром альбо крысьціўся перад прыдарожным крыжам. Зь вялікай падазронасьцю глядзела новая ўлада і на тых, хто рэгулярна, у нядзельку, бываў на службах. I хаця ўсё гэта, пакуль што, тлумачылася перажыткамі мінулага, людзкой цемнатой і забабонамі, але відавочным было, што вернікі становіліся непатрэбнымі і чужымі новай уладзе. У хуткім часе яны былі пазбаўленыя магчымасьцей вучыцца, прэстыжнага працаўладкавання і кар’ёрнага росту.
У савецкіх крамах не заўсёды можна было купіць камсу, затое танная гарэлка ніколі не заканчвалася. Дзівілі прыезджыя мясцовы люд і тым, што пілі не кілішкамі, як гэта было прынятым у Заходняй Беларусі, а шклянкамі, і ня толькі ў сьвяточны дзень, а калі выпадае, а выпадала чамусьці на кожны дзень; ігры гэтым смалілі махорку і бязбожна мацюкаліся і шумелі.
На зьмену беларускім абуральным словам, кшталту «не дуры галавы», «каб цябе халера», прыйшлі брыдкія, прыніжаючыя
жанчыну і абражальныя чалавечы гонар словы і выразы з нецэнзурнай рускаіі лексікі, пасыланьнямі на «х» і «п», і гэтыя словы. былі найбольш ужывальнымі у іх гаворцы.. Агідна было глядзець і слухаць, як гэтыя словы і мацюкі падхоплівалі мясцовыя камсамольцы, актывісты і моладзь. Паіішла нават нейкая дурная мода на гэтыя словы. іх сталі ўжываць усюды. На вячорках сталі зухам хадзіць п'яныя ад самагону хлопцы і сыпалі налева і направа адборным матам і гэта рабілася нармальным, рабілася праявай даросласьці, самастойнасьці і ўсёдазволенасьці. 3 захапленьнем на такіх глядзелі мясцовыя падлеткі.
За прыезджымі з усходу можна было наглядаць адну цікавую асаблівасьць яны зь нейкай баязьлівай пасьпешлівасьцю стараліся ўва ўсім дагадзіць свайму вышэйшаму начальству, і такога ж угодніцтва з усёй суровасьцю патрабавалі ад сваіх падначаленых і ад усіх астатніх. Такім чынал фармаваўся нейкі новы фізіёлягічны від чалавека з вельмі гнуткай і пружыністай шкілетна-пазваночнаіі сыстэмай, здольнай да прагінаньня. Праўда, «прагінаньне» тут было не зусім такое, як некалі ў ЗалатойАрдзе перад татара-манголамі, калі добрую паўвярспгу трэба было прайсьці на каленках, перш чым трапіць да вялікага хана, а пасьля доўга біцца галавой аб падлогу ў паклонах перад ім, каб атрымаць той самы ярлык на княжаньне ў Ноўгарадзе (Аляксандра Неўскі), ці ў Масковіі (Іван Каліта).
I гэтыя стваралі падобную сыпгуацыю, у якой трэба было «прагінацца» у пакорлівай паслухмяннасьці, прыслужваць ва ўсім і выказваць усенародную любоў і пашану. Толькі ў такім разе ты мог бы. стаць набліжаным да агульнага «карыта камунізму» і разьвязваць свае кар’ерныя і жыцьцёвыя пытаньні зь меншым супрацівам, чым ненабліжаныя.
А яшчэ ў гутарцы гэтых «вызваліцеляў», у іх павадках, дзеяньнях ва ўсім адчувалася нейкая штучнасьць і ненармальнасьць. Магчыма, гэта былі звычайныя зомбі, кшталту янычараў, а магчыма, гэта былі псіхічна хворыя людзі, да ведзеныя да такой папгалогіі страхам і сваім фанатызмам. Павадкі гэтых людзей нагадвалі нечым павадкі наглядчыкаў у турмах: такая ж пыхлівасьць, фанабэрыстасьць, празьмерная самаўпэўненасьць і зьневажаньне ўсяго, што існавала навокал... А калі што тут жа ў ход ішлі пагрозы, кулакі і зброя.
Складвалася ўражаньне, што ў гэтых прыезджых людзей нічога не было ўзьнёслага, узвышанага, сьвятога. Гэта былі людзі з аўтаматычным затворам ППШ і аптычным прыцэлам на іншых.
Увогуле, увесь край стаў нагадваць адну вялікую турэмную зону, толькі ў якасьці вязьняў тут выступала мясцовае
насельніцтва ўсе тыя, хто не належаў да Саветаў, да новай улады... Прафэсыйнымі наглядчыкамі сталі ня толькі прыезджыя цэрберы і кацалапавы, але й свае пуценькі, міхалачкі, спграхі, шчасныя і няшчасныя.
Самае ганебнае ў гэтай сыпгуацыі было тое, што гэтыя людзі зь вельмі нізкім маральным, культурным і адукацыйным узроўнем становіліся сацыяльнай элітай грамадзтва яны задавалі тон, яны былі ня толькі заканадаўцамі пры ўладзе і завадатарамі пераўтварэньняў на шляху да сацыялізму, яны прыўносілі ў краіі сваё разуменьне рэчаіснасьці і сьвету, свой стыль, метады і моду.
Традыцыйныя беларускія каштоўнасьці, якія стагоддзямі быпгавалі і былі асновамі чалавечнасьці і маралі, сталі аб’ектамі насьмешак гэтых новых людзей. Убачылі, як нейкая бабулька перакрысьцілася перад прыдарожным крыжам тут жа камсамольцы крыж тоіі сьпілавалі, а бабульку адправілі ўраён на «выхаваньне».Альбо ў мястэчку зайшоў чалавек у сельсавет, а там у гэты час начальства закусвала, і сказаў чалавек па звычцы «даіі Божа смаку». Яму далі такога «смаку», ійто каля тыдня адлежваўся дома. Цяпер чалавек гэты, калі заходзіць куды і ба чыць, што нехта п’е гарбату, адразу ў дзьверы і ходу. На манеру мужчынаў здымаць пры сустрэчы адзін перад адным шапкі, старшыня сельсавета сказаў адназначна: «Яшчэ раз убачу галаву здыму», маўляў, не шапку трэба здымаць, а трэба гаварыць «здравствуііте, товарішч!».
Розьніца між нашым людам і гэтымі вызваліцелямі, нават між праваслаўнымі беларусамі і праваслаўнымі расейскімі атэістамі, была настолькі вялікай і істотнай, што гаварыць пра нейкую ўсходнеславянскую адзіную калыску народаў, славянскае адзінства і братэрства, гледзячы на гэтых «старэйшых братоў», было б сьмешным і недарэчным.
24.	Міха/іка
3 Міхалкам Антось сустрэўся выпадкова. Антось тады вяртаўся з кірмашу, а дарогаю, вярхом на кані на выездзе з Мястэчка, яго нагнаў Міхалка. Яго ўсе так звалі з самага маленства Міхалка. I зараз, хоць гэта быў ужо дарослы мужчына, але ніхто яго інакш і не называў. Міхалка быў першым камсамольцам і арганізатарам камуны на зямлі Ахматовічаў гэта такія вёскі, як Асманоўка, Біцяняты, Бяргалішкі, Гяйлешы, Ардашы. А пры стварэнні сельскага савета ў Вярэбушках, Міхалка стаў першым яго старшынём, а пасля, як прыехаў новы старшыня Самакоў, быў яго памочнікам і сакратаром
сельсавета. I што было трохі дзіўным, дык гэта тое, што ён застаўся на пасадзе сакратара і пасля таго, як панаехала сюды розных спецыялістаў па савецкаму будаўніцтву з усходняй Беларусі і Расеі.
Пра гэтага Міхалку гаварылі шмат і добрага, і кепскага. Калі для Цэрбера і яму падобных усе тутэйшыя былі ворагамі, якіх ён ненавідзеў арганічна, дык Міхалка жадаў дабра свайму народу. Толькі гэтае дабро ён бачыў у Саветах, у камуне, у калгасе... I вельмі шкадаваў, што астатнія, малапісьменныя і цёмныя яго землякі, гэтага не разумеюць, за што і прыходзіцца іх ушчуваць, настаўляць, выхоўваць. Яшчэ Міхалка, у адрозненне ад Цэрбера, мог заступіцца за свайго чалавека і паспрыяць яму. Казалі, што напярэдадні прыходу Саветаў, Міхалка абышоў усе суседнія вёскі (Бяргалішкі, Гяйлешы, Вішнёўку, Курманіху, Вурляняты, Чатыркі), перагаварыў амаль што з кожным чалавекам, угаворваў на выпадак прыходу Саветаў, не працівіцца новай уладзе, бо будзе горш. А пасля прьіходу Саветаў, Міхалка яшчэ раз перагаварыў з кожным, як ён казаў, «дабром і ласкай прашу ў камуну», але людзі туды чамусьці не спяшаліся. Да пары да часу меў цярпенне Міхалка, а пасля з'явіўся нейяк у кабінеце першага сакратара райкама партыі і запатрабаваў:
— Мне патрэбен рэвольвер сыстэмы «Наган» альбо парабелум!
Навошта? здзівіўся той.
Рэвольвер патрэбен мне як старшыні сельсавета і як прадстаўніку савецкай улады на мясцох для арганізацыі камуны і калгасу!
Але ж часы ваеннага камунізму прайшлі, таварыш!
Во! Правільна... Там, у Расеі, прайшлі, а тут распачынаем. Нам, бальшавікам, трэба давесьці да сьвядомасьці кожнага, што савецкая ўлада можа ўсё: раскулачыць, арыштаваць, адабраць, выселіць, заставіць, угаварыць, пасадзіць, спаліць, застрэліць... I нас тады, дарэчы, як і Чубіка, будуць баяцца, a значыцца, і паважаць...
Чубік гэта мясцовы знахар-чараўнік, які і сапраўды меў вялікі аўтарытэт у наваколлі.
Але што ты будзеш рабіць зь пісталетам? пацікавіўся сакратар.
Тэрор! Нам патрэбен тэрор! Калі ня будзе тэрору, нас ніхто ня будзе баяцца... А калі так, дык хто ж тады пойдзе ў тую камуну альбо ў калгас той?..
Гм... Ну, ведаеш, у мяне тут не арсенал, гэта раз, a з-другога, зьвярніся да начальніка раённай міліцыі, ён па гэтай частцы, як ён скажа...
-	Ён ня супраць...
-	Тады хай ён табе і выдасьць рэвольвер, калі свайго ня маеш, і дзейнічай...
Неўзабаве Міхалка стаў насіцца на белым кані сельсавецкімі дарогамі і бездарожжам з чорным рэвальверам сістэмы «Наган». Такім чынам вельмі хутка была арганізавана камуна. Руплівасць Міхалкі была заўважанай у раёне, і начальнік міліцыі зрабіў яго сваім намеснікам. Міхалка стаў гойсаць на белым кані па ўсім раёне. Бывала, цэлымі днямі, a не, дык і тыднямі, прападаў на «баявом пасту»: лавіў Міхалка і выкрываў жулікаў, контру, бандытаў і розных ворагаў народу. Лавілі і Міхалку, але яму ўсякі раз удавалася выкарабкацца з невялікімі стратамі: сама большае тыдзень-другі прыходзілася паваляцца ў раённай бальніцы ад бандыцкіх куляў, а пасля зноў на белага каня, з пісталетам, з новым энтузіязмам і помстай кідаўся Міхалка ў каламутны вір барацьбы за савецкую уладу, якой ён шчыра верыў, быў упэўненым і аддадзеным ёй, як сам казаў, «да мазга касцей».