Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Пакуль Міхалка наводзіў новы савецкі парадак, дома заставалася маладая жонка Зося з малымі дзяцьмі. Дзеці бачылі бацьку вельмі рэдка. Заляціць бацька на якую-небудзь хвіліну-другую і толькі напалохае дзяцей сваімі «разбірацельствамі»:
-	Зося, курва, імем рэвалюцыі, прызнавайся, каму давала?! — і ў столь з рэвольвера «бах» ды «бах», толькі шчэпкі ляцяць на падлогу.
Вось так пастраляе, пастраляе і зноў знікне на некалькі дзён альбо тыдняў. Нядобрыя людзі ківалі Зосі, што, маўляў, твой Міхалка недзе ў бабы нейкай рэвалюцыю робіць, але Зося верыла Міхалку гэтак жа, як Міхалка верыў савецкай уладзе, і не звяртала ўвагі на ўсякія плёткі.
Праўда, калі Міхалка працаваў у раённай міліцыі, распалася яго камуна ў роднай вёсцы, а выканаўца абавязкаў старшыні камуны не прасыхаў ад гарэлікі, як не прасыхалі і яго памагатыя. Карацей, з адыходам Міхалкі, адышла і савецкая ўлада «на мясцох». А калі ў раён наехала вельмі шмат спецыялістаў з чырвонымі пятліцамі, адпала вялікая патрэба ў Міхалку, і ён вярнуўся ў родную вёску з нейкімі высокімі паўнамоцтвамі вяртаць савецкую ўладу. Вярнуўся, зразумела, на белым кані, з рэвальверам сістэмы «Наган».
Казалі, Міхалка мог сам каго хочаш арыштаваць альбо даць нейкую паперу з сельсавецкай пячаткай. Тады Міхалка адсылаў чалавека з той паперай у Ашмяну, гаварыў, што там
разбяруцца і адпусцяць. I той, як дурань, ехаў... А як паедзе, так і з'едзе. I дзень няма чалавека, і другі... і месяц, і год. Чакаюць дома: сям’я, бацькі, дзеці, жонка... і не дачакаюцца. I ніхто не ведаў, нават Міхалка, куды дзеўся той чалавек. Магчыма, Міхалка і ведаў, але не казаў. Вось так Міхалка шмат каго адправіў у невядомасць.
Антось з Міхалкам не былі блізкімі сябрамі, так, знаёмыя, вось колькі разоў бачыліся да прыходу бальшавікоў на беларускіх вечарынках, якія ладзілі вурляняцкія і біцяняцкія хлопцы ў Дойневічах і Ракавічах, яшчэ на фэстах бачыліся, каля царквы і касцёла, на кірмашы дзе вось і ўсё знаёмства.
Адразу пасля вітанняў, гойсаючы вярхом на кані, Міхалка пахваліўся:
-	Відзіш, Антось, які мой конь, рэвалюцыйны, цаны няма... Стаеньнік! Тпр-пру-пру! Колькі разоў ён мяне выносіў з поля-бою, колькі разоў жыцьцё ратаваў!
-	Добры конь, і цягне дужа, згадаў Антось радок уголас, але далей не стаў цытаваць.
Стаеннік пад Міхалкам і сапраўды быў добры, хвіліны не мог пастаяць спакойна на месцы, бразгаў цуглямі і некуды рваўся, здавалася, толькі адпусці вобраць, так і панясе ў далячынь. Толькі недзе бачыў Антось гэтага каня, бачыў ён не толькі яго, але і збрую на ім, так, пазалочаная збруя на белым жарэбчыку, бачыў ён гэта ўсё недзе, толькі дзе?..
Міхалка паглядзеў зверху коса на Антося і таксама замоўк. Так, моўчкі яны сунуліся гасцінцам у гару.
«А ці не пана Ахматовіча з Бяргалішак гэты белы стаеньнік?» бліснула здагадка, і Антось успомніў, як некалькі гадоў таму пан Ахматовіч падвозіў яго ў Вільню. Антось тады ішоў пяшком, вёрст сорак прайшоў, і толькі пад Каменным Логам нагнаў яго стары Ахматовіч і прапанаваў месца ў брычцы. Антось тады разам і здзівіўся і спалохаўся, некалькі хвілін аднекваўся, маўляў, куды мне, паночак, з вамі, але, калі рамізнік Ахматовічаў прыкрыкнуў: «Залазь хутчэй!», тут жа і залез. I ехалі яны тады на такім жа белым жарэбчыку. I што тады яшчэ здзівіла Антося, дык гэта пазалочаная вобраць з келзамі...
Такая ж вобраць была і на белым рэвалюцыйным кані Міхалкі.
Болып вярсты ехалі ў няспешцы: Антось у возе, побач конна гарцаваў Міхалка. Гаварылі пра пустое: пра надвор’е, пра гандаль на кірмашы, дарэчы, Міхалка выказаў думку, што
кірмашы рана ці позна савецкая ўлада пазачыняе, бо гэта мелкабуржуазныя выхадкі нэпманаў.
Гутарка не надта каб клеілася, і колькі хвілін ехалі моўчкі.
Калі ж падняліся на Татарскія горы, з якіх адкрывалася шырокая панарама прыгожага краявіду, Антось прагаварыў абы не маўчаць:
-	Такую прыгажосьць можна ўбачыць яшчэ хіба што ў Вільні.
-	Шмат ёсьць прыгожых мясьцін у нас, толькі цешыцца зь іх няма калі, падтрымаў гутарку Міхалка. У нас ёсьць Абайдзішча, калі й быў на зямлі рай, дык, пэўна, у Абайдзішчы.
Антось ведаў гэтае Абайдзішча неяк ездзіў ён у вёску Сібірок за чарэшнямі, хацеў развесці ў сваім садку, і заместа таго, каб аб’ехаць на Біцяняты, паехаў ён праз гэтае Абайдзішча, якое і сапраўды не абыйсці было і не аб’ехаць, асабліва вясной.
-	Сам з справай якой у нашу старонку, ці як? пацікавіўся на ўсякі выпадак Антось.
-	Ведама, што па справах... Зараз усе з справамі носяцца, адказаў Міхалка і дапоўніў:
-	Трэба ўбачыцца з Кабяком, ці зь Сьцяпанам, ці з Цэрберам... Абмазгаваць адну паперку трэба з сэсіі чарговага пленума Цэнтральнага камітэту Вялікай Камуністычнай партыі бальшавікоў, скарот ВКПБ.
-	Ого! здзівіўся Антось. Такія словы ведаеш...
-	А як жа, інакш нельга! Тут мазгі патрэбны!
-	3 Цэрберам ты абмазгуеш...
Міхалка зноў, з вяршыні свайго коннага становішча, скасавурыў вочы на Антося.
-	А зь кім мне мазгаваць, можа з табой? з нейкім выклікам заявіў Міхалка.
— Не-не, ты што? Пленумы я не абмазгоўваю, не спецыялісты я ў пленумах, паспешліва заверыў Антось і дадаў:
-	Тут іншыя мазгі патрэбны.
-	Вось, вось... мазгі... Прыходзіцца мець справу з усімі, хто з мазгамі і хто без мазгоў, бо для нас, балыпавікоў, галоўнае еднасьць і агульнасьць барацьбы «за савецкае дзела», заўважыў Міхалка.
-	Ну, калі такое дзела... прагаварыў Антось і замоўк.
Прынамсі, Антосю і не было пра што гаварыць з Міхалкам, асабліва цяпер, у такі час, калі кожнае слова можа
стаць тваім апошнім словам. Цяпер і людзі змяніліся, зразумела, што ў не лепшы бок, а такія людзі, як Міхалка, тым болей сталі небяспечнымі ў такіх гутарках.
Міхалка таксама маўчаў. Адчувалася, што нешта карцела яму альбо спытацца, альбо папрасіць, але нешта ён усё марудзіў. Так моўчкі зноўку праехалі колькі хвілін. A разгаварыліся тады, калі Міхалка раптам паставіў пытанне рубам:
Антось, хацеў бы спытацца ў цябе, што думаюць людзі наконт камуны і калгасу ў Дойневічах і Ракавічах, і што думаеш рабіць ты: уступаць, ці не?
— Правакацыйныя пытаньні задаеш, Міхалка... Вось ты сам у людзей і запытайся. А наконт мяне, дык мне трэба дзяцей карміць, а не камуну! коратка адказаў Антось і зноў замоўк.
— Дык жа ў калгасе іх будзе лягчэй пракарміць, як ты не разумееш? — загарэўся Міхалка. — Дзеці падрастуць — цэлая брыгада ў калгасе застанецца, а бацька — брыгадзір... Чым не перспэктыва?!
А вось я не бачу яе, як ты кажаш, перспэктывы гэтай, калі ўбачу — магчыма, буду рабіць нейкія захады, а пакуль што, прабачце, не туды раба...
Цёмны народ, сьляпы народ... Калі ён ужо ўбачыць?.. стаў абурацца Міхалка, а пасля коратка дадаў: I ты такі самы...
Які ёсьць!.. Аты мне, Міхалка, лепей скажы, як шмат там засталося ў вас яшчэ ворагаў, бо куды ня кінься адны ворагі савецкай улады?.. Ад раніцы быў яшчэ ня вораг, a пасьля палудня стаў махровым контррэвалюцыянерам, альбо амэрыканскім шпіёнам, альбо заклятым апартуністым ці кулаком... А да вечару, дык чорт ведама, кім можна стаць... Папам рымскім можна стаць...
Чалавеча, хай цябе не хвалююць ворагі савецкай улады: савецкая ўлада гэта, знача, я й сотні такіх яе сыноў, як я, разьбярэцца зь усімі па справядлівасьці, запэўніў Міхалка.
Разьбярэцца... ага пачакай! Сямідзесяцігадовых дзядоў залічыла ў ворагі твая ўлада і этапам у Сібір паміраць! Хоць бы было за што! Разабралася!
— Усё правільна! Тыя старыя, якія выхаваныя пры расейскім імперыялізьме, сёньня могуць быць толькі вялікай перашкодай на шляху будаўніцтва камунізму, на шляху выхаваньня чалавека камунізму! Тут, трэба сказаць, савецкая ўлада анічога новага не прыдумала... Некалі Майсей, перш
чым трапіць на зямлю абяцаную, вадзіў свой народ пустынямі, бо чакаў пакуль згіне апошні стары, які помніў егіпецкае рабства... Тое ж робіць і савецкая ўлада. Толькі нам няма калі вадзіць і чакаць... Мы высылаем і будзем высылаць, а калі трэба будзем страляць, усіх, хто помніць і хоча вярнуць царскае альбо польска-буржуазнае мінулае...
Тут Антось для сябе адзначыў, што ў ідэйным плане Міхалка быў вельмі моцным.
Дык жа такіх, хто помніць мінулае, можа быць бальшыня! -здзівіўся Антось.
Ну й што! Некалі Ленін, ведаеш, як казаў?
Ведаю, як казаў Сталін...
Ну, як?
Што ў расход трэба пускаць тых, з каго няма карысьці...
Правільна! А Ленін казаў, што падзеля рэвалюцыі можам пастраляць дзесяткі тысяч!
Дык гэта ж ужо на генацыд падобна...
Слухай, Антось, і ты слоўцы такія ведаеш, генацыд... Відаць, нахапаўся ад Станкевічаў. Дык вось, аніякі гэта не генацыд застануцца маладыя, дужыя, сьмелыя, якія будуць здольныя горы перавярнуць падзеля сусьветнай вялікай сацыялістычнай рэвалюцыі. А нам гэты старэчы маразм пра быццам бы ідэальнае і маральнае мінулае, да смэркаў. Мы будзем тварыць сваю культуру.
Якую культуру?
Новую, высокую, пралетарскую культуру!
На белым кані і з рэвальверам?..
А ты ведаеш, і не бяз гэтага, бо супраціў будзе...
3 старымі бабамі і дзядамі будзеце ваяваць?
А што ты, Антось, пра гэтых пердуноў клапоціся? Ты лепей падумай, як самому ня стаць ворагам.
— Я вашай уладзе анічога благога не раблю...
А ўладзе нашай гэтага мала — для яе трэба нешта рабіць!
Што рабіць?
Добрае!..Савецкай уладзе трэба дапамагаць у бязьлітаснай барацьбе за сьвятыя ідэалы!..
За якія ідэалы? перапытаў Антось.
Я ж сказаў: за сьвятыя! як адрэзаў Міхалка.
— Та-а-а-к, — шматзначна працягнуў Антось і падумаў чамусьці пра тое, што Міхалка не чуе яго і гаварыць з ім на такія тэмы няма сэнсу.
Сьвятыя дык сьвятыя. Амінь! і Антось вельмі сур’ёзна перакрысьціўся.
Ты гэта зь зьдзекам, ці як? — натапырыўся Міхалка.
— Ведама, ці як! Што я сам сабе вораг, ці што? Антось стараўся быць сур’ёзным:
Ды я за сьвятыя ідэалы, каму хочаш, горла сам перагрызу...
Ты, глядзі, Антось... Язык у цябе што памяло... Ня любіць такіх савецкая ўлада...
А каго яна любіць?.. Хаця я здагадваюся Зінку! Каля яе, курвы, круціцца і Кацалапаў і Цэрбер, а яны й ёсьць савецкая ўлада...
Антось, не валяй дурня! Я ў цябе спытаўся наконт камуны і калгасаў...
Міхалка, а што я магу табе сказаць? Антось стаў больш сур’ёзным. Калі я скажу, што ўсе вяскоўцы, і я разам зь імі, надта любім камуну і калгасы і бязь іх жыць ня можам, дык ты ж не паверыш, а сказаць, што мне гэтыя вашыя бальшавіцкія заскокі што сярпом па адным месцы, дык жа пачнеш капаць, як пад ворага...