• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    прынукі, а прынука ў нас, сам ведаеш, якая, адтуль ня толькі што здаровым, жывым адтуль выйсці мізэрныя шанцы!.. Дык вось, на тое ў нас і вінтоўка у руках, каб ты не пайшоў іншай дарогай!
    Антось ужо і сам быў не рады, што зачапіў Міхалку, думаў зараз, як адчапіцца. Працягваць гутарку з ім далей не мела сэнсу, яшчэ чаго добрага хопіцца за рэвальвер, заставалася адно слухаць яго пераконы і ківаць галавой. Але Міхалка на гэты раз быў нешматслоўным:
    -	Я ўсё сказаў! Надаела мне цацкацца з вамі... Бывай! кінуў ён на развітанне і абцасам нямецкіх ботаў ерзануў белага каня Ахматовіча пад бакаціну, і той заржаў, стаў на дыбкі і шпарка паскакаў галопам уперад.
    25.	Сыстэма (з нататніка заходніка)
    Хапала розных недарэчнасьцей з уладамі і іх прадстаўнікамі і пры паляках, але тады чалавеку разьбітному можна было спаслацца на закон альбо артыкул Польскай канстытуцыі і гэтага, калі толькі ён меўрацыю, было дастат ковым для таго, каб ад яго адчапіліся. Пры паляках ня трэба было заводзіць нейкія знаёмствы, альбо блат новае слова з лексікона прыехаўшых спецыялістаў і тупгэйшыя людзі доўга не маглі зразумець, што яно азначае. ІІры Саветах усё стала наадварот: калі ў цябе няма гэтага «блату», дык жыцьцю твайму не пазайздросьціш што-небудзь купіць, дастаць, прабіць без гэтага «блату» было немагчыма. А не давядзі, Божа, спаслацца на закон ці сталінскую канстытуцыю ў пошуках праўды, абкладуць з усіх бакоў, абкладуць цябе і ўсю радню так, што й не прадыхнеш і, што самае крыўднае, ня будзе каму паскардзіцца, а чым болей будзейі скардзіцца і шукаць сваю праўду, тым болей будзеш нажываць сабе і сваякам ворагаў і далёка ня сьветлую будучыню. Такая антыгуманная сыстэма страшная тым, што, калі ты не зьяўляешся чала векам гэтай сыстэмы, дык ты ўвогуле не зьяўляешся чалавекам. I людзі сыстэмы да цябе адкрыпга праяўляюрь свае, адпаведна сыстэме, сыстэмныя адносіны, бо за імі стаіць сыстэма, а за табой аніхто. Людзі сыстэмы, узьляцеўшы. на грэбень улады, сьлепнуць ад гэтай улады, бо нішто пгак не туманіць мазгі, як воля і ўлада над іншы.мі (што хачу, тое й зраблю) і менавіта тады найбольш нізкія і заганныя праяўленьні чалавечай сутнасьці спгановяцца нормай і законнасьцю. Менавіта на гэтых праяўленьнях грунтуюцца асновы такой улады, якой не патрэбны ані хрысьціянскія ідэі чалавекалюбства, ані высока-
    маральныя ідэі агульначалавечага суіснаваньня. Такая ўлада супрацьстаўляе сябе ўсяму сьвету, ставячы за мэту заваяваць гэты сьвет методай праяўленьня сваёй заганнай сутнасьці. Та кая падмена духоўных і прыродна-натуральны.х каштоўнасьцей пераўтварае людзей у жывёл: адны становяцца драпежнікамі, другія авечкамі. I толькі наіўны цешыць сябетым, што воля яго і ўлада пры такой сыстэме, як і воля Бога, зьяўляецца вечнай. Ня ведае прырода такога, каб драпежнікі ўвесь час ладзілі між сабою: зьеўшы авечак, яны паядаюць адзін аднаго. I той, хто здолеў прыбраць усю ўладу да сваіх кіпцюроў, трымаецца на ўсенародным траўленьні і цкаваньні, на ўсеагульным стра ху быць зьедзеным, калі ня сёньня, дык заўтра, калі ня першым, дык другім. Утрымацца пры такой сыстэме немагчыма, тым болей, што перыядычна тусуецца наменклятурная калода, перыядычна праходзяць «чысткі» у шэрагах адзінай і кіруючай партыі і абавязкова павінны быць знойдзеныя і пакараныя ва ўсім вінаватыя. Колькі пгакіх драпежнікаў, колькі такіх чырвоных катаў, у якіх рукі ў нявіннай чалавечай крыві, пайшлі ўсьлед за сваімі ахвярамі пад чарговым сталінскім клікам: «За парушэньні сацыялістычнай законнасьці».
    А на самай справе законнасьці той там і зблізу не было аніякай.
    26.	Калгас
    Зямлю, гаспадарку, хатнюю жывёлу і ўвесь набытак «ворагаў народу» новая ўлада напачатку (на зіму) падзяліла між сябрамі сялянскага камітэту, альбо камітэту беднаты (камбеду). А пры арыштах усё новых і новых ворагаў народу, пры іх раскулачванні і канфіскацыі, усе рэчы, посуд, хатняя мэбля, адзенне знікалі неяк бесслядоўна, а камуне заставаліся забудовы, зямля, сельскагаспадарчы інвентар і хатняя жывёла. Праўда, інвентар той (плугі, бароны, вазы, конская збруя) таксама некуды неўпрыкметку знікаў (хадзілі такія чуткі, што хамуты тыя і некаторыя рэчы, якія былі канфіскаваныя уладай, можна было купіць на барахолцы ў Вільні і Менску).
    3 панскай зямлёй і з зямлёй ворагаў народу вясною трэба было нешта абавязкова рабіць. Сцяпан выказаў у сельсавеце вельмі цікавую думку наконт таго, што калі гэтую зямлю раздаць малазямельным і бедным сем’ям, што і меркавалася было зрабіць, дык ніхто не дасць гарантыі, што зямлю гэтую яны здолеюць апрацаваць. Шмат у каго няма семяннога фонду, і палеткі застануцца не засеянымі. А калі ж ім раздаць зерне ворагаў народу, дык ён, Сцяпан, добра ведаючы натуру сваіх людзей, няўпэўнены ў тым, што дабро тое будзе вы-
    карыстана па прызначэнні — нешта пасадзяць, а болей прыхаваюць, пакінуць сабе і з'ядуць. Трэба зараз альбо камунамі парадкаваць зямлю, альбо на базе іх ствараць калгас, урэшце, розніца між імі на гэтым этапе неістотная, галоўнае вясною арганізаваць людзей і вывесці ў поле, на сяўбу. На сёння амаль што ў кожнай былой панскай сядзібе была арганізавана свая камунарская арцель: у Багданоўцы, Няроўцы, Парлоўцы, Ракуцеве, Крыўлянцы, Вавуках гэта добра, што ёсць людзі, якія бяруць арганізацыю камунаў у свае рукі, але павінна быць адна арганізацыя, даводзіў Сцяпан. Камуны нашы слабенькія і могуць распасціся пры малейшым ціску ворагаў народу, так, як гэта было ў Людвінова і Ходзьках — бандыты нейкія так запалохалі камунараў, што тыя ўсё кінулі: і жывёлу, і панскае дабро, і плугі з баронамі так уцякалі. I зараз няма жадаючых апрацоўваць у Ходзьках палеткі Лакуціеўскага. Усім камунарам зараз патрэбна адна стратэгія: узаемападтрымка і дапамога, што магчыма толькі пры арганізацыі калгасу...
    Прыкладна такую прамову трымаў Сцяпан перад актывам і сельсаветам.
    Найболей моцнай гаспадаркай была камуна, арганізаваная Сцяпанам у Няроўцы на землях пані Дабрынскай, Саковіча і Страчынскага, бо рабілася тут ўсё пад строгім яго кантролем. Болей-меней выглядала камуна пад кіраўніцтвам Казакевіча ў Багданоўцы. Багданоўка рабілася цэнтрам адсюль былі найболей спрыяльныя дарогі да Мястэчка, добрыя панскія склады, свірны, гумны, канюшня і панскія пакоі для працы і адпачынку. А таму і не дзіўна, што тут знайшлі сабе добрае месца для пражывання таварышы ўпаўнаважаныя і атрад чырвонаармейцаў. Тут жа быў і сельсавет.
    Калгас, альбо нешта падобнае калгасу, пачаў арганізоўвацца ў першую балыпавіцкую вясну 1940 года. Кіруючую ролю ў ім узяў на сябе Кацалапаў, які, будучы ўпаўнаважаным у арганізацыі мясцовых камітэтаў камуністычнай партыі, набыў новую функцыю ўпаўнаважанага ў арганізацыі сельскіх калектыўных гаспадарак. Ён не спяшаўся называць сябе старшынём калгасу, казаў, што гэтая пасада для спецыялістага, a не для яго, чалавека рабочага і гарадскога. Але, калі ўлічваць тое, што пры Полыпчы на старшыняў калгасу не вучылі, дык і не мог таварыш Кацалапаў убачыць такіх спецыялістаў вакол сябе. Агульнае практычнае кіраўніцтва — што сеяць, дзе сеяць, як сеяць спрабаваў узяць на сябе Сцяпан, але Ракуцеўскія камунары катэгарычна заявілі, што Сцяпана ніхто не ўпаўнаважваў камандаваць імі. Старшыню калгаса,
    відаць, Кацалапаў чакаў з усходу, але той недзе затрымаўся. Вырашана было калгас утварыць і назваць імем «Васямнаццатага верасня»дзень вызвалення вёскі Ракавічы ад «польскага гнёту» і старшынём прызначыць Косцю Казакевіча. Чаму Казакевіча цяжка сказаць, магчыма, ён больш падабаўся Кацалапаву. Камуны аўтаматычна набывалі статут брыгады: брыгада № 1 Няроўка, брыгада № 2 Дойневічы, брыгада № 3 Ракуцева, брыгада № 4 — Крыўлянка і гэтак далей. Кіраўнікі камунаў і старшыні камбедаў былі прызначаны ў якасці брыгадзіраў. Так Сцяпан стаў брыгадзірам Няроўскай брыгады калгасу. Цэнтар брыгады быў размешчаны ў былых памяшканнях Саковіча і Страчынскага.
    «Камбрыгам», як ён сябе называў, у Дойневічах стаў і Пуценька. Цэнтрам брыгады былі былыя канюшні, свіран і кароўнік пана Дабрынскага на Бутрымаўшчыне (у трохстах метрах ад Багданоўкі). Пуценька казаў, што ён і надалей будзе ўваходзіць ва ўсякія «тройкі» і пастараецца застацца аператыўнікам ці іх супрацоўнікам, але трэба глядзець уперад, бо калі ворагаў не стане, знайсці добрую пасаду будзе вельмі цяжка, а зараз, калі вострай стаіць праблема арганізацыі калгасу, дык каму арганізоўваць калгас, як не Пуценьку, чалавеку вопытнаму і дасведчанаму ў гэтых складаных пытаннях з практыкі арганізацыі калгасаў у Магілёўшчыне.
    Цэнтрам калгасу, як і сельсавету, заставалася Багданоўка — дом пана Дабрынскага. Праўда, Багданоўку афіцыйна далучылі да Ракавічаў і новыя ўтварэнні былі не Багданоўскія, а Ракавіцкія. Багданоўка, як назва, засталася толькі ў вуснай гутарковай мове вяскоўцаў.
    У калгас прымалі ўсіх. Калі жадаючых не было, дык іх рабілі такімі. Звьічайна ў хату да гаспадара заходзілі Сцяпан з Казакевічам ці Пуценька з Цэрберам і ставілі пытанне такім чынам: альбо заўтра ўся сям’я дружна становіцца калгаснікамі, альбо заўтра ўсе будуць абвешчаны ворагамі народу, а гаспадарка іх будзе канфіскавана на карысць калгаснага будаўніцтва... Калі малазямельным і бедным сялянам траціць не было чаго, і яны асабліва не вагаліся з выбарам, дык сераднякам было над чым задумацца. Праўда, выбару ў іх, практычна, не было. Але былі і такія сяляне, якія з шчырым жаданнем ішлі ў калгас. Да прыкладу, актыўным калгаснікам стаў Раман Любрык, той Любрык, які некалі прадаваў «авечкі» Рабіновічу і краў грошы ў пана Дабрынскага. З'явіўся ён нечаканна для ўсіх і шмат нават каго напалохаў сваім аб’яўленнем. У сельсавеце паказваў нават нейкую паперку пра тое, што ён пацярпеў ад польскага
    буржуазнага рэжыму ў польскіх турмах як змагар за савецкія ідэалы, чым вельмі пацешыў Сцяпана.
    -	Надаела мне ўжо бадзяцца ў свеце, казаў пастарэлы Любрык. А тут мне вялікае поле дзейнасьці... Можа, дзе пры калгасе вартаўніком ўдасца прыстроіцца, ці касірам пайсьці...
    Сцяпан пасля гэтых словаў доўга смяяўся.
    Зразумела, што ўзяць у калгас тыповага жуліка, Сцяпан не мог, але тут раптам за Любрыка заступіліся Філя Храпавіцкі з Мястэчка, якога ўсе ведалі як аўтарытэтнага крымінальніка і капітан Трэпелеў (Цэрбер).