Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Псеўданімагэта добра... Калі будзе гучная псеўданіма, тады можаш нават паэтам стаць!
Ты глядзі!
А як жа! Купала, Колас, Гарун, Сваяк усе напачатку псеўданімы выдумлялі, а пасля ўжо рабіліся Купаламі, Коласамі, Гарунамі...
I Ленінамі рабіліся і Сталінамі, праявіў сваю асвядомленасць Мікіта.
Bo! А я пра што?..
Дык што ж такое вартае прыдумаць?..
Тут адразу ня скажаш... Лепшыя ўжо павыбіралі... A тут яшчэ трэба, каб і людзі цябе празвалі такім псеўданімам... Няправільнае слова не прыклеіцца...
А якое прыклеіцца?
Вось, да прыкладу, Маркоўскага з Балобанаў называюць Беларусам, а чаму?
Ну, чаму? ажывіўся Мікіта.
А таму, што гаварыў кожнаму сустрэчнаму, што ён беларус, што мы беларусы... Так і празвалі. Альбо во, Грудзіну з Крыўлянкі абзываюць Богам Японскім, а чаму?
Чаму?
А таму, што там, дзе нармальны чалавек мацюком загне, ён гнуў «бога японскага!»... Вось так і стаў Богам Японскім...
— Так, так... пачынаю кумекаць! абрадаваўся Мікіта. Трэба ўзяць якое слова за звычку...Толькі якое такое слова ўзяць, каб слова гучала, каб рыфма сыіявала...
Падумай, можа парайся яшчэ зь кім, з жонкай, да прыкладу...
3 жонкай?! здзівіўся Мікіта.
А што?
3 жонкай, Мікіта задумаўся. Ёсьць у яе адно слоўца, якім яна мяне іншы раз, што сярпом рэжа, але крый Божа, каб хто пачуў...
Што за слоўца, калі не сакрэт? спытаўся Антось.
Толькі ты, Антось, каб нікому...
Ведама, не...
У яе нават не адно, а два: то Зігзагам мяне абзаве, то Ёлупнем!
Ну вось, нармальныя словы, падыходзячыя...
Што значыць, падыходзячыя? насцярожыўся Мікіта.
— У тым сэнсе, што падыходзяць да кожнага мужчыны, хто з нас не зігзашыць убок: ці ў панскі агарод, ці да бабы чужой, выкруціўся Антось. А Ёлупень так кожная жонка мужа свайго абзывае... Ты калі-небудзь чуў, каб яны Анёламі сваіх мужыкоў называлі?..
-He...
Вось і я пра што... А ты, можа, калі трэба абурыцца, ці матам сказануць, ці мала што... Ты, можа, тады гавары якое слоўца, даў параду Антось...
Якое?
Ну, любое, да прыкладу, «...0, карла маркса!».
— А не пасадзяць? зноў насцярожыўся Мікіта.
Пасадзяць!.. За Карла могуць пасадзіць!
Вось бачыш, няпроста гэта ўсё, Мікіта задумаўся.
Згодзен, няпроста... А калі казаць: «О, розалюксембург»...
Ну й што?.. так і абзавуць Розай...
Розай не абзавуць, таму, што ты мужчына, стаў сур’ёзна тлумачыць Антось. — А вось мянушка Люксембург можа прычапіцца, а гэта ўсёроўна, што Тызенгаўзэн, Шпіцберген, ды мала што... А гучыць як! Гэта ж табе не Баран. А Роза Люксембург на слуху ў кожнага у Менску нават вуліца ёсьць такая...
— Трэба падумаць...
Падумай, абавязкова падумай...
А вечарам таго дня на падворку Мікіты стаяў гучны лямант. Лямантавала Маня:
-	Я табе дам, ёлупень, Розу! Ты ў мяне такую Люксембург атрымаеш! Відзіш ты яго, Зігзаг прыдуркаваты, да Розы яго зігзагнула!...
-	Што ты, Маня, на каго ты тут так даешся? пацікавілася суседка Фэля.
-	Ды на свайго Апостала... Прыйшоў і кажа на мяне: Роза Люксембург... Да Розы, відаць, у мястэчка зьлётаў...
У мястэчку і сапраўды жыла Роза самотная жыдоўка ў гадах, без мужа, без дзяцей, і жонкі часта абвінавачвалі сваіх мужыкоў і Розу ў сумесным распустве.
Яшчэ некалькі разоў спрабаваў Мікіта на людзях загнуць «розайлюксембург» заместа мацюка, але людзі неяк здзіўлена паглядалі на Мікіту і пыталіся:
-	Апостал, а хто такая Роза Люксембург?
Апостал толькі рукой махаў: «Ат, розалюксембург» і зігзашыў некуды ўбок.
Аднойчы сустрэліся дарогай Мікіта і Сцяпан. Мікіта тады першым закрычаў:
-	Здароў, Баран, розалюксембург! Бярэш мяне ў сваю камуну ці не, розалюксембург?!
-	Сам ты скаціна! А вось за Розу Люксембург можаш паплаціцца!
Так што мянушка «Люксембург» да Мікіты не прычапілася.
А калі арганізаваўся калгас, Сцяпан сам выклікаў Мікіту ў «праўленне» і прапанаваў яму стаць шчаслівым калгаснікам,
праўда, толькі пры дзвюх ўмовах: ён аніколі не будзе абзываць яго, Сцяпана, Бараном, а ў калгас прывядзе каня, карову і Розу Люксембург — так сталі абзываць яго Маню.
Выканаў Мікіта ўмовы і стаў калгаснікам. Што да мянушкі, дык у калгасе перастаў ён быць Апосталам не абзывалі яго болей калгаснікі і не калгаснікі такім, хоць і клерыкальным, але прыгожым, словам. Усё болей і болей Мікіту прыходзілася чуць, што за вочы, а што, нават, і ў вочы, абражальнае і нядобразычлівае слова ў свой адрас — «Асталоп».
Неяк, пры чарговай сустрэчы з Антосем, Мікіта скардзіўся:
Хацеў каня ўзяць свайго ў калгасе, бульбу абагнаць, — а Баран гэты, ня даў... Кажа, конь патрэбен на калгасным полі камяні цягаць... А Любрык яго надарве, загубіць каня, альбо збудзе цыганам... Такі конь, такі конь... Асталоп я, асталоп! Відаць, ужо й памру Асталопам!
* * *
У калгас сталі хадзіць не на працу, а на работу. Пры тым самі калгаснікі казалі так: «Працуеш, працуеш, а толку ад той работы...». Відаць, слова праца патрабавала больш канкрэтнай аддачы, выніку і сэнсу. А работа (вядома, што ў калгасе) стала нейкай бясконцай, марнай і бессэнсоўнай для тых, хто працаваў.
А савецкая ўлада патроху набірала моцы. Праўда, моц гэтая была нейкая ненатуральная, бо ўсё трымалася на страху. Людзі былі запалоханыя ва ўсім: хадзілі панурымі і аглядваючыся. Нават доўгімі зімнімі вечарамі баяліся выходзіць з хаты, а тым болей збірацца ў некага вечарам, альбо хадзіць «на бадзякі», як некалі, альбо ездзіць у госці, сустракацца з сваякамі, сябрамі, знаёмымі. Увогуле, зараз насталі такія часы, што лепей ні з кім не сустракацца, бо ўсякія сустрэчы (а тым болей, дамоўленыя заранёў) маглі быць растлумачанымі як форма арганізаванай барацьбы супраць савецкай улады, нават тады, калі ты сустракаешся на кірмашы падзеля таго, каб прадаць ці купіць парасё. Былі такія выпадкі, калі парасё тое канфіскоўвалася як «вяшчэственнае даказацельство» тайнай змовы з мэтай звяржэння савецкай улады на месце.
3 горам папалам, як казаў Пуценька, калгаснікі правялі сяўбу. Праўда, не ўсё так было складна, як пасля рапартавалі ў раён, завышаючы аб’ёмы ворыва і гоняў апрацаванай зямлі. Праводзіць сяўбу на былых панскіх палетках Лакуціеўскага ў Ходзьках і пані Дабрынскай у Парлоўцы прыходзілася з
вінтоўкамі за плячыма. Некалькі разоў чуліся стрэлы з лесу па аратых, але ўсякі раз, пакуль каня выпражаш з плуга, лясныя «стралкі» бесслядоўна знікалі недзе ў лесе. На гэтых землях было вырашана стварыць спецыяльную ахову пад агульным камандаваннем Цэрбера. Чалавек пяць шэсць, іншы раз на змену, спецыяльна дзяжурылі са зброяй каля лесу.
Неяк, у самы разгар сяўбы, узнікла спрэчнае пытанне ў калгаснікаў прама на полі: «А хто нам і як будзе плаціць за працу?». Сцяпан стараўся пераканаць іх працаднямі, што такое пытанне не да месца, што напачатку трэба пасеяць, а пасля гаварыць, але сейбіты ўпёрліся і казалі, што не будуць сеяць, пакуль ім не паабяцаюць прыстойную плату за гэта. Цэрбер спрабаваў застрашыць сялян сабатажам і зрывам мерапрыемстваў савецкай улады, махаў рэвальверам, але, калі ўбачыў, што некалькі дулаў з яго аховы паглядае ў яго бок, супакоіўся. Прыйшлося Сцяпану тэрмінова ляцець да начальства: Кабяка і Кацалапавага. Тыя неўзабаве пад’ехалі ў панскім вазку Дабрынскага. Сейбіты перад начальствам паставілі канкрэтнае пытанне:
Калі ў вас грошы ёсьць мы будзем працаваць, калі не мы ідзём дахаты!
I між сялянамі і прадстаўнікамі ўлады адбыўся, прыкладна, такі дыялог. Напачатку Кацалапаў стаў тлумачыць:
Таварышы, вядзецца строгі ўлік выхаду кожнага на працу, і Сцяпан для пераканаўчасці паказаў спецыяльны сшытак з палачкамі насупраць прозвішчаў. Паводле вашых выхадаў запісваецца і даецца вам працадзень...
Ты нас працаднямі не кармі!...
А пасьля, паводле працаднёў, вы будзеце ўзнагароджаны пахвальнымі граматамі і падзякамі ад старшыні сельсавету і райкама партыі... А той, хто найболей будзе хадзіць у калгас, той можа атрымаць нават ордэн ці мядаль...
Мядаль свой павесь бабе пад спадніцу!..
У пана ўсё было проста: вясеннія працы — за грошы, a ўвосень ад зробленага...
Дык гэта ж была эксплюатацыя!..
— А задарма працаваць гэта не эксплюатацыя?..
Ну, чаму задарма за палачкі!
А пакажыце, дзе вашы грошы?
У нас няма грошаў — мы не паны!
А чаму тады раз’язджаеце ў панскай брычцы?
Дык жа трэба на нечым езьдзіць...
Далі зямлю сялянам, а яны і пацешыцца не пасьпелі, як забралі пад калгас!..
Калгас гэта народная форма ўлады, стаў тлумачць Кабяк. Калі сажнём і абмалоцім сваё жыта, мы будзем мець права рабіць зь ім, што захочам: добрую долю атрымае кожны, хто хадзіў на працу, а частку мы прададзім дзяржаве за грошы, і гэтыя грошы будуць вашымі, вы, што захочаце на іх, тое й купіце... Захочаце купіць трактар купляйце...
А калі я захачу купіць сваёй бабе новую спадніцу? пацікавіўся Мікіта Міган.
— Хоць зь дзесятак спадніцаў!... Захочаце купіць аэраплян калі ласка! абяцаў Кабяк.
А на хрэна нам аэраплян? не зразумеў Калістрат.
— Вось і я так думаю, а давайце лепш наб’ём морду Калістрату! раптам прапанаваў Грышка Картановіч.
А калі я не захачу купляць сваёй бабе спадніцу, дык тады што? — зноў пацікавіўся Мікіта.
Тады ты можаш купіць спадніцу маёй бабе, прапанаваў Юза Будкевіч.
— Тады твае грошы пойдуць на чужыя спадніцы! — удакладніў Калістрат.
— Калі так, дык я тады каля тых спадніцаў сьмела магу пазігзашыць? найшоў што сказаць Мікіта і такі дасціп удаўся.
Вось гэтымі бабскімі спадніцамі збілі напружванне, важнасць і сур’ёзнасць гутаркі. Грышка Картановіч пасля таго, як мужыкі вычарпалі тэму спадніцы, нясмела прапанаваў:
— Ну, што, мужыкі, пойдзем на спадніцы зарабляць...
I сяляне, у знак згоды, моўчкі заківалі галавой і пайшлі да сваіх коней. Але тут раптам, з боку лесу, прагучалі запар некалькі стрэлаў. Сяляне кінуліся ў барозны, на хаду здымаючы зброю, у каго яна была. Цэрбер першым ускочыў на каня і ўзяў кірунак на лес, за ім яшчэ некалькі чалавек паскакала следам. У лесе прагучала яшчэ некалькі стрэлаў. Праз хвілін дзесяць хлопцы вярнуліся, як і заўсёды, ні з чым.
-	Як скрозь зямлю! абураўся Цэрбер.
Астатнія хлопцы з пагоні маўчалі. Нікому не хацелася гаварыць пра тое, што ніхто не асмеліўся сунуцца трохі далей у лес.
-	Я думаю, што мы дамовіліся, вярнуўся да хвалюючай тэмы Кацалапаў.