Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Рагулі хлебца для прыпраўкі, і бочку брагі ў дабаўку.
Рагулю й вецер не прадзьме, якоіі тут быць яшчэ бядзе.
Ды толькі нешта адзін раз з Рагуляй раптам кепска стала: ня п’е, ня есьць, мычыць пад час, і малако зусім прапала...
Усё так, як ў Антося з сваёю Рагуляй. Тут альбо не тую травінку скацінка хапанула, альбо, можа, хто ўрок, можа, нешта недаглядзеў і сам Антось, як гаспадар талковы...
Толькі яго «аснова», як у вершы, перастала даваць малако, а калі нейкі літар нацэдзіць Ганька ў дайніцу, дык не ведаеш, што з гэтым малаком рабіць: былі такія выпадкі, калі людзі-вяскоўцы ўжывалі такое малако, а пасля хварэлі разам з той каровай. He было сэнсу і рэзаць яе, бо ялавічына магла бы быць такой жа заразнай, як і малако. Трэба было неяк лячыць, але дзе? Кароўскі лекар, што зараз быў у мястэчку, камунарскіх кароў не вылечыў, стане ён лячыць яго карову... Трэба ехаць да знахара, але да якога? Ганька ўсе вушы прагудзела, маўляў, да Далмана трэба, да Далмана... Ганька, да-
рэчы, і сама спрабавала лячыць карову, але гэта, відаць, быў не той выпадак. Яна, хоць медычных акадэміяў не заканчвала, але дзяцей заўсёды падымала з прастуды рознымі зёлкамі. Ганька, відаць, ведала толк у Далмане, толькі вось далёка той Далман, пакуль дацягнешся з каровай да таго Лебедзева разбітай каляёй і назад, дык і ноч агорне. Ды і ехаць блізкі свет цяперашнім часам вялікая рызыка. Можаш назад і без каровы, і без каня прыехаць, а можаш нават і сам не вярнуцца. Відаць, да Чубіка трэба ехаць... Толькі, дзе гэты Чубік зараз таксама невядома. Добра, калі ў Лоску, але чуў нешта Антось, што хаваўся ён ад Саветаў у брата свайго ў Лаўскім Бродзе. Але нават калі і ў Лаўскі Брод трэба будзе заехаць, дык гэта нашмат бліжэй, чым да Лебедзева.
Ганька была супраць Чубіка, маўляў, чараўнік, не трэба з ім звязвацца, але, што яго чары для скацінкі, гэта ж не чалавек, дый горш ужо скацінцы не зробіш. Тут ужо нельга было не згадзіцца з самім Чубікам, які заўсёды гаварыў: «Калі ўжо надта прыпірае, тады ўсе едуць да Чубіка». Тут, відаць, выбару няма.
Антось, пасля такіх разваг, назаўтра зранку накінуў карове на рогі валавод, прывязаў яе да воза і пакіраваў свайго коніка на Мазалі, у Лоска, да Чубіка, балазе было недалёка вёрст дзесяць.
Мазалі цікавае месца: хутарская сістэма, раскінутыя хаты на пагорках, з невялікімі зямельнымі надзеламі. Зямля тут неўрадлівая каменні і пясок людзі бедныя. Такая зямля мала цікавіла новую ўладу, да таго ж добрая палова камунараў і калгаснікаў якраз і складалася з гэтых бедных людзей з Мазалёў людзі хацелі верыць новай уладзе і стараліся заслужыць яе давер сваімі мазалямі.
I трэба ж было так: у саміх Мазалях лоб у лоб сутыкнуўся Антось з прадстаўнікамі новай улады. Ехалі яны ў возе ўчатырох: галоўныя арганізатары калгасу Казакевіч і Сцяпан, Калістрат з Ручаёў і новая асоба ва ўпраўленні — земляўпарадчык. Апошні трымаў на каленях «казлы» (землямер), відаць, зямлю дзялілі ў Мазалях.
А дарога тут была адна, і калі ехаў хто ў бок Лоска з каровай, дык адразу было зразумелым, што не да касцёлу чалавек едзе.
I меў тады Антось з прадстаўнікамі ўлады не зусім прыемную гутарку.
Тпру-у-у! затрымаў Сцяпан каня. He кірмашны дзень, Антось, не кірмашны...
А што зробіш...
He туды Раба, Антось, не туды! Сцяпан, відаць, зразумеў, у чым справа.
Антось змаўчаў, а што было гаварыць.
Што за прымхі, Антось?! Што за забабоны?! Ты ж дарослы чалавек, а не баба якая! абураўся Сцяпан. У камуну нашу, у калгас, ты сваю Рабу не прывёў і сам не прыйшоў, ня верыш, значыць, мне ня верыш, Сталіну ня верыш?! Сталінскай канстытуцыі ня верыш!!!
Дык жа канстытуцыяй, нават сталінскай, карову ня вылечыш, — слаба апраўдваўся Антось, але Сцяпан яго не слухаў:
А ты да Вайдэлка гэтага, да цемрашала Рабу цягнеш, яму верыш, ён для цябе болыпы аўтарытэт! даваўся Сцяпан. Вайдэлка твайго ня сёньня, заўтра арыштуюць і застрэляць, бо колькі можна людзей баламуціць... I зараз да яго толькі такія дурні, як ты, і езьдзяць...
Каб жа зусім не дапамагаў, дык ня езьдзілі б, слаба ўпіраўся Антось. А так, што рабіць, чакаць, пакуль здохне скацінка, як у вашым калгасе дохне?.. Хоць нейкі шанцунак, можа...
Калі гэта яшчур, дык Рабе тваёй аніякі Чубік не дапаможа, умяшаўся ў гутарку Казакевіч.
А калі не?.. Скацінка, як і чалавек, пакуль жыве спадзяецца...
Спадзяецца... Ну, цемната! Сцяпан і ўсе астатнія засмяяліся. Ну, з'ездзі, калі так хочаш... Але давай дамовімся так, калі ачуняе карова прывядзеш яе ў наш калгасны статак! — прапанаваў раптам Сцяпан.
— Каб у вашым статку здохла?!
— Антось, ну што ты за чалавек, як ты не разумееш, што ўсе там будзем рана ці позна!
Усе будзем у адным статку здыхаць з каровамі? неяк само вырвалася ў Антося!
Цьфу ты! Сцяпан махнуў рукой.
Здохнуць ты можаш і зараз, умяшаўся ў гутарку Калістрат.
Сцяпан строга палядзеў на Калістрата і звярнуўся зноў да Антося:
А карову, калі ты сам не прывядзеш, дык мы ж можам забраць яе самі...
А малако маім дзецям будзе твая Камуналка, прабач, Сьцяпаніха даваць?..
— Ну ты, Антось, дагаворышся некалі...
Астатнія камунары толькі зрэдку пасмейваліся, зразумела, што над Антосем, і ківалі галавой у знак згоды са Сцяпанам.
3 табой гаварыць, Антось, што ваду таўчы ў ступе. Сцяпан трохі прызадумаўся. А ведаеш што, падзеля сьмеху, даведайся ў Чубіка наконт падзеньня калгаснай жывёлы, не то жартам, не то сур’ёзна прагаварыў Сцяпан. Цікава, што гэты шарлатан скажа?
Астатнія жыва заківала галовамі.
Ну, чаму, спытацца можна, няўпэўнена адказаў Антось. А толькі, ці стане ён слухаць?..
— Ты запытайся, грунт дзела...
Ну, пастараюся...
На гэтым яны раз'ехаліся: кожны у свой бок.
Антосю, пасля такой гутаркі, расхацелася весці Рабу да Чубіка, бо, можа, яно і лепей было, каб яна здохла. Будзе гэтая карова, як бяльмо на воку, насядуць актывісты і не злезуць да таго часу, пакуль не адбяруць скацінку. Ці не лепей вярнуцца дахаты і зарэзаць карову?.. А пасля што? Як быць пасля без малака?... Дый што ўжо зварочваць, калі выехаў...
I Антось тузануў лейцы, падганяючы каня наперад.
Антось не надта любіў ездзіць да Чубіка, але, калі б хто спытаўся, чаму, дык наўрад ці адказаў бы што колечы вартае. Чубік палохаў яго сваёй гутаркай, паводзінамі, нават рухі яго былі нейкія нязграбныя, а позірк увогуле нечалавечы. Ён быў поўнай супрацьлегласцю святарам: наколькі другія святары, не кожны, праўда, але бальшыня з іх, былі натурамі далікатнымі, чулымі, тонкімі, адукаванымі, нагэтулькі Чубік быў рэзкім, грубым і часам нават жорсткім. Але, што трэба было аддаць вартае Чубіку, дык ён, здавалася, быў бясхітрасным чалавекам і мог сказаць свайму субяседніку ўсё, што пра яго думаў, нават, калі апошняму гэта было не да спадобы.
Чубік быў вядомай асобай, меў рацыю, калі гаварыў, што яго паважаюць болей, чым савецкую ўладу. Праўда, гэтак жа, відаць, і баяліся што яго, што тую ўладу. Нездарма сакратар суседняга сельсавету Міхалка арыентаваўся на аўтарытэт Чубіка. Пра Чубіка і яго чараўніцтва расказвалі вельмі шмат рознага. Разабрацца тут, дзе праўда, а дзе людская выдумка, было немагчыма. Чубік рознымі замовамі, зёлкамі, вадой, попелам, соллю і чорт ведама чым яшчэ лячыў людзей і жывёлу, мог прадказаць лёс і будучыню, папярэдзіць некага ад бяды, зрабіць слушную заўвагу, даць параду і гэтак далей. Чубік, здавалася, усё ведаў: дзе што творыцца, робіцца, адбываецца. Але
далёка не кожнаму ён мог прапанаваць свае паслугі, не кожнага ён мог вылечыць, не кожнаму дапамагчы. Бывала, прыедзе чалавек здалёку з сваёй бядой, а Чубік перад самым носам зачыніць дзверы. I колькі ўжо не драгай клямкай — дзверы не адчыняцца. А іншым разам выйдзе Чубік да прыезджага і так яго затурыць, што бедалага абавязкова зблудзіць, пакуль дарогу дахаты знойдзе. Альбо, бывае, выйдзе на ганак і, не падыходзячы да воза і не вітаючыся з прыезджым, пракрычыць:
Едзь хутчэй да хаты, абармот, яшчэ можа паспееш, толькі зрабі так, як я табе скажу... і паздаравее твая худобіна.
Дый я не наконт худобіны... жонка ў мяне...
А я пра што! і Чубік пачынаў злавацца. Едзь дахаты хутчэй, цюпала!..
3 нейкім недаверам і грэбнасцю ён адносіўся да жанчынаў. Ужо лепш было ім не ехаць да яго. Бывала, прыедзе другая і рот не паспее адкрыць, а Чубік адразу:
— Чаго прыпёрлася, баба дурная!?
У яго разумных бабаў не было ўвогуле. I ён ніколі не чакаў адказу, бо ўжо ведаў, якая такая-сякая нагода прыгнала кабету да яго:
У касьцёле, нябось, аж пад ксяндза лезеш, так молішся, так молішся, а як болька на срацы выскачыла, дык да Чубіка прэш... Вось ксёндз твой хай і лечыць тваю больку! — і завернецца і пойдзе. Адны тлумачылі гэта тым, што, маўляў, Чубік не хоча дапамагаць такім хворым, якія анічога яму не прывозяць у якасці аплаты за лячэнне альбо прывозяць нешта непатрэбнае. I шмат было такіх выпадкаў, калі Чубік возьме дый выкажа:
— I што ты мне падсоўваеш яйкі тухлыя! для пераканання возьме першае трапіўшае пад рукі яйко і разаб’е, і яно абавязкова будзе тухлым. Нябось, дванаццаць яечкаў, якія сёньня твой боўдзіла сабраў зранку, для папа прыхавала, га? A што, калі я твайму боўдзілу раскажу пра паповыя заляцаньні, га? Тады што?...
I бедная жанчына чырванела, рукамі махала і, як мага хутчэй, уцякала ад Чубіка і болей ўжо не прыязджала.
Другія даводзілі, што ёсць нейкія іншыя меркі, вядомыя толькі аднаму Чубіку, паводле якіх ён лечыць альбо не лечыць людзей.
Пра яго хадзілі розныя чуткі, адны казалі, што ў яго ёсць нейкая тоўстая кніжка ў чорнай вокладцы, у якой усё напісана і пра ўсіх напісана, і з якой ён вычытвае ўсе рэцэп-
ты. Другія сцвярджалі, што ён вядзьмак, чарадзей, і людзі расказвалі цікавы выпадак пра сустрэчу двух такіх чарадзеяў. Аднойчы Марцінкевіч, з Мікулеўшчыны, араў поле, чамусьці апаясаўшыся нежывой гадзюкай паверх світкі, і раз-пораз паглядваў на дарогу, быццам чакаў некага. Калі на дарозе з'явіўся Чубік, Марцінкевіч вельмі гучна зарагатаў. «Гага-га!» — пранеслася над полем і адгукнулася рэхам ў лесе. Чубік спыніўся і спакойна паглядаў на Марцінкевіча, як той падыходзіў усё бліжэй і бліжэй. I раптам Марцінкевіч закруціўся на месцы, зрываючы з сябе гадзюку, але тая ўсё MapHeft і болей сціскала яго ў поясе, а пасля нейкая сіла кінула яго на зямлю, і Марцінкевіч закрычаў: «Усё-усё-усё!.. Адпусці... Ты мацнейшы!»