Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Я... Я ўжо ня помню, ніякавата паёрзаўся Антось на крэсле. Была ж нейкая нагода.
Нагода, каб не рабіць, у гультая заўсёды знойдзецца. Хай сабе... Ведаю твае беды, але надта не журыся, асьцерагайся, ня лезь абы куды, паціхоньку так краем, полем, берагам... У лес ня сунься... Хутка мы будзем жыць у розных краінах, але залежаць будзем ад адных і тых жа людзей... Парадокс нейкі! Вось так!
Гэта як?
Пажывём, убачым... Дык, вось, слухай далей. Сытуацыя такая ня ведаюць бальшавікі, што далей рабіць, ня ведаюць, як выйсьці прыгожа з такой сытуацыі. Яны ж заўсёды так: уляпаюцца ў што-небудзь, а пасьля шашкі аголяць і давай імі махаць налева і направа па людзкіх галовах невінаватых... А тут так ня зробіш... Добрая сотня нашых людзей на вуліцы хату акружылі, Пуценьку з Цэрберм зноў пабілі трохі, падзеля прафілактыкі, не шанцуе нешта ім. Ну, тады я й кажу: хлопцы, калі ня хочаце траціць свайго аўтарытэту, ідзіце і скажыце народу, што прыязджалі да мяне з прапановай, каб я больш не займаўся гэтым... слова ў іх такое ёсьць доўгае... цемрашальствам... Калі хочаце, сам выйду і скажу і папрашу, каб адпусьцілі чэкіста вашага і Пуценьку. Адзін зь іх кажа: ты яшчэ скажы народу, што савецкую ўладу любіць трэба, бо яна можа ўсім даць... Тут ён задумаўся, што можа даць савецкая ўлада. Агітатара хацелі зь мяне зрабіць... Я яму коратка так і кажу, што савецкая ўлада гэта табе не прасталытка якая!.. Калі хочаш, сам так ідзі й кажы, а я нагаворваць на ўладу ня буду. Пакруцілі яны носам, рабіць няма чаго. Выйшаў я й сказаў тое, што зьбіраўся сказаць, і на гэтым разьвязалі праблему...
Цяпер ня лезуць?
— Пакуль што не чапаюць, хоць баюся я іх... Так, падзеля ліку. Мне ўжо баяцца няма чаго, я зрабіў свой выбар і ведаю, што з гэтага выйдзе... Ну, а калі хто ў цябе запытае наконт мяне ты анічога ня ведаеш. Маўляў, прапаў недзе Чубік...
Чаму прапаў?
Зараз такія часы настануць, што лепш за ўсё перасядзець дзе-колечы пад зямлёй... У пекле ня так страшна будзе, як тут на зямлі...
— Ат, як будзе, так будзе, неяк пратрымаемся, — прагаварыў Антось і асцярожна нагадаў Сцяпанаву просьбу. Расказаў Чубіку, што ў камунараў дохнуць авечкі, каровы, коні, расказаў, што і поле ў іх не родзіць, і што не шэнціць ім неяк з гаспадаркай, а пасля, гэтак жа асцярожна, запытаўся, у чым тут можа быць сакрэт.
А табе якая справа да гэтага? не зусім ласкава адгукнуўся Чубік. Выконваеш паслугу бязбожніка гэтага, камунара?.. Га?! і Антось зразумеў, што аднеквацца няма аніякага сэнсу.
— Дык...
— Індык! I гэтьі мяне хоча арыштаваць, хе-хе... — працягваў Чубік. -Даўно б арыштаваў, ды ня ведае, якую зачэпку знайсьці: я ж не багаты і не сьвятар, і супраць улады
анічога не кажу, і людзям я патрэбы больш раблю, чым тая ўлада... А браць мяне неяк трэба, бо цемрашал я! Яшчэ няведама, хто большы цемрашал!
Тое, што Сцяпан з сваімі ідэямі можа быць цемрашалам, Антося вельмі здзівіла.
— Скажы, Антось, свайму камунару, хай не ламае галавы сваёй над пустым заняткам, — працягваў Чубік. He разумею толькі я, навошта чалавеку лішняя дзюрка ў галаве?..
Што за «дзюрка», Антось зразумеў значна пазней, а наконт камунарскай жывёлы Чубік альбо не ведаў, альбо не хацеў гаварыць праўды, але і не маўчаў:
-	Жывёла ў іх дохне... Хутка ўсё паздыхае: і авечкі, і сьвіньні, і каровы, і людзі... Нядоўга чакаць... Ня будзе карысным майму арганізму малако ад чужой каровы, якую я біў палкаю, як ня будзе карысным мяса ад той сьвінні, якую я забраў гвалтам і закалоў... А поле... Што ты хочаш ад зямлі, выклятай людзьмі і Богам...
Нешта пра карову і свінню Чубік гаварыў абы што, бо ані малака, ані свініны ў камунараў не было, праўда, хіба што, меў рацыю наконт кляцьбы. Тут бяз дай сур’ёзнай прычыны толькі і чуеш: а каб цябе... а каб ты, а каб вас...А калі ёсць малейшая нагода, дык ажно вёска разлягаецца ад гэтага «каб...». Антось сам чуў, як кляў камунараў яго цесьць Качаноўскі перад адпраўкай у Сібір страшна рабілася. Дый кляў гэтых камунараў не толькі адзін цесьць.
Бабы неяк гаварылі ў вёсцы, што старая Саковічыха перш, чым сесці на воз перад сваёй адпраўкай у Сібір, аголеным азадкам абвяла ўсе пакоі ў хаце і надворныя забудовы. Хто б не жыў у такой хаце жыццё не складзецца, людзі будуць хварэць, дабра не нажывеш, ніхто не прыжывецца ў такой хаце, а ў хлеве нічога не завядзецца усё будзе гінуць, здыхаць, марнець, высыхаць.
Тут, калі ўсяму гэтаму верыць, дык і не дзіва, што не ладзіцца гаспадарка ў камунараў.
-	А яшчэ, не сакрэт, няма ў іх талковага гаспадара, прагаварыў Антось, Усе носяцца з нейкімі дурнымі ідэямі, а зямлі і скаціне старанны дагляд патрэбны, а не ідэі.
—	Жорсткія ў іх ідэі, бо жорсткаму сьвету патрэбныя жорсткія людзі, — Чубік гаварыў быццам сам сабе. — Але гэтую жорсткасьць самі людзі ствараюць сабе на загубу...
Я не ствараю, падаў голас Антось хутчэй падзеля таго, каб даць зразумець, што такія тэмы яго мала займаюць і што, нарэшце, яму трэба дахаты, а там вельмі і вельмі шмат работы.
— Ты?! усклікнуў Чубік. — Вось такія як ты, ягняты невінаватыя, якраз і ствараюць!
Чубік умеў нечакана павярнуць справу, альбо перавярнуць яе з ног на галаву.
Пры чым тут я? He разумею...
Вось цябе ў дзяцінстве біў бацька?
-Біў!
А ты зараз сваіх дзяцей б’еш?
Лупцую часам, дык жа ўсе лупцуюць!.. Інакш нельга!
Вось, вось... усе... А як тады наконт міласьці, любові, слова боскага?... Чаму не ўгаворамі, просьбамі, ласкамі, а адразу за дзягу і ўсіх па-парадку! Так?!
Ну, так... Але ж трэба іншы раз і пакараць неразумнае дзіцё, каб абы чаго не рабіла, бо што зь яго вырасьце...
Вось-вось, пакараць. Я ведаю выпадкі, калі бацькі, так выхоўваючы, калечылі і забівалі сваіх дзяцей...
Б’еш жа шкадуючы, з любоўю...
Толькі дзіцё гэтага не разумее! А тут анічога бесьслядоўна не праходзіць. Дзеці растуць такімі ж агрэсыўнымі, жорсткімі, злымі... I гэта патрэба часу. Ты думаеш, адбылася б рэвалюцыя ў Расеі, калі б давялі да кожнага зь дзяцінства, што трэба любіць бліжняга, што трэба быць карысным, што трэба рабіць добрае...
Але гэта ўжо царкоўныя справы...
I ня толькі! Гэта справы кожнага! Ты ж глядзі, што робіцца: каб нейкую зрабіць гадасьць другому, аніякай навукі ня трэба. Другога падшыванца трэба застаўляць, каб навучыць арыфметыцы, кемлівасьці ці вывучыць які вершык, але з якой хуткасьцю ён запамінае пахабны верш і якім робіцца кемлівым пры зьдзяйсьненьні таго ж пахабства у гэтым ня трэба навукі... Гэта, відаць, у прыродзе чалавечай закладзена, і так ад пакаленьня да пакаленьня... I так зьяўляецца новая генерацыя пакаленьне, якому напляваць на ўсё сьвятое, чыстае, добрае...
Але ж другі і ў паскудных умовах вырастае нармальным чалавекам, запярэчыў Антось.
Рэдкі выпадак. Што сям’я, што школа, што царква, касьцёл — усё выхоўвае і ўсе даводзяць да чалавека патрэбу высокага, сьветлага, добрага, а чалавек гэта не ўспрымае, ня хоча ён гэтага, ня хоча!..
Бо слаба даводзяць кожны пра сябе думае!..
А як ты давядзеш, калі волі няма... Яго волі! — Чубік паказаў пальцам у неба. Няма Яго валадарства тут, няма! Ты
ж молішся як, «... хай прыйдзе валадарства Тваё, хай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі...» Хай «прыйдзе», хай «будзе», заўваж! Бо няма гэтага тут, на зямлі, няма! А сьвята месца пустым не бывае... гэтак жа, як пустое сьвятым. Зямля ня церпіць пустаты... А, значыць, тут валадарыць нехта іншы...
Ты хочаш сказаць, што тут няма Бога?! Антось тут жа перакрысьціўся.
Бог там, у небе!
А тут?
А тут ёсьць тое, што ёсьць! Сьвет ляжыць у зле...
Чорт?! У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа! Антось зноў перакрысьціўся.
Называй гэта, як хочаш. На гэтай зямлі добра жывуць і добра ратуюцца толькі не хрысьціянскія праведнікі і не рабы Божыя.
Слугі д’ябла?! Чуў я пра гэта...
Называй, як хочаш, але, калі хочаш нешта мець і жыць добра, трэба служыць і жыць паводле іх законаў, бо іх улада. Трэба адкінуць усю гэтую царкоўную авечую мараль, якая служыць ня Богу, а кесару і прыстасавацца... Заўваж, у рэвалюцыю, у вайну найболей загінула вось такіх маралістаў, якія спадзяваліся на Бога. А ўратаваліся і выжылі тыя, каму, што ўкрасьці, што забіць, як два пальцы памачыць... Яны сёньня падняліся высака...
— Як дасьць Бог, так і будзе....
Во-во! Што за народ?! Бог даў рэвалюцыю? Бог даў войны, кроў, холад, голад, гібель людзей? Бог даў? Той, хто стварыў чалавека, той, хто зьяўляецца абсалютам Дабра, Любові, Справядлівасьці, той зьнішчае сваё стварэньне, як бацькі зьнішчаюць сваіх дзяцей, той нясе людзям сьмерць?! Ты гэта хочаш сказаць?
— Дык на ўсё ж воля Божая...
Дык жа няма Яго волі тут, няма! Глядзі, Ленін, Сталін, Гітлер... У кожнага рукі ў крыві... Ты думаеш, што Бог ім даў такую волю? Каб жа так?!
У кожнага свая воля...
Дурань! Якая воля? Я, Чубік, якога ведаюць у Вільні, Менску, Варшаве, і то ня маю сваёй волі! Я жыву не з сваёй волі!
А зь якой, калі не з сваёй?
Зь якой? 3 волі таго, каго ўсе баяцца!
Баяцца і Бога, і Д’ябла... Каго тут яшчэ баяцца...
-	Гэта табе папы з ксяндзамі ўцямілі, што Бога трэба баяцца, каб ты іх баяўся, а Бога любіць трэба, толькі пра гэтую любоў менш за ўсё ў нас гавораць.
-	Можа, і гавораць, але ты надта там разьбярэшся, кожны з свайго гарышча. Папы ў царскай Расіі ня столькі пра Бога казалі, колькі пра цара-бацюшку, а ксяндзы усё пра Полыпчу ды пра Польшчу. Калі й скажаць што, дык надта ты іх зразумееш, з мовамі іхнімі.
-	Вось так і атрымліваецца, што Біблію чытаеце, у царкву там ці ў касьцёл ходзіце, спавядаецеся, а ўсё заканчваецца чым?
Чым заканчваецца?
-	У кустах з Ганькай, па дарозе з таго самага касьцёла, прама на возе ўсё і заканчваецца,...
-	Адкуль ты ведаеш? спалохаўся Антось. Падгледзіў?..
-	Бо дома дзеці мяшаюць... Яшчэ няведама, зь якой большай нагоды ты ў касьцёл той ходзіш?!.
-	Дык жа сказана наконт размнажэньня гэта не такі ўжо і вялікі грэх, слаба апраўдваўся Антось.
Ты ж глядзі, што атрымліваецца, працягваў Чубік. — Чым менш у чалавека сьвятасьці ў душы, тым болей у яго шанцаў вельмі добра ўладкавацца і прыстасавацца ў гэтым жыцьці. I, наадварот, іншага хоць сьвятым абвяшчай, наколькі ён верыць у Бога, у людзей, наколькі ён сумленны, праўдзівы, крыштальна чысты, талковы, але ён не жыве з гэтага: у яго ані прыбытковай працы раней такія пану былі патрэбныя, a зараз, пры новай сыстэме, хто ж будзе зь ім працаваць зь ім жа ані абмануць, ані ўкрасьці, а жыць сумленна немагчыма... Ані прыстойнага жытла, і перспэктываў аніякіх: ён пакутуе, а не жыве. I, як ня дзіўна, усе хрысьціянскія маралісты лічаць гэта нармальным, маўляў, так і трэба. Праз пакуты ачышчаецца чалавек... Бог карае таго, каго любіць... I нікога не цікавіць, што ў гэтага няшчаснага можа быць сям’я, дзеці. I, праз свайго сьвятога бацьку, дзеці пакутуюць разам зь ім. Яны з зайздрасьцю глядзяць на сваіх аднагодкаў, у якіх бацькі жулікі, вялікія начальнікі, людзі нялюдзкай сыстэмы, альбо звычайныя зладзеі і забойцы, але яны забясьпечваюць сваіх дзяцей усім неабходным, і тыя ганарацца імі. А вось дзеці сьвятога бацькі наўрад ці пойдуць за бацькам, наўрад ці абяруць яго шлях, той шлях, які прывёў іх да жабрацтва. Раней пайшлі б, бо бацька быў усім... Законам!.. Як сказаў бацька, так і будзя... Як ксёндз Гадлеўскі маліўся ў Жойдзішках: «У імя Бацькі,