Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Сына і Сьвятога Духа». А цяпер што?.. Бацька не ўказ... Цяпер гэтым словам сталі называць абы каго... Цяпер дзеці ўжо ня будуць кленчыць перад тымі абразамі, перад якімі гнуўся бацька, бо гэтыя абразы, на іх думку, не ашчасьлівілі бацьку і не ашчасьлівяць іх. I воля бацькі, гэтак жа, як і воля яго Бога, для іх становіцца марным лямантам. Дзеці будуць шукаць іншыя прыклады для ўзору, іншыя выбіраць шляхі... Дзеці з галавой кінуцца за тым, хто ім паабяцае рай не на небе, а на зямлі, бо яны ўсумніліся ў такім Божым Царстве... Усумніліся праз верніка... праз сьвятога...
Чубік спыніўся на хвілінку, каб перавесьці дух, і Антось гэты момант скарыстаў:
Калі сьвяты бацька не давядзе сваіх дзяцей да толку, дык што ўжо казаць пра іншых, Антось на хвіліну задумаўся. А яшчэ й няведама, як дзеці будуць жыць, няведама, які шанцунак выпадзе ім, як лёс складзецца... Можа, і бацька тут той не пры чым?..
А пасьля мы ў скрусе ківаем галавой... працягваў Чубік. А-я-я, а чаму людзі сталі такімі прагнымі, такімі злымі, такімі зайздроснымі? А-я-я, а чаму рэвалюцыя, войны, брат на брата пайшоў?.. А пасьля мы гаворым, што кожнае наступнае пакаленьне горшае за папярэдняе... Што, можа ня так?
-Так!
А яно вымушана быць горшым... Парадокс нейкі, і парадокс у тым, што, чым болей чалавек цягнецца да духоўнага, тым болей ён губляе ў пляне матэрыяльным, і наадварот. Ня можа сьвяты быць багатым. Ня можа!
Можа, нясьмела запярэчыў Антось, але Чубік яго не слухаў.
Пра якую сёньня можна гаварыць духоўнасьць, працягваў Чубік, калі людзі адвярнуліся ад яе, калі падзеля яе трэба абавязкова нечым ахвяраваць, а ня хочацца. Духоўнасьць сёньня нікога не цікавіць да ўлады прыходзяць матэрыялістыя... Галоўны герой якіх чалавек са стрэльбай у руках... Ты ведаеш, хто такія матэрыялістыя?
Ведаю бязбожнікі... Але чалавек заўсёды зь нечым быў: з палкай, зь сякерай, зь мячом...
Дык вось, гэтыя бязбожнікі ў адзін момант з’ядуць і вып’юць усё, што ты пасееш і пасадзіш, а ім будзе ўсё мала і мала і ты будзеш ва ўсім вінаваты.
Чаму я? насцярожыўся Антось.
Таму што ты будзеш сеяць і жаць, а яны будуць камандаваць і есьці...— Чубік рэзка замоўк.
Усё, што нагаварыў яму Чубік, успрымалася з нейкімі цьмянымі ўяўленнямі. Такое іншы раз бывае пры вельмі шчырай размове з адукаваным чалавекам за добрай чаркай: калі сутнасць адчуваеш душой і разумееш нават, а растлумачыць яе немагчыма...
Сапраўды, парадокса нейкая.
Пасля невялікай паўзы Антось запытаўся:
— А што ты скажаш наконт любові да бліжняга? — і з цікавасцю стаў глядзець на Чубіка.
А любіць ня трэба: ані бліжняга, ані далёкага, бо нішто так не прысьпешвае сьмерць людзкую, як такая любоў, — нечаканна заявіў Чубік.
— Ты гэта пра што? — не ўцяміў Антось з першага разу.
— Любоў — гэта ня толькі канцэнтрацыя нэрваў, любоў гэта гарэньне... А ўсякае гарэньне хуткаплыннае!
-	А ці ня блытаеш ты хрысьціянскую любоў з юрлівасьцю? асцярожна спытаўся Антось, але Чубік, відаць, прапусціў гэтае пытанне каля вушэй.
-	Як бацькі любяць сваіх дзяцей, ты ведаеш, працягваў Чубік, але ніколі дзеці не зраўняюцца сваімі пачуцьцямі да бацькоў з пачуцьцямі бацькоў да іх... Раней вялікі гонар быў і пашана тым, хто глядзеў сваіх бацькоў да сьмерці. А зараз дарослым дзецям старыя бацькі становяцца цяжарам, замінкай, «перажыткам мінулага». Нішто так ня будзе прысьпешваць іх смерць, як такая «любоў» дзяцей.
-	Пра якіх ты гаворыш дзяцей, Чубік? Я ня ведаю такіх дзяцей!
-	А я ведаю пра дзяцей пустадомкаў! Тых дзяцей, якія будуць кіраваць сьветам... Яны будуць для сябе жыць, а не для бліжняга... Сама вялікая любоў гэта быць карысным бліжняму... Калі ты нікому не патрэбны значыць, Бог цябе ня любіць... не дае Ён табе магчымасьці тварыць дабро бліжнім...
У замыславатых высновах Чубіка адчувалася нейкая нацяжка, супярэчнасць нават у поглядах, але Антось не ведаў, што сказаць у штодзённасці не задумваешся над такімі пытаннямі.
-	Ёсьць шмат што казаць няма каму слухаць, зноў, быццам сам сабе, прагаварыў Чубік. I кожны захоча выгаварыцца, а гаварыць ня будзе чаго... А каму будзе што сказаць — таму рот заткнуць... Сёньня рана такія пытаньні ставіць, a заўтра будзе позна...
Тут Чубік зноў замоўк, сумна гледзячы ў вакно.
-	О-о-о, прарочыш! усклікнуў Антось. Я й сам ня раз думаў пра нешта падобнае... Прарокам у нас стаць можна вельмі лёгка — толькі трэба гаварыць, што будзе яшчэ горш, што рот заткнуць, што есьці ня будзе чаго, страляць будуць, забіваць, паліць, усё зьнявечаць, і канца гэтаму не відаць да канца сьвету, які вось-вось павінен адбыцца... У нашай гісторыі такія прароцтвы збываюцца пастаяна.
-	Маеш рацыю! Чубік уважліва паглядзеў на Антося. Толькі слухай далей: пустадомкі прыйдуць у хату і кожная трэцяя хата апусьцее... Боўдзілы і прыдуркі руляваць будуць... I будзе разьня, кроў, голад... Толькі сьляпы, глухі, нямы будзе мець нейкі мізэрны шанцунак на ўратаваньне... Шчасьлівым будзе той, хто добра схаваецца... Толькі схавацца ня будзе дзе зямлю апустошаць, балоты высушаць, лес высякуць... Палігон будзе болей патрэбны, чым чалавек... I чалавек будзе ня той: штучныя пачуцьці, розум, мянтальнасьць... і пустэча ў вачах...
Пасля такіх прароцтваў лягчэй не становілася. Зразумела, што ўсё аджывае свой век, але,з другога ж боку, глядзі ты, думаў Антось, як усё ж такі лёгка стаць прарокам у сваёй Айчыне.
-	Ты мне лепей вось што скажы, Чубік, а ці дачакаемся мы той шчасьлівай хвілінкі, каб пацешыцца з гэтага жыцьця?.. Тут жывеш адной надзеяй, што, можа, дзеці дачакаюцца... Але ці не на такую будучыню спадзяваўся дзед... пасьля бацька...
-	Тут, і сапраўды, ня трэба быць вялікім прарокам такое ў нас жыцьцё, Чубік зноў замаўчаў.
Маўчаў нейкі момант і Антось. He ўсё ён, відаць, зразумеў з гэтае гутаркі, але і тое, што пачуў, яго вельмі і вельмі ўразіла.
-	Ты, Чубік, гаворыш, як ксёндз які, парушыў маўчанне Антось, альбо як антыхрыст нейкі... А прасьцей трэба трошкі, прасьцей, каб да мазгоў дайшло, да душы прылягло...
-	Да душы, кажаш... Да якой душы? страпянуўся Чубік.
-	Да нашай, да сялянскай, да мужыцкай, да якой жа яшчэ, — удакладніў Антось.
-	Янук Дайновіч мне неяк усё пра беларускую душу даводзіў, згадаў чамусьці Чубік.
-	I да беларускай таксама...
— Да беларускай?.. Зарасла гэтая душа, як той курган векавечны, дзікім дзірваном...
-	Дык, калі трэба лес карчуюць, а тут усяго дзірван нейкі...
Дык жа, калі трэба. А каму гэта трэба? Га? Чубік зноў ажывіўся. Пуценьку можа трэба? Цэрберу, Мокшу, Кацалапаву, Сьцяпану?..
Каго ты бярэш... Ёсьць жа й такія, каму трэба... Станкевічы, да прыкладу, з Вурлянятаў...
Адныя Станкевічы з Дайновічам дзірван не падымуць і Беларусі ня зробяць, а гэтых улада! А дзе падзеліся астатнія: альбо на сухоты западуць і памруць, альбо дапамогуць ім памерці тыя, каму гэта ня трэба... А насельніцтву абы бруха было чым набіць... А душа, пра якую ты кажаш, ня кожнаму даецца... I будзе яна, як метка для прыцэлу. I кожны прышлы будзе цябе зьнішчаць як фізічна, так і духоўна... I найболыпая крыўда будзе ад таго, што свае зьявяцца пустадомкі і нікчэмнасьці, якія будуць зьдзекавацца над гэтай душой болей за іншых... Іх будзе час...
А хіба тут калі быў іншы час?
Вось бачыш, разумееш трохі... Іншы быў, але такога не было...
He разумею, Чубік, я аднаго: калі душу даў Бог, як можна яе зьнішчыць? Каму трэба зьнішчаць тое, што даў Бог?
Я табе казаў ужо пра сілу...
Дык жа няможа быць іншай сілы мацнейшай за Бога!
Але яны так ня думаць... Для іх няма Бога! А што ты ведаеш пра філясофію гістарычнага падману?.. Калі душу нельга зьнішчыць, дык яе можна падмяніць. I ты ўжо будзеш звацца не ліцьвінам, а беларусам, а пасьля, як трэба будзе, назавешся рускім, ці палякам. I пытаньняў такіх ты задаваць ня будзеш... I, калі трэба, будзеш гаварыць так, як трэба, як казаў «слухам пану», так скажаш і «слушаюсь товарішч», і скажаш «здравствуйте», і скажаш «пожалуста»... Бо калі так не загаворыш, дык і мецьма нічога ня будзеш, і сканаеш заўчасна...
А шанцунак? Павінен жа быць нейкі шанцунак! Ня можа быць без шанцу!
Шанцунак? здзівіўся Чубік.
Шанцунак, шанцунак! Бог заўсёды дае шанцунак!
— « Душу расьпялі беларуса...», напіша паэт... А шанцунак?... Можа, і дае Бог шанцунак, але яго яшчэ трэба знайсьці і скарыстаць...
Вось і я пра што...
А яшчэ нехта, болып моцны, гэты шанцунак забірае...
Падманам?!. Хто забірае?
Усё, едзь дахаты! раптам абарваў Чубік.
Трэба ехаць, — згадзіўся Антось і вылез з-за стала. Але, як толькі выйшлі з хаты, Антось не вытрымаў і спытаўся:
Дык, усё ж такі, што ты скажаш наконт шанцу?
— Едзь дахаты, я табе ўжо сказаў!
Я тут прыехаў... Я тут прывёз... Антось толькі цяпер успомніў пра торбачку з гасцінцам.
Добра, дзякую, пакінь...
А я ж сам з такой нагоды... Там карова, прывязаная да воза... Можа, ужо акалела дзе...
Яшчэ не акалела, але можа акалець! супакоіў Чубік. А што з каровай?
Ня есьць, не жвакуе, не мычыць, ня целіцца...
-Даўно?
Ды ўжо тыдзень які...
Кажаш, тыдзень... Якраз пост пачаўся, зараз шмат хто адмаўляецца ад яды...
Але ж — карова?..
Ну й што!
Дык жа да канца посту ня вытрымае...
Відаць, так Богу ўгодна...
Дык мне яе, што? Можа, да споведзі звадзіць?
Ты лепей да быка яе звадзіў бы!
Вадзіў...
Мала вадзіў! Пайшлі, лепш глянем.
Пайшлі.
Выходзячы з падворка на вуліцу, Чубік раптам спакойна прагаварыў:
Іду неяк, гляджу, стаіць з крыжам...
Тут Чубік зрабіў доўгую паўзу, быццам, думаючы, казаць далей ці не казаць.
Хто стаіць? не вытрымаў Антось.
Хрыстос стаіць...
— Хто? Хто?
Ты што, глухі?.. Чубік развярнуўся да Антося. Ісус Хрыстос, сын Божы і чалавечы, які быў расьпяты на крыжы пры Понці Пілаце, стаіць з крыжам каля дарогі...
Каля якой дарогі?..
Што вядзе ў Гародзькі... Табе дарога патрэбна?
Не-а-а...
Дык вось, пытаюся ў Хрыста: «Чаго ты тут з крыжам гэтым цягаешся, ходзіш туды-сюды?.. Расьпялі цябе, замучылі на гэтым крыжы, а ты цягаеш яго паўсюль...».
У імя Айца, Сына і Сьвятога Духа, на ўсякі выпадак уголас перакрысціўся Антось, а сам падумаў: «Казалі ж людзі,
што з галавой у Чубіка ня ўсё ў парадку... відаць загаварыўся ўжо... уцякаць трэба...».
Ну, ну... Людзі шмат што гавораць... А ад мяне не ўцячэш, — развееў усякія сумненні Чубік. — Але слухай далей. Ён і кажа...