• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    Ажно неяк у Гародзьках, на кірмашы, сустрэў Антось Чубіка. Чубік асаблівай ветлівасці да людзей не праяўляў і тут ён здалёку кіўнуў галавой Антосю і пайшоў гандлёвымі радамі. Антось дагнаў Чубіка.
    Чаго хацеў? спытаўся Чубік.
    А не дае мне супакою адно пытаньне, і выклаў Антось свае сумненні наконт смерці сына.
    — А што ты хочаш ад мяне? Пры паганстве адно дзіцё з трох спецыяльна ахвяравалі Богу! сказаў, як адрэзаў, Чубік.
    Навошта?
    Каб астатнім двум бог шэньціў!
    Дык то ж пры паганстве...
    А Авель таксама адзін з трох сыноў стаў ахвярай...
    — Дык гэта ж Авель...
    А Аўрам біблейскі адзінага сына не пашкадаваў? A Ёва ўвогуле адзін застаўся на кучы гною... дагніваць.
    Чубік! Але пры чым тут я!? Антось ледзь не крычаў.
    Ты? А ў цябе ажно дванаццаць...
    I пайшоў Чубік, шыбка пайшоў. Антось не стаў тады яго даганяць. Трохі супакоіўся і, падумаўшы, прыйшоў да высновы, што і тут Чубік недзе меў рацыю. А калі так глянуць, дык жа ў іх, у вёсцы, амаль што ў кожнай хаце пабывала падобная бяда: як паміралі дзеці раней, так паміраюць і зараз, а колькі загінула, падарвалася на нямецкіх і рускіх снарадах у гады вайны і пасля... Так, шкода, але тут анічога не зробіш... Пра жывых трэба болей думаць...
    Але лягчэй ад гэтага не рабілася.
    А праз некаторы час Антосю і Ганьцы прыйшлося перажыць яшчэ адно гора: нарадзілася дзяўчынка і праз два годзікі памерла. Тады склалася такое ўражанне, што ісці да Чубіка не было аніякай патрэбы. Вазілі да нейкай шаптухі ў мястэчка...
    А, можа, варта было і тады падысці да Чубіка?..
    * * *
    Добра, калі Чубік сёння будзе дома і пойдзе Антосю насустрач. I, калі будзе ў добрым настроі і разгаворыцца, тады можна будзе спытацца ў яго і наконт калгаснай жывёлы, і наконт Ганькі і увогуле наконт усяго таго, што зараз робіцца ў свеце. Асвядомленасць Чубіка іншым разам проста дзівіла. Здавалася, што Чубік ведаў усё: усё, што было, што ёсць і што будзе. Праўда, не заўсёды можна было разгаварыцца з ім, але, калі разгаворышся, дык ужо і наслухаешся. Але, галоўнае, каб ён
    быў дома. Toe, што Чубік хаваецца ад савецкай улады гэта зразумелая рэч. He любіць новая ўлада такіх чубікаў, праўда, а каго яна любіць? He любіць яна, відаць, і Антося, і кожнага больш-менш прыстойнага гаспадара. Але калі ад гаспадара савецкая ўлада мела нажытак, дык ад Чубіка анічога, апрача непатрэбных клопатаў ад яго непаслухмянасці, вальнадумства і чараўніцтва.
    Неяк Пуценька з опер-чыкістам Цэрберм, будучы на добрым падпітку, надумалі забіць Чубіка, «заваліць шамана», як яны казалі. Ідэя належала Пуценьку. На гэтай аперацыі, як казаў Пуценька, можна было зарабіць славу, павагу і аўтарытэт у вачах актыву Камуністычнай партыі бальшавікоў. I Мокша не аднойчы даваў парады, маўляў, «табе трэба зрабіць нейкую гучную справу, каб тваё імя прагучала, каб да Мінску дайшло, да Масквы, да Сталіна...» А тут, чым не гучная справа! Каго? Самога Чубіка завалілі! Чубіка, якога ведае добрая палова свету. Oro! I хто заваліў — Пуценька! Вось, што значыць Пуценька плюс савецкая улада!..
    Праўда, была ў Пуценькі і асабістая крыўда на Чубіка, толькі вось не было нагоды нагадаць яму пра гэта. Неяк аднойчы, пару гадоў таму назад, вяртаючыся з кірмашу (Марта хацела курыцу-квактуху купіць), тая ж Марта ўгаварыла Пуценьку заехацца да Чубіка, маўляў, Пуценька, апошнім часам, нешта ўлёг у гарэлку, у гаспадарцы толку аніякага, і як мужчына стаў нікудышнім... А калі так будзе і надалей, дык яна выганіць яго з хаты, бо навошта ёй такі недарэка. Пуценька нешта прабубніў ёй у адказ, але гэта не мяняла намеру Марты. Марта сама тузанула ляйчыну куды трэба і неўзабаве яны апынуліся каля плоту, за якім стаяў сам Чубік.
    Здароў, Чубік! прывіталася Марта. Чалавеку майму клёкі заходзяць...Відаць, злыя людзі ўраклі... Можа, глянеш?..
    — Ну, калі клёкі, глянуць можна...
    Пуценька тады сядзеў на возе і чуў усю гэтую гаворку. Прынамсі, яго мала цікавіла, што пра яго гаварыла Марта і што будзе гаварыць пра яго Чубік. Пуценька трохі ведаў рэцэптуру Чубіка: дасць нейкай вадкасці Марце і тая будзе падліваць гэтую гадасць у страву альбо гарэлку, каб збрыдзіў гарэлку. Але Чубік анічога такога не казаў Марце і аніякага бурдылёчка з гадасцямі ёй не прапаноўваў. Чубік сам падышоў да воза, уважліва паглядзеў на Пуценьку і ўсклікнуў:
    0! Пуценька!
    Ну, я... ну, дык што? ніякавата заёрзаўся Пуценька на возе.
    Віжу, віжу... Галава з заскокамі! абвясціў раптам ні з таго ні з сяго Чубік.
    Вось за гэтыя «заскокі» Пуценька тады моцна пакрыўдзіўся на Чубіка.
    3 заскокамі, з заскокамі! пацвердзіла Марта, хоць у яе ніхто не пытаўся.
    Пастукай сабе па галаве, раптам прапанаваў Чубік Пуценьку.
    -Як?
    Кулаком зьлёгку пастукай...
    Можа, ад стуку заскокі з галавы выскачаць? — з надзеяй спыталася Марта.
    He. Каб заскокі выскачылі, трэба добра стукнуць па галаве, даўбешкай трэба пастукаць, — абарваў усе яе спадзяванні Чубік.
    — Ёсьць недзе ў хаце даўбешка, успомніла Марта.
    Вось гэтую даўбешку Пуценька таксама ніколі не даруе Чубіку. Колькі пасля ён меў болю і страху ад гэтай даўбешкі.
    Ну, пастукаў... ну й што? з нейкай іроніяй і выклікам Пуценька глянуў на Чубіка.
    Яшчэ раз пастукай! наказаў Чубік.
    Пуценька пастукай яшчэ раз.
    Чуеш? Чубік прыклаў далонь да вуха.
    Што?
    — Чуеш, які бо-о-ом пайшоў вёскай...
    Пуценька, а з ім і Марта ўважліва прыслухаліся.
    Во, бом, як ад бочкі пустой, Чубік гаварыў усё гэта сур’ёзна, але нягледзячы на тую сур’ёзнасць, балюча рэзанулі Пуценьку тыя словы Чубіка.
    — Ты што, зьдзекваешся? — з непрыхаванай злосцю паглядзеў Пуценька на Чубіка.
    Якое ж, зьдзекваешся? — яшчэ больш сур’ёзна адказаў Чубік. Галава малая, з заскокамі, пустая, а ты гаворыш «клёкі заходзяць»... Якія клёкі?
    Марта не ведала, што ёй рабіць: ці смяяцца, ці захоўваць сур’ёзнасць разам з Чубікам, ці абурацца разам з Пуценькам, бо гэта ж, і сапраўды, не лячэнне, а здзекі нейкія.
    Дык ты, Чубік, чалавеку майму будзеш мазгі правіць, ці будзеш бомы слухаць? спыталася яна.
    Каб мазгі лячыць, трэба іх мець...
    — У скацінкі і той мазгі нейкія ёсьць, а тут — чалавек! — заявіла Марта.
    Такія мазгі, як у скацінкі, ёсьць і ў тваго Пуценькі, але яны не паддаюцца лячэньню... Гэта ўжо надоўга, калі не назаўсёды...
    Дык мне, што, так і жыць усё жыцьцё з прыдуркам? Марта насцярожылася.
    А тут, як хочаш можаш жыць, а можаш і ня жыць...
    Марта нейкую хвіліну пастаяла і абурана загаварыла:
    I гэта ўсё, што ты, Чубік, мне хочаш сказаць?... Але й сапраўды зьдзек нейкі. Ня трэба сьмяяцца над хворым чалавекам, распачала яна звычайны пры такой сітуацыі бабскі лямант. А я ж, дурная, думала, што Чубік гэта ўсё, а Чубік, казалі ж мне бабы крэўскія, гаўно! скончыла яна і спрытна палезла на воз:
    На самай справе, праўду казалі! вяршыла яна з возу.
    Гаўно, гаўно! гучна пацвердзіў і Пуценька, так, каб чуў Чубік.
    I на гэтым іх вазок пакаціўся прэч.
    Чубік, вядома, усё чуў і толькі рагатаў ім услед.
    А пасля, што было з Пуценькам, ведае хіба што толькі Антось. Ці не тады, пад вечар, зайшоў Пуценька на падворак нешта сказаць, але не паспеў, толькі бокам, бокам хуценька кінуўся да ўборнай сваёй уборнай у Пуценькі ж не было, а да гумна, відаць, Пуценька не паспяваў дацягнуць. А праз нейкую хвіліну там трэснула дошка, пачулася абураная лаянка і неўзабаве вылез адтуль Пуценька, амаль што да пояса запэцканы ў нечыстотах. Тады, праўда, Антось не ведаў, у чым справа.
    Выпадак адпомсціць Чубіку ў Пуценькі падвярнуўся сам сабой.
    Неяк яны сядзелі ўдвух, Пуценька з Цэрберм, і пілі брагу ў хаце ў Пуценькі. Брага не ішла, і яны яе амаль што сіламоц залівалі ў горла, а пасля гучна чмыхалі і смаркаліся. Гутарка таксама не клеілася, толькі чэкіст Цэрбер чамусьці звярнуў увагу на даўбешку і запытаўся:
    А чё эта за дубінка такая?
    — Ат, адмахнуўся Пуценька. Даўбешка.
    А для чего она?
    -	Ат, ані для чога, з неахвотай прагаварыў Пуценька і злосна шпурнуў даўбешку пад парог.
    Але ў гэты самы час на парозе вырасла постаць Марты:
    -	Ты што, галава з заскокамі, даўбешку шпурляеш! зашумела яна, нягледзячы на начальства. Даўно не атрымліваў па заскоках?!
    I тады Пуценька раптам ускочыў з-за стала і важна прагаварыў:
    — А колькі ўжо можна?!
    У яго голасе адчувалася такая рашучасць, што нават Марта не адважылася замахнуцца на яго даўбешкай.
    -	Колькі можна?! яшчэ раз паўтарыў Пуценька і стаў расказваць оперу пра тое, як Чубік абманам і хлуснёй нажываецца на бедным працоўным і сялянскім класе трудзяшчыхся.
    -	Трэба яго ліквідаваць неяк, як варожы элемент, — на гэтым Пуценька скончыў свой аповед.
    -	Так в чом дзела? ускочыў опер-чыкіст Цэрбер. Надо заваліць шамана!
    Гэты опер таксама, відаць, меў свае інтарэсы ў тым, каб нейкім чынам перавесціся хоць бы ў раён.
    Тады яны ўзялі з сабой яшчэ трэцяга тоўстага памочніка опер-чыкіста па асоба важных справах. Гэтага памочніка прыслалі нядаўна, ён, калі і дапамагаў у чым, дык хіба што за сталом. Дарэчы, еў ён і піў нямерана. Колькі мог сядзець за сталом, столькі мог чвакаць і хлябаць усё, што было на стале. Цэрбер яго звычайна не браў на справы, бо можна было застацца галодным. А вось да Чубіка можна было і ўзяць, наўрад ці Чубік будзе частаваць іх.
    Пуценька, дарэчы, прыхапіў з сабой на ўсякі выпадак даўбешку, і яны паехалі.
    Тады яны ўтраіх непрыкметна пад’ехалі конна да хлява Чубіка, прывязалі коней да плота. Памочніка вырашылі пакінуць на падворку, маўляў, хай глядзіць за коньмі, а заадно праверыць, што робіцца ў хлеве і ў паветцы, а самі нечакана ўварваліся ў хату.
    -	Чубік, іменем савецкай власьці, выхадзі! — закрычаў камісар і замахаў рэвальверам.
    У адказ нямая цішыня.
    -	Чубік, скаціна, вылазь і давай опіум для народу? закрычаў і Пуценька і замахаў даўбешкай.
    Але і на гэты раз ніхто ім не адказаў.
    Кто-то предупреднл, зазначыў Цэрбер і падазрона паглядзеў на Пуценьку.
    — Ты што, начальнік... Я ж яго сам вось гэтымі рукамі гатовы прыдушыць, Пуценька паказаў рукі і перавёў позірк у кут, дзе ў звычайных сялянскіх хатах віселі абразы, але ў хаце Чубіка на куце віселі нейкія пажоўклыя і незразумелыя выявы ў драўляных самаробных рамках. Камісар зразумеў калегу і тут жа сарваў адну з іх. Што гэта была за карціна, ані Пуценька, ані Цэрбер так і не разабраліся.