Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Раман
МІНСК «КНІГАЗБОР» 2013
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бем)
М29
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пгсьменніка». Выпуск 42. Заснаваная ў 2009 годзе.
Пераклаў з рускай мовы Віталь Рыжкоў
Марціновіч, В.
М29 Сфагнум : раман / Віктар Марціновіч ; nep. В. Рыжкова. - Мінск : Кнігазбор, 2013. - 320 с. - (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 42).
ISBN 978-985-7057-63-4.
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі - багна?
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бён)
ISBN 978-985-7057-63-4
© Марціповіч В„ 2013
© Рыжкоў В., пср., 2013
© ГА «Саюз беларускіх пісьмсіпгікаў», 2013
© Афармленнс. ПУП «Кпігазбор», 2013
Дзім Дзімычу, Зэдліку і ўсім палескім ведзьмарам прысвячаецца.
Усе падзеі, персанажы, гарады, рэкі, вёскі, расліны і біялагічныя віды - прыдуманыя. Уласна, усё - прыдуманае. Прычым не толькі ў гэтай кнізе.
РАЗДЗЕЛ 1
Ціша стаяла такая, што хацелася выцягнуцца да хрусту ў спіне, прыўстаць на дыбачкі і гаркнуць з усёй сілы так, каб вёска прачнулася, каб загрымелі вёдры ў тых дварах, дзе яшчэ трымаюць скаціну, і каб бразнулі дзверы хатаў там, дзе скаціны даўно няма, але дзе ўсё яшчэ прачыпаюцца шторанку - сустракаць новы беспрасветны старэчы дзень у надзеі, што ён не апошні. Каб развіднела як след, нарэшце. Надвор’е стаяла пахмурнае, усю ноч ліў дождж, аднак гэта не значыла, што праз якую гадзіну хмура ў нябёсах не рас- тапе, не выгляне сонца і не прыпячэ да млосці.
Выхухалеў вылез з машыны і нетаропка рушыў да крамы з пекным надпісам «Райспажыўкааперацыя». Сігналізацыя спрацавала ўначы; пакуль прачухаўся, пакуль завёў службо- вы «газік», пакуль даехаў з Глуска, дзе знаходзілася аддзя- лешіе, сюды, у Малінава... - а зрэшты, куды спяшацца: сіг- налізацыя давала збой штомесяц, даўно яе трэба было дэман- таваць нахер: каму тут што красці? Старым? Мясцовай ал- кашні, што на нагах ледзь стаіць? Набліжаючыся, Выхухалеў адзначыў, што чырвоны плафон над уваходам напраўду мір- гае: гэта дзіўна, бо зазвычай сігналізацыя давала памылковы выклік, не запальваючы індыкатар, не прыходзячы ў пры- томпасць. Ён паправіў на плячах аўтамат - зброя была не зараджаная: з кулямі клопат, ды і працы папяровай куча. Але і з пустым аўтаматам Выхухалеў пачуваўся больш упэўнена.
Вось і дзверы: увайсці, адшукаць прылавак, залезці за касу, намацаць выключальнік і ехаць назад, дадрэмваць над сканвордам. Ужо й за ручку ўзяўся, як раптам заўважыў дзіўнае: закратаванае акно справа ад дзвярэй было разбітае. Ён прасунуў руку ў дзірку - ну, дакладна, можна спакойна дацягнуцца да замка з таго боку.
- Во народ! - раздражнёна сказаў Выхухалеў, і было незразумела, да каго адрасаваны дакор - да ананіма, што выбіў акно, каб узламаць краму, альбо да чалавека, які на акно ставіў краты, але не здагадаўся, што, высадзіўшы шыбу, можна лёгка адчыніць дзверы побач.
Выхухалеў зазірнуў усярэдзіну. Падумалася, што асоба, якая ўчыпіла крадзеж з узломам, яшчэ можа быць там. На імгненне Выхухалева апанавала паніка, якую на ягоным месцы адчуў бы цяпер і любы звычайны чалавек. Але страх хутка знік: ну як жа, ён - міліцыянт, а ўсярэдзіне можа быць толькі адзін з мясцовых абэлтухаў - Кабан, Сіма ці Васька Жабаед. Усе гэтыя персанажы выклікалі ў ім пачуц- цё гідлівай перавагі. Выхухалеў зрабіў яшчэ крок, апынуў- шыся ў сенцах. Крама ў Малінаве сканструяваная дзіўна: за ўваходам ідзе калідор, у які з крамы вядуць двое дзвярэй, устаўленыя перпендыкулярна адны да другіх. Адны дзверы як бы на ўваход, другія - на выхад. Архітэктар, які праек- таваў краму ў Малінаве, няйнакш знаходзіўся пад уплывам французскіх канструктывістаў ды імкнуўся ўпарадкаваць людскія плыні на ўваход і на выхад. Зрэшты, жыхары вёскі Малінава былі слаба дасведчаныя ў пытаннях актуальнай архітэктуры.
Тут, у сенцах, Выхухалеў апынуўся перад дваімі дзвя- рыма, што вялі ў адно месца. На адных была намаляваная зялёная стрэлка, на другіх - знак «цагліна», які азначаў за- барону ўваходзіць усярэдзіну праз гэтыя дзверы. Выхухалеў падумаў, як лепей зайсці, і вырашыў, што калі ён зойдзе праз дзверы з «цаглінай», а ўсярэдзіне нехта ёсць, той не будзе гэтага чакаць, і Выхухалеў заспее злодзея знянацку. Ён ужо зусім быў сабраўся ўварвацца туды, гаркнуўшы як след, як раптам выразна пачуў дзіўны гук. Гук - пры ўсёй
сваёй неверагоднасці ў дадзеных канкрэтных дэкарацыях - абсалютна пэўна быў чвяканнем. Нехта нешта ўсярэдзіне жэр. Прычым жэр, відавочна, з апетытам. Выхухалеў неда- рэчна згадаў, што сам яшчэ не снедаў, але адразу за гэтай думкай прыйшло адчуванне жуды. Цяпер ужо сапраўднай жуды, што зазвычай упершыню з’яўляецца ў дзяцінстве, ды там жа, у дзяцінстве, у атачэнні страшных шафаў і цёмных спальняў, і застаецца.
Рэч у тым, што ані Васька Жабаед, ані Кабан, ані Сіма, ускрыўшы краму, абсалютна дакладна нічога б там не елі. Хутчэй за ўсё, яны б выпілі ўсё спіртное, якое былі б здоль- ныя выпіць, а астатняе знеслі б з сабой. Другі варыянт: яны б выпілі ўсё спіртное, якое б здолелі выпіць на месцы, ды па- снулі б - і такія выпадкі надараліся ў практыцы Выхухалева. Але займацца паяданнем харчоў проста ў краме...
Выхухалеў, узмакрэлы, адступіў. Ён прычыніў дзверы з «цаглінай», на дыбачках выйшаў з крамы і хутка рушыў у бок «газіка». Сеўшы ў машыну, сярод знаёмага, як пах ня- любай жонкі, бензінавага амбрэ, міліцыянт адчуў нясцерпнае жаданне завесці рухавік ды з’ехаць да д’ябла ў Глуск. Сесці ў аддзяленні над сканвордам і сядзець так, ажно пакуль не папрачынаюцца калегі. А там ужо ўсёй кампаніяй вярнуцца ў Малінава. Адсюль, з бобіка, крама выглядала трывожна: яе ненатуральна белая цэгла глядзелася як устаўны зуб у шчар- батай сківіцы наваколля - паўсюль стаялі замшэлыя хаты, шыфер на якіх быў ледзь бачны пад імшыстым наростам. Царквы ў Малінаве ніколі не было - як тут не дапусціць, што ў краме завялася нячыстая сіла?
Выхухалеў зразумеў, што спалохаўся, і раззлаваўся на сябе. Ён згадаў Ваську Жабаеда, Сіму, Кабана: больш за астатніх злаваў цяпер Кабан - хударлявы, няўстойлівы, з нямытым тварам, з вуснамі, патрэсканымі ад п’янства, як корка расціснутага апельсіна.
- Во народ! - паўтарыў Выхухалеў, абышоў машыну, адчыніў заднія дзверцы, выцягнуў шлем і бронекамізэльку і пачаў, сапучы, надзяваць іх. Усе, хто хоць раз надзяваў на сябе бронекамізэльку самастойна, добра ведаюць, наколькі
зневажальны гэты занятак. Ён замацаваў браню наперадзе, але да задніх шлеек рукі дацягнуцца аніяк не маглі. Час ад часу ён пазіраў у бок дзвярэй крамы ў спадзеве, што ягонае корпанне выбавіць парушалыііка, і тут, ля ўваходу, Выхухалеў яго і прыме, хай сабе аўтамат не зараджаны. Але злодзей не выходзіў, бронекамізэльку перакасіла, а ў шлеме ён адчуваў сябе ніякавата: не хлопчык ужо, каб у касцы бегаць.
Болей на бронекамізэльцы завязваць не было чаго. Трэба было ісці. Выхухалеў выставіў наперад аўтамат, ператоргнуў затвор, імкнучыся пры гэтым нарабіць як мага болей шуму, і рушыў. Сорамна прызнаць, але ногі заўважна дрыжэлі. Ціха адчыніўшы дзверы, ён ізноў апынуўся ў сенцах і пакутліва сузіраў зялёную стрэлачку і чырвоны знак «цагліны». На ўсялякі выпадак вельмі гучна перасмыкнуў клямку засце- рагальніка, пракаментаваўшы:
- Баявыя. Чаргой.
Нарэшце, нібы замірыўшыся з думкай, што яго, напэўна, зараз зарэжуць - а нічога горшага з міліцыянтам ягонага веку здарыцца не можа ў прынцыпе, - Выхухалеў з усёй моцы ўдарыў нагой па дзвярах, пазначаных «цаглінай», і ўварваўся ў паўцёмнае памяшканне крамы. Тут ён заўважыў адразу дзве рэчы, якія былі ў роўнай ступені дзіўныя. Па- першае, ён пабачыў перад сабой вельмі худога разгубленага сабаку, які азвярэла жэр палку сухой кілбасы. Мяркуючы па шмацці, якім была засмечаная падлога, палка была да- лёка не першая.
Другое, што заўважыў Выхухалеў, было целам мужчы- ны, на выгляд дваццаці пяці- трыццаці гадоў, схільнага да паўнаты, валасы каштанавыя, адзеты - джынсы ці штаны цёмнага колеру, майка, кашуля (расшпіленая), трошкі вы- шэй за паясніцу - самаробмая павязка з разарванай коф- ты ці вятроўкі, набрынялая крывёй ззаду і спераду (дзве плямы дыяметрам 10 см), засохлая кроў ля жывата, смерць наступіла каля дзвюх гадзін таму. Мужчына ляжаў у позе зародка, ягоны твар, павернуты да дзвярэй, быў выскалены праз расслабленне цягліцаў сківіцы. Здаецца, ужо ў гэты
момант Выхухалеў пачуў мух - альбо гэта яму толькі па- далося, што пачуў? - штосьці поўзала па твары трупа, але глядзець не хацелася. Увогуле, мух павінна быць няшмат: уся крама была завешаная ліпучкамі ад казурак.
Прылаўкі былі некранутыя. Тысячагадовы пыл ляжаў на трохлітровых слоіках, на штабялях печыва «Васілёк» кам- біната «Слодыч», на празрыстых двухкілаграмовых пакетах з грэчкай, аўсянкай, просам, цукрам, соллю. Маўклівым вартаўніком стаяла ў чырвоным куце надзіманая лодка «Нырок» - даўняя мара Выхухалева. Напаўспушчаны стан не пазбаўляў яе пэўнай урачыстасці. Туліліся газніцы, і тут жа, побач, грувасціліся гумовыя боты розных памераў - чорныя, зялёныя і нават ружовыя: для дзяўчат пяшчот- нага ўзросту. Вісеў партрэт прэзідэнта. Стаялі веласіпеды «Арлёнак» і «Аіст» Мінскага велазавода. Прылавак з хле- бам быў пусты: хлеб у Малінава завозяць з Глуска раз на тыдзень, і гэта адзіны момант, калі ўся вёска збіраецца па- гамапіць у чарзе. Пярэпалах панаваў адно сярод кілбасаў: некалькі палак у адчыненай латковай лядоўні былі пажава- ныя да шматкоў, яшчэ колькі - надкусаныя, на іншых былі выразна бачныя сляды сабачых лапаў. Выхухалеў адчыніў кантэйнер касы, - Кацька-прадавачка пакінула ключ у замку, расцяпа, - дык вось выручка за ўчорашні дзень была некра- нутая. Трэба было выклікаць нарад, арганізоўваць панятых, але далучанасць да сцэны смерці гіпнатызавала Выхухалева.
- Пайшоў прэч, - сказаў ён і выштурхаў нагой сабаку.