• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Слышь. Тут такой поворот неожйданный, - растлума- чыў ён слухаўцы, здзіўлена пачэсваючы сабе лоб. - Нашлйсь деный. Деньгй, говорю, нашлйсь. Да! Ну. Вот так, да! Да! Бывает, ну, что ты хочешь! Нашлйсь. Я не счйтал, но, вро- де, все. До хера, понймаешь? Да в том-то й дело: у мента былй. Я тут в мента случайно вьехал. В жопу. Разогнался, отвлёкся. На бабу отвлёкся. Красйвая баба шла, в юбке ко- роткой, аж трусы вйдны, засмотрелся, ну. He, машйне нйче- го. Мент?Жйть будет. Он же подполковнйк. Лейтенант бы сдох, а подполковнйк будет жйть. Ну да. Выходйт, всё так н было, как коцык сказал. Действйтельно, выходйт, менты забралй. Слышь. А что с самйм коцыком делать? Как что планйровал? Ясно, что планйровал. Я ж не знал, что менты взялй. Я его вообіце-то в лес вёз, ламанш делать. А теперь что с hum? Что? В смысле отпустйтпь? Вообіце отпустйть? Нахер? Понял. He, ну в прйнцйпе, справедлйео. Да. Вопросов- то к нему нет. Уже нет. Хорошо. Отпустйть.
    Пінжак выйшаў з машыны, абышоў яе і канцэртным жэстам адчыніў багажнік. У ім, ціхмяны і бледны, як на адпяванні, ляжаў Шульга. На носе ў яго была бачная све- жая драпіна, але незразумела было, ці атрымаў ён яе пад- час аварыі (аўтамабілі, нават самыя раскошныя, пакуль не забяспечваюцца рамянямі бяспекі для месца пасажыра ў багажніку), ці да яе.
    - Выходйм, - скамандаваў яму мужчына.
    Шульга асуджана звесіў ногі на зямлю і ўзяў рыдлёўку, што ляжала побач з ім.
    - Лопата не нужна.
    Шульга нічога не спытаў, але рэзка падняў галаву: ягоны твар выказваў крайнюю ступень здзіўлення.
    - He нужна лопата. Ндй отсюда.
    - Куды ісці? - спытаў Шульга. Ён думаў, што Пінжак сабраўся страляць яму ў спіну.
    - Куда хочешь йдй. Деньгй нашлйсь.
    - Як знайшліся? - перапытаў Шульга.
    Мужчына павярнуўся, каб сысці, але Шульга схапіў яго за рукаў.
    - Як знайшліся? - перапытаў ён яшчэ раз. - Дык я што, жывы? Свабодны?
    - На хер й-дй от-сю-да\ - па складах, вельмі выразна, патлумачыў яму Пінжак. - На хер!
    Хадой рымскага цэнтурыёна ён прайшоў у салон. Дзверы з трэскам зачыніліся, зараўлі рухавік і нямецкі індастрыял. Машына паімчала да гарызонту, адкрыўшы Шулыу баталь- ную сцэну раскурочанага міліцэйскага «газіка». Шульга падышоў бліжэй і ўбачыў беспрытомнага падпалкоўніка, акуратна пакладзенага шчакой на стырно. Ён зразумеў, што яму лепш звальваць адсюль як мага хутчэй, бо разбуджаны са спячкі мядзведзь не такі страшны, як міліцэйскі падпал- коўнік з сінякамі на твары, які вярнуўся да прытомнасці. Шульга пакрочыў у бок Глуска, да якога было кіламетры два. Каля скрыжавання яго падабраў мужык на возе. Твар мужыка, бы сфагнумам, быў да самых вачэй зацягнуты ру- даватай барадой. Землякі пышна і вельмі змястоўна памаў- чалі да самай гарадской мяжы.
    У Глуску Шулыа адразу адшукаў царкву. Ніхто і ніколі не даведаецца, што ён рабіў там, у ладанным паўзмроку, сярод паснулых старых і абразоў, што ніколі не спяць, але правёў ён за дзвярыма храма не менш за паўгадзіны. Выйіпаў, пе- ражагнаўся, пераблытаўшы лева з права і верх з нізам, за- тое трыма пальцамі некалькі разоў па коле, і вельмі шчыра. Ягоны твар быў чысты і радасны, ён усміхаўся без нагоды, як блазнаваты.
    - Дзе тут вакзал? - спытаў ён у мінака.
    - Там, дзе аўтобусы астанаўліваюцца! - прагучаў муд- ры адказ.
    Шульга тлумачэння не зразумеў і пайшоў па вуліцы, чы- таючы наглядную агітацыю, што заклікала чысціць прывад жняяркі перад выхадам у поле і памнажаць сіласную масу. Маляўнічая тумба «3 Новым годам!» на плошчы імкліва набірала актуальнасць: яшчэ пару месяцаў, выпадзе снег - і
    япа канчаткова заззяе святам, цешачы сэрцы. Ён падумаў, ці не купіць кукурузы ў старых, якія размясціліся пад клёнам, але, прыслухаўшыся да сябе, зразумеў, што кукурузы яму зусім не хочацца, а хочацца ісці, дыхаць, жыць.
    Побач апынуўся музычны кіёск, што эякуляваў у нава- кольную прастору ванітна-ліпкім лямантам Веркі Сярдзючкі. Вітрына кіёска была застаўленая кампакт-дыскамі айчынных і замежных выканаўцаў, пераважна - майстроў эстрады, ад творчасці якіх краіну і свет ванітавала яшчэ дваццаць гадоў таму. Шульга, перамагаючы супраціў гукавога стру- меня, што біў ва вушах, ушчыльную наблізіўся да акенца, нахіліўся і нешта закрычаў. Шчыльнасць Сярдзючкі спала. У прарэзе кіёска з’явіўся круглы, як блін, і гэткі ж бліску- чы ад тлушчу твар прадаўца. Мабыць, гэта быў не святоч- ны масленічны блін, а панылы блін прыдарожнай кавярні, спечаны на ёлкім алеі.
    - Што сказаў? - перапытаў твар.
    - Кажу, дыск мне патрэбны, - растлумачыў Шульга.
    - Што за дыск?
    - Італьянская баба. Па-італьянску спявае. Заслужаная артыстка. Лаўрэат міжнародных конкурсаў.
    - А клічуць яе як?
    - He памятаю я.
    - У нас з італьянскага ёсць Эніа Марыконэ. Мелодыя з фільма «Прафесіянал».
    - Ану, дай паслухаць.
    Усярэдзіне кіёска нешта пстрыкнула і па-над статыч- ным шумам дынамікаў ударыла сумнае скрыпічнае сола. Яно было мінорным, як строй пахавальніка, а тая мелодыя, якую шукаў Шульга, была мінорная, як спатканне, на якое не з’явіўся адзін з закаханых.
    - Во, во! Падобна на тое! Толькі не гэта. Там баба спявала. А ёсць яшчэ кампазіцыі гэтай Марыконэ? Дзе яна спявае, a не толькі на скрыпцы грае?
    - Тут толькі адна, на зборцы. Вось гэтая. Бярэш?
    - He. He бяру. А што яшчэ ёсць?
    - Ёсць яшчэ з італьянцаў Энрыке Іглесіяс. Бэбі, ай лайк іт. Бярэш?
    - He, мне трэба са скрыпкамі. I баба спявае.
    - Ну, ты даеш! - блін у прарэзе скрывіўся ў нецярп- лівую грымасу. - I са скрыпкамі, і каб баба спявала. I каб па-італьянску. Табе, можа, яшчэ каб хор папуасаў з голымі дупамі танцаваў танец з шаблямі Хачатурана?
    - He, а па сур’ёзцы?
    - А па сур’ёзцы ў нас, каб баба спявала, ёсць Уітні Х’юстан. Мядляк. Пра каханне. Кіроўцы-дальнабоі бяруць у рэйсы, слухаюць. Возьмеш?
    - He. He тое. Там класічная музыка. Як Бетховен.
    - Так адразу б і сказаў! У нас ёсць дыск - Ванэса Мэй, гэта скрыпачка такая японская, грае Бетховена.
    - Ану пастаў.
    3 калонак паліўся вадаспад гукаў - на фоне аркестра- вага легата бушавала скрыпка, выводзячы адразу некалькі партый з «Пораў года» Вівальдзі.
    - Прыкінь! - радаваўся прадавец і рабіў усё гучней. Ён прыскокваў у сябе ў крэсле, лыбячыся на ўвесь рот. Глуск тануў у кіпучай «Вясне».
    - He, стоп! - абарваў яго Шульга. - Мне, разумееш, трэба, каб баба спявала. Там тэкст такі жаласны. «Прыйдзі, мілы». Баба звяртаецца да вятроў, птушак, ручаёў. Прыйдзі, тыпу, мілы. А ён, бля, не прыходзіць. Як у жыцці, разумееш? I там спачатку павольна, а потым так тынь, тынь, тынь, тынь і - сумна, проста гамон! Проста душу выварочвае.
    - Ведаеві што! - прадавец выключыў Ванэсу Мэй. - Ідзі нахер адсюль! Бач ты! Тынь, тынь, тынь! Нахер ідзі! He ведаюць, што ім трэба, і ходзяць тут, бляха!
    Шульга млява падумаў, ці не ўдарыць прадаўца па тва- ры - проста праз прарэз кіёска, але разважыў, што той буй- нейшы і ў Глуску ў яго, напэўна, ёсць сябры. Ён адсунуўся, гледзячы ўбок, і пайшоў далей, цьмяна згадваючы, што вось тут, за дамамі, будзе масток, рэзкі паварот, а за ім - поле і аўтастанцыя. У спіну ўдарылі хрыплыя крыкі «Ха-ра-шо!
    Всё будет харашо, я это зна-аа-аюю» Веркі Сярдзючкі: помслівы прадавец зрабіў гук невыносна гучным.
    Аўтастанцыя выглядала закінутай. Всцер бязвольна мат- ляў уваходныя дзверы і кідаў прыгаршчы пылу ў цыфер- блат вялікага квадратнага гадзінніка, які спыніўся назаўжды дзесяць гадоў ці дзесяць хвілін таму: часу для яго ўжо не існавала, як не існуе часу для трупа, вады ці шкілета згнілай машыны. Лакавапыя фанерныя лісты, якімі калісьці быў аздоблены будынак усярэдзіпе, набралі вільгаці і змяліся. Рады з жоўтых пластыкавых крэселак шчарбаціліся прарэ- хамі: хтосьці сцягнуў сядзенні сабе на лсцішча, альбо, можа быць, яны проста зламаліся. Усярэдзіне пахла васьмідзяся- тымі. Гэта быў пах сельскай крамы, пах валасоў пяцідзесяці- гадовай настаўніцы геаграфіі, пах распушчальнага кававага напою, што прадаваўся ў савецкіх універсамах. Ці не, нават не так: пах са старой бляшанкі гэтай самай кавы, бляшанкі, выпадкова знойдзенай на бабулінай кухні.
    Двое п’яных сялянаў пад пажоўклым раскладам высвят- лялі, у якім годзе перастаў хадзіць аўтобус на Зданькавічы, і былі ў гэтай спрэчцы блізкія да першых удараў па твары. У акенцы сядзела жанчына, якая фігурай і макіяжам нагад- вала стандартны партрэт з заводскай дошкі гонару.
    - Адзін квіток да Мінска, - папрасіў Шульга і сам быў уражаны тым, як гучна ягоны голас грымнуў у пустым бу- дыпку.
    Жанчына, не змяняючы пазіцыі тулава, прычоскі, галавы, зрабіла пасы рукамі, і ў акенца выпаў праштампаваны ка- валачак кардону. Шульга задуменна прайшоўся па вакзале, падняўся на другі паверх, закінуты, як актавая зала ў зопе адсялення. Патузаў ручкі ў адключанага ад сеткі гульнявога аўтамата, пастукаўся ў пластыкавыя дзверы зачыненай яшчэ пры Гарбачове кавярні «Усход». На падлозе быў разасланы кардоп і шчаслівым сном індыйскага святога спаў мужчына, які ў горадзе быў бы бамжом, а тут сыходзіў за вяскоўца, які не даехаў дадому. Шульга пераступіў праз яго і спусціўся па лесвіцы проста на вуліцу, на перон.
    Вецер налятаў парывамі і кідаў пясок у твар, прымуша- ючы мружыцца, адварочвацца, церці вочы. Да адпраўлення заставалася гадзіна. Шулыа сеў на лаўку пад амаль раз- валеным часам бурштынавым навесам, заплюшчыў вочы і стаў чакаць. У ягонай душы было пуста, у ёй нібы зрабілася зашмат месца. Як у акварыуме, з якога дасталі ўсіх рыбак.
    Гэтая гісторыя мела ўсе шанцы скончыцца вось тут: герой страціў сваіх сяброў, расстаўся з каханай і чакае аўтобуса, які павязе яго ў невядомасць. Скончыць яе можна было б і яшчэ раней - там, дзе Шульга беспаспяхова спрабаваў знайсці арыю Чэчыліі Бартолі са страчанай оперы Антоніа Вівальдзі - мелодыю, якая прымусіла яго плакаць тым ве- чарам, калі ён сустрэўся з Насцёнай. У гэтым выпадку раман можна было б зразумець як тэкст пра каханне. Аднак гэты тэкст - не пра каханне. Ён - пра жыццё.
    А таму пасочым за Шульгой яшчэ дзесяць хвілін, паба- чым, як на стаянку аўтобусаў павольна запаўзае міліцэйскі «Жыгуль», за стырном якога сядзіць, хай слаба і прыблізна, але ўжо знаёмы нам сяржант Андруша.
    Андруша зрабіў шырокае кола па аўтобусной пляцоўцы і спыніўся побач з Шульгой. Цяжка сказаць, што менаві- та прыцягнула ўвагу міліцыянта да сядзячага. Быць можа, свежая драпіна на носе, якая паказвала, што чакае аўтобуса чалавек буяны і неспакойны. Быць можа, гарадское адзенне, што выдавала ў Шульгу немясцовага. Быць можа - агуль- ная сумная пастава, схіленая галава і сутулыя плечы, што выяўлялі ў ім ахвяру абставінаў, чалавека, не здольнага за сябе пастаяць у дадзены канкрэтны момант жыцця. Андруша некаторы час паназіраў за Шульгой праз акно «Жыгулёў», потым выйшаў, зняў з пояса дубінку і павольна скіраваў да пасажыра. Ён спыніўся перад Шульгой, шматабяцальна па- ляпваючы дубінкай па далоні. He выключана, ён думаў, ці не стукнуць Шульгу адразу, для пачатку гутаркі. Магчыма, разглядаючы хлопца, ён прыдумляў сваю першую фразу, ёмістую, важкую і, адначасова з тым, нагружаную сэнсавай парадыгмай будучай размовы.