Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Вічка зноў паспрабавала наладзіць кантакт, утаропіўшы ў выкладчыка вочы, але той не адрываў позірк ад Машы Арсеньевай. Нарэшце прагучала доўгачаканае і страшнае: «Наступны!» Ён кінуў наўздагон Арсеньевай: «Вельмі доб- ра! Найлепшы адказ за сёння!» - і Вічку сціснула грудная жаба - цяпер складаней будзе ўразіць, зачараваць, ён ужо, сука, зачараваны. Трымаючы спіну роўна, грудзі наперад, падбароддзе паралельна падлозе, яна прадэфілявала праз аўдыторыю да стала. На яе твары быў выраз «я сумная, каў- бой, мне здрадзіў індзеец», які добра пракочваў з батанамі (праграмісты з акладам за дзве штукі, якія часам заходзяць у клубы па накуры; рэдактары, якія ў клубах жывуць; дзеткі вядомых бандытаў, што адвучыліся ў Празе і цяпер шукаюць месца пад сонцам). Гэты выраз на твары самкі выклікаў у батанах згадку пра таго жарабца, якім яны маглі б быць, калі б Бог забяспечыў іх крыху меншым мозгам і трошкі боль- шымі яйцамі. Але Какаша - о, жах! - глядзеў у ведамасць, нешта крэмзаў у ёй, і яе чароўнае гарцаванне засталося без ягонай увагі. Вічка села ў позу, падгледжаную на рэкламе Dior з апошняга нумара Cosmopolitan - разняволеная рас- коша, упэўненасць у сабе, якую можна займець на ноч, ну, ці хаця б на кубак кавы.
- Прозвішча, - сказаў выкладчык.
- Есючэня, - аксамітавым голасам вымавіла Вічка і нахіліла галаву, спрабуючы вывудзіць пагляд Аркадзя Мікалаевіча, распластаны па паперах. - Я апошняя. Мы з вамі засталіся адны.
Нешта шчоўкнула ў мазгах Какашы, мяркуючы па ўсім, як рэакцыя на фразу, якую жаночы голас яму не прамаўляў вельмі даўно. Калі наогул калі-небудзь прамаўляў. Ён па- глядзеў колькі секундаў паўз Вічку і заключыў:
- Ну так, сапраўды. Вы апошняя. Білет - нумар?
- Дваццаць пяць. Структурны псіхааналіз Лакана. I я акурат хацела вось спытаць...
- Лакап - гэта добра, - усміхнуўся Какаша і падняў галаву. Ягоныя вочы былі поўныя Лакана, і жаночай пры- гажосці ў іх месца не было. - Пачнем з вытокаў. Як вы ра- зумееце псіхааналіз наогул?
Выкладчык збіў Вічку з думкі і разбурыў план яе адка- зу, які павінен быў пачацца з тлумачэння парнага значэн- ня словазлучэння «структурны псіхааналіз Лакана». Гэтае тлумачэнне дазволіла б ёй прадэманстраваць розум і тос, што яна не соска, а чалавек з разуменнем. Хоць прыгожая і з дагледжаным целам. Апроч таго, у галаву Вічкі без усяля- кай сувязі з пытаннем і чамусьці менавіта цяпер прыйшла думка, што калі яна праваліць іспыт, гэта будзе катастрофай, бо адна запазычанасць у яе ўжо маецца, а за другую запа- зычанасць па сесіі яе проста адлічаць, а на бясплатнае яна потым ужо не адновіцца, і што, давядзецца ўсё жыццё потым без вышэйшай адукацыі? Маці мела вышэйшую адукацыю, тата меў вышэйшую адукацыю, а яна - што? I ўсё - вось праз гэтую непрычасаную Машу Арсеньеву? Апроч таго, пытанне было дурное, ну хто не ведае, што такое псіхаана- ліз? Навошта пра такое пытацца?
- Псіхааналіз? - яна зрабіла здзіўлены твар. - Псіха- аналіз - гэта Фрэйд.
- Так, так, Фрэйд. He толькі, але і Фрэйд, з яго пачалося. Але як вы яго разумееце? Псіхааналіз Фрэйда? - Какаша казаў хутка, куды хутчэй, чым звыклася думаць Вічка. Вічка ж адказвала павольна, бо, па-першае, ведала сабе кошт, па- другое, калі жанчына прамаўляе павольна, гэта прыгожа, і застаецца магчымасць для мімічных рухаў.
- Фрэйд, - павольна вымавіла Вічка і летуценпа закаці- ла вочы. Яна заўважыла, што гэтае яе павольнае муркатанне
ўжо прыцягнула ўвагу выкладчыка. Ён адарваўся ад залі- коўкі і ведамасці і ўважліва глядзеў на дзяўчыну. - Фрэйд гэта... Ну... Калі па Фрэйдзе, - Вічка паправіла рукаў і паце- пала плечыкамі. На іспыт яна адзела блузку, якую і ў клубы надзявала не заўжды: яна была з паўпразрыстага тонкага шоўку і праз яе нясцерпна праглядвалі грудзі. Бюстгальтар яна не надзела, бо, на яе думку, блішчэць ніжняй бялізнай у такіх выпадках - куды больш абуральна, чым зіхацець уласна целам.
- Па Фрэйдзе? - дапамог ёй выкладчык.
- Па Фрэйдзе, - пагадзілася Вічка. - Ну, па Фрэйдзе - гэта калі дзяўчына незадаволеная. Ну, не па жыцці. А канк- рэтна. Калі яна хоча сэксу. Разумееце? - Віка сумна ўсміх- нулася кончыкамі рота, паказваючы, што ёй гэты стан, на жаль, знаёмы. - Калі ў яе няма маладога чалавека. Які б яе рэгулярна. I вось яна ўсюды, куды ні паглядзіць, ба- чыць... - Вічка хацела сказаць «чэлес», але ўчас выправі- лася. - Бачыць мужчынскія палавыя геніталіі.
- Вельмі цікавая трактоўка, - Какаша нервова пацёр вока пад акулярамі. - Вельмі цікавая. Ну, а структура асо- бы, выцясненне, сімптом?
- Сімптом, так! - пагадзілася студэнтка. - Гэта калі, дапусцім, хочаш сказаць «міценкі», ну, пальчаткі такія, a кажаш замест гэтага - «мінеткі». Альбо замест «секта» ка- жаш «сэкса». Гэта называецца агаворка па Фрэйдзе. I гэта рэальна сімптом. У нас з дзяўчатамі было...
- Сімптом? - спыніў яе выкладчык, пакачаўшы гала- вой. - Гэта сімптом?
- Так, сімптом! Ну, таго, што трэба б ужо! Што дзяўчын- ка саспела, - Вічка выпрабавала на ім тую ўсмешку, якую перадавала вуснам, калі пасля трох кактэйляў з «Марціні» вырашала, што можна пагадзіцца адвезці сябе дадому.
- У мяне няма слоў. У Cosmopolitan прачыталі?
Вічка ўнікліва паціснула плячыма: гэты жэст мог азна- чаць як - «Што вы! Cosmopolitan не чытаю!», так і - «А вы бачылі, якія ў Сары Джэсікі Паркер туфлікі на вокладцы ў апошнім нумары?».
У яе былі дзве добра адрэпетаваныя і прадуманыя да дробязяў ролі, чаргаванне якіх заўжды вымушала мужчын, якія сядзяць перад яе грудзьмі, губляць розум. Гэта былі роля дурніцы і роля разумнай, але не дужа паспяховай у асабістым жыцці (праз свой розум) жанчыны. Калі мужчына ёй трапляўся разумны, яна ўключала дурніцу, і гэта заах- вочвала мужчыну ўключацца і дапамагаць. Калі мужчына каля яе грудзей быў дурны, яна дапамагала яму розумам і дасведчанасцю. Пастка ў гэтай канкрэтнай сітуацыі была ў тым, што мужчына перад ёй быў нібы і разумны, але дурні- цу яна ўключыць не мела права, паколькі сядзела на іспыце, дзе правяраліся акурат яе веды.
- А што ж вы з такім глыбокім веданнем псіхааналізу на лекцыях у мяне не бывалі? - спытаў выкладчык. У ягоным голасе абсалютна дакладна быў здзек, але Вічка не магла зра- зумець: ці адрасаваны ён да яе ведаў псіхааналізу, якія яна, можа быць, не да канца поўна, але ўсё ж прадэманстравала, альбо да яе адсутнасці на занятках.
- Ну, разумееце. Бацькі мне не дапамагаюць. Мне да- водзіцца працаваць, - Вічка апусціла галаву, дэманструю- чы, якая ў яе выдатная патыліца і вытанчаная, пяшчотная шыя. - Я сумяшчаю вучобу з... - яна не прыдумала, як вызначыць сваё кругласутачнае прападанне ў клубах. - 3 бізнэсам.
- Бедная дзяўчынка, - зусім сур’ёзна сказаў выкладчык. Здаецца, ён усё ж такі здзекаваўся. - Бліжэй да Лакана. Я хацеў бы, каб вы будавалі свой адказ вакол трох паняццяў. Рэальнае. Уяўнае. Сімвалічнае. Пачнем, вядома, з уяўнага. Мяркую, тут мы ўсё зразумеем пра вашыя веды.
- Уяўнае, - уздыхнула Вічка і падумала пра пляжы ў Хургадзе. Думка пра пляжы ў Хургадзе надавала яе твару выраз далікатны і славалюбны.
- Што такое ўяўнае?
- Уяўнае - гэта... - Вічка пацерла сабе смочку злева, вы- даючы на боль у сэрцы: гэта павінна было прывесці Какашу да думкі, што нават такая цудоўная, паветраная жанчына можа пакутаваць ад якой-небудзь страшнай і, магчыма, смя-
ротнай хваробы, можа мець патрэбу ў ласцы і шкадаванні. Смочка ад дотыку халоднага штучнага шоўку блузкі набухла і сцялася. Цяпер гэта выглядала непрыгожа, несіметрычна: з аднаго боку - цвёрдая смочка, з другога - мяккая. Вічка тыльным бокам далоні кранула сябе справа і выгнула спіну, паказваючы, якая ж яна прыцягальная.
- Уяўнае... - сказала яна. - Гэта калі ўяўленне. Уяўленне нам дадзенае ад прыроды. Прырода - скарбонка ўяўлення.
- Уяўнае, - нагадаў выкладчык.
- Уяўнае, так! - кіўнула Вічка. - Уяўнае - гэта калі ча- лавек кепскі, дурань, напрыклад. А сам уяўляе з сябе. Але вы не падумайце, што я пра вас. Вось у нас у клубе ёсць такая адна, Юлька Пальчышына. У яе... Як сказаць? У яе вялікі таз. Нерэальна вялікі. I з яе ходзяць усе і ржуць. У яе мя- нушка Юлька Дупа Халадзільнік. Разумееце? - Вічка рап- там нечакана для сябе засмяялася істэрычнымі смяшкамі і ўсё не магла пазбавіцца іх, нават за нос схапілася, каб сцяць рот, супакоіцца, і, здаецца, размазала памаду, чорт! - I вось гэтая ІОлька Дупа Халадзільнік бачыць, што ўсе мужчыны на яе таз глядзяць. I думае, што ў яе такая попка, такая nonKa! Што ўсе яе хочуць у попку, разумееце? А пра яе ўсе - Юлька Дупа Халадзільнік! Вось гэта - уяўнае.
- Што ўяўнае? - перапытаў Какаша. На ягоныя вусны ў пэўны момант лёг цень усмешкі, ён, здаецца, збіраўся за- смяяцца, магчыма - з іншай нагоды, але не дазволіў сабе, стрымаўся.
- Што ўяўнае? - перапытала Вічка. - Ну, срака ў яе ўяўная!
- Цікава, - падсумаваў выкладчык і паківаў. - Цікава, - ён нечакана пырснуў са смеху, але ўзяў сябе ў рукі. - Цікавае ў вас уяўнае. Ну, а пра стадыю люстэрка што раскажаце?
- Пра стадыю люстэрка? - перапытала Вічка. Пытанне паставіла яе ў тупік. Люстэрка неяк было звязанае з «чэ- лесам» Фрэйда і з «уяўным» Лакана. - Ну, напэўна, гэта стадыя, гэта калі дзяўчына, каб хлопца завесці, танчыць яму перад люстэркам. Гэта значыць, стадыя прыкладна хвілін за дзесяць да таго.
- I ў чым праблема гэтай стадыі? - выкладчык хаваў далонню ўсмешку.
Вічка хацела адказаць: у тым, устане ці не, але, падумаў- шы, сфармулявала больш вытанчана:
- У тым, ці знойдзе яе танец водгук. Ці не знойдзе. Бо не заўжды знаходзіць.
- Вельмі цікава, - пахваліў Какаша. - I абавязкова пе- рад люстэркам танцаваць?
- Ну, каму як, - паціснула плячыма Вічка.
Ёй здалося, што яе адказы прагучалі залішне прымітыў- на і ў выкладчыка магло скласціся ўражанне, што яна дур- ная жанчына, не дасведчаная ў жыцці. Хай прыгожая і з дагледжаным целам. I таму яна вярнулася да тэмы ўяўнага:
- Я хачу дадаць яшчэ. Пра ўяўнае. Уяўнае вельмі важ- нае ў сэксе. Некаторыя хлопцы проста прапануюць у пры- біральні замкнуцца, тварам да ўмывальніка стаць - і ўсё. Ну, ззаду. I яшчэ глядзяць на сябе ў люстэрка. Падчас. Падабаецца ім. Але так не працуе ўяўнае. Чыста трэнне. Памастурбаваць можна з такім жа эфектам. А калі перад гэтым дзяўчыну запрашаюць у кінатэатр, дораць ружы, усё нібыта тое самае адбываецца. Што і ў клубе перад умы- вальнікам. Толькі падключаецца ўяўленне. Але не так, як у Юлькі Дупы Халадзільнік. А па-добраму. Усё як у казцы адбываецца: у шырокім ложку, у якім можна і так легчы, і так. I зусім іншае адчуванне праз уяўлае.