• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Хулі тут сядзім, - нарэшце сказаў Андруша, круцячы торсам па баках. Ён як бы не пытаўся, ён абазначаў праблему.
    - Аўтобуса чакаю, - неспакойна патлумачыў Шульга. - Вось квіточак.
    - Хулі сядзім тут, - сказаў міліцыянт гучней.
    - А дзе мне сядзець? - не зразумеў Шульга. - Там уся- рэдзіне душна.
    - Дакументы, - перайшоў Андруша да справы.
    Шульга працягнуў яму пашпарт, папераджальна разгар- нуўшы на старонцы з фотаздымкам. Сяржант уважліва пра- гартаў дакумент, пераканаўся ў тым, што прапіска ў госця не глуская, і склаў яго ў нагрудную кішэню кіцеля.
    - Э-э-э, - паспрабаваў выказаць здзіўленне Шульга.
    - У машыну, - было загадана яму.
    - Чаму? - здзівіўся пасажыр. - У мяне квіток на Мінск. Я аўтобус прапушчу!
    - У машыну! - крыкнуў міліцыянт і з размаху ўдарыў па лавачцы дубінкай. Гук атрымаўся вельмі гучны, хвосткі, быццам шчоўкнуў бізун у пастуха. Шульга інстынктыўна ўскочыў, але ў машыну ісці не хацеў.
    - На якой падставе? - спытаў ён ціха. - Што я такога зрабіў? Я сядзеў, нікога не чапаў.
    Андруша белабрыса ўсміхнуўся і ткнуў Шульгу ручкай дубінкі ў жывот. Удар з выгляду быў не моцны, але Шульгу пераламіла папалам.
    - Непадпарадкаванне! - сказаў сяржант, дадаўшы ду- бінкай па спіне - ад душы, з адцягам. - Супрацоўнікам! Унутраных органаў! Падчас выканання імі! - наступны ўдар быў пад калені, і Шульга паваліўся на зямлю пластом, тварам на асфальт, стукнуўшыся зубамі аб цвёрдае і выплюнуўшы кроў з рота. - Прафесійных! Абавязкаў!
    Міліцыянт узяў Шульгу за каўнер, прыўзняў над зямлёй, паставіўшы на калені. Ткнуў каленам у левую нырку, выла- маў руку, якой затрыманы спрабаваў абаперціся на зямлю, адвёў яе за спіну і зашпіліў кайданкі на запясцях. Падняў за скаваныя рукі і павёў у машыну. У ягонай хадзе і рухах была завостраная прыгажосць, мэтанакіраваная рашучасць,
    нібыта ён сапраўды ведаў, за што затрымлівае Шульгу, ні- быта ім, Андрушам, кіраваў фатум, які кіраваў ягонымі рукамі і ягонаю воляй - каго пакідаць млець пад сонцам і мружыцца ад пыльнага ветру, а каго - не.
    -	Я ні ў чым не вінаваты! - гучна закрычаў Шульга пабітым ротам, спрабуючы прымусіць неба, зямлю, вакзал, аблокі, стрыжоў, мінакоў, клёны - прыйсці яму на дапамогу. Але сусвет быў абыякавы. У сусвеце назіраліся ўсе прык- меты балансу, раўнавагі і гармоніі.
    -	У пастарунку разбяромся, - запэўніў Андруша і, на- даўшы целу затрыманага неабходнае паскарэнне, закінуў яго на задняе сядзенне «Жыгулёў».
    Ластаўкі лёталі зусім нізка над зямлёй, а гэта значыла, што да вечара, напэўна, будзе дождж.
    Літаратурна -мастацкае выданне
    Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
    Выпуск 42
    Марціновіч Віктар Валер’евіч
    Сфагнум
    Раман
    Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Рэдактар Сяргей Сматрычэнка Вёрстка Ларысы Ваўчок
    Карэктура Сяргея Сматрычэнкі, Алены Спрытніч Дызайн вокладкі Анатоля Лазара (adliga.com)
    Падпісана да друку 15.05.2013. Фармат 84x108 1/32.
    Папера афсетная. Друк на рызографе.
    Ум. друк. арк. 16,8. Ул.-выд. арк. 13,28.
    Наклад 500 ас. Зак. 281.
    ПУП «Кнігазбор».
    Ліцэнзія № 02330/0003924 ад 08.04.11.
    Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
    Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
    E-mail: bkniha@tut.by
    Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ААТ «Аргбуд».
    Ліцэнзія № 02330/0494197 ад 03.04.09.
    Вул. Берасцянская, 16, 220034, Мінск.
    isbn і7а-ча5-?05?-ьз-ч
    
    $5
    
    
    
    
    
    
    Віктар Марціновіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашллянах.
    У 1999 годзе скончыў БДУ, у 2008 годзе ў Вільні абараніў доктарскую дысертацыю па гісторыі мастацтва (даследаваў віцебскую школу).
    У 2009 годзе дэбютаваў з раманам «Паранойя» (ACT, Расія). У 2010 годзе апавяданне «Табу» Віктара Марціновіча ўвайшло ў анталогію «Best European Fiction» (Dalkey Archive Press, ЗША).
    У 2011 годзе атрымаў прэмію «Дэбют» імя М. Багдановіча за раман «Сцюдзёны вырай». Творы В. Марціновіча перакладзеныя на англійскую, фінскую, шведскую, нямецкую, польскую мовы. Рукапіс рамана В. Марціновіча «Сфагнум» яшчэ да выдання быў намінаваны і патрапіў у «доўгі спіс» рускай літаратурнай прэміі «Нацыянальны бэстселер».
    
    Трое маладых злауынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грёшы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. I ўсё пайшло 6 паводле задумы, калі 6 не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай,
    якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна?