Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
думаць, што цяпер ён упадзе на камяні і зламае ногі, рукі, пазваночнік, і яго немагчыма будзе выцягнуць. Але адчуванні ад цеснаты, цемры, спёкі і падзення расталі, - а ўслед за імі знікла і дупло, у якім боўтаўся Шульга, і дрэва, у якім змяш- чалася дупло, і балота, на якім стаяла дрэва. Пасля гэтага зусім знік і сам Шульга, і здзіўляцца зрабілася няма каму.
РАЗДЗЕЛ 23
Выхухалеў выключыў газ пад мармышэлем і дастаў з бе- лай кухоннай шафкі друшляк. «Ага. Чысці пасля», - пра- мовіў Выхухалеў уголас, згадаўшы, як мінулым раз, мацю- каючыся, вымываў мармышэлевую слізь з вочак друшляка. Адклаў яго і накрыў рондаль накрыўкай, зліў ваду і кінуў да не зусім звараных, але намёртва зліплых мучных выра- баў «Барымак» кавалак масла: хай дойдзе. Адкрыў тушаніну, збіраўся, як заўжды, аддзяліць палову змесціва бляшанкі, а другую пакінуць на сняданак, з хлебам, але згадаў: сёння свята! Сёння - не шкадаваць! Ён бухнуў у рондаль усё, што было ў бляшанцы з задуменнай каровай, намаляванай з уор- халаўскім мінімалізмам. Размяў, перамяшаў да аднароднага стану, закрыў накрыўкай і абматаў ручніком. Хай марынуец- ца. Сервелат на стале быў ужо накроены. Засталося галоўнае.
Выхухалеў дастаў з кішэні скрыначку «спецторгу» з но- вымі зоркамі, узяў адну і кінуў у пяцідзесяціграмовую чар- ку, з якой калі-нікалі мог махануць вечарамі. Зорка на дне чаркі глядзелася недастаткова святочна. Выхухалеў выкінуў яе ў далонь і, заціснуўшы ў кулаку, пашукаў гранёную двух- сотпяцідзесяціграмовую шклянку. «Вось гэта тэма», - ска- заў бы ён сабе, калі б быў на дваццаць гадоў маладзейшы і жыў у сталіцы. А так ён сказаў сабе толькі: «Падыдзе», - і працёр шклянку вафельным ручніком да святочнага бляску. Укінуў зорачку на дно. Дастаў з лядоўні бутэльку «Аквадйв», пакрытую палярнай імжой. Гарэлка лілася павольна і цягу- ча, бы нафта: шклянка адразу ж пакрылася лёдам. Улезла роўна палова бутэлькі. Гледзячы на арктычны нацюрморт у сябе на стале, Выхухалеў раптам згдаў загадкавую замову - «Сцюдзёны вырай». «Сцюдзёны вырай» - а што гэта? На якой мове? На балгарскай, ці што? Нейкі ільдзяны міраж, a скуль раптам скокнуў у галаву? Ну, вядома! Янка Брыль - беларускі пісьменнік са школьнай праграмы, раман «Птушкі і гнёзды», аповесць першая! Томік «Выраю» стаіць на палі- цы, дзіўна, што не выкінуў.
Латунная зорка, залітая гарэлкай, нагадвала падводны скарб, адшуканы палярнікамі, што планавалі знайсці ў шэль- фе не сумнае золата, а сланцавы газ. Можна было пачынаць.
Калі Выхухалеў быў лейтэнантам, святкаванне ўласных пагонаў падпалкоўніка ўяўлялася яму зусім інакш. Мроіўся велізарны, раскошны рэстаран. Натоўп сяброў падшафэ, што падымаюць тосты за поспех Выхухалева. Танцы на сталах, п’янае катанне па горадзе са стрэламі з табельнай зброі. Шмат смеху, шампанскае, дуркаванне і весялосць. Ужо ка- пітанам Выхухалеў зразумеў, што гэтая карцінка чалаве- чага шчасця невыканальная. He таму, што п’яным катацца па горадзе за стырном з уключаным чырвоным пробліска- вым і стральбой з «Макарава» капітану, маёру і нават пад- палкоўніку наогул нельга. У прынцыпе, можна дамовіцца, аформіць папярова, схаваць, патлумачыць. Але сам працэс дамовы забіваў кураж і адчуванне ўсёдазволенасці. Больш за тое, чым вышэйшае было званне, тым гучнейшы рабіўся той голас, што прамаўляў унутры галавы: «Выхухалеў! He дуры! Вазьмі гарэлкі і пасядзі ціха дома». Даслужыўшыся да маёра, ён высветліў, што і сяброў - хмяльных і ліхіх сяброў юнацтва - вакол не засталося. Яны не вытрымалі натуральнага адбору, які дыктуе любая кар’ера. Вакол былі калегі, і рожы ў іх былі кіслыя. Цяпер, разліваючы ў пас- тарунку скупыя пяць бутэлек на ўвесь аддзел (болей было нельга, каб не пачалося гусарства), ён раптам зразумеў, што на ўзроўні падпалкоўніка ўсё яшчэ горш. Бо келіхі «за пра- фесійны рост і кар’еру» ўздымалі нават не калегі, a - пад- началеныя. Больш за астатніх стараўся Андруша, да якога хацелася падысці проста пасярод «прастаўляння», калі ён яшчэ не паспеў кульнуць у сябе змесціва пластыкавага ку- бачка, і ад душы заехаць у вуха. I нічога не тлумачыць. I гэта было б пякуча прыемна - прыкладна гэтак жа, як калісьці ў юнацтве - прымаць віншаванне натоўпу сяброў пад чаркай. Але не падышоў, не заехаў. Бо - падпалкоўнік.
Святкаваў, у строгай адпаведнасці, дома. Запрашаць падзяліць трапезу не было каго - не Андрушу ж! He астат- ніх жа падначаленых! А жонка ад яго сышла, так. Выхухалеў
працягнуў руку да шклянкі, але раптам згадаў пра адну спра- ву, якую трэба скончыць, перш чым абмываць новыя пагоны. Ён дастаў мабільны, набраў нумар, уключыў гучную сувязь і паклаў слухаўку побач са шклянкай.
- Сяргей Макаравіч? - сказаў ён найграна весела, ма- люючы бурлівую весялосць з нагоды прысваення чарговага звання. - Падпалкоўнік Выхухалеў турбуе!
- Што трэба, Выхухалеў, - у слухаўцы жавалі.
- Па-першае, дазвольце падзякаваць вам за прысваен- не чарговага звання, Сяргей Макаравіч! Служу Савецкаму Саюзу!
- Вольна, Выхухалеў. Калі праставішся?
- Як толькі, дык адразу! - Выхухалеў сам не зразумеў, што гэта значыла.
- Дынаміш, Выхухалеў! А гэта шкодна для кар’еры, - жаванне ў слухаўцы перарвалася хрусткімі гукамі, відаць, суразмоўца разгрызаў нейкі апетытны храсток. - Дык a трэба табе чаго?
- Сяргей Макаравіч, тут у нас навіны па забойстве ў Малінаве.
- Што, цела апазналі?
- He, цела не апазнанае! Дык а што вы хочаце? Дваццаць тысяч чалавек на год па рэспубліцы знікаюць. Мы перадалі прыкметы, зверылі, яны там у рэспубліканскім будуць шу- каць супадзенні па зваротах. А можа, сваякоў няма? А можа, ён з Расіі гастралёр? Мы ж не ведаем! Яго і не апазнаюць, можа, ніколі. Будзе ў лядоўні ў нас мерзнуць.
- Што за навіны тады?
- Мы знайшлі гэтага... - Выхухалеў хацеў сказаць «за- бойцу», але нешта прымусіла яго вымавіць па-іншаму. - Вінаватага знайшлі, Сяргей Макаравіч!
- Ну ніхяра сабе! - у трубцы перасталі жаваць. - Гэта як?
- Затрыманы. Разбойны напад на гіпермаркет «Капрыз».
- А са справай у Малінаве як звязаны?
- Дык непасрэдна! Прылада забойства. Гэта ўвогуле вя- домы ў нас у раёне боўдзіла. Пятніца, можа, чулі?
- Штосьці чуў, так. Ты, па-мойму, і казаў.
- Ён з сініх. Рэцыдывіст. Сядзеў за дробныя крадзяжы, у наколках увесь.
- I што? Што з прыладай забойства?
- Ён паспрабаваў краму абрабаваць. 3 дапамогай піс- талета «ТТ». У целе ў Малінаве кулявыя якраз ад «ТТ», памятаеце?
- He памятаю. Ну і?
- «ТТ», вы ведаеце. Пісталецік рэдкі. Гэта не «Макар», які тут хутка ў кожнага таксіста пад сядзеннем будзе.
- Дык а ты ўпэўнены, што з гэтага ствала ў Малінаве стралялі?
- Каб упэўненасць была, экспертыза патрэбная. Кулі ж у нас няма. А экспертызы мы не можам. Бо...
- Ну, зразумела. He можам, так. I што?
- Ёмістасць у «ТТ» - восем патронаў. У Пятніцы ў абойме было сем.
- Цікава.
- Цікава. Ну, і са ствала смярдзіць так, як вось калі з «Макарава» ў ціры адстраляўся. Так смярдзіць. Як быццам скарыстаны быў зусім нядаўна.
- Вельмі добра. Гэта значыць, Пятніца гэты ў Малінаве забіў?
- А якія варыянты? Рэцыдывіст. У турме паўжыцця пражыў. Хто яшчэ?
- А што з Кабанавым? 3 асноўным падазраваным?
- Вось тут акурат, Сяргей Макаравіч, і пытаннечка. Рэч у тым, што яго Валька ўжо адпрацавала. Атрымаў сямёру на мінулым тыдні.
- Што ты кажаш?
- Ну, вось такая ў нас сітуацыя. Так.
- I што нявінна асуджаны? - суразмоўца аднавіў жа- ванне, але яно стала нервовым, быццам паглынаннем ежы ён спрабаваў зменшыць раздражненне. - Будзе на цябе ў суд падаваць?
- Зноў жа. У тым і далікатнасць, разумееце... Я з ім працаваў... Ну, як з сынам родным. У камеру прыходзіў па
начах... Размаўляў... Карацей. Ён цалкам перакананы, што ён страляў.
- Як гэта?
- Вось так атрымалася?
- Ныркі адбіў, значыць? - Сяргей Макаравіч зпоў сплюнуў.
- Ды калі б я яму ныркі адбіў, ён бы касуху пісаў. А ён напраўду верыць. Ён выпіўшы быў у тую ноч. Вось мы з ім разам і вырашылі, што калі суд сказаў, што ён забіў, зна- чыць, трэба несці пакаранне.
- Бляха. Выхухалеў. Ну ты майстар! У мяне слоў няма.
- Душэўны падыход, Сяргей Макаравіч.
- Дык і што Кабанаў?
- Рыхтуецца да этапавання. Задаволены, што дазволілі выкупіць віну. Прысуд абскарджваць не збіраецца. Сем га- доў - гэта наогул не тэрмін, шчыра кажучы, за забойства.
- Вяртаемся да Пятніцы, - прапанавала слухаўка.
- Вяртаемся да Пятніцы, - падтрымаў Выхухалеў. - Глядзіце. Абвінавачванне яму пакуль не прад’яўлялі.
- А чаму? Непарадак! - у слухаўцы гучна адпілі ней- кай вадкасці.
- Бо незразумела, што прад’яўляць.
- Што значыць незразумела? А забойства?
- Забойства я прапаную Кабанавым закрыць. Бо пачнём зараз расследаваць. Высветляцца дэталі. Што там пры целе было... Ну, вы разумееце.
- Разумею, - раптам з гатовасцю сказала слухаўка. - Разумею. Кабанаў зручны, так. Ну дык за ўзброенае раба- ванне яго тады правядзі.
- Вось тут таксама ў нас праблемка. Глядзіце. Узброенае рабаванне праводзім па дакументах. Акт канфіскацыі на піс- талет «ТТ», яго адразу - у экспертызу. Пачнуць правяраць, што яшчэ. А тут акурат свежачок з Малінава. 3 дзіркамі ў целе ад «ТТ».
- Дык прыбяры там пісталет!
- «Пратакол папярэдняга агляду», памятаеце, я вам накі- роўваў? Там, дзе пры целе нічога не знойдзена? Памятаеце?
- Ну, памятаю.
- Я сёння праверыў, там пазначана пра кулявыя адтулі- ны пісталета калібра 7,62 «Тульскі- Токараў».
- Прыбяры тады пратакол!
- Ды як прыбярэш? Ён жа да справы прышыты! А спра- ва ўжо закрытая! Кабан сямёру атрымаў.
- Сапраўды, незадача, - пагадзілася слухаўка. - Дык уляпі яму тады незаконнае захоўванне. I прызнач на пяць гадоў.
- А які ствол ён будзе «незаконна захоўваць»? «ТТ»?
- Тваю ж маць, Выхухалеў! Тваю маць! - у слухаўцы нешта гучна бразнула. Магчыма, відэлец ударыў па талерцы, а можа, лыжка была з абурэннем адпраўленая ў суп. - I што?
- Вось я не ведаю, што, - уздыхнуў Выхухалеў. Ён кі- нуў поўны лермантаўскага суму позірк на рондаль з мака- ронай. - He ведаю.
- Слухай. А якая карціна з паказанняў Пятніцы выні- кае? За што ён дурыка таго прышыў?
- Вы разумееце, я з ім следчых дзеянняў не праводзіў. Бо куды падшываць пратакол допыту? Да якой справы?
- Ну, а ў размове?