• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Хана табе, пеўнік, - сплюнуў ён крывёй. Правая частка твару не рухалася, дзясны імкліва павялічваліся ў памеры, падпіраючы шчаку. На пашчэнцы засталася драпіна ад пярс- цёнка. - Хана табе. Капец, - ён пакруціў галавой, спрабу- ючы пераадолець галавакружэнне. - Так, бля. Як цябе там. Міша. Міша, бля. Міша. Здымай штаны, даставай залупу. Зараз мы пеўніка вафляць будзем. Ты, сука, станавіся на калені. На калені, бля.
    Ахоўнік, не да канца ўсвядоміўшы тое, як імкліва памя- няліся іх ролі, працягваў стаяць каля дзвярэй, масажуючы выцятую далонь. Ён напружыўся, гледзячы ўважлівей, але яшчэ не паспеў спалохацца.
    - Што глядзіш, зайчык? Давай, бля, на калені. I вусны размінай, сука! Зараз смактаць будзеш! Бля, Міша, здымай штаны! Штаны здымай, сука!
    Hi Міша, ні ахоўнік не спяшаліся выконваць загады Пятніцы, але спартовец у чорным ужо пачаў разумець, чым усё можа павярнуцца, і зрабіў крок назад, да дзвярэй.
    - Так, ад дзвярэй адышоў! Хутка, бля! - крыкнуў Пятніца. - Што стаім? Што не слухаем злодзея? Вы што, пеўнікі? Вы, бля, турму не паважаеце? - ён націснуў кноп- ку на рукаятцы і вызваліў абойму. Вывернуў яе старчаком і паказаў - спачатку ахоўніку, потым Мішу. - Баявыя! Бля! Абодва глядзіце! Баявыя! He газ! He траўма! Баявыя! 3 куля- мі! Табе між вачэй уляціць і мазгаўнёй тваёй тут усё запырс- кае! Адышоў, сказаў! - ягоны голас набыў істэрычную сілу.
    Ахоўнік павольна зрабіў некалькі крокаў убок ад уваходу ў краму. Пятніца заняў ягонае месца каля дзвярэй, папера- менна тыкаючы зброяй то ў Мішу, то ў яго.
    - Так. Калі ты зараз хер не дастанеш - страляю між ног! Да трох лічу! Ты, бля, на калені стаў! Зараз жа!
    Ахоўнік пайшоў чырвонымі плямамі, сагнуўся напалам, падагнуў ногі, але пакуль не апусціўся на калені, а хутчэй прысеў, споўз уздоўж касавага стэнда.
    - Тры! Бля! Бля! Думаеце, не шмальну! Ды мне похер! Мне ў турме па малалетцы башку прабілі! У мяне пласці- на жалезная і даведка з псіхлячэбніцы! Белы білет! У мяне дзве мокрыя ходкі! Пакладу цябе, а табе проста яйцы ад- стрэлю! Дадуць дзясятку! А хулі! У турме кормяць хаця б! Паважаюць! Сукі розныя не чмыраць! Злодзею ў турме па- мерці пашана і слава! Два!
    Міхаіл таропка расшпіліў рэмень на штанах і паслабіў шырынку.
    - Штаны зняў! Цалкам! I трусы! - Пятніца накіраваў рулю Мішу паміж ног. Гэта падзейнічала мабілізацыйна: на- огул, як паказвае практыка, вельмі малы працэнт мужчын застаюцца абыякавымі ў той момант, калі на іх палавыя ор- ганы накіраваная руля агнястрэльнай зброі. Селянін дры- готкімі рукамі агаліў сцёгны. У поўсць між ног уціскаўся скамянелы ад жаху чэлес.
    - Цяпер ты! - павярнуў Пятніца рулю на спартсмена. - На калені стаў! He прысеў, а на калені! Рот раскрыў, язык вынь! Зара...
    Гэтым разам удар быў вільготны і ціхі. Магчыма - таму, што прыклад аўтамата Выхухалева сустрэўся з патылічнай часткай галавы Пятніцы, а не з ягонай сківіцай, як гэта было, калі біў спартсмен. Рэзка торгнуўшыся наперад, Пятніца ўстаяў на нагах, падняў пісталет угору, як быццам хацеў па- часаць руляй у сябе за вухам. Ягоны твар набыў задуменны выраз. Ён быў падобны да чалавека, які згадаў нейкі нюанс, зусім забыты напярэдадні. Потым ён пачаў разварочвацца. выцягваючы зброю перад сабой, рыхтуючыся, пэўна, да пе- растрэлкі, але так, у абароце, усім целам і паваліўся.
    - Забіты? - спытаў Міша ў жаху.
    - Ды якое там! - адмахнуўся Выхухалеў. Памацаў пульс, паляпаў крымінальніка па шчацэ. - У глыбокім вырубоне.
    Ён важна падняў з падлогі пісталет, якім размахваў Пятніца. Агледзеў яго. Нахмурыўся. Прамовіў, як у тран- се: «Тульскі- Токараў. Тульскі- Токараў. Вось гэта паварот. Хаця лагічна. Лагічна!». Выхухалеў пакруціў галавой так, быццам у яго толькі што расплюіпчыліся вочы, а да гэта- га ён жыў у цемры і неразуменні. Расплюшчаныя вочы Выхухалева ўбачылі расчырванелы тварык кволай, як па- лявыя кветкі Глускага раёна, прадавачкі. Япа глядзела на Выхухалева з захапленнем. Так, напэўна, савецкія жан- чыны глядзелі на маёра Проніна. Упершыню за доўгі час Выхухалеў адчуў у вобласці дыяфрагмы казытлівыя дотыкі гонару за тое, што служыць у органах.
    РАЗДЗЕЛ 22
    - Разумееце. я ж не на газонакасілку сабе прашу. I не на квадрацыкл «Харлі Дэвідсан». Проста вельмі трэба. Пытанне жыцця і смерці, - распінаўся Шульга.
    - Што ты ведаеш пра жыццё і смерць? - усміхнуўся вядзьмар. - Ты што, думаеш, цябе забіць можна?
    Гэтым разам на балота Шульга выйшаў да відна. Дні, на самоце, праведзеныя ў хаце, заселенай толькі партрэтамі даўно памсрлых, змянілі яго. Колькі разоў ён злавіў сябе на тым, што размаўляе ўслых, - звычка разважаць, строячы планы, засталася, а слухачоў і апанентаў навокал больш не было. Пасля знікнення Серага баба Люба з Шульгой раз- маўляла неахвотна - так, быццам ён забіў яе сына. У баб- руйскім моргу суткамі не бралі слухаўку, і гэта было добра, бо, атрымаўшы вестку пра смерць, трэба было б нешта ра- біць з целам, а што - Шулыа не ведаў. Хамяк бясследна знік роўна ў той дзень, калі яны развіталіся, растварыўшыся проста на вуліцы пасярод вёскі Буда. Магчыма, яго ўзяла папутка, а можа, ён пайшоў у Глуск пепішу.
    Цяпер Шульга прачынаўся на золку і клаўся з заходам сонца. Спачатку ён яшчэ спрабаваў прыдумаць план сам, але ўсс ягоныя ідэі альбо патрабавалі брыгады з трох чалавск, альбо яму самому падаваліся неажыццяўлялыіымі, бо праз адсутнасць крытыкаў усе слабыя мссцы планаў даводзіла- ся шукаць самому. I яны непазбежна знаходзіліся. Вельмі хутка Шульга патануў у апатычным чаканні з адзіным пробліскам надзеі - візітам да ведзьмара. Разумеючы, што, калі Сцяпан не дапаможа, з балот яму лепш не вяртацца, Шульга ўсё адкладаў паход на будучыню. Колькі всчароў ён правёў адточваннем аргументаў, што яму, Шульгу, трэба дазволіць паспрабаваць збегаць па знічкі яшчэ раз. Потым уначы ён зноў прысніў рукі, што душаць яго, як ужо было раней: адчуванне нястачы паветра, расплясканага горла і раздушанага кадыка было фізічным і не адступала, калі ён крычаў, прачнуўшыся. Яму здавалася, піто так і прыйдзе ягоная смерць - як страшны сон пра яе, што ператворыц-
    ца ў рэальнасць памірання і пасля распадзецца пад уплы- вам смерці як такой. Распадзецца, каб замяніць сабой сны, рэчаіснасць і ўсё астатняе. Ён выйшаў наступным жа ран- кам. Падышоўшы да балота, заўважыў, што тут ізноў не- верагодным чынам усё памянялася: «патопленая» машына стаяла практычна адразу на выхадзе з лесу да дрыгвы, а да дома ведзьмара вяла не проста прыкметная сцежка, а штось кшталту парослай травой старой шашы. Ён ні разу не спа- тыкнуўся і нават не намачыў ногі.
    Сцяпан сустрэў яго ўжо закіпелай гарбатай і рэплікай: «Ну, нарэшце!». I вось цяпер яны пілі гарбату, Шульга ўга- ворваў ведзьмара пусціць яго ў яшчэ адзін трып па золата, абяцаў, што не будзе браць так шмат, што не будзе яго па- кідаць, што ляжа спаць побач, што здохне, але вынесе на сабе, а вядзьмар толькі пасмейваўся:
    - Зляцела тваё золата!
    Неба было змрочнае: імгла і туманная смуга так засла- лі балота, так арганічна спалучыліся з пахам выпарэнняў і кіламетрамі багны вакол, што зусім не верылася, што тут увогуле бывае яркае сонца.
    Ты дзе сябрукоў сваіх страціў? - змяніў Сцяпан тэму.
    - Хамяк зліўся. А Серага ў морг павезлі лячыць. Ён каўтун састрыг.
    - Навошта ж ён каўтун састрыг?
    - He ведаў ён, піто гэта каўтун! I што такое каўтун, не ведаў! Думаў, проста салома ў валасы трапіла.
    - Дзіўныя вы людзі! Інтэрнэтаў панабудавалі, а пра са- мае галоўнае забыліся.
    Вядзьмар узяў сякеру і адсек колькі галінаў ад дрэўца ля вогнішча.
    - Дык, можа, вы б замест мяне па золата схадзілі? - упрошваў Шульга. - Я вам рабом буду! Мне проста ну вельмі грошы патрэбныя!
    - Я сам не магу. Ад таго, што іншым гэта паказваю, і не магу. У прыродзе ж усё ў балансе. Вада, агонь, цемра, свят- ло. Што, думаеш, грошы, багацце - чалавек прыдумаў?
    Такая ж аснова. Як вада, напрыклад. Як ежа. I яна ў балансе быць мусіць. Можаш - бяры. Нават калі не трэба - бяры. Карыстайся. Атрымлівай асалоду. Весяліся. Раскідвайся. He можаш - не бяры. He можаш, але вельмі трэба, - усё роўна не бяры! Нельга! He тваё гэта! У вас у гарадах таму ўсё так праз дупу, што баланс парушаны. Той, хто грошай не заслугоўвае, хто пралятае наогул па ўсіх конкурсах, як вы той ноччу, той - чамусьці мільярдэр. Другі - нібы і мусіць, нібы і ведае, колькі браць, дзе браць. Ведае, што ягонае і дзе ягонае. Але - жабрак. Сядзіць у офісе, з яго гэтыя чарвякі сокі п’юць. А ён па кватэру найманую аддае і на тэлефон, з якога яго п’юць. Яму б сюды - ён бы тут усё за пару дзён зразумеў. А ён - не! У офісе сядзіць. Інтэрнэт будуе. Адпраўляе нешта там, прымае. Ахвяры жаруць драпежнікаў. Слабыя - моцных. I калі нажэрліся, яшчэ жаруць, спыніцца не могуць. He па прыродзе гэта. He па балансе.
    - Сцяпан. Ну вельмі трэба, - непахісна закліпаў Шульга. - Мне дарогі адсюль няма. Калі не дапаможаце - мне толькі тапіцца тут.
    - Так, я ведаю. Я, думаеш, не ведаю? - вядзьмар быў задуменны. - Але з неба на цябе больш не зваліцца. А калі дзеля пакайфаваць проста - зварыць магу.
    Шульга жэстам паказаў, што не ў «пакайфаваць» рэч.
    - Думаю, як табе дапамагчы. I хачу дапамагчы. Ды тут усё - ізноў ад цябе залежыць. Зможаш - тваё. He зможаш - не тваё. Ёсць тут адзін скарб зачараваны. Дужа стары. Ён - з тых часоў, калі тут каралі жылі. Вось там, дзе лес цяпер, го- рад быў. Сталіца. I там кароль. Трон, ведзьмары ў яго. I вось кароль надумаў усё, што ў яго было, схаваць. Гэта яшчэ да немцаў было. I да рэвалюцыі. Ён тады з ведзьмарамі дамо- віўся, яны скарб аднеслі на балота, знайшлі выспу, закапалі. А зверху насыпалі камянёў. Вялізных валуноў, з усіх лясоў і палёў навакольных. А наверх, на камені, дубок пасадзілі. Дуб рос, карані яго ў шчыліны паміж камянямі пўрасталі і змацавалі іх лепш за жалезабетон.
    - Цікавая легенда! I дзе гэты дуб?
    - Дык во, стаіць, - усміхнуўся Сцяпан, паказваючы на дрэва, што атуліла каронай ягоную хату. Яно было не вышэй- шае за далёкія букі, але камель быў вельмі тоўсты ў ахопе.
    Шульга ўстаў і, зачараваны, павольна пайшоў да дуба.
    - Невысокі, - пракаментаваў ён, углядаючыся ў тоўс- тыя, дыяметрам з чалавека, галіны.
    - Бо на камянях расце, - растлумачыў Сцяпан. - Ты глядзі! Бачыш сасну? - ён тыцнуў пальцам на слабое дрэў- ца, што тырчэла за хмызамі ў балоце. - Гэтай хвоі - гадоў больш, чым тым дваццаціметровым, што каля букаў растуць. Маленькая ад таго, што яе балота выпівае, а тыя на аднос- най сушы стаяць. Бачыш, у гэтай сасны галінкі часта-часта ідуць па ствале, а ў тых - праз метр-два? Бо не расце яна ўвышыню, уся ў галіны сыходзіць. А тыя ўгору цягнуцца, да сонейка. Так і з гэтым дубком. Ён нібы і маленькі, ды ў ахопе - пяць чалавек рукі не самкнуць. Камяні яго ўверх не пускаюць, дык ён ушыркі ідзе, ствалом цяжэе.