• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Баба Люба сядзела на лаўцы ля сваёй хаты. Заўважыўшы працэсію, жанчына паспяшалася напярэймы. вохкаючы і распытваючы, што здарылася. Серы ўжо не размаўляў, a Шульга і Хамяк адказаць нічога не маглі. бо не разумелі самі, што здарылася. Яны падцягнулі таварыша да хаты і паклалі на лаўцы ў цені грушы пад вокнамі.
    - У хату панясём? - спытаў Хамяк.
    Панясём, панясём, - адказваў Шульга.
    - Дык памог вам Сцяпан? - спыталася баба Люба.
    - Хамяк. Тут такая справа. Ён жа абасцаўся, - хадзіў вакол Шульга.
    - Ну, - не разумеў Хамяк.
    - А што з вашым другам стала? - не адставала жанчына.
    - Трэба порткі з яго зняць. Абасцаўся. Ён, можа, і аба- сраўся там.
    - Ты будзеш мыць? - абурыўся Хамяк. - Я мыць не буду! I здымаць не буду. Я што, підар?
    - Ну, а як яго? Абасцаным у ложак? - нерваваўся Шульга.
    Серы раптам адкрыў заваленыя вочы і пакруціў галавой вакол.
    - Ваша! Ваша! Ваша! - працягнуў ён руку да бабы Любы. - Чырвоны дай!
    Жанчына завойкала і паклала далонь на лоб Серага. Той выгнуўся дугой, вочы яго зноў закаціліся.
    - Забіла хлопца, расамаха! - залямантавала баба Люба. - Такі малады! Жыць ды жыць! Бедны! Бедны! Як мой Пятро! Нашто такога маладога забрала, русалка? Нашто румянага забрала, русалка? Нашто вясёлага забрала, русал- ка? - голас бабы Любы змяніў тэмбр і набраў меладычнасць, пераходзячы ў адмысловы храматычны рэжым, які можна было б ахарактарызаваць як «народны кантральта». Шульга зразумеў, што баба Люба збіраецца зацягнуць стандартны адпявальны плач па свежым нябожчыку, і падняў руку:
    - Пачакай, баба Люба! Рана Серага хаваць! Ён круцейшы за ўсіх у нас! Ён яшчэ паўгадзіны паляжыць і ўсім расама- хам мандыбулы паадкручвае.
    Шульга няўмела перажагнаў прыяцеля ў спадзеве, што гэта дапаможа зняць сурокі.
    - Нашто валасы згаліў? - баба Люба зменшыла гучнасць, але працягвала казаць нараспеў, уганяючы сябе ў містычны транс. - Мы ж цябе так загаварылі, галаву тваю кудравую зашапталі, каўтун прагналі, нашто валасы згаліў?
    Жанчына пагладзіла Серага па шчоках, але зрабіла гэта так, нібы ён быў ужо мёртвы. Шульгу і Хамяку ад яе ляманту і галашэння рабілася ўсё больш непамысна. Раптам па вулі-
    цы на вялікай хуткасці праімчаў прадаўгаваты, падобны да марынаванага агурка, УАЗ-452 з чырвоным крыжам паміж лупатых вачэй і сінім капялюшыкам сірэны. Мікрааўтобус зрабіў шырокае кола, развярнуўся і з фырканнем ірвануў да веснічак. Тут ён замёр і заглушыў рухавік, паказваючы, што прыбыў па адрасе.
    - Скуль яны ўзяліся? - вочы ў Шульгі зрабіліся вельмі падобнымі да фараў мікрааўтобуса УАЗ-452.
    - Ты выклікаў? Мы ж іх не выклікалі! - здзіўляўся Хамяк. Ён звярнуўся да бабы Любы: - Жанчына, вы вы- клікалі «хуткую»?
    Пытанне было дурное: адзіны працоўны тэлефон у вёс- цы быў на другім яе канцы, баба Люба з моманту сустрэчы была побач.
    - Можа, хто з вясковых? - выказаў здагадку Шульга. I сам жа паставіў яе пад сумнеў: - Ды тут «хуткая» з Глуска гадзіны дзве едзе, а мы толькі прыйшлі! He! Трызненне!
    Ляснулі дзверцы, на двор па-гаспадарску выйшлі два мужчыны. Адзін, даўгалыгі, з такім выразам твару, быццам ён толькі што памылкова праглынуў соплі, быў у сіняй форме санітара. У другім, куртатым і ў кепцы, можна было пазнаць кіроўцу. I нават не кіроўцу, а шафёра.
    - Два вядры! - санітар працягваў размову, пачатую, мяр- куючы па ўсім, вельмі даўно. - Рэальна два вядры саляры! I сотні не праехаў! На два вядры! Дык як такі расход? Гэта што, машына? Добра б яшчэ цягнула! Дык не цягне зусім! Шэсцьдзясят набярэш і ўсё: гудзе, пярдзіць, не можа болып. Дзе ў вас тут пацыент?
    Баба Люба адразу ж загаласіла - на адной ноце, вельмі пранізлівай, што ірве барабанныя перапонкі. Услухаўшыся, можна было разабраць:
    - He забірайце хлопца! Нашто вам хлопец! Хай ляжыць, ён яшчэ ачуняе!
    - Вас хто выклікаў? - падазрона пацікавіўся Шулыа.
    - Дзе тут пацыент? - нахмурыўся санітар.
    - Выклікаў вас хто? - злёгку перафармуляваў пытанне Шулыа.
    Мужчына, будзеце хаміць, развернемся і паедзем, - санітар надаў свайму твару пакрыўджаны выраз. Ён павяр- нуўся да Шульгі спінай і нібыта збіраўся ўжо зрабіць крок ад двара.
    - He, ну навошта ехаць? У нас сапраўды тут... Хворы... Мы проста здзіўленыя. Аператыўнасці, - няўпэўнена ўсміх- нуўся Шульга. - У добрым сэнсе.
    Выклік паступіў, - санітар даверліва кіўнуў на кабіну УАЗа. - 3 камутатара - нам: едзьце ў Буду. А хто на ка- мутатар званіў - я што, ведаю? Хто хочаш мог пазваніць. Нашая справа наогул пацыента агледзець.
    - He чапайце вы яго! Паляжыць, яшчэ ўстане! Яшчэ жыць будзе! Нашто вам хлопец!
    - Сваячка? - коратка спытаў санітар у Шулыі, кіўнуў- шы на бабу Любу.
    - He. Так, Шульга пашукаў слова, - спачувальніца.
    - Сваякі тут ёсць? - абвёў медык уважлівымі вачыма двор.
    - He. А навошта сваякі? - спытаў Шульга.
    - Фармальнасці, ’ адмахнуўся санітар. Ён падышоў да лаўкі, памацаў лоб Сераму: - Дзіўна. Малады такі.
    - Што ў яго? - спытаў Хамяк.
    - Адкуль я ведаю? Я ж не доктар, - без следу зацікаўле- насці адказаў санітар. - Я - санітар. Мне трэба тэмперату- ру змераць, ціск, занесці ў журнал. Вырашыць, ці падлягае шпіталізацыі.
    - I як, надлягае? - спытаў Шулыа.
    Баба Люба тым часам стала паміж санітарам і Серым, узяла медыка за руку і пачала галасіць, кланяючыся ў пояс:
    - Ідзіце адсюль! Калі ласачка! He ваш ён пака! Яму жыць яшчэ! He ваш!
    - Забярыце жанчыну, - коратка распарадзіўся сані- тар. - Раздражняе. А шпіталізацыі так, падлягае. Страта прытомнасці. Жар.
    Ён драпежна ўціснуў у шыю Серага ўказальны і сярэдні пальцы, нібы рыхтаваўся пратыкнуць яму вену і напіцца крыві.
    - Тахікардыя з праваламі. Сэрца наогул можа стаць, - ён ляніва пацягнуўся. Было незразумела, ці наўмысна ён паказвае абыякавасць, ці яно яму ўласціва ад прыроды, як котцы ўласцівая лянота. - А ў нас апарата няма. У Мінску, кажуць, у машынах апараты ёсць. Калі што, можна запус- каць проста падчас руху. Жанчыну забярыце, - яшчэ раз папрасіў ён.
    - Баба Люба, ціха! - прыкрыкнуў Шульга. - Давайце хай прафесіяналы цяпер! Дык жыць будзе?
    Санітар млява паціснуў плячыма і спытаў, павярнуўшы- ся да кіроўцы:
    - Як думаеш, Сямуха? Будзе жыць?
    Сямуха важна ўзяў у рукі цыгарэту «Астра» без фільтра, падышоў бліжэй, нахіліўся да Серага, зазірнуў яму ў твар і заключыў:
    - Думаю, што не будзе. Увогуле, думаю, нават да баль- ніцы не давязём.
    - Бачыце, што спецыяліст кажа, - пакачаў галавой са- нітар. - Ён ужо трыццаць гадоў на «хуткай». Так што рых- туйце чорны гарнітурчык і туфлі.
    - He, дык а што з ім? - дапытваўся Шульга. - Хоць прыблізна?
    - Можа, інфаркт. Ці інсульт, - вельмі прыблізна адказаў санітар. - А чаго ён пагаліўся ў вас так кепска? Навошта наогул галілі яго? Мы і няголеных прымаем.
    - Ды гэта ён сам, - растлумачыў Шульга. - 3 мерка- ванняў гігіенічнасці. Валасы зблыталіся.
    Шульга вырашыў не паглыбляцца ў дэталі вайны за прычоску Серага.
    - Ну, можа, брытвай якую інфекцыю занёс. Сепсіс, усё такое, - выказаў версію санітар. - Цяпер хваробаў шмат наогул. У мяне, дарэчы, брат у пахавалыіым бізнэсе. Mary даць тэлефончык.
    - He, не трэба, - адмовіўся Шульга.
    - Мабільны ёсць! - настойваў санітар так, быццам ма- білыіы гарантаваў зніжку ці нават нейкі невялікі цуд, кштал- ту ажыўлення мерцвяка на хвіліну, для апошніх развітанняў.
    - Мы б, тыпу, не пакідалі надзею, - падключыўся Хамяк і цыркнуў слінай праз зубы ўбок. Звычайна гэта азначала ў яго крайнюю пагарду да суразмоўцы.
    - Грузіць будзем? - спытаў санітар у шафёра.
    - Ехайце вы адсюль! Калі ласка! - прасіла баба Люба. - Пакіньце хлопца! Малады яшчэ!
    - Ага! Пакіньце! - злосна засмяяўся кіроўца. Увогуле ён выглядаў як добры вясковы мужык - з тых, што будуць суткі плакаць па памерлым сабаку. Але характар працы і пастаянная блізкасць смерці быццам вывернулі яго навыва- рат. - Пакіньце! Усе цяпер разумныя зрабіліся! Усе дакта- рам раяць! А як памрэ - зноў сюды піліць? Заключэнне пра смерць вы ж самі не выпішаце! Значыць, нам ізноў. 3 самага Глуска! А ў дзяржавы паліва не казённае!
    - He, дык я не разумею, - хутка загаварыў Хамяк. - Тыпу, жыў братанчык, потым прылёг адпачыць, ну пабля- ваў крыху. Ну, абасцаўся. Ну, бывае! He кашляў, не жаўцеў, крывёю не сраў. Тэмпература высокая - дык яна і ў ангіну высокая. Тут прыязджаюць два халдзеі, здрасце, мы братан- чыка забяром і ён памрэ па дарозе. Нейкая падстава! Я кажу! Цяпер звезяце Серага і кітайцам на органы прадасце.
    - Калі вы такія разумныя, - пакрыўдзіўся санітар, - самі яго і лячыце, - ён нервова таргануў брыжы халата, паправіў шапачку і накіраваўся да машыны.
    - Э, куды пайшоў? - стаў на шляху Хамяк. - Мы ба- зар не скончылі.
    - Самі лячыце, - з націскам сказаў санітар. Ён быў на галаву вышэйшы за Хамяка. - А калі памрэ - самі ўскрыц- цё афармляйце. 3 мянтамі базарце, - ён перайшоў на той узровень дыскурсу, які быў запатрабаваны сітуацыяй. - Даказвайце, што не дапамог ніхто памерці.
    - He. Ну я ж не супраць медыцыны, - абмяк Хамяк. - Ну вы б хоць дыягназ сказалі.
    - Ды колькі хочаш тут можа быць дыягназаў! Ад слуп- няку да... Укусы кляшча былі?
    - Кусаў! - згадаў Шульга. - Кусаў яго клешч!
    - Ну вось. Тут эндэмічны рэгіён, кляшчоў інфікаваных шмат. Востры энцэфаліт у тэрміналку ўваходзіць хутка. Раніцай хадзіў, увечары ўжо закопваюць. Сімптомы сы- ходзяцца. Дык што? Пакідаем? Самі вазіцца будзеце?
    Кіроўца вярнуўся з аўтобуса з нікелевымі насілкамі і замёр ля веснічак у чаканні. Ён нагадваў Харона, які ўсё не ведаў, спускаць яму човен на ваду ці яшчэ пачакаць.
    - He, ну калі вы лячыць - дык бярыце, - самаліквіда- ваўся з дарогі санітара Хамяк. - Але вы ж лячыце тады! Можа, уколеце яму што-небудзь?
    - Можа, і ўколем, - не выключаў санітар. - Калі сэнс будзе. А наогул, можна вітаміна D увесці. Шкоды дакладна не будзе. Але гэта ўжо ў дарозе.
    Санітар узяў цела Серага пад пахі і перацягнуў на насіл- кі. Удвух з шафёрам яны паднялі насілкі і пацягнулі прэч з двара. Баба Люба бязладна залямантавала, заплакала ўголас.
    - Забярыце жанчыну, - яшчэ раз распарадзіўся санітар. Тая закрыла сваім целам веснічкі, не даючы вынесці хворага.
    - Баба Люба, ну калі ласка! - папрасіў Шульга. - Ну вы хоць не пачынайце!
    - Дык куды везяце яго? У Глуск? - пацікавіўся Хамяк.