Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Шульга маўчаў. Ён хутчэй пагаджаўся з Серым, чым не.
- I што муціць будзем? - пацікавіўся Хамяк.
- Я, пацаны, прапаноўваць баюся, - растлумачыў Шульга. - Я, заўважце, вас на балота прывёў, з ведзьмаром перацёр, скарб знайшлі. А вы мне - алігафрэн. Вось самі і прапануйце. Каб я потым крайнім раптам не стаў.
- Можа, у вёску падамося? - спытаў Хамяк.
- О, во, давай, ідзі! - весела падтрымаў яго Шульга. Гэтая ідэя здалася яму відавочна больш алігафрэннай за ўсе іншыя разам узятыя.
- Ён і дадому не пусціць, - пачухаў лоб Серы. - Я так думаю. Бяром мех. Ідзём да пераправы. Пакідаем золата на пераправе. Самі пераплываем. Зранку бяром ведзьмара і ідзём па мяшок. Калі яшчэ якая шняга здарыцца, ён «рэкс- пэкс-фэкс» скажа і ўсё разруліць.
- А ці не стрэмна золата без нагляду? - выказаў сум- неў Хамяк.
- А што з ім зробіцца? - паціснуў плячыма Серы. - Мядзведзь-тата сапрэ? Мядзведзю-сыну цацачны аўтамат купіць?
- Лагічна, - пагадзіўся Хамяк.
Назад пайшлі хутка: ступакі Шульгі яшчэ памяталі сцеж- ку. Аднак з адлегласцямі нешта зрабілася: пазнавалыіыя ў цемры букі нібы прыліплі да гарызонту і не набліжаліся. Час, які вымяраўся ў іх адоленымі метрамі, нібыта таксама замёр на месцы разам з прасторай, якая адмаўлялася ска- рацца. Самым жа непрыемным было тос, што пасля здагадкі Серага пра тое, што іх «не пускаюць», адчуванне шчымлівай адзіноты, якое пераследавала іх увесь час, пакуль яны ту- палі па купінах, змянілася адчуваннем нейкай уважлівай і нядобразычлівай прысутнасці. Гэта было падобна да стален- ня, у той яго момант, калі раптам разумееш, што ўсе людзі вакол цябе перастаюць слінява ўсміхацца і працягваць табе цукерку, сустракаючы замест гэтага калючымі поглядамі і падазраючы, што ты разаб’еш акно мячом. Размаўляць не хацелася, бо «ён», які «не пускае», мог чуць любыя іх пад- сцёбванні, кпіны і старыя анекдоты. Апроч таго, ноч усту- піла ў тую сваю катавальную фазу, калі фізічна хваравіта цягне спаць. Хамяк раптам збіўся з рытму хады і спыніў- ся, быццам хацеў справіць малую патрэбу. Серы, ступіўшы крок убок, абышоў яго, наганяючы Шульгу. Шульга адчуў, што крокі Хамяка выпалі з канцэрту чмякання і перастукаў, якімі суправаджалася іх прасоўванне, але спачатку не надаў гэтаму значэння: ён стаміўся, разгублены і самотны. Ён быў пакрыўджаны на балота і раздражнёны, бо штосцьці не дае ім дабрацца да начлегу. Аднак, прайшоўшы наперад і ўсё яшчэ не чуючы крокаў Хамяка, ён рэзка спыніўся.
- Хома? - спытаў ёп напаўголаса.
Адказам была цішыня.
- Хома! - крыкнуў ён гучней.
- Я, - млява адгунуўся Хамяк.
- Здарылася што? - пацікавіўся Шульга.
Хамяк не адказваў. Шульга пастаяў некаторы час, потым, ціха вылаяўшыся, пайшоў у тым кірунку, адкуль нешта мар- мытаў Хамяк. Серы, падумаўшы, цяжка пачвякаў у той жа бок, вылаяўшыся зусім не ціха. Прыяцелі заспелі Хамяка, калі той нерухома стаяў крыху ўбаку ад сцежкі.
- Хома. Ты чаго? - спытаў раздражнёна Серы. - Заблукаць вырашыў? Патануць?
Хамяк маўчаў. Шульга і Серы наблізіліся да яго ўшчыль- ную і паглядзелі ў той бок, куды была павернутая галава Хамяка.
- Тваю ж, - не вытрымаў Шульга.
Проста пад нагамі Хамяка пачыналася водная роўнядзь, нешта кшталту нечаканага рачнога плёсу, што выскачыў з багны ці балотнага азярца, толькі пачаў зарастаць і пера- тварацца ў акно. Дыяметр роўнядзі быў невялікі, хутчэй гэта нагадвала дажджавую, на пяць крокаў, лужыну. Вада свяцілася знутры - амаль тым жа адценнем, што надавалі балоту знічкі. Аднак там, на глыбіні, якую немагчыма было вызначыць, мігцелі не залатыя манеты. Там жыў начным жыццём утульны гарадок. Была добра бачная дарога, што пачыналася каля ступакоў Хамяка і цягнулася ўдалячыпь, міма цацачнага касцёла і домікаў з дахоўкавымі стрэхамі. Па дарозе паўзлі аўтамабілі, што раскрэслівалі прастору снапамі святла перад сабой. Здавалася, у аўтамабілях едуць абсалютна шчаслівыя людзі, якія ўмеюць цаніць бляск зорак над галавой і радавацца з таго простага факта, што цяпер - ноч, ці дзень, ці вечар, ці раніца. У хатках гарэлі вокны, у адчыненых насцеж мансардах вецер гайдаў фіранкі. Платы хатак былі ўпрыгожаныя жоўтымі ліхтарыкамі, дарожкі, пракладзеныя праз падстрыжаныя газоны, падсвечваліся схаванымі ў траве лямпадамі. Па ходніках брылі рэдкія мінакі: мужчыны былі прыбраныя ў летнія строі, жанчы- ны - у сукенкі і какетлівыя капялюшыкі: было бачна, што мінакам няма куды спяшацца, працоўны дзень скончыўся і наперадзе - цёплы летні вечар, з тых, што з нейкіх прычын застаюцца ў памяці на ўсё жыццё і згадваюцца з пачуццём вострай настальгіі ў моманты, калі чалавеку сумна. Здаецца, з-пад воднай роўнядзі была чутная прыглушаная музыка, дзесьці, магчыма - у кавярні, а магчыма - на дансінгу, граў джазавы квартэт.
Хамяк з цяжкім уздыхам сеў на купіну, навіслую над горадам. У ягоных вачах адбіваліся ліхтары, што палалі да- лёка ўнізе.
- Чорт, ну што за жыццё? - сказаў ёп, расціраючы сабе вочы. - Што за жыццё, а? Бляха, ну хто мне скажа, што за жыццё? Чаму, што б ні рабіў, - усё хярня? Шлюхі, малівы, мянты? Махач, уцёкі? Кепска - гамон. А добра - таксама гамон. Бутэльку «Абсалюту» і коксу ўсмактаць. Ці шта- кетнік выкурыць і паржаць, а пасля - наесціся. Усё тое ж, толькі яшчэ горш. Чаму нельга як у людзей? А? Пацаны? - ён хлюпаў носам. - Чаму вось так, з агароджай, з хаткай? А? Газон стрыгчы? А па вечарах - з бабай у кафэ. Какава з дэсертам. Сядзець, музло слухаць, зубамі блішчэць. Каб табе на сподачках, з відэльчыкам. Чаму, пацаны? Ці ёсць гэта ўсё, пацаны?
Горад пачаў знікаць: ліхтары, лямпачкі на платах, пла- фоны, якія асвятлялі дарожкі, гублялі яркасць. Мінакі пе- ратвараліся ў цені, што паўзуць па дне каламутнага возера.
Хамяк выцер твар рукавом.
- Пачапалі, братва.
Серы акуратна крануў возера ступаком у тым месцы, дзе яшчэ колькі секупдаў таму быў бачны шпіль касцёла: яму было цікава, уколе касцёл нагу ці не.
- Глыбока. Дна няма ніхяра, - пракаментаваў ён. - Можа, і ня.ма там піякага горада.
Да пераправы каля шумлівых букаў яны падышлі, калі заснула ўжо нават, здаецца, сама ноч: усе павевы, усе рухі спыніліся: не было чуваць аві шолаху лістоты, ані соннага варушэння птушак на галіпах.
Абралі месца вышэй, старанна абмацваючы далонямі зямлю, адшукалі сямейку з некалькіх досыць цвёрдых ку- пін, паклалі мяшок на іх. Тарфянік асеў, але неглыбока, не ўтварылася нават ямкі з вадой.
- Арыенцір бы які! - пакруціў Шульга галавой. Было цёмна, і ў гэтай цсмры праступала роўная. як талерка, пустка без адзінага дрэўца, і адчувалася мяжа з небам, якая пазна- чае сябе зоркамі.
- Зараз зробім, пацаны! Серы хутка скінуў з сябе адзенне і бухнуўся ў ваду. Вельмі хутка ён абазначыў сябе хрусцспнем галінаў у пералеску на другім беразе. Хрусцспне
спачатку было бязладнае, але неўзабаве набыло пэўную рыт- мічнасць, быццам звар’яцелы волат выкарчоўваў стагадовае дрэва, каб пакалупацца ім у зубах. Зноў плюхнула вада - Серы цягнуў на сабе загубленую бярозку, якую пераламіў без сякеры. Перабраўшыся да прыяцеляў, ён абдзёр бярос- ту ў месцы разлому і, размахнуўшыся, утыркнуў дрэва ў зямлю. Сфагнум і трава пад нагамі амартызавалі, але ствол лёгка прабіў дзёран і ўтыркнуўся ў вільготны торф побач з мяшком.
- Гэта - ад нячыстай сілы, - аддыхаўшыся, сказаў Серы. - Калі вырашыць зноў тут усё перакруціць. А ў нас арыенцір - бярозка, - Серы задаволена засмяяўся.
- Ну, і месца тут прыкметнае - букі, - падтрымаў яго Хамяк. - Заўтра знойдзем. А не знойдзем, будзем блукаць, пакуль не выйдзем. Заплечнік жа знайшлі.
Прыяцелі пераплылі праз затоку з такім настроем, нібы вярталіся да сябе дадому. Адчуванне бескампрамісна цвёр- дай зямлі пад нагамі зрабілася нагэтулькі нязвыклым, што іх па інэрцыі працягвала гайдаць - яны ішлі на паўсагну- тых нагах, гатовых, спружынячы, падкінуць цела ўверх, калі ступак трапіць у дрыгву. Паляна агучвалася мядзведжым храпам Сцяпана - дзверы ягонай хаты былі прыадчыненыя, відаць, укладваючыся, ён яшчэ спадзяваўся дачакацца сваіх гасцей. Сябры пападалі вакол вогнішча і правальваючыся ў сон, як у бездань.
- 3 пункту гледжання оптыкі, горад пад вадой растлу- мачыць можна тым, што... - сказаў Шульга не ў сілах за- вяршыць думку. - Адлюстраванне... Стратасфера... Агні...
- Блін, пацаны, - з пачуццём уздыхнуў Хамяк, і ўздых у яго атрымаўся са спатыканнямі, перарывістым.
- Дабранач, - з папоўскай інтанацыяй прабасіў Серы, ужо ідучы праз саснёнае балота.
Каля іх тлела вуголле, якое, можа быць, ужо і страціла чацвёртае вымярэнне, але ўсё яшчэ заставалася гіпнатычна прыгожым.
РАЗДЗЕЛ 20
- Ну што, юныя натуралісты! Дзе ваш скарб? - Сцяпан гэтым ранкам увесь ператварыўся ў прымружванне. Але гэта было не тое прамяністае прымружванне, якое Бонч-Бруевіч ды іншыя апосталы надавалі ліку Уладзіміра Ільіча Леніна ў жыціях, а асаблівае, хітрае і саркастычнае прымружванне. Такі выраз твару, быць можа, меў Дыяген. У Апулея, напэў- на, быў такі самы. У П’етра Арэціна і ў Леанарда Да Вінчы магло быць гэткае прымружванне, а вось у Сервантэса - не, не магло. У Бамаршэ, які стварыў Фігаро, заўважым, такое ж, і ў Фігаро, створанага Бамаршэ, мы таксама яго пабачым. А вось у Моцарта, які напісаў «Жаніцьбу Фігаро», пры- мружванне адсутнічае. У Крылова - ёсць. У Пушкіна - не. У Дантэса, дарэчы, ёсць, у Салтыкова-Шчадрына - ёсць. У Гогаля - ёсць. У Лермантава - не. У Дастаеўскага - не. У Тургенева - не. У Чэхава прымружванне ёсць, і нават выяўленае на некалькіх фота. У Булгакава ёсць. У Ільфа і Пятрова - ёсць. О, якое пякельнае прымружванне ў Ільфа і Пятрова! А ў Аляксея Талстога - не. I ў Льва Талстога не было. У Талстых з прымружваннем не склалася. У Набокава прымружванне было. У Пастарнака - не было. У Горкага было, але закатаваў НКУС і пасля не было. У Коласа - не было, а ў Купалы - было. У Мрыя - ого-го якое было. А ў Крапівы, хоць і падаецца, што было, - не, не было. Аднак мы захапіліся.
Дык вось. Сцяпан мружыўся ля вогнішча, пакуль Хамяк, Серы і Шульга пацягваліся, прычэсваліся і размазвалі пыл па твары, зачэрпваючы балотную ваду з-пад купін.
- Нешта даўгі ваш не надта, - адразу заўважыў вядзь- мар. - Ледзь ходзіць.
Серы на гэта нічога не адказаў, крывалапа тупаючы па паляне, як вырваны са спячкі мядзведзь.