• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    РАЗДЗЕЛ 19
    - Сышлі? - спытаў Хамяк, калі Сцяпан адвёў Шульгу з паляны.
    - Сышлі нібыта, - выцягнуў шыю Серы. А ты чо хочаш?
    - Зараз прамацаем гэтага ведзьмарка, - Хамяк, блатна- вата падтанцоўваючы, рушыў да хаціны і пад пільнымі по- зіркамі двух крумкачоў, якія сядзелі на даху, адчыніў дзве- ры. - Чуеш, Ссры, пастой на шухеры. Пасі. Калі засячэш штось, свісні, я скіпну.
    Святла ўсярэдзінс не было ніякага, Хамяк запрыкмеціў ля ўваходу газніцу, але газы ў ёй не было. Падлога - зем- ляная. Ля абкладзенай вялікімі камянямі печы віднеўся насціл з бярвення і дошак, на якім кудлаціўся стары матрац з накіданымі на яго коўдрамі і адзепнем. Спрытнымі рука- мі злодзея Хамяк прайшоўся па сценах, намацаў у цемры некалькі паліцаў, на якіх ляжалі загорнутыя ў поліэтыле- навыя йакуначкі высушаныя травы, некалькі паляўнічых патронаў з цэлымі капсулямі, але без куляў, закаркаваныя шарыкамі з паперы.
    - Чуеш, Серы, ён што, зусім хворы? Папсрай страляе? - паказаў патроны Хамяк.
    - He, Хома. Там шрот усярэдзіне. На месца пастаў. Бо ўбачыць, што мы тут шарылі, яйцы адарве. Ён жа вядзьмар.
    Апроч гэтага знайшлася кніжка без вокладкі і некалькі чорпа-белых здымкаў Сцяпана ў вайсковай форме з аўтама- там «Калашнікаў», пад пякучым азіяцкім сонцам.
    - Бач ты! У Афгане быў. Таму такі дзеўбануты, - з па- вагай прамовіў Хамяк. Людзі, якія мелі багаты досвед стра- ляння ў іншых людзей, выклікалі ў ім трапятанне.
    Знайшліся яшчэ шклянкі з лекамі, якія мелі востры і непрыемны пах, і некалькі газетных скруткаў, у якіх былі невядомыя карэньчыкі.
    - Hi бухла, ні золата, - канстатаваў Хамяк. - I дзе стрэльба - няясна. Можа, пад ложкам? He, і пад ложкам няма. Hi чароўнай палачкі, ні посаха з агністымі шарамі.
    Карацей, нібыта вядзьмар, а жыве як бомж, - падсумаваў Хамяк.
    - Ён таму і вядзьмар, што ні золата, ні лавэ яму не трэ- ба, - Ссры прысеў ля вогнішча.
    - He, ну што гэта за вядзьмар? - паціснуў плячыма Хамяк. - Вунь у Індыі нядаўна адзін вядзьмар адупліўся. Дык у яго нават уласны верталёт быў. He кажучы ўжо пра ролс-ройсы.
    - Якая краіна, такія ведзьмары, - хмурна хмыкнуў Серы, і было незразумела, пра якую краіну ён кажа: пра Індыю ці пра радзіму. - Хадзем ягады жэрці.
    Нейкі час у прыяцеляў пайпюў на тое, каб вызначыць, якія з ягадаў - чырвоныя, сінія падоўжныя ці сінія круг- лыя - і ёсць тыя самыя «дурніцы», якія трэба есці, каб сп’янець. У чырвоных яны разам пазналі журавіны, а вось пра ягады аднолькавага колеру выйшла спрэчка. У выніку вырашылі, што «дурніцы» - гэта буйнейшыя і выцягнутыя, бо на іх папраўду сустракаўся шызы налёт, што лёгка змаз- ваецца пальцамі. Спачатку таварышы шукалі кайфу, акурат- на здымаючы з галінаў па адной. Пасля пачалі вырываць кусцікі цалкам, абкусваць ягады і адкідваць адпрацаванае ўбок, так што неўзабаве паляну ўсцілалі растаптаныя, змя- тыя расліны, вывернутыя з каранямі. Потым Серы і Хамяк проста падыходзілі да куста і груба абціскалі яго рукамі, ператвараючы ягады ў суцэльную чорна-сінюю масу, якую, размазваючы па вуснах, адпраўлялі ў рот.
    - Нешта не забірае, - сказаў Хамяк, увесь сіні ад ягад- нага соку.
    - Ну. He ўстаўляе! - падтрымаў Серы.
    Прыяцелі разлегліся на траўцы і сталі загараць. Цела Хамяка было кашчавае і мела курынае адценне. Торс Серага, пакрыты нажавымі шнарамі і мышцамі, што гралі пад ску- рай, нагадваў пра бультэр’ераў, якіх лягчэй усыпіць, чым навучыць гуманізму. Прыяцелі былі разбуджаныя бадзёрым крыкам ведзьмара:
    - Здароў, Пецька! Здароў, Васька!
    Крумкачы ўзняліся з даху і пачалі прывітальна кружыць пад Сцяпанам. Хамяк і Серы, ашалела трасучы цяжкімі ад дзённага сну на санцапёку галовамі, паўскоквалі з месцаў, пабачыўшы, што іх згарэлая скура мае памяранцава-чыр- вонае адценне, што сведчыць пра поўную гатовасць ракаў. Услед за ведзьмаром на паляну выбрыў Шульга, прыціс- путы да зямлі цяжкім мяшком - маладзён ледзь ішоў ад стомы і, падышоўшы да вогнішча, без сілаў упаў, шырока раскінуўшы ногі.
    - Ты што, Шуля? - насцярожана спытаў Хамяк і кінуў хуткі погляд на Сцяпана.
    - Стаміўся я. Па возеры кіламетраў пяць нарэзалі. А я на вёслах быў. Глядзіце! - ён выставіў уверх малінавыя далоні: мазалі, што лопнулі яшчэ ў Кастрычніцкім, цяпер пакрывалі скуру суцэльнай скарынкай, праз што было не- магчыма сціснуць пальцы ў кулак.
    - Малайчына, хлопча, - гіахваліў яго Сцяпан. - He ныў.
    Вядзьмар вытрас з мяшка ўлоў - пуд акунёў і шчупакоў. Рыбы сонна варушылі хвастамі ды зрэдчас нейкая з іх вы- сока падскоквала з агульнай кучы, нібы ў памкненні стаць птушкай і паляцець.
    - Бяром, чысцім, патрошым, мыем, абразаем галовы. Тут не свінячыць, адыдзіце да кустоў, - скамандаваў ён Хамяку і Сераму, працягваючы нажы. - Палову - у кацялок, пало- ву - на смажанне. Шагам марш!
    У тым, што адбывалася пасля, найбольш здзіўляла штодзённасць і пікніковасць. Нельга сказаць, што тройца чакала, як Сцяпан апране мядзведжую скуру і зладзіць ша- манскія танцы з бубнам ля вогнішча. Але ўявіць, што ўвесь метафізічны досвед звядзецца да разбірання слізкай, з пахам ціны, рыбы і абмеркавання, ці трэба прытушваць палена ў юшку, калі гатуеш яе на вогнішчы, ніхто з іх не мог. Хамяк настойваў на тым, што палена трэба, бо яно надае юшцы прысмак дыму. Сцяпан, які слухаў іх дыскусію, ходзячы па паляне, з гэтым катэгарычна не згаджаўся. На ягоную дум- ку, у прыгатаванай на вуголлі юшкі і без таго ёсць прысмак дыму. Пачало вечарэць, прамерзлы Шульга падцягнуўся да
    прыяцеляў і прыладзіўся побач. Хамяк надрэзаў сабе нажом палец і паспрабаваў на гэтай падставе перадаць свой нож і абавязкі Шульгу, але Сцяпан на яго прыкрыкнуў: табе далі, ты і рэж. А што парэзаўся - дык настушіы раз асцярож- нейшы будзеш.
    - Як там прайшло? - спытаў Серы ў Шульгі шэптам. - Што рабілі?
    - Рыбу лавілі, - абыякава адказаў Шульга. - Там па ўсім возеры кружкі з жыўцом былі расстаўленыя. Шчупак за кружок тузае, той перакульваецца. Вось, трэба было падплысці, шчупака зняць. А возера - без дна, ён так ска- заў. А я вам скажу, што яно як быццам і без берагоў. Краю не відаць. А кружкоў дваццаць пяць. А шчупак калі жыўца хапае - цягне хер ведае куды.
    - Ну? - перапытаў Серы.
    - Ну, пакуль усе дваццаць пяць не паднялі - наярвалі. To бо я наярваў. Думаў, здохну.
    - Дык а па справе? - падключыўся Хамяк.
    - Мы размаўлялі, - адказаў Шульга.
    - Ну і? - не цярпелася Хамяку.
    - Ну і ўсё.
    - I што, не раскажаш? - спытаў Серы. - Ён забараніў?
    - Ды не, пацаны. Мы пагаварылі. За жыццё. Усё.
    - Вось глядзіце! - да тройцы, гучна чвякаючы бахіламі, наблізіўся Сцяпан. Было незразумела, ці то ён чуў іх размо- ву і хацеў яе спыніць, ці то не чуў і яму проста не спадаба- лася, што сябры шэпчуцца. У руках вядзьмар трымаў рас- ліну, падобную да маленечкай зялёнай змейкі. - Ведаеце, што гэта такое? Гэта - сфагнум, хлопцы. Сфагнум - душа балота. Вы не глядзіце, што ён да парэю падобны, гэта - і не трава зусім. Гэта - мох. Тут з яго ўсё складаецца, гляньце пад ногі: купіны, торф пад нагамі - усё сфагнум. Купіна - жывы сфагнум, торф - перагнілы. Вадзіца гэтая чорная - таксама сфагнум у рознай стадыі раскладання. Сфагнум пры фотасінтэзе выпрацоўвае на пяцьдзясят працэнтаў больш кіслароду за астатнюю зелень. Таму балота - лёгкія пры-
    роды. Ну, а кісларод - вы ведаеце, як дзейнічае. Пачуццё эйфарыі і гэтак далей.
    - Ягадкі не дапамаглі, дарэчы, - прымружыўся Хамяк. Ён быў дужа незадаволены, што і палец парэзаў, і рыбу чысціць прымусілі.
    - Партызаны, хлопцы! - Сцяпан ускінуў палец уверх. - Партызаны сфагнум сухі выкарыстоўвалі ў якасці бінтоў і ваты. А людзі мясцовыя, калі хаты будуюць, сфагнум між бярвення кладуць, каб цёпла было. А яшчэ ён гарыць доб- ра. Сфагнум - лекі, сфагнум - паветра, сфагнум - агонь, сфагнум - зямля пад нагамі.
    - Уся краіна - вялікае балота, - глыбакадумна заключыў Серы, якому таксама хацелася паўдзельнічаць у гутарцы.
    Сцяпан хмыкнуў і заняўся вогнішчам. Хоць апускаліся прыцемкі, у якіх складана было разгледзець бот на ўласнай назе, вядзьмар лёгка адшукаў некалысі сухіх дрэваў, пры- цягнуў іх, падмёўшы іх галінастымі шавялюрамі паляну, і пасек на дровы. Пасля дастаў запалкі, сказаў нейкае слова, і полымя шуганула ярка і роўна, адводзячы дым вертыкаль- на ўверх.
    Наступныя дзве гадзіны былі прысвечаныя выключна высвятленню таго, які кавалак пераварочваць, хто атрым- лівае шчупаковую спінку, а хто хвост і чаму (Хамяк гучна абураўся: яго не задавальнялі ні спінкі, ні хвасты, ні брушкі; яму здавалася, што юшкі суседу налілі болей).
    - Быў я ў гэтым вашым горадзе, - сказаў Сцяпан у той душэўны момант, калі першы голад ужо адступіў, едакі па- чалі выбіраць кавалкі каторы лепшы, а прыём ежы ператва- рыўся ў трапезу. - Вы ж там зачараваныя ўсе. Вы ўвогуле па баках гледзіце? Як вы жывяце там? Едуць у трамваі, хто ў тэлефон упёрся вачыма, хто ў кніжку. Спытаеш штось - адказвае, а вочы ў тэлефон глядзяць. Інтэрнэт у яго там ці яшчэ што. Выходзіць з трамвая, ідзе ў метро, а сам - у тэлефоне. Сядае ў метро - у тэлефон. I вось едзе цэлы ва- гон - і ніводнага чалавека. Усе - тэлефоны. Я не ведаю, хто вас там зачараваў, але эфект магутны. I доўгі. У нас тут, на балотах, гэта ліпкай завецца. Я вось магу ліпку зрабіць
    так, што вы будзеце сабе на далонь глядзець і адарвацца не зможаце. Гэта простая штука, не небяспечная. Але і не ка- рысная, у прынцыпе. Так, для курэй.
    I адразу, без усялякага пераходу:
    - Бачу, хлопцы, што бяда ў вас здарылася. Паспрабую дапамагчы. Зараз гарбаты зробім і пойдзеце. Толькі спроба ў вас адна будзе. Ён толькі адзін раз пускае.
    Сцяпан узяў звычайнае эмаляванае вядро, зачэрпнуў у яго балотнай вады, дадаў карэньчыкаў, якія вырваў проста ў сябе з-пад ног, зайшоў у дом, пашумеў там пакуначкамі, прынёс колькі прыгаршчаў сухога лісця і сцяблінаў, старан- на расцёр іх рукамі і кінуў у ваду.
    - Што гэта за травы? - спытаў Шульга.
    Сцяпан усміхнуўся:
    - Гарбатка проста балотная. Танізуе і бадзёрыць. Вам бадзёрасць вельмі спатрэбіцца. Зараз пойдзеце.
    - Куды пойдзем? - напаўголаса выпытвалі ў Шульгі Серы і Хамяк, але той паціскаў плячыма: «Чувакі, я ведаю столькі ж, колькі й вы».
    - Куды пойдзем? - спытаў асмялелы Хамяк у Сцяпана.
    - Ну, па-першае, не «куды», а «калі», - адказаў ён, усмі- хаючыся ў вусы. - А па-другое, я ж адказаў. Зараз. Толькі гарбаткі вып’еце.