• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Усплёск, ужо чуты прыяцелямі, пачуўся бліжэй, нагэ- тулькі блізка, што іх быццам нават абдала пырскамі, і за- ставацца на месцы было вышэй за чалавечыя магчымасці. Першым пабег Шульга з незразумелым крыкам, заплюш- чыўшы вочы, бо памятаў нейкай не змерлай часткай сябе, наколькі небяспечна бегаць па балоце. Зрабіўшы некалькі крокаў, ён расплюшчыў вочы і нават запаволіўся, падсвят- ліўшы прастору наперадзе ліхтарыкам, але пачуў ззаду гук пагоні і прыпусціў з усіх сіл, не разбіраючы дарогі і выры- ваючы жылы з загрузлых у жыжы ног. Пагоню, што выму-
    сіла Шульгу рвануць наперад, зладзілі Серы з Хамяком. Ці то праз шум і плёскат, створаныя Шульгой, ці то з нейкай больш пагрозлівай прычыны ім падалося, што ззаду, з цем- ры, бяжыць нешта велізарнае. Хамяк бег апошні, скручаны страхам: яго палохала перспектыва апынуцца па горла ў балотнай жыжы, ступіўшы не туды, - перспектыва некалькі гадзінаў павольна апускацца і захлынацца, уяўляючы атрут- ных гадаў, якія поўзаюць паміж бездапаможных, застылых, усмактаных у чэрава зямлі ног, як гэта аднойчы ўжо ледзь не здарылася. 3 другога боку ягоную спіну ледзяніў страх уяўнага дыхання велізарнага і невыразнага драпежніка, які іх пераслсдаваў. Падчас пагоні ахвярай заўсёды робіцца той, хто бегае горш за астатніх: гэтае правіла Хамяк засвоіў яшчэ ў часы свайго няхітрага зладзейскага дзяцінства, у часы ўцё- каў ад «дарослых», мянтоў, старэйшых гопнікаў. Ен малаціў знясіленымі нагамі па пластыліне, разлітым пад імі, і яму здавалася, што ён, як у сне, не рушыць з месца, спайманы, скаваны, як мошка ў кроплі смалы.
    Роў яшчэ раз прыціснуў іх да зямлі: гэтым разам уражан- не было такое, нібы проста над зямлёй праляцеў на звышгу- кавой хуткасці зпішчальнік. Ім нават здалося, што падняўся вецер, што збівае з ног - пагэтулькі шчыльны быў гук.
    - Дзеўбануцца! - ускрыкнуў Шульга і рвануў наперад без разбору, выпусціўшы ліхтар і не заўважыўшы гэтага. Недзе ў гэты момант, а можа быць, крыху рапей, тройца згубіла і заплечнік з пакінутай у ім бляшанкай тушаніны, сякеру, нож, усе палкі і большую частку свайго абутку. Япы не бачылі і не чулі адзін аднога, прасоўваючыся болып-менш у той самы бок толькі паводле таго надсвядомага закона, які гоніць у адным кірунку спуджаны драпежнікам касяк рыб ці вымушае трымацца разам вялікую чараду птушак.
    Шульга, які бег больш-менш наперадзе, быў збіты з ног знянацку, з налёту, без папярэджання. Ён пераляцеў праз нешта вялікае і халоднае, перакуліўся праз галаву і пра- ехаўся з метр тварам па сумесі вады і балотных траваў. Серы і Хамяк, якія пачулі мёртвы грукат падзення цела, замёрлі на месцы, вырашыўшы, што пераслед увайшоў у фінальную
    стадыю, калі мае пачацца бойка з кімсьці ці з чымсьці - бойка, якую лепей сустрэць, згуртаваўшыся, намагаючыся біць у адказ, закрыць шыю і жывот рукамі, не даючы зжэрці сябе са спіны. Шульга ляжаў без руху, землятрус пад нагамі пакрысе супакоіўся, навокал было ціха.
    - Шуля? - паклікаў Хамяк, заікаючыся.
    - Я, - адгукнуўся Шульга.
    - Што там? - зноў спытаў Хамяк.
    - He зразумеў. 3 ног збіла. Зараз, - ён застагнаў, уста- ючы. - Баліць. У дзве нагі. На месцы. Рукі, ногі на месцы. Але дзеўбанула моцна. Без пераломаў. Нібыта псраломаў няма. Толькі сіні ўвесь буду - дзеўбанула так.
    Што там? - спытаў Серы пагрозліва. - Хто?
    Ды я не зразумеў, - Шульга на карачках падпоўз да месца, дзе быў збіты з ног. - Тваю ж маць! Пацаны! Тваю ж маць!
    Паколькі ад ягопага голасу веяла хутчэй радасцю, чым страхам, Хамяк і Серы зрабілі колькі няўпэўненых крокаў у поўнай цемры і намацалі гладкі, халодны метал перад сабой.
    - Мапіына, пацаны! - ускрыкнуў Шульга. - He ведаю, як, але да машыны выйшлі!
    Тройца грукнула дзверцамі і ўладкавалася ўсярэдзіне: Хамяк з Ссрым скочылі на задняе сядзеіше, каб ураўна- важыць зарыты носам корпус. Шульга забраўся на месца кіроўцы і пстрыкнуў выключальнікам - салон асвяціўся слабым святлом пяціватнай лямпачкі: да акумулятара вада не дабралася.
    Я аб капот жахнуўся і паляцеў, - растлумачыў Шульга, расціраючы нагу.
    - Я да ранку адсюль не пайду, - патрэсшы кулаком, абвясціў Ха.мяк.
    - Я таксама, - сказаў Серы.
    Усе з трывогай угледзеліся ў згусцелую пасля ўключэння святла ў салоне зааконную цемру.
    Галоўнае, каб як у фільме пра дыназаўраў не выйш- ла, Хамяк фільм «Парк ІОрскага перыяду» памятаў сла- ба і не быў пэўны, што там сапраўды прысутнічаў жахлівы
    момант вымання схаваных у аўтамабілі турыстаў гіганцкім яшчарам, які гэты аўтамабіль падняў у паветра. Але сябры зразумелі, што ён меў на ўвазе.
    - Ды й няма чаго ісці. Пагулялі. Развіднее - гюйдзем, - сказаў Серы.
    - А што гэта было? - паспрабаваў знізіць градус жуды прыдуркаватымі здагадкамі Хамяк. - Мядзведзь, напэўна? А, пацаны? Проста тут рэха такое, моцнае. А там мядзведзь плёскаўся. Мыўся. Ці рыбу лавіў. А мы ўцяклі.
    - Ага, мядзведзь! - хмыкнуў бледны Шульга. - Хамяк, бляха. Нябесны Хамяк.
    - Нешта ходзіць. Ходзіць там! - раптам віскпуў Хома. - Шульга! Нахер святло! Навошта прыцягваць?
    Шульга выключыў святло, і тройца прыліпла да вокнаў. Машына злёгку пагойдвалася пры кожным перамяшчэнні ў салоне - набрынялы вільгаццю тарфянік амартызаваў, бы водны матрац. Ва ўсплёсках, што даносіліся звонку, у шолаху, у калыханні машыны лёгка было ўявіць варожыя рухі. Зрэшты, магчыма, вакол машыны сапраўды хтосьці ці штосьці хадзіла.
    - He відаць, - сказаў Хамяк, - што там ходзіць не ходзіць. He відаць. Але святла нс трэба. Серы, не сапі ты так! - нервова ўскрыкнуў ён яшчэ праз некалькі хвілін. - Сапіш так, быццам там ходзіць нехта.
    - Што мне, наогул не дыхаць? - запярэчыў Серы.
    - He дыхай. Ці ротам дыхай. Але каб не было хлюпаў гэтых.
    Сябры прыціхлі, але гучных чужародных гукаў больш чуваць не было. Праз некалькі хвілін на іх спусцілася сон- нае ачмурэнне, што часта прыходзіць адразу пасля моцнага, да млосці, спалоху.
    - Ледзь захер пе палеглі, - уздыхнуў Шульга. - Вось так, жывеш, жывеш, а потым - хоп. I ўсё. I капец табс. Навошта жыў?
    - У мяне ў доме жыд жыў, - падхапіў ягоную думку Серы. - Ён на піяніне граў. Бывала, вяртаешся з трэніроў- кі, стомлены, засынаеш ужо, а ён - дрынь-дрынь зверху!
    С-сука! Ну, я неяк з братанамі на лаўцы выпіў - у нас кра- ма была пад домам, мы там на гітары. Бабы-малалеткі, усё ў ажуры. Ну, накаціў я, а ён - дрынь-дрынь. Спаць хочацца. Ну, я з кватэры выйшаў, падняўся, кажу, чуеш, чо ты граеш? А ён такі нармальны, стары ўжо. Што яго біць? Ну, а я, бо выпіўшы быў, думаю, пабакланю. Кажу, чуеш, вось ты на піяніне можаш. Ты растлумач мне, якія кнопкі націскаць, a якія не націскаць, каб была музыка? Каб, як бы ты ні ляпаў па кнопках, каб усё меладычна, як у Круга. А ён мне: «Не, так нельга, сальфеджыа, хярэджыа». Я кажу, стоп, дзед, ты мне кнопкі пакажы. Якія кнопкі ціснуць. Каб меладычна. Каб тое, што набалела ці калі баба кіне, - каб у музыку адразу. Ён кажа, вучыцца трэба, дзесяць гадоў, бла-бла. Я кажу, якія, нахер, дзесяць гадоў! Ты мне тры кнопкі пакажы, ну ці пяць. Мне больш не трэба. Але каб працавала, разу- мееш? Што ты, як немец, бляха! А сам думаю - навучуся: вось калі хярова будзе на душы, калі люлей дадуць ці калі баба сышла. Ці калі як з гэтай. 3 Кастрычніцкага. Ну, вы разумееце. Ну, піяніпа забяру ў яго, дома пастаўлю. I буду гэтыя кнопкі ціснуць. Ну, з душой так. 3 аддачай. I тады - не так хярова, разумееце? Здаецца, было хярова, а яно ўсё - у музыку. У гукі. А ён, жыд гэты, кажа: «Немагчыма!». Чуеце, пацаны? «Не-ма-гчы-ма!» Альбо дзесяць гадоў вучыся, альбо ідзі ў сраку. I вось гэтая музыка, якая калі хярова, - яна ў табе і ўсё. У табе, пацаны. I ўсё! I нікому больш не чуваць. Такія справы.
    Серы глыбока ўздыхнуў, паказваючы, што прамоўлены фрагмент быў пра сэнс жыцця і штосьці яшчэ, не менш вы- сокае і важнае. He ведаючы, што яшчэ дадаць, і адначасова баючыся дадаць нешта зусім не тое, не сугучнае моманту - ночы, адчуванню толькі што пазбегнутай смерці. Хамяк і Шуля маўчалі, маўчалі - пакуль утрох не ўпалі ў стомлены, змораны і глыбокі сон. I снілі яны, што машына павольна сышла пад ваду праз іх вагу, і вакол, за шклом, выявіўся зусім не страшны смарагдавы свет, у якім плавалі падсвет- леныя неонам медузы, гарэзілі вялікія аранжавыя рыбіны і варушыў ветлымі мацкамі васьміног.
    РАЗДЗЕЛ 18
    Кожны, хто хоць раз засынаў на месцы кіроўцы ў аў- тамабілі, - з рычагом пераключэння перадач, уціснутым у правую нырку, нагамі, піто ўпіраюцца ў пасажырскія дзвер- цы, шыяй, зацёклай ад таго, што галаву даводзіцца трымаць прыціснутай да грудзей, левым вухам з абрысам дзвярной ручкі, - разумее, як нялёгка было Шульгу, калі ён ачуўся зранку. Лыткі і галёнкі, адбітыя падчас учорашняга фаталь- нага сутыкнення з аўтамабілем, нылі не менш за ўсё цела, скалечанае сном у герметычных умовах маленечкага салона. Шульга агледзеўся - над балотам вісела нядбайнае сонца, заліваючы мох і багну бадзёрым, здаровым святлом, якое пазбаўляла наваколле ўсялякае містыкі. Хамяк і Ссры спа- лі, абняўшыся і пераплёўшыся целамі ііа задніх сядзенпях. Праз тое, што цела Серага было даўжэйшае, яму давялося падабраць ногі і ўцягнуць шыю, яўляючы пэўную зігзагапа- добнасць. Драбнейшы Хамяк, накладзепы на Серага, паўта- раў гэтыя зігзагі. Парачка спала соладка, як муж з жонкай, што дваццаць пяць гадоў пражылі ў шлюбе.
    Шульга адчыніў дзверы і выпаў у ваду - адразу выпрас- тацца яму не ўдалося. Паляжаўшы так, пакуль не аднавіўся кровазварот, ён сеў на кукішкі, закасаў штаны і ўважліва агледзеў свае ногі, пакрытыя імпрэсіянісцкімі падцёкамі і плямамі. Гама вагалася ад лімонна-жоўтага да цёмна-фі- ялетавага: палатно магло сысці за невядомы шэдэўр Ван Гога. 3 ботаў пасля ўчорашніх прыгодаў меўся толькі адзін, Шульга са стогнам сцягнуў яго і, размахнуўшыся, выкінуў. Заварушыліся і Серы з Хамяко.м. Іх абуджэнне суправаджа- лася багатай колькасцю стогнаў, скаргаў і словаў з разна- стайных лексічных пластоў, ад высакамоўнага да аргатыч- нага. Уважліва агледзеўшы прыяцеляў, Шульга выдаў:
    - Серы, я аднаго не разумею. Як звер гэты ўчораш- ні башкі тваёй паголенай не спалохаўся? Цёмна, напэўна, было. Убачыў бы пры святле, што ты сам з сабой нарабіў, да нас бы не сунуўся. Бо калі чалавск з сабой такое зрабіць