• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    здатны, дык страшна падумаць, што ён зробіць з тымі, хто раве і вішчыць.
    Серы шырока ўсміхнуўся - яму падабалася, калі людзі паведамляюць яму пра тое, што ён выглядае страшна. Ён выпрастаўся і зморшчыўся - цела балела як мінімум у сямі месцах. Каб прачнуцца, Серы даў апетытную аплявуху Хамяку, якому яна дапамагла выйсці з машыны, надаўшы патрэбнае паступальнае паскарэнне.
    - Эй, ты што, дурань? - паскардзіўся Хома, мружачы вочы ад сонечнага святла. Ніз ягонага цела быў пакрыты скарынкай з бруду, засохлага торфу, скасцянелых травяных згусткаў, прыліплых каранёў і бог ведае чаго яшчэ.
    - Зірні, што робіцца! - Хамяк паказаў на дзвюх вялікіх чорных птушак, што кружлялі нізка-нізка над машынай. - Калі з’явіліся птушкі, значыць, мы недалёка ад зямлі.
    - Дурань, гэта ў моры дзейнічае, - засмяяўся Шульга. - Тут хапае птушак. Гэта ж балота.
    - Нейкія яны дзіўныя, - нахмурыўся Серы. - Гэта са- рокі ці што?
    - He! Вароны, падобна. Сарокі доўгія такія. 3 хвастамі, як у курыц, - растлумачыў Шульга. - Сапраўды, дзіўна. Кружляюць так.
    - Нейкія яны занадта вялікія для варон, - прадэманстра- ваў Хамяк веданне апошніх.
    - Нармальна. Кормяцца добра, вось і вялікія, - разва- жаў Шульга.
    Адна з птушак каркнула і зрабіла кола шырэй, забраўшы крылом убок ад машыны, нібыта запрашаючы ісці за сабой. Другая завісла над прыяцелямі, часта махаючы крыламі. Рухі крылаў былі не зусім звычайныя, занадта хуткія і шум- ныя, і пляскалі па паветры. Гэтая таксама каркнула. Першая раптам спікіравала на машыну і села, скрабучы кіпцюрамі па метале. Яна крытычна агледзела тройцу, парывіста на- хіляючы галаву ў бакі. Потым, нахабна і гучна каркнуўшы, хвалямі паднялася ў паветра. Птушка праляцела зігзагам, пастаянна збочваючы то да прыяцеляў, то ўбок, куды адхі- лілася першы раз.
    - Звычайна вароны роўна лётаюць, - ііяўхвалыіа выдаў Серы. - I чародамі. Іх калі на дрэвах шмат сядзіць, насраць на галаву могуць. А гэтыя нейкія на галаву хворыя.
    - Іх бы засмажыць, - летуценна прамовіў Хамяк. Яму зноў хацелася есці.
    - Хутка ведзьмара знойдзем, ён нас жабамі пачастуе, - утаймаваў яго Серы. - Давайце прыкінем, ісці куды нам.
    Прыяцелі забраліся на аўто і ўгледзеліся ў гарызонт. Балота месцамі перамяжоўвалася чэзлым хмызняком, уба- ку блішчэў голымі стваламі і па-мярцвяцку раскірэчанымі галінамі высахлы лес, з якога балота высмактала ўсе сокі. Дзе-нідзе былі бачныя страшныя чорныя прарэхі багны. Абразаючы зямлю, удалечыні зіхацела вялікая вада - возера ці затопленыя дажджамі кіламетры імхоў. Каля хмызмяку, гасцінна курачы дымком, стаяла выразна бачная маленькая драўляная хатка, схаваная шатамі вялікага дрэва.
    - Бляха, не ведаю, як такое можа быць, - здзіўлена сказаў Шульга. - Хата бліжэй стаіць, чым мінулым разам. Бліжэй, адназначна. Можа, машыну проста вынесла неяк. Тут жа пратокі побач. Хоць якія, нахер, пратокі. Гэта ж не катар, па рацэ плыць. He разумею.
    - Можа, гэта іншая хата, - паціснуў плячыма Серы. - Хоць я яе на гэтым месцы не памятаю. He было яе тут.
    - He, нармальна, пацаны, - усё-ткі адшукаў лагічнае тлумачэнне Шульга. - Мы ж на балоце. Тут арыенціраў няма. Як у тундры. Нешта далей здаецца, нешта бліжэй. Гэта яшчэ Эйнштэйн патлумачыў. У тэорыі адноснасці. Без арыенціраў адзін хрэн. Неяк так.
    - Запомніў, Шульга, куды ісці? - спытаў Серы. - Каб не як учора.
    - Сёнпя па сонцы пойдзем. Бачыце, пам лявей ад сон- ца трэба.
    - Лявей, правей. Ты выведзі галоўнае, - хмыкнуў Хамяк. - Учора таксама суцэльныя лева-права былі. Перпендыкуляры і бісектрысы.
    Шульга прысаромлена саскочыў з машыны і прысеў ад болю, які працяў пабітыя цягліцы.
    - Калумб таксама не адразу Амерыку адшукаў, - бара- ніўся ён. - Спачатку Індыю адкрыў і наогул блукаў шмат.
    На траве і кустоўі дыяментамі паблісквала раса. Траплялася ўпрыгожанае велізарнымі кроплямі павуцінне, падобнае да караляў з каштоўных камянёў. Ісці было нашмат лягчэй, чым уначы: месцы здаваліся больш сухімі, ногі не загразалі, аер і купіны не сыходзілі ўніз, нават вады вакол было меней. Уверсе кружлялі вароны, каркаючы весела і гучна. Час ад часу яны ляцелі далёка наперад і пачыналі кружляць адна за адной, як травінкі ў кубку гарбаты, дзе толькі што размяшалі цукар.
    - У мяне ў дзяцінстве рагатка была, - пачаў думку Хамяк, летуценна пазіраючы на птушак, але развіваць яе не стаў, бо эканоміў дыханне.
    Ішлі без палак, таму перш, чым ступіць, Шульга асцярож- на абмацваў пляцоўку ступаком, спрабуючы скурай адчуць, ці надзейная яна, ці не сыдзе пад ваду. Аднак купіны, пата- нулыя ў зарасцях дурніцаў, стаялі цвёрда, і досыць хутка ён даверыўся травам і рушыў гнуткаю хадой, напяваючы пад нос песню, у якой куплеты з «ДДТ» перамяжоўваліся пры- певамі з «Мальчйшнйка».
    - На сцежку выйшлі, бач ты, - прамовіў Серы.
    - Дымам пахне, - заўважыў Хамяк.
    Птушкі спусціліся зусім нізка і ляцелі проста над галова- мі прыяцеляў. Хамяк колькі разоў спрабаваў ухапіць адну з іх, але тая імгненна ўхілялася ад яго растапыранай пяцярні. Раптам Шульга праваліўся спачатку па калена, потым - па сцёгны.
    - Тонем? - застылі двое ззаду.
    - Тануць мы тонем, - з сумневам у голасе сказаў Шульга, безвынікова спрабуючы нагой намацаць месца трохі вы- шэй. - Але дым - вунь проста па курсе. Калі ў абыход скі- руем - заблукаем, як дзед Мазай і зайцы.
    Чапляючыся за пышныя копы аеру, страхуючы кожны крок, ён рушыў наперад. Глыбей не рабілася, больш за тое - пад нагамі быў не торф, а змоклая трава, якая трымала цела на паверхні і не давала пайсці ўглыб.
    - Тут бяспечна пакуль. Вы, галоўнае, крок у крок, - казаў Шульга, - а то ці мала што. Палак, каб выцягнуць, больш няма. I сякеру, каб гнілоту якую ссекчы, таксама прахезалі.
    Павольна, па кроку за хвіліну, яны падышлі да шчыльнай сцяны з зарасцяў ляшчыны і маладой лазы. Над хмызамі віўся дым і віравала жыццё. Шульга паспрабаваў прабіцца праз іх, але толькі падрапаўся.
    - Вось калі б не ведаў, што там жывуць, калі б сам не бачыў... - сказаў ён, абыходзячы хмызы па коле. Ствалы ляшчыны ў адным месцы расступаліся, прапускаючы ўся- рэдзіну - бокам, павярнуўшыся. Прайшоўшы колькі крокаў наперад па калена ў вадзе, Шульга напаўголаса скамандаваў:
    - Сюды, здаецца.
    Яшчэ крыху, і вада пачала паступова адыходзіць, выпус- каючы цвёрдыя купіны. Пачаўся бераг, што сустрэў іх за- раснікамі велізарнай, вышынёй з чалавека, крапівы. Шульга, войкаючы, рассоўваў яе, злуючыся на птушак, што кружлялі цяпер проста над ім і весела перакаркваліся. Адчувалася, што выгляд замучанага двухногага прыносіў ім радасць.
    Нарэшце скончылася і крапіва - уся тройца выйшла на роўную пляцоўку, дзе па-ранішняму патрэсквала вогнішча. Каля агню завіхаўся мужчына абсалютна звычайнага вы- гляду: апрануты ён быў у цяльняшку і бахілы, твар упры- гожвалі пышныя капітанскія вусы.
    - Здароў, Пецька! Здароў, Васька! - усміхнуўся ён, ра- загнуўшыся.
    - Нас, калі што, Серы клічуць, - сказаў Серы. - I - Шульга, Хамяк.
    - А, - паглядзеў на іх мужчына. - Я не вам «здароў» казаў. Я ім «здароў» казаў, - ён кіўнуў на птушак. - Гэта сябры мае. Пецька і Васька.
    - Гэта вы пра варон ці што? - нахмурыўся Хамяк.
    - Сам ты варона, - пасміхнуўся мужчына. - Гэта не вароны, а крумкачы. Варона - птушка дурная, статкавая. А крумкач разумнейшы за некаторых людзей. Ён і размаў- ляць можа, але не абы з кім.
    - А вас Сцяпанам клічуць? - з павагай звярнуўся да яго Шульга, памятаючы пра тое, што ад стаўлення ведзьма- ра залежыць іх здароўе, лёс, а таксама працягласць жыцця.
    - А мяне Сцяпанам клічуць, - пагадзіўся мужчына.
    Шульга ўгледзеўся ў ягоныя рысы. Росту ён быў пры- кладна такога ж, як і той Сцяпан, якога яны з Хамяком дапамагалі знесці з дарогі ў Будзе. Але ўсе мужчыны вёскі Буда былі прыблізна аднаго росту. Рысаў твару таго, пер- шага, Сцяпана ён не запомніў, але капітанскіх вусаў у таго дакладна не было.
    - Вы - Насцёнін бацька? - шырока пасміхнуўся Шульга. Калі ён пачынаў пытацца, яму здавалася, што ён мог бы працягнуць гэтае пытанне нейкімі цёплымі слова- мі пра свае адносіны з дзяўчынай, але, гледзячы на суворы твар Сцяпана, усвядоміў, што нічога істотнага кшталту «а я - яе жаніх», вымавіць не здольны.
    - Як Насцёнка, дарэчы? - спытаў Сцяпан так, нібы ён гаварыў пра добра знаёмага яму, але не роднасна блізкага чалавека. - He крыўдзяць яе кібальчышы прыезджыя?
    - Ды не, не крыўдзяць, - папярхнуўся Шульга. Падумаўшы, ён запэўніў сябе ў тым, што іх фармат адно- сінаў з Насцёнай не падпадае пад катэгорыю «крыўдзіць».
    - Вось і добра, - інтанацыйна закрыў Сцяпан тэму з Насцёнай. - Калі дайшлі, сядайце, снедаць будзем.
    Ён зняў з бляхі кавалкі мяса, якія там весела сквірчэлі, і працягнуў па некалькі штук прыяцелям.
    - Гэта жабы? - сур’ёзна спытаў Серы.
    - Ды вы здурэлі ці што? - усміхнуўся Сцяпан. - Я не француз. Я жаб не ем. Шчупак смажаны. Зранку плёскаў- ся яшчэ.
    - Свяжак, - пахваліў Хамяк.
    - А адкуль шчупак? - недаверліва пакруціў галавой Серы. - Я думаў - раз балота, значыць, жабы.
    - Тут возера, - неахвотна патлумачыў Сцяпан. - Да яго, не ўмеючы, не выйдзеш, нават калі моцна балоту спадаба- ешся. Але добрае возера. Вакол - адна багна, возера з яе
    ваду забірае. Яно як бы ў цэнтры - так заўжды на вялікіх балотах. А рыба там няпужаная. I дна зусім няма.
    - Цікава, - флегматычна заўважыў Хамяк. - Серы, ты, можа, гэты свой кавалак не будзеш? Дык я б даеў.
    - Буду, - адпіхнуў яго Серы.
    - А ГІецька і Васька - з дзяцінства мае сябрукі. Я сюды яшчэ хлопчыкам прыходзіў, яны тут жылі. На балоце. 3 тых часоў і водзімся з імі. Я як рыбу чышчу - ім вантробы раск- ладаю. Вантробы падгніюць, муха на іх сядзе - ім самы смак. Свежую рыбу зусім не любяць. А з вантробаў дужа радуюцца. Потым кружляюць нада мной і крыламі так Max- Max робяць. Гэта ў іх «дзякуй», на птушынай мове. Ім гадоў дзвесце ўжо. Як найменш. Добра яны вас прывялі, - Сцяпан пасміхнуўся крумкачам, якія па-гаспадарску хадзілі па паля- не. Серы нахіліўся да прыяцеляў і хутка пакруціў пальцам ля скроні, канцэнтравана выказваючы сваё меркаванне пра псіхічнае здароўе гаспадара паляны. Той хутка павярнуўся, паспеўшы заўважыць жэст, - Серы хуценька зрабіў выгляд, што чухае над вухам.
    - Хе! - пасміхнуўся сабе ў вусы Сцяпан і пакачаў га- лавой.