Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Серы і Хамяк ступалі за ім, як героі кінастужкі «Сталкер» Андрэя Таркоўскага, - іх рухі набылі кіношную асцярож- насць і падкрэслены артыстызм. Яны нібыта хацелі пака- заць нейкаму найвышэйшаму гледачу, які назіраў за імі з цёмных нябёсаў, наколькі сур’ёзна яны ставяцца цяпер да верагоднасці патануць у гэтым балоце.
- Пахне тут дзіўна, - пацягнуў носам Серы.
- Тванню тут пахне, - адгукнуўся Шулыа. I працягнуў, сабе пад нос: - Дзіўна. Тут цэлая, бляха, рака! Цэлы Сінай, у якім Хрыста хрысцілі!
- Ты асцярожней там давай, - занепакоена адгукнуўся Серы.
- He, ну вы бачылі раку каля машыны, пацаны? Мы ж добра ўсё агледзелі! He было ракі! А тут вада і вада! Серы, запалі святло.
Прыяцель, якому Шульга даверыў кішэнны ліхтарык, шчоўкнуў пераключальнікам: у травах пад нагамі з’явіў- ся бледны, ледзь прыкметны вэлюм з прывіднага святла. Невыразнае малочнае адценне, якое надавалася ад ліхта- рыка шкілетам паўзбуцвелых бярозак і каравых карлікавых соснаў, было настолькі трывожнае, што Шульга адразу ж папрасіў:
- Выключы нахер! Яшчэ горш відаць!
- Праз паўгадзінкі сцямнее зусім, ліхтар больш святла будзе даваць, - міралюбна патлумачыў Серы. - Зараз прос- та цёмна не да канца.
- Цёмна не да канца, - перадражніў яго Шульга без асаблівай злосці. - Калі канцу цёмна стане, позна будзе віягру есці.
Тройца прасунулася наперад уздоўж суцэльнай воднай перашкоды метраў на пяцьдзясят: прастора багны пашы- ралася і адводзіла іх убок ад адшуканай машыны. Яе ўжо зусім не было бачна.
- Машыну знайшлі, а фіглі? - да Хамяка зноўку вяр- талася здольнасць ныць.
- Прыкінь, пацаны, - спыніўся адпачыць Шульга. Час ад часу ён перастаўляў ногі, якія плаўна сыходзілі ўніз, у ваду. - Калі мы на тачцы стаялі, хібара была проста па носе і злёгку лявей. Кіламетры за два, можа. Хоць тут, вядома, ад- легласці інакшыя. Там і кіламетра магло не быць. Дык вось, мы акурат цяпер у той бок, уздоўж носа, прэм. 3 левага боку. Звярнуць да машыны не можам - рака. Дык трэба проста наперад хярачыць. I не збочваць. Проста.
- У тым і справа, што тут пападалава з «проста», - па- добраму ўсміхнуўся Серы. - Дзе тое проста? Арыенціраў няма, толькі купіны пад нагамі.
- Серы, хочаш, ты вядзі? - павысіў голас Шульга. - Ставай вось наперад, бяры палку і давай!
- Ды ладна табе! - паляпаў яго па плячы Серы.
Пайшлі наперад - «проста». Сілаў на размовы ўжо не заставалася - перад кожным крокам трэба было праверыць пляцоўку перад сабой палкай, ступіць адной нагой напаўсі-
лы, пераканацца, што не правальваешся, плауна перанесці вагу наперад, з сілай выдраць другую нагу, захаваць раў- навагу, зарыентавацца, куды ісці далей, паспрабаваўшы ў цемры па градацыях чорнага пазнаць купіну, кустоўе аеру, пагорак з моху. Прыкладна праз кіламетр Хамяк падаў ідэю.
- Пацаны, мо паямо?
- Ага, яшчэ давай у карты згуляем, - адгукнуўся Серы.
- He, ну сур’ёзна, - настойваў Хамяк. - Узялі тушані- ны, давай заточым.
- А трэба было есці зацірку і не выкабеньвацца! - на- гадаў Серы.
Шульга раптам падтрымаў Хамяка: «Перадых, пацаны!» Ён ужо з паўгадзіны не меў уяўлення, у які бок яны рухаюц- ца, механічна перастаўляючы ногі і пільнуючы адно, каб не апынуцца ў вадзе па горла. Уключылі ліхтарык, дасталі адну з дзвюх узятых з сабой яшчэ з горада бляшанак тушаніны, паляўнічы нож, лаваш, які ад доўгага ляжання ў поліэтылене добра пакрыўся бледнымі плямамі цвілі. Есці стоячы было нязручна, таму намацалі рукамі купіны і расселіся. Тушаніну давялося есці з нажа, перадаючы бляшанку адзін аднаму. У руках Хамяка яна затрымлівалася чамусьці найдаўжэй. 3 ягонай купіны даносілася ліхаманкавае пашкрэбванне металу аб метал, сапенне і таропкае каўтанне. Шульга грэб- ліва сашчэпваў цвіль са свайго кавалка лаваша пазногцем, прыціскаючы ліхтарык шчакой да пляча. Серы ўсцешыўся:
- Шуля, цвіль - гэта ж анальгін! 3 яе анальгін робяць! У ёй ведаеш колькі вітамінаў?
- Сам еш гэты анальгін, - адгукнуўся Шульга. Ягоная купіна канчаткова сышла пад ваду і яму давялося падняц- ца на ногі.
- Замокла, - пракаментаваў ён.
- Я таксама ўжо па яйцы ў вадзе, - падаў голас Серы. - Але мне похер.
- Аднаго не разумею. Як тут нехта жыць можа? - здзі- віўся Шульга. - Тут жа вада паўсюль. А дзе няма вады, там пастой хвіліну, і вада збярэцца.
- Ну, можа, на палях дом, - выказаў здагадку Серы.
- Ці на паветранай падушцы, - дадаў Хамяк. - Я бачыў па тэлеку пра машыны, якія на падушках ездзяць. Ёй што балота, што не балота.
- А можа, напраўду прыглючылася мне, - са стомай у голасе прамовіў Шульга. - I ве было там ніякай хібары.
- Была, была! - запэўніў Серы. - Я таксама штось та- кое, памятаю, бачыў. 3 машыны. He вельмі выразна.
- Што значыць «не вельмі выразна»? - спытала цемра голасам Хамяка. Ён перадаў Шульгу ўжо пустую бляшан- ку, без драбка мяса. Шульга пашкрэб яе нажом і выкінуў праз плячо.
- Ну, празрысты дом нібыта, - паспрабаваў растлума- чыць Серы. Хлусіць у яго не выходзіла, але ён хацеў пад- трымаць Шульгу, каб той не падаў духам. - Размыты такі.
- Глядзіце на неба, пацаны, - Шульгу зрабілася няёмка за хлусню Серага, і ён вырашыў змяніць тэму.
На небе мільёнам кішэнных ліхтарыкаў гарэлі зоркі. Адны ліхтарыкі мелі мацнейшыя батарэйкі, іншыя ледзь- ледзь давалі святло.
- Калі канчаткова загразнем, можна будзе па зорках выйсці, - выказаў здагадку Шульга.
- А як ты выйдзеш? - пацікавіўся Хамяк.
- Трэба спачатку поўнач адшукаць, - растлумачыў Шульга. - Поўнач - дзе Вялікая Мядзведзіца.
Тройца пачала шукаць Вялікую Мядзведзіцу.
- Вунь самаль ляціць, - зазначыў не ў тэму Хамяк.
- Гэта не самаль - гэта спадарожнік. Лямпачкі не мір- гаюць, - растлумачыў Шульга.
- Вунь Мядзведзіца! - паказаў рукой Серы на вядомы коўш.
- Малайчыпа, Серы! - пахваліў Шульга. - Цяпер трэ- ба Палярную зорку адшукаць. Яна самая яркая, напэўна. Вунь, левая ў каўшы.
- Правая ярчэйшая.
- Ды адзін хер. Галоўнае, зболыпага: поўнач - гэта там, - Шульга па-ленінску махнуў рукой туды, дзе знаходзілася Мядзведзіца.
- I што? - спытаў Хамяк.
- А тое, - Шульга не да канца і сам ведаў, што з гэта- га вынікае. - Поўнач, яна, па мапе калі глядзець, уверсе. А справа - захад. Злева - усход. Мы калі ішлі, сопца сядала справа. А сонца сядае на ўсходзе. Гэта значыць, ісці трэба, калі на мапе поўнач уверсе, - на поўдзень. Гэта значыць, ад Палярнай зоркі, ад мядзведзя гэтага, у супрацьлеглы бок. I выйдзем, - Шульга сам здзівіўся таму, наколькі ў супраць- леглым баку ад ягоных уяўленняў пра месцазнаходжанне сушы знаходзілася суша па зорках.
- Ніхяра не зразумеў, - фыркнуў Хамяк. I дадаў: - Але складна.
- А прыкольна, праўда? Жывём, жывём, а на небе - цэлы комп, - летуценна сказаў Серы. - Трэба толькі галаву часцей падымаць.
- У горадзе зорак не відаць, - сказаў Шульга. - Там што падымай, што не падымай.
- Ну добра, вёска там, - паказаў Хамяк у кірунку, па- значаным Шульгой. - А хата ведзьмара гэтага дзе?
- А хер яго знае, - нарэшце цалкам праўдзіва адказаў Шульга. - Я заблукаў, пацаны. Прычым даўно заблукаў. Дзе машына - не ведаю. Ідзём і ідзём сабе.
- А давайце гаркнем, - прапанаваў Серы.
- У сэнсе? - не зразумеў Шульга.
- Даваііце ўсе ўтрох паднімемся і на раз-два-тры, з усёй сілы, на ўсё горла, крыкнем: «Ау!», або: «Дапамажыце!». Каб вядзьмар гэты нас пачуў і агонь запаліў. Ці з бярданкі якой шмальнуў. Каб нам сцяміць, куды ісці. А яшчэ лепей - каб прыскакаў сам і забраў нас у хату.
- Ідэя, - узрадаваўся Хамяк.
- He ведаю, мужыкі, - паціснуў плячыма Шульга. - Хаця а што яшчэ рабіць?
Гэтым разам камандаваў Серы.
- Давайце станем усе. Каб вышэй гук ішоў, разумееце? Ну! Цяпер на раз-два-тры. Крычым. Давайце. Раз! Два! Тры!
Тройца зладжана загарлапаніла. Шульга крычаў: «За-блу- ка-лі!», Серы крычаў: «Па-ма-жы-це!», Хамяк равеў: «Трын-
дзец-нах!». Роў атрымаўся гучны, але сваім бязладдзем на- гадваў «ур-р-ра!», якое на парадзе без энтузіязму выводзіць тысяча глотак вайскоўцаў у адказ на вітанне вярхоўнага галоўнага ваеначальніка.
- Яшчэ раз, пацаны! - прапанаваў Серы, і крык паўта- рыўся. Равенне гэтае абсалютна нічога не прасіла, а таму больш нагадвала не просьбу аб дапамозе, а вясёлы выклік, кінуты пябёсам, Вялікай Мядзведзіцы, Млечнаму Шляху, Арыёну і Касіяпеі.
Сумссь з вады, торфу і балотнай расліннасці пад нагамі ў хлопцаў раптам сышла ўніз, а потым рэзка, хваляй, гай- данула іх уверх: па ўсім балоце прайшло штось накшталт міні-цунамі.
- Што гэта, а? - паспеў спалохацца ўслых Хамяк.
Змярцвелы Шульга запаліў ліхтарык і панічна стаў ма- цаць непрытомпа-слабым промнем па баках. У пляму святла трапляў то ствол згнілай бярозкі, што гіпнатычна гайдалася на нябачнай хвалі, то купіна, вада вакол якой ускіпала праз незразумелыя зрухі, то перакошаны твар Хамяка з пашы- ранымі зрэнкамі. Адчуванне было як на палубе вялікага ка- рабля, палубс, якая страціла раптам хоць якую ўстойлівасць і зайшлася хвалямі, гатовая вось-вось рассыпацца. Дзесьці бязмежна далёка пачуўся ўсплёск - нават нс ўсплёск, а са- праўдны шабулдых, быццам з вышыні пятага паверха ў ваду ўпаў грузавік. I адразу па няцвёрдай зямлі прайшла яшчэ хваля, вымушаючы ногі раз’язджацца.
- Гэта іпто такое? - паўтарыў Хамяк. - Мядзведзь? Лось? - ён прыкусіў язык, разумеючы, што ані мядзведзь, ані лось такога вэрхалу ўчыніць не маглі.
Раптам аднекуль пачуўся віскат, падобны да шматкроць узмоцненага гуку цыркулярнай пілы, што рве зубцы аб цвёрды метал. Яго мадуляцыі мяняліся з нарастаннем сілы гуку; зрабіўшыся амаль адчувавальным, аддаючы ў дыя- фрагму, казычучы лёгкія, ён псратварыўся ў басісты роў, ад якога ўставалі дыбка валасы на галаве. Хацелася прысесці і закрыць галаву рукамі.
- Гэта што, бля? - крычаў Хамяк, але ніхто яму не ад- казваў.
Серы крычаў:
- Што?
Шульга крычаў:
- Адкуль?
Гук заціх і праз імгненне ўдарыў па вушах ужо аднекуль зблізку, прычым ягоная крыніца нібы знаходзілася ўверсе: віскат гэтым разам нарадзіўся дзесь у раёне Вялікага Возу, але, набіраючы сілу і пераходзячы ў пераможны роў, за- поўніў сабою ўсю прастору так, што лопаліся барабанныя перапонкі. Такую шчылыіасць гуку даюць велізарныя кан- цэртныя калонкі, калі наблізіцца да іх усутыч, але нават на канцэрце зазвычай можна з заплюшчанымі вачыма лёгка вызначыць, адкуль валіць музыка. Тут жа крычаў, роў і за- вываў кожны атам прасторы, кожная купіна аеру, кожны міліметр моху, кожная кропля балотнай вады. Прыяцелі прыселі і паднялі галовы, ліхаманкава вышукваючы сярод зорак крыніцу пагрозы, уяўляючы сабе велічэзны крылаты цень якога-небудзь дагістарычнага монстра, разбуджана- га ад спячкі іх неасцярожнымі паводзінамі. Але зоры былі бестурботныя і абыякавыя. Дзесьці па эліпсоідзе паўзла да гарызонту ўтульная кропка спадарожніка, дзесьці мільга- нуў сонны цень птушкі, узнятай вострым пахам страху, што струменіў з трох чалавек, якія праз неспрактыкаванасць вы- рашылі прагуляцца па балоце ўначы. Нічога тагасветнага, вялікага і пагрозлівага.