• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Балота ніжэй знаходзіцца, - адукоўваў Шульга. - Ніжэй за сушу. Таму мы як на дне слоіка. Бачым толькі ягоныя сценкі.
    - He, калі б ніжэй, наадварот, лепей відаць было б.
    - Ну, можа, адышлі далёка, - паспрабаваў растлума- чыць Шульга. - Яно падаецца, што кіламетра не прайшлі, а напраўду...
    Рушылі наперад. Камары наляцелі неяк адразу, адной вялікай хмарай, быццам у камарынай сацыяльнай сетцы хтосьці размясціў абвестку пра свежы харч, што заявіцца проста ў ложак.
    - Нешта машыны няма, - з сумневам сказаў Серы.
    - He туды пайшлі, - збянтэжана прамовіў Шулыа, - лявей забралі. Трэба было направа ісці. Мы проста з дарогі пайшлі, а ты, памятаеш, калі скрозь хмызы драўся - злёг- ку ўбок узяў.
    Серы паціснуў плячыма. Нічога такога ён не памятаў.
    - Глядзіце. Машына, карацей, справа засталася, - пака- заў Шульга. - Нам трэба цяпер направа павярнуць і пер- пендыкулярна ісці. Паралельна берагу.
    - Паралельна, перпендыкулярна, адзін хрэн! - раззла- ваўся Хамяк. - Ты вядзі давай.
    Шульга павярнуў, як ён меркаваў, на дзевяноста градусаў і скіраваў убок. Часам яму здавалася, што ён бачыць машы- ну - але пачало цямнець, і абрысы прадметаў размыліся, a колеры змяніліся.
    - Чуеш, братва, - пачуўся голас Хамяка. - Старая ка- зала, што на балоце сцежка адна. А тут куды ні звернеш, усюды табе сцежка. Што за шняга?
    - Можа, уласна да балота яшчэ не дайшлі, - выказаў зда- гадку Шульга. - Можа, гэта пакуль толькі так. Прылазнік. А балота далей будзе. За машынай. Калі да гэтага ведзьма- ра ісці.
    Ёп зноў сеў адпачыць на купіну. Купіна прасела пад ім, як добрае офіснае крэсла, але засталася сухая. Злева быў іканастас заходу сонца, золата пастаянна мяняла адценні, то чырванеючы, то прымаючы анэмічную лімоннасць.
    - Пацаны. Я, бляха, не затачыўся, а з якога боку сонца заходзіла? Так, між намі?
    - Сонца заўжды сядае на ўсходзе, - бадзёра адказаў Серы.
    - Я разумею, што на ўсходзе. Гэта херня - на ўсходзе, на поўначы. Калі мы да балота выйшлі, дзе яно было?
    - А нахяра табе? - падазрона спытаў Хамяк.
    - Нахяра не нахяра - трэба.
    - Злева, - упэўнена адказаў Хамяк.
    - Ну, па-першае, справа, - паправіў яго Шульга. - Справа. Я вось памятаю, што справа яно было.
    - Дык гэта таму, што мы павярнулі! - знайшоў тлума- чэнне Серы.
    - He, пацаны, чакайце. Чакайце, пацаны. Калі сонца справа сядала, тады нам, калі наогул гамон прыйдзе, каб на сушу вяртацца, трэба налева ісці, - растлумачыў Шульга прыроду сваёй цікавасці. - А калі, як Хамяку прыснілася, злева - то ісці направа. Прасякаеце? Кудой выбірацца, трэба вырашаць. Проста на ўсялякі выпадак.
    - На які выпадак? - перапытаў Серы.
    - На выпадак, калі наогул гамон прыйдзе. Поўны. Пакуль нармальна, але трэба прадугледзець.
    - А, зразумела, - сказаў Серы. - Чуеш, а балота гэтае вялікае наогул?
    - Наогул вялікае, - спакойна сказаў Шульга. Ён не ха- цеў сеяць паніку. - Наогул яно на траціну Глускага раёна, бляха. Кіламетраў сорак у адзін бок. I сорак у другі. Гэта ў лепшым выпадку А можа, і ўсе шэсцьдзясят. Як ты разуме- еш, я не Вайчык, я геадэзіяй краю спецыяльна не займаўся.
    - Карацей, запомнілі, сонца злева было, сыходзіць напра- ва, - стаяў на сваёй версіі Хамяк. - Давайце пяхарыць, бо калі позна да ведзьмара прыйдзем, ён нас у Філіпа Кіркорава ператворыць.
    - Справа, - паправіў Хамяка Шульга.
    Ісці стала складаней - цяпер нагу даводзілася менавіта вырываць з торфу, яна выходзіла з драпежным чвяканнем і на кожны такі крок патрабаваліся высілкі. Прыдаліся пал- кі: прыяцелі абапіраліся на іх, вырываючы зацягнутыя ногі, пасля з цяжкасцю выцягвалі і самі палкі.
    - Нешта не туды мы пайшлі. Тонем, - выказаў агульнае меркаванне Серы.
    - Тонем. Так, - згадзіўся Шульга. - Давай назад.
    Павярнуўшыся, ён зразумеў, што не да канца ўпэўне- ны, дзе цяпер знаходзіцца гэтае «назад». Крок у любы бок даваўся аднолькава нялёгка. Больш за тое, нават проста стоячы на чэзлай, колкай траве, чалавек з жахам пачынаў адчуваць, што марудна пагружаецца разам з купінамі, сцяб- лінамі і каранямі.
    - Чорт, во забраліся, - стараўся захоўваць твар Шульга. - Глядзіце, там дрэўцы растуць. Напэўна, суша. Выйдзем, аддыхаемся.
    Паўз яго, хлюпаючы вырыванымі з твані нагамі, прабег Хамяк - ён пачаў панікаваць першы.
    - Хома, не бегай! Нельга бегаць тут! - запознена згадаў Шульга ўрыўкі фразаў пра балота з вясковага дзяцінства. Хамяк, не слухаючы, рваў наперад. Адбегшыся на адлегласць кінутай палкі, ён раптам што моцы залямантаваў: «Аааа!» У гэтым стане - са зменлівым у тэмбры, насычанасці, эксп- рэсіўнасці і сіле віскатам, што выдаецца кожнай клетачкай арганізму, да выдавання віскату прыстасаванай, - яго і заспелі Шульга з Серым. Хамяк быў пагружаны па пояс у тарфяную жыжу, пакрытую зверху тоўстым пластом раскі. Ён малаціў нагамі з думкай, што так можа заставацца на паверхні, але, паколькі знаходзіўся не ў вадзе, яго толькі глыбей зацягвала ўніз.
    - Спакойна, Хома, - сказаў Шульга, пра*мацваючы пал- кай межы засмакталага Хамяка акна. Акно было вялікім, і рукой з берага было не дацягнуцца. Стаўшы на пагорак з чароту, Шульга працягнуў таварышу палку, але яе даўжыні не хапала.
    - Ну ўсё, хана табе, Хамяк, - аптымістычна падбадзёрыў сябра Серы. - Зараз скіпнем адсюль з Шулем, а ты будзеш тут тануць, як Кашчэй Бессмяротны.
    Хамяк перастаў крычаць і, падавалася, пачаў ціха плакаць. Зрэдку з ягонае ямы даносілася прыцішанае хлюпанне - ён уцягваў соплі ў нос і дрыжэў ажно да ікаўкі.
    - Спакойна, Хома, - Шулыа засяроджана хадзіў па ад- носна сухой паверхні, тыкаючы вакол палкай.
    - Холадна! Унізе! Выньце! Хутчэй! Мяне! - з вялікімі паўзамі паміж словамі прамовіў ён. - Там! П’яўкі! Напэўна!
    - He сцы, не сцы, Хамяк, Хамяк, - напяваў-прыгаворваў Шульга, задуменна разгульваючы вакол ствала чэзлай бяроз- кі, што расла непадалёк ад акна. Ствол быў трохі даўжэйшы за наяўныя палкі, але Шульгу падавалася, што пакуль яны будуць яе секчы, Хамяк патоне канчаткова. Хамяк пера- стаў істэрычна мянціць нагамі пад сабой, і хуткасць ягонага апускання запаволілася. Зрэшты, паколькі ягонае адзенне павольна брыняла вадой, яму здавалася, што ён захутка па- гружаецца і вось-вось праваліцца па горла, пасля - да са- мага рота, будзе ліхаманкава хапаць паветра вуснамі, пакуль замест кіслароду ў рот не хлыне чорная, смярдзючая жыжа.
    - Шулечка! Ну, калі ласка! Ну! Серы! Ну ты! Ну хоць штось! - прычытаў ён шэптам.
    - Выцягнем цябе, Хома, выцягнем, - падтрымліваў яго голасам Шульга. - Ну, а як не выцягнем, дык цела тваё пасля ўсплыве. Дадому мамцы бандэроллю дашлём. Серы, дай сваю палку, трымай мяне за ногі.
    Шульга зразумеў, што магчымасцяў чыстага і прыгожага выратавання загразлага ў акне прыяцеля няма, лёг на купіну і павольна папоўз наперад, абапіраючыся на локці. Майка і штаны імгненна змоклі, але Хамяк дацягнуўся, выдаўшы невыразны выкрык - «хернабля!». Ён абхапіў палку дзвю- ма рукамі і рвануў так, што Серы з Шульгой ледзь не апы- нуліся побач з ім.
    - Цішэй, цішэй! - прыкрыкнуў Шульга. - Ты не цягні, я цягнуць мушу!
    Балота не хацела адпускаць Хамяка: Шульгу давялося ўперціся каленямі ў чаротавы пагорак і самому сысці пад ваду, каб падцягнуць прыяцеля да сухога месца. Той паўз- ком падабраўся бліжэй, ухапіўся за пук асакі, што тырчэў з купіны, і, разразаючы далоні, з гучным прычмокам вы- шчаўкнуўся з жыжы і істэрычна засмяяўся. Ён стаў на ка- лені і моцна абняў Шульгу, шчодра размазваючы па ім торф і ціну. Ягонае цела скаланала моцная дрыготка.
    - Ну добра, добра, - адляпіўся ад яго Шульга, якому абдымацца з Хамяком не спадабалася. Тапелец паволі пры- ходзіў да сябе.
    - Чорт, ботам гамон! - толькі цяпер заўважыў ён, што абутак застаўся ў дрыгве. На адіюй назе надзіва захавалася белая шкарпэтка, другая была босая. Шульга дастаў з за- плечніка сваю вятроўку:
    - На, абматаіі, не хадзі босы. Ступак парэжаш да мяса.
    Хамяк, удзячна крэхчучы, завязаў куртку вакол костачкі і зноў засмяяўся.
    - Што такое? - спытаў Серы.
    - Куртка! Вакол! Нагі! - паміраў са смеху Хамяк. - He магу! Ой, не магу! - ён поўзаў па купінах, скаланаючыся ад істэрычных прыступаў рогату. Збоку складана было зра- зумець, плача ён ці смяецца.
    - Шызануўся трохі, - шапнуў Шульгу Серы.
    - Ну, а што ты хочаш? - шапнуў той у адказ такім то- пам, нібы лёгкая форма вар’яцтва ёсць натуральнай рэак- цыяй арганізму на патананне ў балоце.
    Вечаровая зара ператварылася ў ледзь прыкметную пля- му святла над небакраем, калі яны працягнулі свой шлях. Гэтым разам Хамяк ішоў апошнім, імкнучыся трапляць у сляды прыяцеляў: сваю палку ён страціў.
    - Напэўна, машына патанула проста. Па сантыметры ў гадзіну пад ваду і сышла, - падумаў услых Шульга. - Бо не зразумела, як так? Ходзім, ходзім - і нічога.
    - Тады не там павярнулі, - сказаў Серы. - Тады там, дзе мы направа пайшлі, трэба было наперад ісці. Каб да той хаціны трапіць.
    - Дык хадзем тады направа, - паціснуў плячыма Шульга. Пасля валтузні з выцягваннем Хамяка ён канчаткова забыў, дзе знаходзіцца неабходнае «права», а таму не задумваўся пра кірупкі.
    - He, Шуля, калі мы там направа павярнулі, значыць, нам налева ісці трэба, - імкнуўся захаваць хоць нейкую логіку ў іх перасоўвапнях Серы.
    - Тады пачапалі налева, - абыякава падтрымаў Шульга.
    - Глядзіце, машына! - ускрыкнуў Хамяк.
    Серы і Шуля не паверылі, думаючы, што таварыш ад стрэсу проста страціў сувязь з рэчаіснасцю, аднак, павяр- нуўшыся ў паказаным Хомам кірунку (які быў ні «направа», ні «налева», a - ззаду), убачылі выразны белаваты сілуэт. Daewoo стаяла, закапаўшыся носам у мох. Заднія колы былі прыўзнятыя і віселі ў паветры.
    - Глядзі ты, напраўду машына! - усміхнуўся Шульга. Ён рушыў да яе хуткім крокам і на паўдарозе імгненна пра- валіўся па калена.
    - Стаяць, пацаны! Тут акно! - ён актыўна працаваў палкай, дапамагаючы сабе выбрацца. Выліў ваду з ботаў, закасаў мокрыя штаны, зноў стаў на ногі. - Ідзіце акурат- на, не загрыміце!
    Ён асцярожна пайшоў уздоўж багністага месца, старан- на правяраючы купіну, перш чым ступіць на яе ўсёй вагой. Чэпам ён патыкаў берагі: дзе-нідзе палка без перашкодаў сыходзіла пад ваду ўся, у чалавечы рост.
    - Тут нават не акно. Пратока. Тут калі жахнешся - не выцягнуць: вадзіца, вадзіца, а пад ёй размоклы торф. Ён як пластылін вадкі. Адразу з галавой. Пердануць не паспееш.