Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Грукнулі ўваходныя дзверы, і ў сенцах пачулася цяжкае дыханне старой жанчыны.
- А вось і баба Люба. Вы, можа, нам малачка прынес- лі? - ветліва крыкнуў у сенцы Шульга.
Баба Люба сапраўды несла ў руках алюмініевы збан з кісляком - тлустым вясковым малаком, закіслым у цяпле.
- Наце, паешце, - прапанавала яна, - толькі ж не пхайцеся галовамі ў збан, як свінні! - прыкрыкнула яна. - Лыжку вазьміце! Ты чаго з русалкай Пахомавай звязаўся? - строга спытала яна ў Серага.
- Яна не русалка, - абараніў ён жанчыну, - яна пры- стойная. Толькі няшчасная ў асабістым жыцці.
- Ты з ёй коўзаўся? - спытала баба Люба.
Серы фыркнуў, узяў лыжку і прыняўся за кісляк.
- Коўзаўся ён з ёй, - адказаў за Серага Хамяк. - Яшчэ як коўзаўся. Усю ноч. Яна, бачыце, аж пірага загарнула, так ён з ёю ўдала коўзаўся. Так ёй спадабалася. А, Серы? Спадабалася? Але ён нам, карашам, не кажа, што ды як.
- Як чуешся? - уважліва паглядзела на Серага баба Люба.
Той зрабіў выгляд, што не заўважыў пытання.
- Нармальна ён чуецца, - абняў яго за плячо Хамяк, - толькі ў пахвіне яму баліць. Баліць жа ў пахвіне, а, Серы? Натрудзіў ён гэтае месца, разумееш, баба? Натрудзіў, ай натрудзіў!
- Можа, і напраўду пашкадавала яна хлопца, - з сум- невам у голасе праспявала баба Люба. - Есць вунь як. Як здаровы.
- Можа, баба Люба, і не русалка яна зусім? - белазуба ўсміхнуўся Шульга.
- Вы нашто бераг канавы раскапалі? - пераскочыла на іншую тэму старая. - Усё золата шукаеце?
Шульга збянтэжыўся і паціснуў плячыма.
- Усе цяперака золата шукаюць. Ніхто работаць не хоча. Усім абы з зямлі золата выкапаць і да канца жыцця п’яны- мі хадзіць.
Шульга зразумеў, што зараз будзе доўгая павучальных лекцыя пра карысць працы для чалавека, а таму вырашыў сказаць праўду.
- Баба Люба, грошы нам вельмі патрэбныя.
- Усім патрэбныя! - адмахнулася баба Люба.
- Нам яны асабліва патрэбныя. Вялікія грошы. Вінныя мы вельмі кепскім людзям. Калі мы гэтым людзям грошы не вернем, яны сюды прыедуць і ўсю вёску выпаляць, як немцы.
- А чаму ж вы ў міліцыю не пойдзеце? - нахмурылася баба Люба. - У нас у СССР даўно ўжо вёскі ніхто не паліць.
- Таму, што міліцыя супраць іх не дапаможа.
- Ну, тады ідзіце ў Мінск, да Шайгу, каторы па чразвы- чайных сітуацыях галоўны, - згадала баба Люба сілу, мац- нейшую за міліцыю. - У Шайгу ўсё ёсць, нават верталёты.
- I Шайгу не дапаможа, - запэўніў яе Шульга. - Нам альбо грошы знайсці, альбо паміраць, разумееце? Таму і пра залатыя манеты ў вас высвятлялі. Скарб нам патрэбны.
- Дужа патрэбны, - Хамяк вырашыў узмацніць словы Шульгі, каб жанчына ім дапамагла, калі можа.
- He, вы не хвалюйцеся. Вас яны не крануць, - суце- шыў яе Серы. - Нас вунь на грушы павесяць, а вас паліць не стануць. He сорак другі год.
- Вунь яно што, - пахітала галавой баба Люба і дадала, не змяняючы голасу: - Вой, вой, вой.
Пірог скончыўся, Хамяк з Шулыой ваявалі за апошнія кроплі кісляка.
- Што я вам скажу, рабяты. Зазвычай гарадскім не гаво- раць, але ў вас бяда, дык я скажу. Скарбаў тут ёсць досыць. I залатых, і брыльянтавых, і хварфоравых. Я нават ведаю, дзе адзін закапаны. Проста звыклы чалавек яго не адкапае.
- Чаму не адкапае? - не пагадзіўся з ёй Хамяк. - Шуля, пакажы ёй срэбра.
- Мы знайшлі ў Кастрычніцкім. Скарбонку не скарбон- ку, чорт ведае што. А там медзякі і срэбра, - ён дастаў з кішэняў манеткі.
- Гэта - смецце, а не скарб, - усміхнулася баба Люба. - Я вам кажу пра скарбы, панімаеце? Пра скарбы, каторыя ў зямлі тут. Калі чалавек за старым часам скарб хаваў, ён у асобы час гэта рабіў і па асобым розуме. На Юр’я зака- пае - на Юр’я толькі можна і адкапаць. На Міколу зака- пае - адкапваць трэба ў ноч, у цемень, прачытаць пацеру «Богу Божае, цару царовае». Іначай не адкапаеш, рыдлёўку зламаеш або яшчэ што. А калі настаяшчы скарб хавалі, дык складана варажылі. I без варажбы не адкапаць. Чалавек мог начытаць, каб ягонаму сыну зямелька выкінула той скарб пасля таго, як у таго вусы паявяцца. А вы, гарадскія, ідзяце, капаеце, скарб у вас пад носам, а вы яго ўбачыць не можаце. Замоваў многа, напрыклад - можна, каб выкапаў, але шыю
звярнуў той, хто выкапаў. Ці яшчэ ёсць такія скарбы, што ты да вечка кораба дакапаеш, а далей не можаш, капаеш, a яно ў зямлю ўходзіць, панімаеце?
Прыяцелі ўважліва слухалі.
- Баба Люба, - малітоўна ўскінуў далоні Шульга. - Ну, пакажыце нам, калі ласка, дзе скарб ляжыць, і скажыце, як адкапаць. Што прачытаць трэба, куды там плюнуць, як, што. Калі ласка. Заб’юць нас, баба Люба.
- Слухайце сюды. Як адкапаць, я вам не скажу. Але скажу, як знайсці чалавека, каторы вам паможа. Ён усё пра скарбы знае, галоўнае, каб вы яму спадабаліся.
- Ды мы, баба Люба, што заўгодна! - хутка загаварыў Шульга. - I дровы насячэм, і грошай дамо. Што заўгодна.
- Э, хлопча! Калі б так! Грошай яму не трэба, ён усё можа, панімаеце? Нашто яму грошы? Прыйдзіце, паенчыце, пакленчыце, можа, ён вас і выручыць. Але ён цёмны. Часам чалавека можа са свету зжыць, таму што той зубам не так цыкнуў. He спадабаўся.
- Нам губляць няма чаго, бабуля, - прабасіў Серы ін- танацыяй волата.
- Што за чалавек, жанчына? Як знайсці? - сеў побач з ёй Хамяк. - Дзе жыве?
- Дык Сцяпан гэта. Насцёнчын бацька.
- О не, гэта міма! - махнуў рукой Шульга. - Мы яго ўчора бачылі. Ён у беспрытомцы поўнай. Тры словы звя- заць не можа.
- Дзе вы яго бачылі? - здзівілася баба Люба.
- Ён учора тут на дарозе ляжаў. Каля дома Настулі. Мы яго ледзь трактарам не пераехалі.
- Гэта не той Сцяпан, - пахітала галавоіі баба Люба. - Той Сцяпан на балоце жыве. Да яго дайсці трэба. Складана надта.
- Што значыць «не той Сцяпан»? Цёзка ці што? - здзі- віўся Шульга.
- He, чаго ж цёзка? - здзіўлена перапытала баба Люба. - Сцяпан у нас адзін.
- Дык гэта той жа чалавек?
- Той жа, - пацвердзіла баба Люба.
- Толькі часам цверазее і на балота сыходзіць?
- He! Гавару ж! Сцяпан!
- Бацька Насцёны? - удакладніў Шульга.
- Ага, - пацвердзіла баба Люба, - толькі гэты тут, у вёсцы, п’е. А той на балоце.
- Як гэта можа быць? - злым шэптам спытаў у Шульгі Хамяк. Шульга на яго шыкнуў.
- Дык гэта брат, напэўна? - выказаў здагадку Серы.
- Які брат? Такі ж Сцяпан. Толькі болей строгі. I стар- шы гадоў на пяць.
- Я нічога не разумею, - уголас сказаў Хамяк і абхапіў галаву.
- Хаця не. He старшы, - падумаўшы, удакладніла баба Люба. - He, такі самы. Толькі не п’е.
- Баба Люба, вы, можа, нас да яго праводзіць можаце? - узмаліўся Шульга.
- He, баба старая ўжо. Я ледзь хаджу. Ідзіце да Грыні, хай ён вам дарогу пакажа.
Прыяцелі вывалілі з хаты, бы тры выпушчаныя са стойла на выган жарабцы, і галопам памчалі праз вёску.
- Шняга нейкая, - здзіўляўся Хамяк на бягу. - Што гэта значыць наогул? Сцяпан, ды не той. Такі самы, толькі на балоце. I не п’е.
- Ты, Хома, тут лета б пражыў, перастаў бы здзіўляц- ца, - перарваў яго Шульга. - Тут - не горад, - паўтарыў ён за бабай Любай.
- He, гучыць усё неяк мутна, - сумняваўся і Серы. - Нейкія скарбы загавораныя, нейкія ведзьмары балотныя. Як наогул чалавек можа на балоце жыць? Ён жа не бурундук.
- А памятаеце, пацаны, я казаў, што дымок бачыў і ха- ціну? - згадаў Шульга. - Калі машыну тапілі. Вы яшчэ сказалі, што прыснілася мне тыпу.
- Памятаю! - спыніўся Серы.
- Вось вам і тлумачэнне, - развёў рукамі Шульга. - Усё сыходзіцца. Ну, а з нагоды Сцяпанаў двух - хер яго ведае,
можа, раздзяліўся неяк. Здараецца ж такое. Жыў, жыў ча- лавек, а аднойчы прачынаецца - а яго ўжо два. Адзін на працу ідзе, другі дзецям пялюшкі прасуе.
- Я не чуў, - сплюнуў пад ногі Хамяк.
- А я чытаў у часопісе. Толькі не памятаю, у якім, - схлусіў Шульга.
Грыня Люлька стаяў ля веснічак, курыў і займаўся мас- тацкім пусканнем дыму. Грыню было цікава зразумець, чаму з ноздраў і з рота дым можа выходзіць адначасова, а з ву- шэй выпусціць дым не выходзіць. Калі Грыня заціскаў нос, закрываў рот і натужваўся, усярэдзіне вушэй штосьці ло- палася, і яму здавалася, што дым вось-вось паваліць, толь- кі трэба яшчэ паднапружыцца. Але нешта замінала, стаяла паміж вухам і дымам.
- Здароў, рабяты! Выпіць ёсць? - павітаў ён іх здалёк.
- He, Грыня, няма, - ветліва адказаў яму Шульга. - Мы да цябе па справе. Дапаможаш - дамо на выпіць.
- I што за справа? - Грыня паслаў тонкі струменьчык дыму ўгару.
- Ты, Грыня, ведаеш Сцяпана? Які на балоце жыве?
Гуллівы Грынеў настрой знік. Мужчына на секунду за- стыў у карціннай паставе, задраўшы галаву, як і абкурваў дымам нябёсы, а потым хутка згасіў чынарык аб плот і пачаў зашпільвацца, паказваючы, што некуды страшна спяшаецца.
- Ведаю, - сказаў ён убок.
- Можаш нас да яго правесці?
- He, не магу, - упэўнена адмовіўся ён. - Прасіце бабу Любу.
- Грыня, баба Люба нас да цябе і паслала, - растлума- чыў Шульга.
- Яна паслала? - Грыня крэкнуў і зрабіў пакрыўджаны твар. - А чаго сама не пайшла з вамі на балота?
- Яна старая. Ёй ужо сто гадоў, напэўна.
- Дык яна, як па грыбы ідзе, трыццаць кілометраў па лесе праходзіць. Хай не дурыць галавы. Хай яна вядзе.
- Грыня, яна адмовілася! - не адставаў Шульга.
- Калі яна адмовілася, дык і я адмоўлюся, - Грыня нер- вова адчыняў і зачыняў веснічкі.
- Грыня, мы табе шмат грошай дамо, - спакушаў Шульга. - Дваццаць! He! Дваццаць пяць! Тут за такія гро- шы ого-го што рабіць гатовыя!
- He, рабяты, ідзіце вы самі на балота! - матляў гала- вой Грыня.
Серы, які назіраў за ўсім моўчкі, вынуў з кішэні важкі пук беларускіх грошай і звярнуўся да прыяцеляў напаўгола- су: «Давайце збяром, што ёсць». Тыя павытрасалі з кішэняў усё, што ў іх было, і працягнулі Сераму. Той зляпіў купюры ў адзін грашовы камяк і ў прыгаршчы паднёс яго мужчыну.
- Вось, глядзі. Даём усё, што маем. Гэта для цябе - вель- мі шмат. Гэта - дахяра. Бяры і вядзі. I не выпендрывайся.
- He, рабяты. He магу, - голас Грыні набыў плаксівую інтанацыю. - Вось чэснае слова. He магу. Вось калі б вы мне з горада камп’ютарную мыш прывезлі - тады б паду- маў. I нат тады адмовіўся б. Бо не магу.
- Ды што такое! - крыкнуў Хамяк, - Што, складана да балота прагуляцца? Табе? Складана? Чаго ты сцыш? Нас чацвёра, пасцелім любога, чаго сцыш?
- Рабяты, мне вунь трэба сена варочаць. Пайду я ўжо.
Серы паўторна сунуў яму пад нос грашовы сноп.