• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    У кабінеце старшыні Глускага райвыканкама сядзелі стар- шыня Глускага райвыканкама Петрыкаў і старшыня Глускага Савета дэпутатаў Сцепаненя. Яны былі заглыбленыя ў свае думы, магчыма, праз тое, што нядаўна азнаёміліся са змес- цівам глобуса-бара.
    - У цябе, Сямён, памідоры не чарнеюць? - спытаў стар- шыня выканкама ў старшыні Савета дэпутатаў.
    - He чарнеюць, - адказаў суразмоўца.
    - А ў мяне чарнеюць.
    - Пагана.
    - Ясна, што пагана. Яно на ўкусавых качаствах не атра- жаецца, але некрасіва. На стол не паставіш.
    - А дзе чарнеюць?
    - Знізу. Зверху нармальныя, зялёныя. А знізу чорныя.
    - А ты пырскаў?
    - Не-а, не пырскаў.
    - Я ў тым годзе тожа не пырскаў, - развёў рукамі Сямён. - I ў мяне пачарнелі. А ў гэтым папырскаў, і не па- чарнелі. Нада пырскаць.
    - А як ты пырскаеш?
    - Бяру вядро, дзіхлафос разважу і з венікам па радах іду. Венік у вядро макаю і пырскаю.
    - I памагае?
    - Ну гавару ж табе, не пачарнелі.
    - А нічаго, што дзіхлафосам? Гэта ж хімія.
    - Дык дзіхлафос - гэта не нітраты якія. Гэта натураль- ная хімія. Яно нават палезна для жалудка і дванаццаціперс- най кішкі.
    У кабінет зазірнула сакратарка старшыні Глускага вы- канкама Верачка. Верачцы было 60 гадоў.
    - He шчас! - раззлаваўся Петрыкаў. - Заняты. Чай зрабі.
    Яму не спадабалася, што Верачка не пастукалася, і Верачка гэта адчула: за трыццаць гадоў сумеснай працы з Петрыкавым яна навучылася адчуваць самыя тонкія нюан- сы ў ягоным настроі.
    - Глядзі, Сямён, што мне камерсанты падарылі, - па- сміхнуўся Петрыкаў Сцепаненю і дастаў iPhone 4G.
    - Дык а што тут такога? - спытаў Сямён. - У мяне тожа целефон ёсць.
    - He, ты глядзі.
    Петрыкаў запусціў на тэлефоне дастасаванне-гульню Fishing Pro. На экране з’явіліся сажалка і вуда.
    - Во, спачатку нада забросіць, - Петрыкаў узмахнуў тэ- лефонам, прасачыўшы, каб лёска з прынадай упала далей ад берага. - Цяпер ждзём. Часам нада нармальна падаждаць. Як у жыцці. Можа, яшчэ па пяць капель?
    Сцепаненя паматаў галавой:
    - Хопіць. Шчас жа не празнік.
    У Петрыкава нырнуў паплавок.
    - О, глядзі, павяло! Сматры, целефон весь вібрыруе! На, патрогай!
    Петрыкаў даў суразмоўцу дакрануцца да мабілыіага. Той напраўду вібраваў.
    - Цяпер нада цягнуць. Во, тут катушка як будта. Ставіш палец на яе і круціш. Круціць нада быстра-быстра!
    Старшыня выканкама скорчыўся з тэлефонам у руках, малюючы пальцам акружнасць на экране. Каўнер ягонай кашулі збіўся, галыптук з’ехаў.
    - Сарвалася, чорт! Нада было разчэй круціць! - расча- равана сказаў Петрыкаў. - Нада сказаць камерсантам, каб яны перарабілі целефон. Каб не зрывалася.
    - А ў чым сэнс гэтага? - спытаў старшыня раённага Савета дэпутатаў у старшыні раённага выканкама.
    - Як у чым? Рыбу выцягваць.
    - А нашто табе рыба? Табе што, есці нечага?
    - He, гэта для інцярэса.
    - Які тут інцярэс? Вось калі б тут бабу голую паказвалі, калі выйграеш.
    - Гэта ідзея! Нада камерсантам сказаць, каб перарабілі. Каб баба голая паказвалася. I каб рыба не зрывалася.
    Старшыня гарвыканкама ўзяў аловак і пазначыў нешта ў планёры. У дзверы пастукалі.
    - Што там? - уладна спытаў гаспадар кабінета.
    - Можна? - зазірнула Верачка.
    - Можна, - кіўнуў Петрыкаў.
    Зайшла Верачка з падносам, на якім стаялі два кубкі, імб- рык, цукарніца, місачка з сочывам. Кубкі былі ўпрыгожаныя вялікімі пунсовымі кветкамі і выглядалі не зусім дзяржаўна.
    - Можа, ужо Выхухалева паклікаць? - спытала Верачка, падаючы гарбату.
    - А даўно сядзіць? - спытаў гаспадар у Верачкі.
    - Мо з паўгадзіны.
    - Ладна, заві.
    Увайшоў Выхухалеў. Ён выглядаў спалоханым. Яго ўпер- шыню паклікалі ў гэты кабінет. Дагэтуль ён сустракаўся з Петрыкавым і Сцепаненем выключна ў нефармальных
    абставінах, забяспечваючы парадак падчас іх адпачынку на прыродзе. Роля Выхухалева зазвычай зводзілася да таго, каб перакрыць уезд у лес, стаць на ўваходзе ў паляўнічы домік, нікога не ўпускаць, ну і часам смажыць шашлык, калі кухара прасілі жаласна праспяваць «Ой, то ні вечар, то ні вечар».
    - Ну што, Выхухалеў? - спытаў Петрыкаў.
    - А што? - яшчэ больш спалохаўся міліцыянт.
    - Вось ты нам раскажы, што? - напусціў яшчэ больш сур’ёзнасці на сябе Петрыкаў.
    - Усё пад кантролем, - ветліва сказаў Выхухалеў. Падумаўшы, ён папераджальна перапытаў: - Бо ўсё ж пад кантролем?
    - ЧП у цябе, Выхухалеў, - пакачаў галавой Петрыкаў.
    - Якое ЧП? - збялеў Выхухалеў.
    - Чалавека ўбілі. Непарадак.
    - Ну, гэта не ЧП, гэта рабочы момант, - ногі Выхухалева дробна задрыжалі. Больш за ўсё ён баяўся, што цяпер яго спытаюць пра даляры, якія ляжаць дома ў лядоўні, і ён па- чаў прадумваць, як будзе абараняцца. Версіі, якія тлума- чаць даляры ў лядоўні, у галаву не ішлі, спатыкаючыся аб нечаканую згадку, што ён забыўся паставіць размарожвацца ялавічыну на вячэру.
    - Як рабочы момант? - не пагадзіўся Петрыкаў. - Жызнь чалавека - для нас самая галоўная цэннасць. Задача гасударства - забяспечыць непрыкаснавеннасць жызні і здароўя сваіх граждан, так?
    Выхухалеў разняволіўся, бо зразумеў, што яго выкліка- лі хутчэй на прафілактычную, чым на канкрэтную размову пра ўсплылыя факты.
    - Ты сядай, Выхухалеў, - запрасіў яго Сцепаненя.
    Выхухалеў прыладкаваўся ля краю стала і абагульніў:
    - У нас за мінулы год у раёне дванаццаць забойстваў. Так што працоўны момант. У дадзеным выпадку сіламі РАУС быў забяспечаны выхад на злачынца па гарачых сля- дах. Падазраваныя затрыманыя. Атрыманыя прызнальныя паказанні. Справа ўжо практычна падрыхтаваная да пера-
    дачы ў суд. Карціна злачынства адноўленая па секундах. Працоўны момант.
    - Гэта ты маладзец, што па гарачых слядах, - пахваліў Выхухалева Петрыкаў.
    - А што, з Мінска званілі, можа? Ці з Гомеля? - выра- шыў міліцыянт прамацаць прычыны выкліку.
    - Калі б па тваёй рабоце з Мінска пазванілі, Выхухалеў, ты б не ў нас аб’ясненні даваў. А ў кампецентных органах, - запэўніў яго Петрыкаў.
    - Маёр, ты чаму газету закрыў? - строга спытаў стар- шыня раённага Савета дэпутатаў.
    - Чаму закрыў? - на душы ў Выхухалева пацяплела. Ён сцяміў, што выклікалі яго праз Пятровіча, а Пятровіч сур’ёзных праблем стварыць не мог. - Я правяраў алібі ў падазраванага. Бо ў нас перад законам усе роўныя. Будзь ты міліцыянер, журналіст, даярка ці конюх. У працэсе следчых дзеянняў падазраваны павёў сябе неадэкватна. Размахваў рукамі, лаяўся матам. Давялося ўсю тэхніку выключыць для праверкі. I нарэшце, што ён усё піша?
    - He, ну панятна, - папераджальна пагадзіўся Петры- каў. - Ён і нам ужо во тут сядзіць, - чыноўнік паказаў на горла.
    - Але людзі прывыклі: кажную нядзелю прыходзіць га- зета, - растлумачыў Сцепаненя, - а ў ёй праграма перадач на дзень. А калі газеты няма, дзе глядзець праграму перадач?
    Выхухалеў вінавата паціснуў плячыма.
    - Ну што, панімаеш, што ты зрабіў?
    Міліцыянт вінавата кіўнуў.
    - У сколькі серыял «Сваты» сёння? А?
    Выхухалеў не ведаў.
    - Жонка ўжэ трэці дзень з шасці вечара каля целіві- зара мусіць сядзець, каб нічаго важнага не прапусціць, - асуджальна сказаў Сцепаненя.
    - Выбачайце, таварышы. Будзем выпраўляць сітуацыю. Можа, нават датэрмінова адпусцім, калі трэба, - паабяцаў Выхухалеў.
    - А як у цэлам сітуацыя са злачыннасцю? - сумна па- цікавіўся Петрыкаў.
    - Вядзём прафілактыку. Працуем у школах. Увялі лек- цыю пра шкоду тытунекурэння і алкагольнай залежнасці ў лесагаспадарчым тэхнікуме. Вядзецца патруляванне пры- леглых да вінна-гарэлачных крамаў раёнаў з мэтай праду- хілення злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў стане алкаголь- нага ап’янення. Пачатыя канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці ў сельскіх клубах у вёсках, каб людзі не толь- кі, значыцца, пілі, але мелі і культурную праграму. Плануем абмежаваць продаж алкаголю пасля дваццаці дзвюх нуль- нуль. У ліпені ў нас будзе месячнік здачы незарэгістраванай зброі. Хто аддасць дзяржаве незарэгістраваныя стрэльбы, таму за гэта нічога не будзе. Уведзены ўлік патэнцыйных сацыяльна-небяспечных элементаў.
    - Ты, Выхухалеў, падпалкоўнікам стаць рашыў? - рап- там паўшчуваў яго Петрыкаў.
    - Адкуль вы даведаліся? - усміхнуўся Выхухалеў.
    - Харакцярысціку на цябе запрасілі. 3 вярхоў, - пакачаў галавой Петрыкаў. - I мы вось з Сямёнам сядзім і не знаем, як на цябе харакцярысціку пісаць, калі ты ў падпаўкоўнікі пайшоў і да сіх пор не праставіўся.
    - Прастаўлюся, як званне атрымаю! - жартоўна адса- лютаваў Выхухалеў. - Яшчэ ж не прысвоена!
    Петрыкаў паглядзеў на яго з усмешкай:
    - Выхухалеў, Выхухалеў. Жук ты жуком, а без цябе раён пагібне. Цаны табе няма. Усё на табе дзержыцца. Ордзен табе трэба даць, а не званне падпалкоўніка. Вып’еш з намі?
    - Ну, увогуле нельга, я ж пры выкананні, - Выхухалеў прымружыў вочы, уцягнуў галаву ў плечы і махнуў ру- кой. - Але з такімі людзьмі, ды ў такім кабінеце, ды за ад- ным сталом - калі яшчэ буду!
    Петрыкаў адкрыў глобус і дастаў бутэльку Famous Grouse.
    - Ты пець умееш? - дальнабачна спытаў у Выхухалева Сцепаненя, усвядоміўшы, што сустрэча можа зацягнуцца.
    - Яшчэ як! У мяне бабка ў раённым тэатры Жызэль тан- чыла! - з гонарам сказаў Выхухалеў, разумеючы, што нады- ходзіць, магчыма, самы галоўны момант у ягонай кар’еры.
    РАЗДЗЕЛ 15
    - Дала, - пацвердзіў Серы.
    Ён разгарнуў на стале ўпрыгожаны трохкаляровымі па- вукамі ільняны рушнік, усярэдзіне якога прытаіўся пірог з капустай.
    - Во. Частуйцеся, пацаны.
    На дварэ стаяў позні ранак, а павячэраць Хамяку і Шульгу ўчора ўвечары не давялося. Таму, адштурхоўваю- чы адзін аднаго локцямі, яны накінуліся на пірог, ламаючы мякіну рукамі, крышачы плецены канцік і жменямі выгра- баючы начынку.
    - Сёння зранку спякла. У дарогу.
    - Ну, і як яна? - патрабаваў падрабязнасцяў Хамяк.
    - Нармальна, - задуменна паціснуў плячыма Серы. Дэталямі дзяліцца ён не збіраўся.
    - He, ну ты раскажы пацанам, чо ты? - хіхікнуў Хамяк, які прагнуў забойных падрабязнасцяў ночы, праведзенай Серым з жанчынай, якая так усхвалявала яго. Падрабязнасці патрэбныя былі яму як болеспатольнае, што дапаможа хут- чэй забыць той сполах сардэчнасці, які шугануў у ім учора, калі ён сузіраў такую прыгажосць.
    - Дала, - паўтарыў Серы і набраў поўны рот пірага, каб не казаць больш анічога.
    - Зараз сядзем, прыкінем, што рабіць, - Шульга ло- дачкай трымаў далонь ля рота, каб не высыпаць крошкі на падлогу. - Зараз, даямо толькі. Смачна, сука!