• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Што гэта? - паклікаў ён Шульгу.
    - Можа, лаўка, - паціснуў плячыма той, - а можа, і прылавак. Ці падлога. Хаця падлога тут хутчэй за ўсё зем- ляная была.
    Серы зачаравана прысеў на зямлю.
    - А прыкольна, пацаны, якая дыскатэка ў нетрах, праўда? Глядзіш ты на пагорак, бачыш толькі траўку. Тыпу, нічога апроч макрыцаў, каранёў і жукоў. А ў тым пагорку напічкана ўсяго, як у апошняй «бэсе». А воку не відаць.
    Ніхто не адгукнуўся на яго назіранне.
    - Наогул тут, наверсе, жыццё. А там таксама жыццё, - працягнуў Серы. - Лаўкі, печы, бутэлькі з вайнам. Шульга, як думаеш, чаму ўсе гэтыя пабудовы старажытныя ў зямлю на метр-два сыходзяць?
    - Яны ж цяжкія, - адгукнуўся Шульга, - а зямля лёг- кая. Вось і сыходзяць.
    - He, не таму! - фыркнуў з кута Хамяк. Ён працаваў хуткімі рухамі і час ад часу ставаў на каленкі, каб прама- цаць глебу ўручную. Здалёк ён быў падобны да старацеля з залатых капальняў. - Іх пакрывае касмічным пылам. Калі ў хаце доўга не прыбіраць, усё пылам пакрываецца. А ён з космасу. Вось гэты пыл назапашваецца і нарастае.
    Серы з сумневам паглядзеў на разводы суглінку на сваіх штанах. У ягоным уяўленні касмічны пыл, роўна як і пыл наогул, выглядаў неяк інакш. Але спрачацца не хацелася: адкапаная ў зямлі печ навяла яго на думку, што свет улад- каваны больш складана, прыгожа і загадкава, чым ён звык- ся думаць.
    - Ёсць! - выгукнуў Шульга такім напружана-роўным голасам, якім дасведчаны рыбак паведамляе прыяцелям по- бач пра тое, што ў яго ўзялася рыба.
    Серы і Хамяк пакідалі інструмент і падбеглі да таварыша. Той стаяў на дне даволі вялікай ямы, зробленай ля аднаго з кутоў карчмы. Вакол усё было перавернутае і ператворанае ў суцэльную траншэю.
    - А я як ведаў, разумееце! - забалбатаў Шульга, якога ажно распірала ад узбуджэння. - Мяне нібы цягнула. He, ну самі падумайце: трэба чалавеку канца васямнаццатага
    стагоддзя схаваць капітал. Куды? Пад падлогай? Дык там знойдуць, калі на вілы вырашаць падняць. На полі? Дык там яшчэ чаго добрага сусед гарод завядзе і капітал на дах сабе новы пусціць. А вось так - каб і пад бокам, і як бы звонку - сама тое!
    Ён паказаў на ўтрамбаваны ў зямлю падоўжны скрутак з чорнай спарахнелай скуры.
    - Ды гэта, можа, ката хто пахаваў, - не спяшаўся рада- вацца Хамяк.
    - Хома, ты памаўчы, - прапанаваў яму Шульга, ста- ранна зграбаючы зямлю са скрутка. - Ты памаўчы, Хома, вось так, памаўчы. Цяжкі, зараза! - у голасе чулася непад- робная радасць.
    Ён прыўзняў скрутак над зямлёй і працягнуў Сераму.
    - He ведаю, што там, але відавочна метал. Пытанне, які.
    Серы з павагай узважыў скрутак і свіснуў:
    - Хадзем распранаць!
    Прыяцелі паклалі знаходку на кучу бітай цэглы і пачалі разгортваць скуру. Яна была бязладна прыхопленая некаль- кімі тоўстымі рамянямі, якія ўсе разам зліпліся ў адзін вя- лікі камяк, што не хацеў ні распаўзацца на часткі, ні падда- вацца спробам разарваць. Давялося падчапіць рыдлёўкай і перасекчы скуру ў некалькіх месцах сякерай. Рукі ў Шульгі прыкметна калаціліся. «Не марудзь!» - падганяла яго кам- панія. Нарэшце вонкавы акравак быў зняты, пад ім паказа- лася больш тонкае і далікатнае покрыва, якое можна было ўжо проста разарваць рукамі. Шульга напружыўся, ірвануў, са скрутка пасыпалася: манет было даволі шмат, некалькі дзясяткаў штук, яны былі вялікія і цяжкія, сантыметраў па пяць у дыяметры і міліметры тры таўшчынёй.
    - Медзь! - расчаравана выгукнуў Хамяк.
    Шульга ўзяў адну манету і ўважліва прыгледзеўся да малюнка. На ёй красаваў двухгаловы арол з растапыра- нымі нібы ў танцы лапамі. Галовы арла глядзелі па баках хмурна, але нахабна. «5 капеек», - было выбіта з другога боку шрыфтам з «яцямі». Кожная літара ў гэтым шрыфце паведамляла, што пяць капеек - гэта вельмі шмат грошай.
    - Медзь, - паніклым голасам пацвердзіў Шульга. - Тысяча васямсот другі.
    - Ды ладна, братва! - не спяшаўся падаць духам Серы. - Мы скарб знайшлі! Скарб, разумееце? На шару! Адшукалі- такі, знойдзем і нармальны!
    Шульга вытрас манеты са скрутку: сярод пакрытых паці- най медных кругляшоў былі тры чорныя, меншыя памерам. Ён калупнуў чэрнь каменем - драпіна атрымалася яркай.
    - Срэбра, - сказаў ён абыякава.
    Намінал на гэтай манеце быў напісаны лацінкай, на адва- ротным баку месціўся складаны герб з чатырох выбудаваных у прастакутнік шчытоў з вершнікамі, птушкамі і крыжамі. Над гербам дамінавала надзьмутая карона, кшталту такіх, у якіх любяць здымацца амерыканскія гангста-рэперы, для таго каб абазначыць, што яны самыя сур’ёзныя мужчыны ў сваім раёне.
    - Гэтыя старэйшыя. 3 часоў каралёў, - урачыста сказаў Шульга. I паспрабаваў разабраць надпіс на адным баку: - «Станіслаусаўгустус. Дэ Гэ. Рэкс». Рэкс-пэкс, тваю маць.
    - А што за баба? - спытаў Хамяк, углядаючыся ў про- філь.
    - Найсвяцейшая Дзева Марыя, - растлумачыў Шуль- га. - Гэта з Бібліі, жыла такая ў старажытным Ізраілі. У Бібліі ўсё пра яе як ёсць напісана, без гламуру. Шмат з кім запальвала рудая, але потым сустрэла Хрыста і з тых часоў - толькі з ім.
    - А чаго ў іх тут, не разумею, і з часоў каралёў манеты замежныя, і царскія капейкі? - не мог уцяміць Серы.
    - Ну, што было, тым і плацілі за бухло, - растлумачыў Шульга. - Хто дынарамі, хто капейкамі, хто наогул незра- зумела чым, дэгэрэксамі нейкімі.
    - Бардак! - асудзіў Серы. - Як у перабудову.
    - Што цяпер робім? - спытаў Хамяк.
    - А што цяпер? - не зразумеў Шульга.
    - Ну, тут мы ўжо скарб адшукалі, - растлумачыў Хома. - Трэба яшчэ куды ісці.
    Шульга ўздыхнуў:
    - Пракумекацца нам трэба. Сесці і план новы абмаля- ваць. Бо без плана можна капаць хоць да трэцяга прышэсця, што ў календары майя прадказанае.
    - He, ну пацаны! Скарб знайшлі! - не мог паверыць Серы. Ён распіхваў медныя манеты па кішэнях. Срэбра ўзяў сабе Шульга. Хамяк не ўзяў нічога, медзь і срэбра былі ме- таламі не яго маштабу.
    Міма па вулачцы хадой зомбі прайшоў мясцовы жыхар. Прамахаджэнне давалася яму няпроста: здавалася, ён вось- вось упадзе на чатыры канечнасці і рушыць наперад, пагойд- ваючыся, як хворы сабака. Убачыўшы капачоў, ён спыніўся, прыгледзеўся, развярнуўся і скіраваўся проста да іх.
    - Калі што, у нас экспедыцыя, - папярэдзіў Шульга сяб- роў напаўголаса. - Ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук.
    - Прывет, рабяты. У вас што выпіць, можа, ёсць? - па- вітаўся мясцовы жыхар.
    Зблізку ён яшчэ менш нагадваў жыхара, хутчэй быў па- добны да нежыці з мастацкага фільма «Світанак жывых мерцвякоў»: валасы колеру каровінага хваста тырчалі ў роз- ныя бакі, сплеценыя ў даўно не расчэсваныя космы. Твар быў у струпах, чырвоныя вочы, што вымушалі згадаць пач- вар у музеі лесу, слязіліся. Вусны былі мокрыя, нібы мато- рыка ягонага рота не дазваляла ўтрымліваць сліну. Убраны ён быў у шэрую вопратку, якая пры жыцці магла быць як кашуляй вольнага крою, так і зімовай курткай.
    - Я - Пахом, - прадставіўся мужчына, напэўна, чака- ючы, што суразмоўцы назавуцца ў адказ.
    - Ідзі адсюль, Пахом, - павітаўся Серы.
    - Рабяты, дайце на выпіць, а?
    - Ідзі адсюль, пакуль не адмудохалі! - падтрымаў Серага Хамяк.
    - Рабяты, ну на бутэльку чарніла? Надта трэба, - кань- каў мужчына. - Дрэнна чалавеку надта.
    - Ідзі нахер! - узяўся за сякеру Хамяк.
    - Рабяты, дайце мне на пузыр, а я вам жонку пакладу! - усміхнуўся мужчына.
    - Што значыць «жонку пакладу»? - не зразумеў Серы.
    - Дайце на бутэльку чарніла. He, на дзве бутэлькі чар- ніла, - падумаў пра будучыню мужчына. - I бярыце жану. Рабіце з ёй, што хочаце. Да раніцы. Яна ў мяне харошая, з цыцкамі.
    - Мужык, шуруй, пакуль мы міліцыю не выклікалі! - прыстрашыў Шульга, ведаючы, што гэта падзейнічае.
    - Чаго ж адразу міліцыю? Я ім самае дарагое, а яны мі- ліцыю.
    - Пачакай, Шульга, - не мог зразумець Серы. - Гэта значыць, мы табе - на дзве бутэлькі чарніла, а ты нам - сваю бабу?
    - Ага! - радасна падміргнуў мужчына.
    - He, ну вы чулі? - Серы палез у кішэню і дастаў пук змятых паперак. - Вось табе дзесяць, дваццаць... Дваццаць пяць. Так нармальна?
    Па бліскучых вачах мужчыны ён зразумеў, што нават дваццаць - гэта зашмат.
    - Пацаны, хадзем, глянем, што за цёлачка! - з энтузіяз- мам звярнуўся да прыяцеляў Серы.
    - Ты здурнеў? - пакруціў пальцам ля скроні Шульга. - Ты па ім не бачыш, што там будзе за цёлачка?
    - Ды добра, памыем яе перад усім.
    - Ай, яна ў мяне і так чыстая! - падагрэў энтузіязм Серага мужчына.
    - Сябра, табе трыпака не хапала? Пранцаў? Вошай? - Шульга не мог зразумець авантурызму прыяцеля. - У цябе ўвогуле мазгі ёсць?
    - Ды добра. Засцерагальнік тута! - Серы раскрыў га- манец і з гонарам прадэманстраваў прэзерватыў «Ванька- встанька», на этыкетцы якога была намаляваная грудастая асоба, погляд на якую мог надоўга пазбавіць інтэлігентнага і схільнага да рэфлексіі чалавека ўсялякага жадання.
    - Добра, давай сходзім, Шульга, - сказаў сваё слова Хамяк. - Можа, пакорміць хаця б. Жэрці ўсё ж хочацца.
    - Два супраць аднаго, - ляпнуў Шульгу па плячы Серы. - Чуеш, - звярнуўся ён да мужчыны, - за дваццаць пяць мы ўтрох, так?
    - Так! - павёў іх за сабой мужчына.
    - Толькі без разводаў, - з націскам сказаў яму Серы. - Калі яна там ламацца пачне, табе гамон, зразумеў?
    Мужчына махнуў рукой, паказваючы, што не пачне. Прайшоўшы паўз некалькіх хацінаў, Пахом павярнуў у за- вулак і вывеў іх да ладнай цаглянай хаты з пафарбаваным у сіні колер калодзежам і развешанай у двары бялізнай. Трава тут была пакошаная, на гародзе былі відаць дагледжаныя роўныя градкі з капустай і буракамі.
    - Нешта я не разумею, пацаны, - шапнуў Серы.
    Пахом па-гаспадарску адчыніў дзверы, не здымаючы абутку, правёў іх з сенцаў у жылы пакой. Тут стаяў стол, на якім стаяў прыкрыты ручніком свежы пірог.
    - Зара яна выйдзе, - напаўголаса сказаў Пахом. - Давайце пака разлічымся.
    - Калі гэта разводка, я цябе, сука, на градзе з буракамі пахаваю, зразумеў? - важка сказаў Серы і працягнуў ку- пюры. Хамяк адшчыкнуў пірог і прашыпеў: «Сма-а-ачны». 3 суседняга пакоя данесліся лёгкія крокі, і жаночы галасок спытаў: «Пахом? Ты?» - Пахом хутка пайшоў з хаты.
    Дзверы ў спальню расчыніліся, і прыяцелі здрыгануліся: перад імі стаяла жанчына гадоў трыццаці, адзетая ў хатні халацік, што дзівосным чынам надаваў яе постаці царскасці. Пышныя валасы жытняга колеру былі зачасаныя наверх і прыбраныя да патыліцы, агаляючы шыю, пры поглядзе на якую прыгадваліся партрэты сумных рускіх арыстакратак пэндзля Рэпіна. Фартэпіянна-танюткія пальцы былі кра- нутыя манікюрам: лак для пазногцяў быў таго далікатнага цялеснага адцення, які хочацца захоплена цалаваць, не ду- маючы пра жарсць.