• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Няважна. Размова ё, - Серы узяў яго за гузік кашулі. Наогул, яму вельмі хацелася заехаць лектару па зубах, бо ён інстынктыўна адчуваў, што размова пасля пойдзе лягчэй. Падобна да таго, што намер Серага адчуў і Вайчык, бо панізіў градус уласнай велічы і нават намаляваў на твары ўсмешку:
    - Пра што, хлопцы, размова?
    - У нас бабка ў вёсцы Буда залатыя манеты знайш- ла, - адсунуў Шульга Серага. - Сказала, што на беразе, але пасля выявілася - не на беразе. А Грыня Люлька нас да вас адправіў.
    - Дык вы пра скарбы вырашылі паразмаўляць! - На твары лектара зноўку ўзнікла пагарда.
    - Ну, тыпу таго, - насунуўся з-за пляча Шульгі Серы.
    Лектар іх пільна агледзеў: адчувалася, што яго падмывае паслаць візіцёраў на ўсе чатыры, але досвед інтэлігенцкага жыцця ў агрэсіўным асяроддзі Глуска падказваў, што высо- кіх і шыракаплечых незнаёмцаў, якія звяртаюцца да цябе з дзіўнымі просьбамі, лепш не пасылаць.
    - Ну добра, у мяне лекцыя цяпер. Прыходзьце праз со- рак хвілін, - з адценнем велізарнай ласкі вымавіў Вайчык і зачыніў перад тройцай дзверы.
    - Бач ты, лекцыя ў яго. А што, гэтыя дрывасекі пача- каць не маглі? - абурыўся Серы, але Шульга ўжо цягнуў яго прэч.
    Чакаючы Вайчыка, прыяцелі вырашылі наведаць Музей лесу. Хамяк быў рашуча супраць: яму здавалася, што му- зей - гэта такое месца, куды хлопец вядзе дзяўчыну, каб прадэманстраваць ёй уласную культуру і схіліць яе да бліз- касці. Паколькі ані Серага, ані Шульгу ён да блізкасці схі- ляць намеру не меў, то спрабаваў адстаяць сваю ідэю пра-
    гуляцца да крамы па піўко: без алкаголю, недаступнага ў Будзе, ягоная душа счарсцвела, як забытая на стале краюха хлсба. Але Сераму хацелася ў музей, ён меў спадзеў паба- чыць там барсука, Шульгу ж хацелася ў музей, бо ён лічыў сябе чалавекам разумным.
    Яны купілі квіткі ў каменданта, які па-гусарску падкруч- ваў вусы, абапёршыся на плот. Ён праводзіў іх да драўлянага доміка музея, зняў замок і ўключыў святло. Калекцыя вы- явілася незвычайнай. Побач з пудзіламі ваўкоў, мядзведзя, янота, лісы (барсука не было) і іншых цалкам рэальных іс- тотаў тут стаялі істоты з міфаў. «Ваўкалак», гэта значыць пярэварацень, быў намаляваны як вялікі чорны воўк, які ўстаў на заднія лапы і распасцёр лапы для далікатных аб- дымкаў. «Ваўкалак (Палессе, Віцебская і Магілёўская воб- ласці). Ад праклёну можна пазбавіцца, напіўшыся вады з адмысловага зачараванага калодзежа, ручая», - паведамляла шыльда ля кіпцюрастых лапаў ваўка. Хамяк акуратна крануў поўсць - навобмацак яна была сапраўднай. Побач на камені сядзеў «Вужыны кароль» - змяя з прымацаванай да галавы маленечкай залатой каронай. «Вужыны кароль (Брэсцкая, Віцебская вобласці) можа запатрабаваць у чалавека паслугу (знішчыць асінае гняздо, мурашнік, што замінаюць змеям і да т. п.) і наўзамен выконвае адно запаветнае жаданне», - было напісана на шыльдачцы. Яшчэ глыбей, побач з дэталёва апісанымі звычкамі кажаноў і некалькімі іх пудзіламі, ста- яла дзіўная істота, што нагадвала ці то перапляценне сухіх галін, ці то двухногую вялікую малпу з дужа глыбока па- саджанымі вачыма. «Кушчалыіік, або бармалей, - паведам- лялася на інфармацыйным стэндзе. - (Глускі, Кастрычніцкі, Малінаўскі, Бабіраўскі р-ны). Сустракаецца глыбока ў хвой- ным лесе пасля заходу сонца, палохае мінакоў, блытае іх у дарозе. Дапамагае трохразовае чытанне малітвы “Радуйся, Марыя”». 3 паўзмроку экспазіцыі выглядвалі лесуны, ней- кія жывыя пні з бровамі, зробленымі з моху; была бачная дрэнь, падобная да ажылага павуціння.
    - Зара я вам весела зраблю! - крыкнуў аднекуль з пад- собкі камендант і пстрыкнуў тумблерам.
    У мядзведзя, лісы, янота, ваўкалака і кушчальніка за- паліліся ярка-чырвоныя вочы. Пудзілы вакол заварушылі лапамі, выдаючы рыканне, равенне і стогны.
    - Ну яго нахер! - кінуўся Хамяк з хаткі. Шульгу і Сераму таксама зрабілася ніякавата, але яны яшчэ нейкі час пакружылі па экспазіцыі, з уздрыгам адшукаўшы цалкам рэалістычную, як у васковых музеях, узноўленую гнілас- на-бледную дзяўчыну-тапеліцу і дзіўную жывёліну з целам вялізнага коніка і чалавечай галавой. Спалоханыя дзіком, што ў крывава-чырвоным асвятленні таксама здаваўся тага- светнай істотай, яны ненадоўга замёрлі перад каменем, што павольна рухаўся перад імі, з надпісам «Шклоўскі ідал». Але калі камень раптам пачаў расці з зямлі, мякчэючы і быц- цам набываючы цялеснасць, і яны вырашылі выйсці вонкі, не дазнаўшыся, якой менавіта люцыферскай уласцівасцю валодае камень.
    - Ну і ну, - пракаментаваў дзіўны музей Серы.
    - Шняга поўная. Наставілі пудзілаў, панаўтыкалі ў іх маторчыкі і бабло з людзей стрыгуць, - стаў крытыкаваць Хамяк, якому зрабілася няёмка праз свае нечаканыя ўцёкі.
    Побач хадзіў камендант, задаволена ўсміхаючыся ў вусы. Было бачна, што ён прыслухоўваецца да абмену ўражаннямі.
    - Дык я не зразумеў, - звярнуўся да яго Серы. - Ваўкалак - ён існуе ці не?
    - Што значыць «існуе»? - па-філасофску спытаў ка- мендант. - Старыя расказваюць пра яго, значыць - існуе.
    - Як гэта? - не зразумеў Серы.
    Камендант вырашыў не ўступаць у палеміку, адрэзаўшы:
    - Для кагосьці лес - гэта зайцы, дзятлы і чарніцы. А ка- мусьці ў лесе працаваць.
    - Вось Брус Лі - існуе, - паспрабаваў сфармуляваць сваё здзіўленне Серы. - I барсук існуе, хоць яго тут у вас няма. А вось уся гэтая поскудзь...
    Камендант адмахнуўся і пайшоў замыкаць музей. Кампанія тым часам рушыла да аўдыторыі 112. Лекцыя скончылася: будучыя леснікі з незалежным выглядам насі- ліся па калідорах і са смехам абмяркоўвалі, хто з іх варты
    ўключэння ў Чырвоную кнігу праз рэдкія фізіялагічныя асаблівасці (вялікія вушы, кручкаваты нос, крывыя ногі), а хто - не. Адчувалася, што яны людзі пазітыўныя, лес ім можна даверыць.
    Вайчык сустрэў прыяцеляў каля дзвярэй і правёў уся- рэдзіну аўдыторыі, пасадзіўшы за вучнёўскія парты. Сам стаў да лектарскага месца за кафедрай. Так тройца апынулася з ім на няроўных умовах: яны былі як слухачы, а лектар як бы дамінаваў, іх падзяляла сімвалічная мяжа акадэмічнага падпарадкавання.
    - Золата, - каротка нагадаў Серы, які гэтую мяжу ці то не ўлавіў, ці то ўлавіў, ды не падпарадкаваўся.
    - А што золата? - перапытаў нахабны ў натуральных для сябе ўмовах Вайчык. - Што шукаем? Залаты пакой? Карэту Напалеона са скарбамі, што патанула ў Бярэзіне? Дванаццаць апосталаў? Крыж Еўфрасінні Полацкай?
    - Вось ты і скажы, што мы шукаем, - спакойна парыра- ваў Серы. - Што мы шукаем? - азірнуўся ён на прыяцеляў.
    Тыя паціснулі плячыма.
    - Гісторыяй, вядома, валодаем на ўзроўні сярэдняй шко- лы? - грэбліва працадзіў Вайчык. Для яго не было больш нягоднай істоты за тую, што валодае гісторыяй на ўзроўні сярэдняй школы.
    -- Мне на ўроках гісторыі сядзець міліцыя не дала: прыйшлі, кайданкі зашчоўкнулі і адвялі ў турму, - паведа- міў Хамяк, прымусіўшы Вайчыка нервова зглынуць.
    - Дык ад мяне вам што трэба? - спытаў лектар.
    - Золата, - паўтарыў Серы.
    - Божа, як жа стамілі такія прыдуркі! - ён з выклікам зірнуў на Серага. - Для якіх інтэлектуалы - адно прылада ў пагоні за фантазмамі, спароджанымі іх наіўным уяўленнем. Такія ідуць ва ўніверсітэт не па веды, а па мапу нямецкіх дотаў, каб адшукаць кулямёт часоў вайны - а яны дума- юць, што кулямёт часоў вайны абавязкова дагэтуль у доце і чакае на такіх вось ёлупняў. He, нельга параўноўваць іх з Індыянам Джонсам! - Вайчык адкінуў думку, што прыйш- ла яму да галавы. - Індыяна Джонс хаця б мог чытаць па-
    арамейску. Да таго ж ён ведаў, што такое каўчэг запавету і Грааль. Гэтыя ж напрыдумлялі сабе каўчэгаў, выкаваных з чырвонай ртуці, прычым гэтыя каўчэгі патанулі абавязко- ва побач з іх вёскай падчас эпічнага пераходу Напалеона праз рэчку Дакольку. I галоўнае, ім стае смеласці заявіцца да вучоных проста ў брудных красоўках, - ён зноў з пагар- дай паглядзеў на Серага, - і пачаць свае даўнскія роспыты.
    Калі б Вайчык быў менш інтэлігентны, ён бы сплюнуў. Але, паколькі ён лічыў сябе інтэлектуалам, ён проста зморш- чыў твар і пакачаў з боку ў бок галавой.
    - Гэта, тыпу, ты - навуковец? - пацікавіўся ў яго Серы. У іншых умовах ён бы ўжо даўно ўдарыў Вайчыка, але аб- станоўка аўдыторыі, кафедра, велічная пастава лектара і тая няшчасная парта, за якой ён сам сядзеў, яго спынялі.
    - Так, я, тыпу, навуковец, - сказаў Вайчык з годнас- цю. - Скончыў гістфак БДУ, магістратуру «Параўнальная гісторыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», стажа- ваўся ў Штатах.
    - У нас у двары зэк быў, Сержыкам клікалі, - парыраваў апанент. - У свой саракет пятнаху на нарах адпарыў. Вось ён - вучоны. Мог аўтарытэтпа абмаляваць, як паводзіцца, калі іншыя зэкі табе ля дзвярэй камеры ручнік заслалі, пры- маючы ў калектыў. Або, напрыклад, курыў ты і выпадкова на падлогу ў камеры чынарык выпусціў. Што рабіць? А? Вучоны, патлумач, што рабіць? Ну?
    Было відаць, што Вайчык не хоча адказваць: яму была агідная размова пра жыццё дэкласаваных элементаў.
    - Ну давай, чаго маўчыш? Што з чынарыкам рабіць, калі на падлогу ў хаце выпусціў?
    - Падняць, - нарэшце грэбліва прамовіў Вайчык. - Калі паліць хочаш. А як не хочаш - затаптаць і выкінуць.
    - А вось і ласкава запрашаем у пеўні! - Серы паводзіўся так, як звычайна паводзіўся Хамяк. Гэта Хома любіў параз- важаць пра турэмную школу. - Калі ты, галубок, чынарыка на падлозе рукой кранешся, - нават каб выкінуць, - гамон табе поўны! Зразумеў? Вучоны ён!
    - Паслухайце, давайце ўжо развітвацца, - пачухаў шыю раздражнёны Вайчык.
    - Астынь, Серы, - Шульга зразумеў, што размова на- бывае непажаданы для іх паварот, і ўзяў ініцыятыву ў свае рукі. - Мы, можа быць, трохі паспрачаліся, але ўсё ж ехалі да вас здалёк. Так атрымалася, што мы цікавімся прыклад- ной археалогіяй і нават ужо пачалі раскопкі ў адным мес- цы, але нічога не зпайшлі. Усё ж такі дзе яшчэ пашукаць скарбы, якія не былі выкапаныя і вывезеныя ў Нямеччыну падчас акупацыі?
    - Гэта якой акупацыі? - не зразумеў Вайчык.
    - Нямецкай, ясная справа, - паціснуў плячыма Шульга.
    - Адзіная акупацыя, якая была ў нас у дваццатым ста- годдзі, - голас Вайчыка набраў грамавую сілу і рэхам кі- нуўся па будынку вучылішча, - гэта савецкая акупацыя. Чырвоныя акупавалі тэрыторыі свабодных Літвы, Украіны, Польшчы і Беларусі. Праз чырвоных загінула Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта чырвоныя вывезлі ў Маскву такія святыні, як той жа крыж Еўфрасінні, што бясследна знік. А пад немцамі тут адкрываліся беларускія школы, вы- даваліся газеты на роднай мове, стварала шэдэўры Наталля Арсеннева.