Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
ляны пыл, які ўздымала рыдлёўка, і пыхценне Шульгі яго не дужа турбавалі.
Шулыа паспрабаваў кідаць адвал у бок Серага, нібы вы- падкова трапляючы земляной дробкай яму ў твар, але і гэта не дапамагло: Серы вужакам адпоўз далей і выйшаў за межы дасяжнасці. «Хто б мог падумаць?» - паўтараў сабе Шульга, шторазу ўбіваючы рыдлёўку ў зямлю, набіраючы і скідва- ючы. Зямля была даволі мяккая, але абсалютна без слядоў дзейнасці чалавека. l ie было тут іржавых цвікоў, фрагментаў корда, спарахнелых красовак, бутэлек з-пад віна, піва, гарэл- кі і лікёру «Амарэта», якія сустракаюцца ў гарадской зямлі, варта толькі яе крануць рыдлёўкай. Берагавая тканка была пустая: адсутнічалі нават мёртвыя карані даўно перетраўле- ных глебай дрэваў. «Не, ну хто б мог падумаць? - злаваўся ў думках Шульга, чуючы выразны храп Серага. - Знайшлі, чэрці, самага спартсмепа!»
- Хамяк, можа, ты ўсё ж такі пакапаеш? - звярнуўся Шульга з жалезам у голасе.
- Мне плячо баліць, - адгукнуўся Хамяк. - Я на ім лом цягнуў. Працуй, Шуля! Ты ж разумны!
Выкапаўшы траншэю мстраў пяці даўжынёй і з паўмет- ра глыбінёй і страціўівы надзею заахвоціць справай Серага, Шульга перабраўся на высокі левы бераг. Тут зямля была больш мяккая, апроч таго, тут у яго з'явілася надзея: ён усё згадваў збанок, што спіць пад ластаўчынымі гнёздамі. «А можа, і не збанок, - казаў ён сабе. - А можа, і куфар. Стары такі, з клёпкамі». Яма паступова пераўтваралася ў няроўны авал: ён паглыбіўся па пояс і рухаўся цяпер убок ад перагону. Шторазу перад тым, як пачынаць капаць, ён уганяў у зямлю навостраны канец лому ў спадзеве пачуць доўгачаканы лязгат. На другой гадзіне працы пад ломам штось вухнула: метал упёрся і не ішоў глыбей.
- Ёсць! - мімаволі ўскрыкнуў ён, заўважыўшы, што і Серы, і Хамяк за тое імгненне, што мінула пасля абнадзейлі- вага скрыгату, паспелі падхапіцца, адшукаць вачыма Шульгу, падысці да ямы і навіснуць над ёй.
- Там, унізе, - знясілена выдыхнуў Шульга.
- Давай я пакапаю, - нсспадзявана прапанаваў Хамяк.
- Ідзі, адпачывай! - даў яму па карку Серы. - Табе ж нага баліць. Або што табе там сёння баліць?
- Пацаны, я сам ужо ўпраўлюся! - адмовіўся ад дапамо- гі Шульга. Вось ён падымае на выцягнутых руках цяжэнны чыгунок, з якога сыплюцца залатыя манеты. Вось ён зрывае друзлае вечка, зробленае з каванага сталёвага ліста, вось у напаўпрытомным ад захаплення стане выяўляе, што апроч чырвонцаў тут ляжаць яшчэ брыльянты, жэмчуг і карона, хай там будзе карона, але не такая, як у рускага цара, а як у казках - вастразубая, з ажурпага золата, каб самому можна было сфоткацца ў ёй - псрш чым аддаць барыгам.
Прыяцелі скокііулі ў яму і пачалі разграбаць глебу дало- нямі, вычэрпваючы яе там, дзе лом драпнуў па цвёрдым.
Я ж сказаў, сам! Вы замінаеце! - намагаўся прапіаць іх Шульга: яны маглі сапсаваць адчуванне трыумфу.
Тым часам пад рыдлёўкай мірганула лысіна звычайнага каменя, мірганула ды схавалася пад сыпучай зямлёй: яшчэ была надзея, яшчэ магло здацца, не можа быць, што камень! Але колькі мэтанакіраваных рухаў рыдлёўкай агалілі мена- віта схаваны пад зямлёй валун - каля метра ў дыяметры і невядома колькі ў глыбіню.
- Камень? - ускрыкпуў Хамяк. - А хто тут крычаў? Скарб, скарб!
- Хамяк, тут ніхто не крычаў «скарб, скарб»! - абарваў яго Шульга.
- Ну дык чаго ты капаць пачаў хутчэй, нібы рэалыіа за- лацяк тут пабачыў?
- Хамяк, ціха! - важка сказаў Серы. - Чалавек праца- ваў, пакуль ты паветра капціў, соплі сонныя свае па зямлі размазваў. Ты б падзячыў.
- За што, за камень дзякаваць? - не згаджаўся Хамяк.
- Пацаны, давайце мозг запітаем, - прапанаваў Шульга голасам, іюўным запалу. - Вось зырце, вырашае селянін у сярэднія вякі схаваць мільён, які за жыццё назапасіў. Ён ідзе ў ашчадкасу, здымае кэш золатам, ідзе да канавы гэтай, шу- кае месца. А берагі - голыя, як жопа ў каня. Калі ён проста
закапае свой скарб на роўным месцы, дык праз дзесяць га- доў хер адшукае, так? Арыепцір патрэбны, так?
- Да чаго ты хіліш? - удакладніў Хамяк, які яшчэ не лічыў вычарпанай дарэшты папярэднюю фазу сваркі.
- Да таго, што ён ідзе на бераг і бачыць валун. Закопвае свой скарб пад гэты валун, кажа сыну: сынок, калі я на за- водзе здохну ці калі мяне калёсы саб’юць, ведай: усё наша сямейнае лавэ - ля канавы гіад каменем. Вось і ўсё. А пасля сынка забрываюць у салдаты і адпраўляюць у Афган, дзе яго душманы з духавых стрэльбаў па хярах пускаюць. I вось залацяк застаецца нас чакаць. Пад гэтым каменем.
Тройца, як на каманду, зірнула на валун.
- Выходзіць, нам гэты каменьчык падняць трэба? - аца- ніў маштаб праблемы Серы.
- Выходзіць, так.
Хлопцы скочылі ў яму і пачалі хутка абкопваць камень. Цяпер Серы шчыраваў рыдлёўкай, Хома і Шульга - рука- мі. 3 аднаго боку каля каменя пад зямлёй выявіўся трыц- цацісантыметровы выступ, які мог яшчэ больш раздацца ў глыбіні, робячы валун зусім ужо непад’ёмным. Серы заняўся ачышчэннем гэтага боку, расчаравапа крэкчучы з кожным новым сантыметрам валуна.
- Ды калі ж ты скончышся? - пытаўся ён у каменя. Камень яму не адказваў.
Нарэшце рыдлёўка намацала ніжні край і зайшла пад камень.
- Ёсць канец! - выгукнуў Серы.
Хамяк выпрастаўся і думаў пажартаваць на тэму стыліс- тычнай амбівалентнасці слова «канец», але перад вачыма пацямнела: ён адчуў, што занадта стаміўся, каб жартаваць з такой нагоды.
- Укаталі! - прабурчэў ён і працягнуў выдаляць лішкі зямлі з каменя.
- Пазногаць зламаў, - панура буркнуў Шульга.
- Да педыкюру схадзі, - не разгінаючыся, адгукнуўся Хамяк, у якога, каб пакпіць з Шульгі, заўжды знаходзіліся сілы. - Педыкюр табе такі новы пазногаць зробіць, піто Серы
пасля з табой ажэніцца. - Хамяк думаў, што «педыкюр» - гэта мужчына, які робіць манікюр мужчынам.
- Хамяк, я табе ўжо казаў: «педыкюр» - гэта манікюр на нагах, -- паспрабаваў адукаваць прыяцеля Шульга.
- Ды хоць на мыліцах! 3 масажам прастаты! - адмах- нуўся Хома. - Я калі мужык з мужыком - не разумею, a на зоне гэта завецца «певень».
Нарэшце камень быў ачышчаны. Абрысамі ён перагу- каўся з дызайнам «Пежо-206», але не кожны наважыўся б правесці такую смелую паралель.
- Зараз я яго падыму, - сказаў Серы, прасунуў пад валун свае ручышчы і напружыў жылы. Твар набыў тую цёмна-ма- лінавую афарбоўку, добра вядомую людзям, якія рэгулярна сочаць за спаборніцтвамі штангістаў. Камень не толькі не падняўся ў паветра, ён нават не зварухнуўся з месца.
- He зразумеў, - раззлаваўся Серы. Ён падхапіў ломік, убіў яго пад камень і налёг на падважнік усім целам. Валун ледзь варухнуўся.
- Ёп цяжэйшы, чым мы думалі, пацаны, - мудра за- ключыў Шульга.
- I што будзем рабіць? - пачаў панікаваць Хамяк.
- Я яго, суку, наверх усё ж выкіну! - паабяцаў Серы. - Толькі адпачну хвіліну.
- Серы, расслабся, не рвіся. Апендыцыт вылезе, нам пасля іржавымі нажніцамі табе выразаць. Мы ж не хірургі з Хомам. Пашкадуй нас.
- Вылазіць не апендыцыт, а грыжа, - паправіў яго Серы, які быў бліжэй знаёмы з праблематыкай наступстваў цяжкіх фізічных нагрузак.
- Прапаную наступнае, - зноў загаварыў Шульга, - камень наверх паднімаць не будзем, тут тросы патрэбныя і лябёдка. Я зараз вось гэтую прастору каля яго пашыру, ямі- ну ўбок крыху болыпай зраблю. I мы месца пад яго побач арганізуем і проста ссунем яго. Напружымся і ссунем убок.
Пакуль Серы і Хамяк стомлена выціралі пот з ілбоў, Шульга спраўна пачаў пашыраць яму. Працавалася лёгка: цела, згадаўшы юнацкія агародныя катаванні ў вёсцы, дак-
ладна ведала, куды трэба ўвапіаць рыдлёўку, каб зачапіць болып зямлі, дзе паднаціснуць, дзе, наадварот, не мудрыць з нагрузкай, дазваляючы інэрцыі рабіць тое, на што магло б марпаваць свае сілы цела. Серы і Хома прыгнечана расціра- лі далолі, пакрытыя ліпкаіі сукровіцай з патрэсканых маза- лёў, а Шульга адчуваў, што мазалі на ягоных руках толькі зацвярдзелі, замацаваліся, адшукаўшы свае звыклыя месцы.
Гультай за работу, а мазоль за руку! папікнуў ён сяброў бабулінай прымаўкай. Зрэшты, праз дзссяць хвілін мазалі лопнулі і ў яго.
Пляцоўка пад камень была гатовая, калі сонца ўжо па- фарбавала выган, далёкі лес і ваду ў тыя персікавыя ко- леры, якія прадстаўнікамі позняга польскага рамантызму выкарыстоўваліся для перадачы рамантычнага вечара па прыродзе. Для стылістычнай цэласнасці пейзажу бракавала толькі дзвюх закаханых фігур. якія сустракаюць заход сонца ў захоплсных позах.
- Майку Пуціна заляпаў, асудзіў Хамяк, які перай- маўся за сваю будучую ўласнасць.
Давай паднаціснем, братва, заклікаў Шульга.
Хому выдалі лом, сам Шульга ўзяў рыдлёўку, Серы пра- цаваў голымі рукамі. Уперліся, напружыліся, пакрахталі. Камень ссунуўся, але пачаў сыходзіць носам у зямлю, ві- даць, быў няроўны ўнізе.
Абкапаць трэба, - замітусіўся Шульга і зрабіў яшчэ некалькі ямак у тым кірунку, куды япы намагаліся зрупіыць валун.
Наляглі яшчэ раз, і ка.мень пайшоў, павольна, рыўкамі, агаліўшы запаветнае месца меркаванага скарбу.
Серы ўзяўся за рыдлёўку і пачаў паглыбляцца ўніз, пра- цуючы засяроджана, нібыта капаў магілу для ворага. Яма пад каменем сышла на метр-паўтара ўніз, Шульга штора- зу забіваў у глсбу лом, спрабуючы намацаць хоць штосьці.
- Нешта няма ні халеры, - падзяліўся пазіраннем Серы.
Шульга разумеў, што ягоная тэорыя не спрацавала і што яго. напэўна, неўзабаве прыб’юць і пахаваюць тут жа. Яшчэ ён зразумеў, што дарма даваў надзею і строіў версіі: трэба было проста моўчкі працаваць.
- Шульга, няма твайго скарбу, - ужо пачаў нагнятаць сі- туацыю Хамяк. - Хто казаў, тут капайце, пад каменем скарб?
Ха.мяк разумсў, што нос Шульгі будзе разбіты толькі ў тым выпадку, калі абурэнне з нагоды бессэнсоўнасці іх працы падзеліць Серы. Калі Серы завядзецца вельмі моц- на, магчыма, пават удасца на час змясціць Шулыу з пазіцыі кіраўніка іх брыгады. Але Ссры пакуль быў разважлівы і спакойны, відаць, ён усё яшчэ спадзяваўся адшукаць што- небудзь у зямлі.
ІІрывет, рабяты, - знянацку пачуўся зверху ветлы го- лас. У вас, можа, выпіць што ёсць?
Тройца падняла галовы. На краі ямы стаяў мужчына ў кепцы, падобны да карыкатуры нягоднага трактарыс- та з савецкай газеты. Рысамі твару ён зболыпага нагадваў Шульгу - таго Шульгу, які б атрымаўся з Шульгі, калі б ён пражыў усё сваё жыццё ў вёсцы Буда Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Серы перастаў капаць і загаварыў: