Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Серы ўстаў і зрабіў некалькі крокаў у бок Вайчыка.
I ўсё ж такі, вы казалі пра карэту з каштоўнасцямі, - хутка нагадаў Шульга, разумеючы, што размова ўступіла ў фінальную і, магчыма, крывавую стадыю.
- Дэбілы! - закаціў вочы Вайчык. - Якая, да д’ябла, ка- рэта з капттоўнасцямі? Які залаты пакой? Вы б пачыталі кнігі пра адступленне войска Напалеона! «Легенды Нясвіжскага замка», напрыклад. Дзённікі салдат, якія ваявалі на баку Напалеона. 3 кніг вы б даведаліся, што ўсё нарабаванае ў Маскве напалеонаўскае войска аддавала паступова, пакі- даючы ў корчмах і гасціных дварах вёсак, праз якія ішло адступленне. He было аніякай карэты з каштоўнасцямі, што патанула ў Бярэзіне! Было дзесяць вазоў золата, якія марадзёры з цяжкасцю цягнулі на сабе і пакінулі ў корчмах сучасных Беларусі і Польшчы.
- Дзядзька, што гэта значыць у практычнай плоскасці? - хутка спытаў Хамяк, заўважыўшы, што Серы падышоў амаль ушчыльную да кафедры.
- У практычнай? Toe, што досыць шукаць золата Напалеона! Шукайце золата тых, хто прымаў і карміў яго- нае войска.
- Гэта не зусім практычная плоскасць, - усміхнуўся Шульга.
- Ну, у Кастрычніцкім ёсць руіны карчмы, канец XVIII стагоддзя, апошні вядомы ўласнік - нейкі Моня. Вось, пакапайце там. Можа, скарбонку з манетамі знойдзеце.
- А як адшукаць карчму ў Кастрычніцкім? - удаклад- ніў Шульга.
- За трэцім домам ад крамы будзе пустка. Там і шукайце.
Лектар вымушана ўсміхнуўся, паказваючы, піто здоль- ны часам ставіцца паблажліва да нізінных інтарэсаў аўды- торыі, і, звяртаючыся да Шульгі, у якім адчуў роднасную душу, удакладніў:
- Дык а што ўсё ж трэба было рабіць? У той сацыяль- най сітуацыі?
- У якой? - не зразумеў Шульга.
- Ну, з цыгарэтай. Калі выпусціў на падлогу? Ну, у тур- ме?
Ягоная інтанацыя паказвала, што гутарка падышла да канца, і цяпер ён бавіць з імі апошнія нефармальныя хвіліны.
- А, тады трэба хутка прамовіць: «газетку падаслаў». Тады не апусцяць. Бо падлога ў камеры - табуяваная зона, - растлумачыў Шульга.
Лектар манументальна паківаў галавой, прызнаючы, што вось, было адзінае пытанне, яму дагэтуль не вядомае, але цяпер і яго пытання няма. Серы тым часам ушчыльную на- блізіўся да кафедры, за якой стаяў Вайчык. Нягледзячы на тое, што кафедра змяшчалася на высокім пастаменце, вочы Серага апынуліся на адным узроўні з вачыма навукоўца - нагэтулькі высокі быў Серы.
- Паўтары, што ты зараз, бля, сказаў пра Чырвоную Армію! - зароў ён.
- Серы, не трэба! - крыкнуў Шульга і схапіў яго за пра- вую руку, ведаючы, што левай яму забіць чалавека з аднаго ўдару будзе складаней. Хамяк павольна падышоў і абняў
дзвюма рукамі левую руку Серага, шчыльна прыціснуўшы яе да свайго цела. He тое, каб яму шкада было гэтага пра- фесарчыка, але ён разумеў, што, калі будзе бойка, будзе і міліцыя, а дзе міліцыя, там і праверка дакументаў, а дзе пра- верка дакументаў, там і магчымыя пытанні «дзе вы былі ў ноч на дзясятага чэрвеня?».
- А што я сказаў? - перапытаў Вайчык.
- Пра Чырвоную Армію што сказаў? - голас Серага праваліўся ў хрып - настолькі ён быў усхваляваны.
- Што гэтая армія акупавала нашыя землі. А немцы іх вызвалілі, даўшы людзям свабодна развівацца. Калі б не паўторная акупацыя Саветамі ў сорак чацвёртым, нас бы чакала еўрапейская будучыня.
- I Гастэла, значыць, быў акупантам? - удакладніў Серы. Вайчык кіўнуў.
- I Чапай з Будзённым?
Вайчык задумаўся: тут усё было не так проста, але Серы чакаў адназначнага адказу, і ён кіўнуў.
- I гэтаму цябе падчас вучобы навучылі? - высвятляў Серы прычыну, з якой наш з выгляду чалавек зрабіўся такі непрыдатны, прагнілы нутром.
- Так, я скончыў магістратуру «Параўнальная гісторыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» Свабоднага ўнівер- сітэта Берліна.
- А, дык ты ў Германіі вучыўся? - закрычаў Серы.
- Так, гэта вельмі прэстыжны ўніверсітэт, - не зразумеў прычыны крыку Вайчык.
- У мяне, бля, бабку немцы ў Германію, на цягніку. Чуеш? У вагоне для быдла, чуеш? Там палова людзей у гэтым ваго- не перадохла, а другая палова трупы ела, каб даехаць! А ты там вучыўся, так?
- А якое гэта, уласна, мае дачыненне? - рэспектабельна перапытаў Вайчык.
- Ды такое! Яна там кару з дрэваў ела, а ты там, сука, вучыўся?
- Ну, гэта ж не падчас Трэцяга рэйха... - спрабаваў пя- рэчыць Вайчык.
- У мяне дзед служыў у Чырвонай Арміі! Атрымаў ме- даль «За адвагу» і ордэн Славы! А ты яго «акупантам»? У яго немцы з мінамёта білі, у яго след ад аскепка ў перад- плеччы, ён здох праз гэта раней, праз тое, што Мінск выз- валяў! А ты яго «акупантам»?
Серы зароў і падаўся наперад, але, паколькі прыяце- лі надзейна трымалі ягоныя рукі, а зубамі дацягнуцца да Вайчыка ён не мог, рывок атрымаўся безвыніковы. I тады ў роспачы ён што моцы ўдарыў галавой аб драўляную кафедру, за якой стаяў выкладчык. Пачуўся хрусткі гук, і неяк адра- зу было ясна: трэснула не галава Серага, якой такія ўдары былі не страшныя, а менавіта кафедра. Расколіны відаць не было, але гэта нічога не значыла. Лектар адступіў на крок назад, перапалохана гледзячы на Серага. Раздражненне, якое выклікала ў ім гэтая тройца, змянілася разгубленым нера- зуменнем: яму дзіўна было думаць, што ходзяць па зямлі людзі з гэткай перавернутай карцінай свету ў галовах. Больш за тое, ён раптам адчуў, што такіх людзей, магчыма, нават большасць, проста ніхто з іх раней не загаворваў з Вайчыкам па душах, як на тое раптам адважыўся Серы.
- У вайну таксама былі такія, што з немцамі, - шалёна круціў галавой па баках Серы. - Вучыліся ў іх. Потым хадзі- лі, з павязкамі на руках. Ведаеш, як іх звалі? Ну? Ведаеш? Па-лі-цаі! Ты - паліцай, вось ты хто! Паліцай!
- Ну ўсё, суцішся! - пагладзіў таварыша па галаве Шульга.
Вайчык рушыў вонкі з аўдыторыі, але спыніўся ў дзвя- рах. Ён хацеў сказаць штосьці, каб абагульніць перажыты досвед, штосьці такое глабальнае, што можа расплюшчыць дзіўным гасцям вочы на рэчаіснасць і дапамагчы ўсвядоміць адразу ўсе іх памылкі. Але, павярнуўшыся, ён толькі пакру- ціў галавой і прамовіў:
- Ну вы і далбакі!
РАЗДЗЕЛ 13
- Дайце нам дзве, не, лепей тры рыдлёўкі, - Серы нама- гаўся сцяміць, што яшчэ можа спатрэбіцца падчас калупання ў зямлі пад карчмой. - I яшчэ сякеру, - ён звярнуўся да Хамяка, які стаяў поруч: - Сякера ж патрэбная?
- Сякера заўжды патрэбная, - заявіў Хамяк.
Серага азарыла, што трэба ўзяць яшчэ сумку, куды мож- на было б пакласці знойдзены скарб пасля таго, як ён будзе знойдзены.
- I пакет цэлафанавы. Непразрысты. Во, так, можна гэты, белы, «Глуску 1025 гадоў».
Шульга ў куплянні рыдлёвак удзелу не браў: ён захоплена хадзіў па секцыі ўнівермага «Універмаг», у якой прадавалася адзенне. Уласна, аддзелаў ва ўнівермагу «Універмаг» было толькі два: з адзеннем, дзе жыхары раёна мелі магчымасць прыбрацца да вяселля, і гаспадарчы, дзе прадаваліся рыдлёў- кі, вілы, граблі ды іншы садовы інвентар. Агляд універмага ў Глуску ствараў уражанне, што жыхары Глускага раёна толь- кі і займаюцца, што жэняцца і шнараць па зямлі граблямі.
- А навошта вам, рабяты, тры рыдлёўкі? - спытала ганд- лярка. На ёй быў зацягнуты сіні халат, які выгадна падкрэс- ліваў яе грудзі, але ніжэй, там, дзе грудзі мусілі б скончыцца, спускаўся да зямлі з пашырэннем, быццам гандлярка мела форму трапецыі.
- Трэба, - сказаў Серы.
- Дык я панімаю, што трэба. А навошта?
- Капаць.
- Капаць адной досыць. Навошта тры?
- Дык а што, дэфіцыт? - спытаў Хамяк з-за спіны Серага. - Непарадак! Рыдлёвак не прадаюць!
- He, мне проста нада знаць, навошта вам столькі. Тры рыдлёўкі!
- Жанчына, ну трэба нам, разумееце, - угаворваў яе Серы.
- He магу прадаць, - наадрэз адмовілася жанчына. - У нас, можа, інструкцыя!
Шульга тым часам разглядаў асартымент гальштукаў. Яны былі стракатыя і паласатыя, ад іх расфарбоўкі мігцела ўваччу і галава рабілася не па-добраму цяжкой. Што дзіўна, адзенне тут было пераважна кітайскае, але, па ўважлівым аглядзе, яно пакідала глыбока савецкае ўражанне, нібы хіт- рыя азіяты змаглі намацаць сам нерв той эстэтыкі, у якой была выгадаваная мэтавая група гэтай краіны.
- Дык вы прадасцё ці не? - настойваў на сваім Серы. Ён не ўмеў ціснуць на жанчын.
- He прадам! Прыйшлі тут нейкія, тры рыдлёўкі ім! Во гэта бярыце, а рыдлёўкі не дам!
Яна паклала на прылавак загорнутую ў прамаслены кар- дон сякеру. Хамяк на ўсялякі выпадак учапіўся за яе - рап- там жанчына і наконт сякеры перадумае.
- Давайце мы, можа, заплацім больш, - пачаў угавор- ваць жанчыну Серы.
- А мне тады тлумачальныя пішы? Чаму я вам тры рыд- лёўкі прадала?
- Ну, давайце так, - прапанаваў ён. - Вось я вазьму адну рыдлёўку, ён - таксама адну, ды яшчэ гэты, які сярод адзёжак зараз топчацца, сабе адну возьме. Атрымаецца не тры рыдлёўкі, а адна ў рукі.
- He прадам! - упарцілася жанчына.
- Шуля, ідзі сюды! - крыкнуў Хамяк. - Дапамажы!
- Што такое? - падышоў Шульга.
- He хоча рыдлёўкі прадаваць, - растлумачыў Серы.
- Навошта вам тры рыдлёўкі? - спытала жанчына ця- пер у Шульгі.
- Цётачка, мы з камволю, - згадаў ён слова, вымаўленае кіроўцам аўтобуса.
- А, дык вы б адразу сказалі, што з камволю, - пала- годнела гандлярка. - А то ж я не пазнала. Ці мала хто тут ходзіць, рыдлёўкі просіць. Можа, бандыты якія.
- He, цёця, мы не бандыты. Мы - былыя піянеры, - звыкла сказаў Шульга.
Жанчына ўжо загортвала рыдлёўкі ў паперу. Серы па- казаў Шульгу вялікі палец, а Хамяк зайздросна фыркнуў.
Мясцовыя жыхары, ужо паспеўшы разгавецца ды за- глушыць ранішнюю хваробу, з задавалыіеннем тлумачылі прыяцелям, што пасёлак Кастрычніцкі - ён жа Барабулі да рэвалюцыі - знаходзіцца за дваццаць пяць кіламетраў ад Глуска. Стаіць ён на закінутай чыгуначнай ветцы, па якой ужо дзесяць гадоў як не ходзяць цягнікі, а аўтобусаў да яго няма, бо нармальнаму чалавеку з Глуска ў Кастрычніцкі ехаць няма па што. На пытанне «як дабрацца» самыя лагод- ныя пасля лекавання ранішняй хваробы п’яненька смяяліся і прапаноўвалі браць таксі, тыя ж, хто быў пакуль адносна цвярозы, стрымана раілі ісці пешшу альбо браць папутку «з круга». Да «круга» - дзіўнаватай шматпалоснай развязкі на выездзе з Глуска, што адміраў, бы жабры ў земнаводных, якія выйшлі з вады, - давялося ісці тры кіламетры па рэштках асфальтавай дарогі паўз помнікі піянерам-героям і магілы невядомых салдат.