Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Вядома, ёсць, ёпта! Мы ж сюды на шашлыкі прыехалі! Зараз салаты парэжам, аганёк распалім і будзем разліваць.
Дык, значыць, няма выпіць? - нягледзячы на тое, што сарказ.м быў відавочны, мужчына вырашыў перапытаць, па- колькі, відаць, пытанне для яго стаяла дужа востра.
- Ты хто такі? - злосна спытаў Ссры.
- Я ж Грыня Люлька. Мы ўчора з вамі знаёміліся. Каля клуба!
А, пазнаў Серы.
- А ты Андрэеў хлопец! - ткнуў Грыня ў Шульгу паль- цам.
Ну, тыпу таго, - панура адгукнуўся Шульга.
- Золата шукаеце? - проста спытаў мужчына.
- 3 чаго вы ўзялі? - нахмурыўся Серы.
- He, мы так. Мы з археалагічным інтарэсам, - навуко- ва схлусіў Шулыа.
- Дык вы не там золата шукаеце, - не даў сябе падма- нуць Грыня. - Тут год таму чачэны з металаіскацслем увесь бераг абшчупалі. Таксама золата шукалі. Грыня сплюнуў.
- Ну і як, знайшлі што? - пацікавіўся Хамяк.
- Mo i знайшлі. Гэта ж чачэны. Я ў іх не пытаўся.
- Тут баба Люба залатыя манеты калісьці знайшла, - выдаў Шульга прычыну іх археалагічнага інтарэсу.
- Яна свае манеты не тут знайшла, - засмяяўся Грыня. - Яна ў старой хаце, на вуглавых камянях тыя манеты знайш- ла. Гэта яна цяперака ў новай хаце жыве. Яе пасля вайны паставілі. А старая хата за гародчыкам стаяла, прыхадзіла ў нягоднасць.
- А нам сказала, што тут, - пакрыўдзіўся Серы.
- Дык старая баба, не помніць! - абараніў жанчыну Люлька. - Ёй ужо гадоў сто, можа, што вы хочаце?
- Усё яна памятае! - знайшоў новы аб’ект для злосці Хамяк. - Спяцом нас сюды капаць адправіла. Адлупіць бы яе.
- Жанчын біць нельга, - паляпаў яго па плячы Серы. - Жанчына - гэта маці, не разумееш? У песнях не чуў? «Лесоповал» не слухаў?
- Як хата спарахнела, - працягваў згадкі Люлька, - мы Любе памагалі бярвёны разбіраць. Залатыя туды ейны прадзед палажыў. Прыкмета такая была: хочаш жыць багата, дык калі хату ставіш - палажы золата ў аснаванне. Дык ён па манеце на два куты парадныя, на камяні падмурку, пад ніжняе бервяно. He, ну мы ўсе куты праверылі, але было толькі на двох. А Люба нам за помач пляшку самагонкі на дваіх з Пеўнем выдала.
- I шмат тут такіх хат? - пераклаў пытанне ў практыч- ную плоскасць Хамяк.
- Любіна апошняя старая была, за царом пастаўленая. Усе астатнія пагнілі шчэ пры бальшавіках. Тады золата га- сударству здавалі. He тое, што цяпер.
Грыня дастаў пачак «Астры» і запаліў.
- Змарыліся? - зноў засмяяўся ён. - Палову берага пе- ракапалі, дурні! Вы калі золата хочаце шукаць, па-вучонаму нада дзейнічаць.
- Гэта як? - спытаў Шульга, які лічыў, што яны дзей- нічалі па навуцы.
- Гэта нада вам у Глуск ехаць, там Вайчыка знайсці, з ім пагаварыць. Ён вабшчэ ўсё пра наш раён знае. Разумны
чалавек. Вучоны. Ён вам скажа, дзе скарбы яшчэ асталіся. Іх раней многа было, і мой бацька выкапаў некалі ў гародзе ядро, вялікае такое. А цяперака ўжо няма. Чачэны ўсё выка- палі. I немцы ў вайну. Гітлер, кажуць, тут залатую комнату знайшоў пад Глускам, да сябе ў Берлін уцягнуў і там жыў, са сваёй жонкаю. Ён і шчас, пэўна, недзе жыве ў той комнаце.
- He, Гітлера забілі саюзнікі, - аўтарытэтна заверыў Шульга. - Няма больш Гітлера.
- Як яны яго маглі забіць? - не паверыў Грыня. - Гэта ж Гітлер! Жыве недзе, баклажаны гадуе.
- А што за мальчык, я не зразумеў, - выбраўся з ямы Хамяк.
- He мальчык, а Вайчык. Гэта вучоны чалавек. Ён знае, дзе якія скарбы схаваныя. Наверна. Калі ён не знае, дык ніхто не знае і капаць тут нечага, - адрэзаў Грыня.
- А як Вайчыка цяпер у Глуску знайсці? - спытаў Шульга, у якога гэтае імя выклікала нейкія слабыя дзіця- чыя згадкі.
- Дык спытайце там у любога, пакажуць! - прыкрык- нуў Грыня. - Гэта ж Вайчык! Працуе, пэўна, у амбулаторыі, навуку робіць. Надта вучоны.
Амбулаторыя ўяўлялася Грыню чымсьці сярэднім па- між бібліятэкай, лабараторыяй і рабатызаваным заводам, у якім усім працоўным налівалі пры канцы змены па дзве шклянкі чарніла.
Развіталіся: прыяцелі паныла папляліся да сваёй хаты, a Грыня застаўся на беражку, робячы выгляд, што любуецца пранізлівай прыгажосцю тутэйшых мясцін, якія некалі былі засвоеныя чалавекам, а цяпер імкліва забіраліся прыродай назад. Калі тройца адышла досыць далёка, Люлька з вясёлым мацюганнем скочыў у яму, ужо цёмную ў подступах змроку, і пачаў ліхаманкава мацаць зямлю, размінаючы кавалкі гле- бы, у спадзеве натрапіць там, унізе, дзе хлопцы не паспелі капнуць, на які-небудзь вялікі і важкі прадмет. Чыгунок з чырвонцамі, альбо, на благі канец, куфар з каштоўнасцямі.
РАЗДЗЕЛ 12
Ад аўтастанцыі ў Будзе застаўся толькі пакрыўлены слуп - а калісьці іх было нават чатыры і на іх ляжаў шыфер- ны дах. Аўтобус на Глуск спыняўся каля слупа a 7:30 ран- ку. Пра гэта паведамляў лаканічны надпіс алейпай фарбай уласна на слупе. Калі-небудзь, калі вёску Буда выкапаюць з-пад зямлі археолагі будучыні, яны будуць доўга думаць, як гэтая вёска звязвалася са светам у XXI стагоддзі. Яны адкапаюць рэшткі дарог, але не знойдуць асабістага аўта- транспарту. Яны пабачаць вазы, але адкінуць нават імавер- насць таго, што менавіта так падарожнічалі жыхары вёскі Буда ў XXI стагоддзі. Япы адшукаюць пакрыўлены слуп, што застаўся ад аўтастанцыі, але не здолеюць разабраць над- пісы на ім. Зыходзячы з таго, што хоць неяк перасоўвацца ўсё ж было неабходна, археолагі будучыні прыйдуць да вы- сновы, што жыхары вёскі Буда падарожнічалі ў прасторы з дапамогай тэлепартацыі. Які-небудзь надзвычай удачлівы вучоны здолее выбіць грошы на даследаванне гэтых стара- жытных тэлепартацыйных практык вёскі Буда Глускага раё- на Магілёўскай вобласці і, праз гады раскопак, прадставіць сенсацыйную знаходку: тэлепартатар, прынцып дзеяння якога страчаны. У якасці тэлепартатара ў найлепшых музеях свету будзе выстаўляцца трансфарматарны шчыток «ІЦО- 2», што вісеў на тым самым пакрыўленым слупе, пакінутым ад аўтастанцыі Буда: менавіта каля яго сляды абарыгенаў абрываліся і менавіта тут абарыгены матэрыялізоўваліся па вяртанні з падарожжа.
Пашых прыяцеляў неахайны надпіс «Глуск 7:30» пакінуў глыбока засмучанымі. Іншых рэйсаў не назіралася, і было б нават падазропа, калі б яны ўсё-ткі былі. Адбылася спрэчка спачатку пра мэтазгоднасць ехаць у Глуск наогул, а пасля, калі гэтая мэтазгоднасць была даведзеная Шулыой, - пра мэтазгоднасць класціся спаць. Паводле іх уяўлення пра час, 7:30 было бліжэй да вечара, чым да таго часу, калі яны прачы- наліся. Калі і мэтазгоднасць таго, каб пакласціся спаць, была даведзеная Шульгой («Дурні, не выспімся, прыедзем вара-
ныя, пе адупляючы, што нам гэты вучоны цэдзіць!»), пры- яцелі сутыкнуліся з тым, што ў іх у хаце няма будзілыііка. Уключаць мабілыіыя тэлефоны з гадзіннікам і будзільнікам яны не наважыліся, а заведзеныя ключом ходзікі ііа сцяне ў гасцёўні маглі адно паказваць час ды ў роўныя гадзіны - заўсёды чамусьці ў розныя - выпускалі з сябе зязюлю, якая выдавала гук, падобны да каркання, і хутка хавалася назад, зачыняючы за сабой дзверцы, нібыта баючыся, што ўслед паляцяць тухлыя япкі і гнілыя памідоры. Сон атрымаўся аб- рывісты: раз-пораз нехта прачынаўся і бег у гасцёўню зірнуць на гадзіннік. Прычым, паколькі праз зачыненыя аканіцы цемра ў хаце стаяла касмічная, шторазу даводзілася заадно заходзіць на кухню, намацваць на паліцы каля газавай плі- ты запалкі, ісці ў гасцёўню, запальваць адііу і падносіць яе да цыферблата. Бегалі трое, не, часцей двое, бо Серы спаў глыбокім і роўным сном спартсмена і прачынаўся глянуць на ходзікі толькі чатыры разы. Дык вось, паколькі бегалі ўсе, запалкі шторазу апыналіся на розных канцах паліцы. альбо наогул на кухні, побач з гадзіннікам, тады даводзі- лася ўключаць святло, каб зірнуць, каторая гадзіна. Гэтае дзеянне, калі яго выконваў не Серы, будзіла Серага, якому не пашчасціла спаць на ложку ля печы ў гасцёўні. I, калі святло ўключаў не ён, Серы скрозь соп. без усякай злосці, цалкам аўтаматычна, браў з-пад ложка красовак і шпурляў ім у таго, хто запаліў святло, трапляючы ў нейкі з жыццёва важных органаў. Што парадаксальна, красоўкі пад ложкам у Серага чамусьці не сканчаліся, хоць, па законах дзённага часу, іх павінна было хапіць толькі на два кідкі, бо ўдзень ног у Серага - дзве. Але ў почы, як вядома, свая логіка.
А палове на трэцюю, з’едзены трывожнымі думкамі пра тое, як бы не праваліць яшчэ і паездку ў Глуск, Шульга запаліў святло ў гасцёўні, атрымаў красоўкам у селязёнку, адшукаў пакет са свечкамі ў шафцы, пашаргацеў ім, атры- маў яшчэ адпым красоўкам пад сэрца, запаліў дзве свечкі і прыляпіў іх пад ходзікі. Свечкі прадказальна з грукатам зваліліся, Шульга схапіў яшчэ адным красоўкам у галаву, ііадняў свечкі, паставіў іх на сподачак і пайшоў спаць, па-
лічыўшы, піто ён зрабіў найвялікшую ласку паснуламу ча- лавецтву. Сапраўды, красоўкі лётаць перасталі, але сон да тройцы ўсё адно не ішоў. У шэсць пятнаццаць са сваёй ля- жанкі падняўся, хістаючыся, Хамяк, убачыў, што на ходзіках ажно шэсць пятнаццаць, сеў за стол і пачаў абдумваць план выкрадання ў Шульгі майкі Пуціна. У яго не надта выспанай галаве віравалі самыя неверагодныя сцэнары, у якіх былі задзейнічаныя чачэны з металашукальнікам, Грыня Люлька з ягонай бояззю камп’ютарных мышэй, так і нс патопленая ў багне машына і нават апошігі залаты бабы Любы.
А сёмай раніцы Хамяк набраў павстра ў лёгкія і закры- чаў: «Палу-у-ундра! Пад’ём па камеры!» Красовак Серага праляцеў блізка ад яго левага вуха і шмякнуўся аб сцяну. Прыяцелі хутка апрануліся і выйшлі: на вуліцы стаяла шчыльная смуга, з якой, здавалася, вось-вось выплыве на выпас статак кароў. Закінутыя хаты праступалі скрозь імг- лу, як згадкі старога чалавека. Маўклівыя дрэвы, шчарба- тыя платы, даўно абясточапыя ліхтары з пэўнай акварэль- най размытасцю праяўляліся зусім не ў тых месцах, дзе іх пасяліла памяць. Рэчаіснасць страціла сваю бясспрэчнасць і ператварылася ў набор прывідных штрыхоў, якімі таям- нічы ўсёмагутны мастак зрабіў стылізаваныя пад кітайскі жывапіс накіды на пюўку свету. Там-сям цямнелі сілуэты даўно памерлых людзей, ператвораных у згусткі паветра, што знікалі з вачэй, як толькі нехта падыходзіў заблізка. Гулыія ценяў, ватная цішыня, вільготная эфемернасць за- гіпнатызавалі прыяцеляў.
- Як у Эрмітажы, - паспрабаваў перадаць адчуванне прыгажосці навокал Серы.