Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Ну і мудак жа ты, Выхухалеў, - з бурлівай лютасцю выдыхнуў Пятровіч.
Вось бачыш, а кажаш, не лаешся. Зноў пайшлі абразы, пагрозы, абяцанні звесці рахункі.
Выхухалеў абышоў затрыманага ззаду, адшпіліў кайданкі ад батарэі і нанёс хуткі, амаль нспрыкметны воку ўдар па правай нырцы.
А! - сагнуўся ў тры пагібслі Пятровіч.
- Ну вось бачыш, пасядзеў у нязручвай позс, цяпер па- ясніца баліць, - паспачуваў яму міліцыяпт, зашпільваючы кайданкі на вывернутай за спіну руцэ Пятровіча. - А вось паводзіўся б як чалавек, не давялося б цябе прыкоўваць.
Падняўшы запясці дапытанага так, што таго прыціснула галавой амаль да самай падлогі, Выхухалеў перадаў цсла Андрушу.
Застаўшыся на самоце ў кабінеце, міліцыянт паківаў галавой і сказаў: «Во народ!» Гэтым разам нават ён сам не змог бы вызначыць, да каго была адрасаваная ягоная агіда. Выхухалеў дастаў мабільны тэлефоп і хутка пабраў нумар.
Сяргей Макаравіч, ну папрацавалі мы з гэтым жур- налістам. Так, папрацавалі. Ну, вядома, усё яшчэ будзем правяраць, але, падобна, нейкі калгаснік проста з Малінава званіў. Відаць, міма ішоў уначы, убачыў, што ў краме дзверы адчыненыя, думаў скрасці чаго, алс спалохаўся, як убачыў цела. Ну я ж нс ведаю, мы ж месца так, прыблізна аглядалі, ну, зразумела чаму, лраўда? Ага! - рагатпуў ён. Во-во, каб сябе саміх не злавіць! Ну! Так што хвалявацца пяма чаго. Я б, вядома, мог усіх малінаўскіх па камерах рассадзіць, каб яны прызналіся, хто сапраўды ў газету званіў. Ну, ну! Так! Я вось і баюся, што яны тады ў мяне ўсе прызпаюцца! - ён зноў засмяяўся. Адчувалася, што ягоны суразмоўца ў гуморы. - А піто з журналістам? He, ну навошта адразу адпускаць? Калі адразу адпусціць, ён падумае, што мы тут у фанцікі гу- ляем. Трындзець пачне ііа кожным рагу. Затрымалі да ранку, заўтра накіруем на пятнаццаць сутак. Можа, згадас што. He, ііс білі. А што яго біць? He, ну калі не зразумее з першага разу, можна і «сініх» падлучыць. Тады зноў закрыем, возь- мем Пятніцу, ён у нас самы люты з «сініх», у адной камеры памарынуем сутак пяць і ўсё - пюўкавы будзе. Пятніца яму
растлумачыць. I пра паняцці, і на каго можна, на каго нель- га. I пра пракурораў, і пра чэкістаў. Будзе да канца жыцця кветкі да помніка Дзяржынскаму насіць! Сапраўды!
Выхухалеў скончыў размову, адчуваючы, што добры наст- рой суразмоўцы перадаўся і яму. Напяваючы «Хорошо жйвёт на свете Вйннй Пух», ён стаў разгадваць сканворд. Аднак слупкі слоў і аднастайныя азначэнні нібы высмоктвалі ўвесь бурлівы пазітыў. Адчуваючы, што наперадзе ў яго - добры- добры вечар, Выхухалеў выйшаў з аддзялення прайсціся.
РАЗДЗЕЛ 11
Эрганамічнейшым за астатніх з рыдлёўкай глядзеў- ся Шульга. У руках Хамяка яна выглядала прымітыўнай прыладай забойства, хоць пры поглядзе па яго і не было выразнай упэўненасці, што яму хопіць сілы скарыстацца гэтай зброяй. 3 іншага боку, нават плюіпавы мядзведзік, на- ват дзіцячая скакалачка побач з Хамяком набывалі нейкую змрочную фатальнасць ды падштурхоўвалі да міжвольнай думкі пра тое, якое нядоўгае чалавечае жыццё і як шмат ва- кол вырадкаў, здатных заўчасна яго перапыніць дзеля якіх- небудзь пяці даляраў. У руках Серага рыдлёўка глядзелася спартовым снарадам: ён увесь час круціў ёй над галавой, адпрацоўваў удары і нават кідаў наперад, як дзіду.
«Я - Брус Лі!» - роў ён шторазу, калі яго прасілі тро- хі паднесці рыдлёўку, таму яе яму і не давяралі. Да канавы інструмент нёс Хамяк, які ўжо рыхтаваў фразу «я рыдлёўку на сабе сюды цягнуў, вы капайце, пацаны!», якой ён будзе адбівацца ад прапаноў падняцца з травы і папрацаваць. Спачатку Шульга думаў зайсці да бабы Любы па другую рыдлёўку, але Серы запярэчыў, нібы за арэнду тая папросіць выкапаць ёй каля дома сажалку ці падрыхтаваць верталёт- ную пляцоўку. 3 асабістых прычынаў быў супраць і Хамяк, таму, замест другой рыдлёўкі, узялі метровы ломік - выка- лупваць чыгунок са скарбам з зямлі і адбівацца ад мясцовых, калі золата трэба будзе бяспечна даставіць дахаты. Хамяк нёс і ломік: было лянотна, але ён не ныў, думаючы пра тое, «як неўзабаве разышачацца Шуля і Серы».
Назаўтра хлопцы прачнуліся вельмі рана, каля дванац- цатай, паздымалі парадныя спартовыя касцюмы і ўлезлі ў адзежыны, знойдзеныя ў цётчыным гардэробе, што складаўся ў асноўным таксама са спартовых касцюмаў, але экзатыч- ных расфарбовак і памераў. «Гэта ахтунг!» - лыбіўся Хамяк, якому ўручылі цёмна-ружовыя спартовыя штаны, дзе ўся левая калашына была запэцканая ў застылую шэра-карыч- невую субстанцыю, што нагадвала альбо бруд, альбо гной, альбо, як гэта часцей за ўсё бывае ў вёсцы, сумесь першага з другім. «Надзявай, тут усе так ходзяць», - супакойваў таго
Шульга. Сам ён нацягнуў штаны колеру хакі, кепку «I love Neyu lork» і замытую да вадзяных знакаў майку з рознака- ляровымі алімпійскімі колцамі.
- Зырце, пацаны, майка ў дзядзькі пасля Маскоўскай алімпіяды засталася. Тысяча дзевяцьсот восемдзесят пя- тага года. На гэтай алімпіядзе Пуцін «До свйдайья, мой маленькйй Мйшка» спяваў, калі медаль па дзюдо выйграў. А пасля Гарбачоў прыйшоў і Пуціну путч зладзіў, - раст- лумачыў Шульга.
- Дык што, гэта, можа, Пуціна майка? - дапусціў Серы. - Раптам яны з тваім дзядзькам абмяняліся?
- Можа, і Пуціна, - пагадзіўся Шульга.
- Дык ты б захаваў яе, прадаў бы потым у музей Пуціна, - прапанаваў Хамяк.
- He, буду сам насіць! - адмахнуўся Шульга, паказва- ючы ўсім выглядам, наколькі ён круты, што можа капаць зямлю ў майцы Вовы Пуціна.
- Ну, глядзі, - фыркнуў Хамяк. Ён вырашыў, што пры першай магчымасці скрадзе майку ў легкадумнага Шульгі і сам прадасць яе ў музей Пуціна.
Пасля яны ўсе пазіравалі перад люстэркам з рыдлёўкай, высвятляючы, хто з іх «самы калгаснік», і «самым калгас- нікам» выявіўся Шульга, які пры ўсёй сваёй прыблізнай інтэлігентнасці выглядаў у меру і змардавана, і кашчава, і нават спакутавана - роўна гэтак, як выглядае большасць працавітых мужыкоў на вёсцы.
Нават цяпер, калі тройца цягнулася па закінутым выга- не да канавы, у Хамяку і Серым можна было беспамылкова распазнаць пераадзетых гарадскіх, а Шульга зліваўся з фо- нам і ствараў уражанне правадыра-абарыгена: хада, звычка паплёўваць і нават тое, як ён зрэдчас зачаравана спыняўся, каб выпусціць газы, дэманстравала яго поўную гармонію з прыродай. Калі падышлі да вады, сонца ўжо знаходзілася ў сваёй звычайнай пасляабедзеннай пазіцыі і пякло так, што прыціскала да зямлі. Тройца кйіулася ў ваду, але было на- столькі мелка, што даводзілася сядаць, каб апынуцца ў вадзе хаця б па пояс. Ад вады патыхала тванню. Капаць пе хаце-
лася. Хацелася прылегчы ў цяньку і паспаць, а пасля прач- нуцца, павячэраць і яшчэ паспаць, але ўжо з новымі сіламі. Разумеючы, што яму трэба мабілізаваць атрад, Шульга ўстаў і, выкрочваючы па беразе, нібы чырвоны камандзір перад атакай, пачаў тлумачыць дыспазіцыю.
- Вось, зырце, пацаны, мы цяпер на перагоне, пра які баба Люба казала. Тут так неглыбока таму, што тут статак кароў праз канаву перапраўлялі. Каровы заходзілі ў ваду і сралі. Тут пад глеем - проста паклады каровіных ляпёх. Таму як будзеце доўга ў вадзе сядзець, захварэеце на каро- вінае шаленства.
Прамова займела эфект: Хамяк і Серы, крэкчучы, вы- браліся з акопа, але ісці ў атаку ахвоты пакуль не выказвалі.
- Адпаведна, залатыя манеты баба Люба знайшла недзе тут. Давайце задумаемся, хлопцы, дзе хутчэй за ўсё яна магла іх адшукаць? - звярнуўся ён да прыяцеляў, якія шчасліва разваліліся на траўцы.
- Я дзяўбу? - усміхаючыся на ўвесь рот, вымавіў Хамяк. У ягоных вуснах гэтая фраза значыла: «Мне цяжка адказаць на пастаўленае пытанне праз яго метадалагічную неадэк- ватнасць і спрэчную эмпірычную абгрунтаванасць; больш за тое, з прычыны вельмі сумнеўнага сімвалічнага капіталу таго, хто пытае, я не збіраюся ламаць над дадзеным пытан- нем галаву і прапаную іншым выказваць гіпотэзы паводле прапанаванай тэмы».
Хамяк глядзеў на неба і дзівіўся: якое яно бірузовае, бяз- доннае, празрыстае. Ён не мог сцяміць, як жа гэтак атрым- ліваецца, што звычайная адсутнасць сонечнага святла ўначы прымушае крыштальную субстанцыю неба рабіцца такой чорнай і амаль датыкальнай, як атрымліваецца, што на дне гэтага неба жывуць сузор’і, якіх не відаць удзень, - тут ха- валася нейкая загадка, і, мажліва, хтосьці з пацаноў, Серы ці Шульга, маглі б растлумачыць, у чым рэч. Але звяртацца да іх па тлумачэнне сакрэту зорак Хамяку падавалася не- дастаткова па-мужчынску, і ён змаўчаў.
- Серы, а ты як думаеш, дзе лепш пачынаць? - не даз- валяў праваліцца ў сон Шульга. - Сябры, актыўней, актыў- ней, мы ж з вамі збіраемся скарб шукаць!
Серы абыякава паціснуў плячыма. Ён сачыў за птушкай, якая лётала высока-высока ў небе, і думаў, што крута было б магчы вось гэтак жа, ледзь рухаючы канечнасцямі, пад са- мым сонцам. I што, верагодна, манахі ў Шааліні так могуць, і менавіта з гэтай прычыны ім не патрэбныя ані грошы, ані тачкі, ані жанчыны.
- А адказ на гэтае пытанне вельмі просты, - заходзіўся Шульга тонам школьнага настаўніка. - Як прызналася баба Люба, на канаву яна прыходзіла не кахацца, а мыць бялізну. Мы разумеем, што на самім перагоне яна гэта рабіць не маг- ла: ён запаганены каровамі. Разам з тым, мы бачым, што на канаве плынь, прычым няхілая. Значыць, калі б яна стала ніжэй за перагон, яна б знаходзіла на сваёй памытай бялізне фрагменты каровіных калдэшак, прабачце мне, хлопцы, за гэтае слова. Такім чынам, мы прыходзім да высновы, што адзіная нашая опцыя - гэта берагі вышэй, проці плыні, гэта значыць, вобразна кажучы, да кароў. Тут вада была чыстая нават пасля таго, як праз канаву прайшоў статак.
Паводле плана Шульгі, тут ён павінен быў перадаць рыдлёўку Сераму, які ўжо дрыжэў у нецярплівасці, і па- царску паказаць, дзе капаць. Але Серы працягваў ляжаць з адсутным позіркам: яго не натхніла. На Хамяка ад пачат- ку разліку не было. Шульга зразумеў, што яму давядзецца дзейнічаць акурат так, як дзейнічалі чырвоныя камандзіры, а менавіта - пасля палымянай прамовы падымаць тавары- шаў у атаку ўласным гераічным прыкладам.
Калі яны толькі падыходзілі да канавы, левы бераг яму прыйшоўся болып даспадобы- ён быў вышэйшы і ў ім, глыбока пад ластаўчынымі норамі, лёгка ўяўляўся схаваны на доўгія стагоддзі скарб. Правы ж бераг быў пляскаты, як блін: мыючы бялізну з яго, баба Люба не магла заўважыць насупраць сябе ў гліне бляск манеты. Але Серы ляжаў на безнадзейным правым беразе, і таму менавіта тут пачаў раскопкі Шульга, усадзіўшы рыдлёўку проста каля галавы лайдака. Ён спадзяваўся, што гук сутыкнення жалеза з глі- най абудзіць у Серым жаданне папрацаваць, але той толькі адпоўз, чапляючыся за траву, - так, каб камякі грунту, зем-