• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Дахяра! - не зразумеў Хамяк лінію аргументацыі Шульгі. - У мяне бацька гуляе, цётка гуляе.
    - У мяне ўсе корашы купляюць, - сказаў Серы. - Цётка, бабуля, ды і я сам калі-нікалі. Так што куча людзей гуляе! He толькі дэбілы нейкія.
    - Вось, я менавіта пра гэта, - пагадзіўся Шульга. - А ці шмат вы бачылі тых, хто выйграў?
    Прыяцелі прыціхлі.
    - Шмат у вас людзей кватэры надыбалі з дапамогай ла- тарэі? Зялёнымі мільянерамі рабіліся? - працягнуў Шульга.
    - У мяне знаёмыя са службы ў цёткі халадзільнік выйг- ралі. У «Спорт-Пары», - сказаў Хамяк.
    - Бачыў ты гэтых знаёмых? Ты, асабіста? - у запале выдыхнуў яму ў твар Шульга.
    - Да чаго ты гнеш? - падняў бровы Серы.
    - Ды няма гэтых знаёмых! Спецыяльныя людзі чуткі распускаюць пра выйгрышы. Ва ўстановах, на заводах. Каб людзі вяліся і бабло рэальнае неслі.
    - Ды я ж кажу, Шульга, сусед па хаце ў мяне «Жыгуль» выйграў, - нагадаў Серы. - Я яго бачыў, нармальны такі
    мужык, сучасны. Калі мнс продкі гульню электронную па- дарылі «Ну, пагадзі!», ён у мяне яе пагуляць браў, хоць я.му ўжо гадоў сорак было. А мяне за гэта за руль «Жыгулёў» саджаў. I мы так і сядзелі, ён яйкі лавіў у гульні, а я за ру- лём уяўляў, што па горадзе еду.
    - Ён таксама спецыяльны. Наняты, разумееш? Акцёр! Жыў увесь гэты час іюбач з вамі ў доме, звычайным чалаве- кам прыкідваўся. Яму ііакідвалі, каб ён латарэю нахвальваў. 1 «Жыгулі» для гэтага далі.
    Серы прыціх. Думка пра тое, што ён даваў сваю гуль- ню «Ну, пагадзі!» чалавеку, нанятаму латарэяй, моцна яго ўразіла.
    He, ну і што тады рабіць? - узяўся за галаву Хамяк. Куды ні супься - усюды развод!
    - Слухай, Шулыа, - пачаў Серы акуратна. - А гэты Пінжак, ён вельмі сур’ёзны? Я проста толькі раз яго бачыў. Можа, галаву яму прабіць, каб ён да нас наконт грошай нс лез, бляха?
    Шульга нервова засмяяўся, нібы прамоўленае - несу- светнае глупства.
    - Серы, ты што, думаеш, грошы Пінжаку належаць?
    - А тыпу не? - удакладніў Серы.
    - Пінжак - на падхопе. 3 коркамі палкана ФСБ, з та- бельным, мігалкай, каморынай на Рублях, але - на падхопе. ІІасада ў яго пачалыіік службы бяспекі. I ўсё! Адчуваеце? Начслужбяс, а ўжо, пагадзіцеся, пантоў нармальна. А вось мужык, у якога Пінжак - начальнік службы бяспекі, - гэта наогул гамон. Піпжак мне прозвішча не называў, толькі імя. І.мя я запомніў - Раман. Рома. Ну, я не ведаю, што гэта за Рома, у Рашцы шмат Ромаў усялякіх, але што характэрна: Пінжак, каб паказаць, як высока мы працуем, мне гэтага Рому на здымку паказваў. А здымак не на стале ляжаў, а ў часопісе быў.
    - У сэнсе, у часопісе? - нс зразумеў Серы.
    - Ну, яго ў часопісе на вокладцы надрукавалі, гэтага Рамана. Прыкіньце? ГІрычым часопіс каляровы, не фуфло нейкае.
    - I мы на яго працуем, - з павагаіі да сябе прамовіў Хамяк.
    - Працавалі, - паправіў Шульга. - I ўвогуле, цэлы ар- тыкул быў напісаны пра гэтага Рамана, пра тое, які ён вялікі і як усіх трымае.
    - I грошы ягоныя? - удакладніў Серы.
    - Ягоныя грошы, так. I калі што, нам не толькі з Пінжаком справы мець давядзецца.
    - Так, тут адной праламанай галавой не абыдзешся, - працягнуў Серы.
    - Можа, нам паспрабаваць гэтага Рамана ўздручыць? - з сумневам у голасе сказаў Хамяк. - Прыедзем у Маскву, знойдзем па тэлефонным даведніку, жахнем ды і ўсё.
    Тут ужо нервова, нібы прамоўленае было несусветнай лухтой, засмяяўся Серы.
    - Ну ты дурань! - ляпнуў ён Хамяка па плячы.
    Шульга нават не надаў гэтай версіі сваёй увагі.
    - I яшчэ адна рыса да партрэту гэтага Ромы, - узняў ён палец. - Пінжак расказваў, хобі ў Рамана такое: любіць чалавек рускую даўніну. Дык вось, пару гадоў таму праз Пінжака ён купіў у Віцебскай вобласці траціну раёна, па- будаваў сабе там маёнтак з драўлянымі калонамі і мезані- нам, выкапаў сажалку з каскадамі, сабраў сялян з чатырох вёсак, пабудаваў ім хаты, крытыя саломай, як пры Льве Талстым у шаснаццатым стагоддзі жылі. I калі ад Масквы сваёй стамляецца, прыязджае ў Беларусь душой адпачыць і ў пана пагуляць. Мядок, юшка, экіпаж у яго з коньмі. Едзе на экіпажы, а ўсе вакол у пояс кланяюцца, шапкі ламаюць, вітаюць, усміхаюцца. Можа, грошай з акпа сыпане. Сяляне, дарэчы, да ўсцачкі задаволеныя - іх у касавароткі палат- няныя бясплатна прыбралі, лапці на замову ў Францыі па- шытыя падагналі: гортэкс, лямец, а зверху заменнік лыка з нанапалімераў. Армякі, кажухі, паддзёўкі, бабам какошнікі, каб карагоды, бляха, вадзілі, калі пану сумна. Штодня - га- рэлку, сала даюць бясплатна, каб яны антураж падтрымлі- валі і пысы святочныя былі. Каб адчувалася, як добра сяля- нам жылося да Сталыпіна, які бомбу ў цара кінуў. Кажуць,
    нейкі поц у раённай адміпістрацыі загундзеў быў, але яго хутка прыкапалі.
    - Сур’ёзны мужчына, - падсумаваў аповед Серы.
    - Так, такога не жахнеш, - адклікаў сваю ідэю Хамяк. Ён дастаў дзве манеты па пяць расійскіх рублёў і, каб усіх пазлаваць, пачаў ганяць іх па стале.
    - Хамяк, досыць! - прыкрыкнуў Серы. - Думаць за- мінаеш!
    - Ідзі нахер, - весела агрызнуўся той. Зазвычай ён да- водзіў такім чынам Серага да рукапрыкладства, а адразу пасля атрымання хваравітага тычка ў вобласць печані або нырак пачынаў ныць, што яму баліць і яму трэба прылегчы.
    - Братва! Асяніла мяне! - прыўстаў Шульга.
    - Чо такое? - устрывожыўся Хамяк. Яму было не- прыемна думаць, што манеты, якія мусілі раздражняць усіх, наадварот, дапамаглі камусьці думаць.
    - Я малым у глускім музеі скарб бачыў, - пачаў свой аповед Шульга. - Прыкіньце, вооось такенная куча манет, яна ў збане ляжала здаровым, збан разбіўся, а манеты праз гліну, якая ў збан набілася, склеіліся паміж сабой у адзін такі вялізны шар, кілаграмаў на дзесяць. Прыкіньце?
    - Ну і? - агаломшана перапытаў Серы. Яму было дзіў- на, што такі разумны чалавек, як Шульга, у такі адказны момант згадвае пра нейкія скарбы.
    - Ну і! - перадражніў прыяцеля Шульга. - Манеты срэбныя былі. Прыкінь, дзесяць кілаграмаў срэбра!
    - А, - зразумеў Серы.
    - Дык ты прапануеш музей гэты накрыць? - адразу пе- равёў усё ў практычную плоскасць Хома. - He хопіць дзе- сяці кіло срэбра, каб з Пінжаком разлічыцца.
    - Хопіць! - не пагадзіўся Серы.
    Абодва былі вельмі прыблізна дасведчаныя як у пытанні біржавой цаны срэбра, так і ў пытанні таго, колькі ж грошай было ў пакеце з надпісам «ГУМ 60 гадоў».
    - Ды не, навошта музей накрываць! Трэба свой скарб шу- каць. Залаты! - з запалам выгукнуў Шульга. - Тут скарбаў у зямлі ведаеце колькі? To тут, то там матыкай выварочвае,
    вадой вымывае. Зямля ў нас гераічная! Зямля-партызанка! Бабло народ увесь час ад супастатаў хаваў!
    - Падчас Вялікай Айчыннай? - удакладніў Серы, які ведаў пра Вялікую Айчынную.
    - He, яшчэ раней, адказаў Шульга. Серы паспрабаваў уявіць, іпто было да Вялікай Айчыннай, не згадаў адразу, а пасля сцяміў: ну вядома, Кастрычніцкая рэвалюцыя сям- наццатага года!
    Шульга, гнілы твой варыянт. Дзе ж мы скарб зной- дзем? - паспрабаваў крытыкаваць Хамяк, але крытыкаваць у яго выходзіла не так гладка, як у Шульгі. Сам ён гэта спісваў не на хібы ўласнага розуму, а на нелінейны склад мыслення: у яго заўсёды было дастаткова аргументаў, каб перапыніць каго заўгодна, толькі аргумепты гэтыя прыходзілі ў галаву не заўжды ў час. Бывала, праз гадзіну пасля таго, як спрэч- ка скончаная, на Хамяка спускалася дакладнае разуменне таго, як трэба было спрачацца з сапернікам, але было ўжо позна, позна.
    - Ды лёгка знойдзем! - ускрыкнуў Шульга. Вось узяць бабу Любу. Яна, калі я тут улстку быў, злайшла ў зямлі дзве манеты залатыя.
    - Ого! - заразіўся Ссры запалам Шульгі.
    - Дык вы самі падумайце, дзе дзве манеты залатыя, там і тысяча такіх манет. Хто ж манеты па дзве хавае! Відавочна, там чыгун ляжаў, толькі яна яго не знайшла!
    - Факт! - пагадзіўся і Хамяк. Думка пра тое, каб знайс- ці тое, чаго не знайшоў іншы, і забраць гэта сабе, была яму этычна блізкая.
    - А чыгунка з золатам нам ого як хопіць, - прыкінуў Шульга. - Вы ўявіце: адна манета залатая, якой 200 гадоў, на штуку цягне. Бо ў ёй золата грамаў пяць, прычым гэта са- праўдпае золата, старое, не тое, ніто цяпср туркі разводзяць. Плюс гістарычная каштоўнасць якая. Музеі купляюць, ка- лекцыянеры розныя, якім прыемна старое ў сябе захоўваць. У чыгунку такіх манет - тысяча. Тысяча манет на тысячу баксаў - вось табе ўжо і дзссяць лямаў. 3 Пінжаком усу-
    хую разыдземся! Яшчэ, можа, і на паляну застанецца, па- сядзець, адпачыць.
    Сябры пагадзіліся з такой калькуляцыяй.
    - Да таго ж у нас ёсць адна перавага, - па-змоўніцку сцішыў голас Шульга.
    Серы і Хамяк нахіліліся да яго, каб уважліва выслухаць перавагу.
    - Звычайна скарбы знаходзяць выпадкова, - патлумачыў ён. - Арэ зямлю мужык, раптам з-пад плуга раз - і збан з медзякамі. Але ён жа не пры справах быў, ён наогул зямлю араў проста. А мы ж пе зямлю араць будзем! Мы мэтанакі- равана золата шукаць будзем!
    Серы і Хамяк заківалі: правільна ўсё кажа.
    - 3 латарэяй ясна, дзе развод, - прывёў яшчэ адзін ар- гумент Шульга. - Людзі купляюць, а нажываецца латарэя. А тут ніхто не нажываецца. Шукаеш скарб. Знаходзіш - твой. He знаходзіш нікому не адлічваеш нічога.
    - I па тэлевізары не рэкламуюць! - цяпер у вуснах Серага гэта гучала як перавага: ну а як жа, пра вартую рэч хіба скажуць па тэлевізары?
    - Трэба да старой ісці. Высвятляць, дзе манеты выкапа- ла, - прымружыў вочы Хамяк.
    Прыяцелі не заўважылі, як апынуліся перад хатай бабы Любы. Гэта было не хітра, бо стаяла яна проста праз даро- гу. Дом мала чым розніўся ад мясцовых хацін: два акны на вуліцу, тры на двор, блакітная ліштва, жоўтая аблупленая фарба на дзвярах, шчыліны ў рубленай сцяне, што ўтварылі- ся праз ссыханне бярвёнаў, свежы мох, якім гэтыя шчыліны спрабавалі заткнуць. Так, яшчэ было заўважна, што гаспа- дыня мае схільнасць да залішняга назапашвапня: паленніца пачыналася ад плота, цягнулася ўздоўж хаты і сыходзіла суцэльнай лініяй да саміх гаспадарчых пабудоваў.
    - Прыйшоў пра Насцёну пагаварыць? - крыкнула жан- чыпа, ледзь пачуўшы бразгат зашчэпкі на дзвярах.
    Прыяцелі прайшлі ў хату.
    - He, баба Люба, - прысаромлена развёў рукамі Шульга. - Што тут казаць. Мы пра іншае.
    - Вы, кажуць, залатыя манеты неяк знайшлі, - нецярп- ліва перавёў размову непасрэдна да патрэбнай тэмы Хамяк.
    Баба Люба ўважліва ўгледзелася ў тых, хто прыйшоў, спрабуючы вызначыць, будуць яе рабаваць ці не. Твар Хамяка хутчэй казаў пра тое, што рабаваць ён гатовы, твар Шульгі выказваў нейтральную ветлівасць - з такім тварам іншыя могуць не толькі абрабаваць, але яшчэ і разрэзаць абрабаванага ды вынесці ягоныя рэшткі ў поліэтыленавых пакетах на памыйку, твар Серага свяціўся хлапечым запа- лам: гарэлі яго вялікія вушы, а на шчоках палаў румянец. Паколькі ўвогуле твар Серага нагадваў пысу добрай і дур- ной гарылы, а людзі з такімі абліччамі забіваюць рэдка, баба Люба вырашыла адкрыцца візіцёрам.