Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- To бо сумленне абуджаў?
- Ну тыпу таго, так.
- Бачыў, ужо і ў газеце друканулі, - захоплена адгук- нуўся Сяргей Макаравіч.
- Вядома, мы ім прэс-рэліз даслалі, яны і друканулі, - уздыхнуў Выхухалеў.
- Як у цябе ўсё наладжана, аднак.
- Стараюся, Сяргей Макаравіч, стараюся.
- Я вось толькі адно хацеў спытаць у цябе, Выхухалеў, - пасур’ёзнеў голас.
- Ну? - Выхухалеў устаў і адышоў ад тэлевізара.
- А як ты сам мяркуеш, што там адбылося?
- Як я сам лічу, выкладзена ў пратаколе, у прызнаннях падазраванага.
- Ну а без паперкі, насамрэч?
- Што значыць без паперкі? - шчыра не зразумеў мі- ліцыянт.
- Ну ты ж разумееш, Выхухалеў, што гэты Кабанаў не мог здзейсніць забойства?
- Чаму не мог? - здзівіўся Выхухалеў.
- Ды таму, што невядомы з пяцідзясяткай баксаў у кі- шэні сраць бы побач з гэтым Кабанавым не сеў. Пагатоў, не стаў бы з ім піць. Асабліва - ускрываць краму. Алкаголь у крыві ахвяры правяралі?
- He, не правяралі.
- Трэба б праверыць. Раптам ён быў цвярозы ў момант смерці. А тут - дзве бутэлькі гарэлкі...
- А навошта правяраць? - адмахнуўся Выхухалеў. - Карціна здарэння цалкам абмаляваная падазраваным, пры- знанне ёсць, тэрмін вядомы, суддзі я ўжо пазваніў.
- А хто судзіць будзе?
- Валька.
- Адразу пагадзілася?
- А ёй што? Спраў у яе зараз шмат, ну адной больш, адной менш. Дзесяць хвілін працы... Але вы б таксама з ёй звязаліся, a то адна рэч я, іншая - вы. Вы ж у нас справы ў суд накіроўваеце...
- He, ну добра. А для сябе, Выхухалеў? - спакушаў го- лас у слухаўцы. - Няўжо табе не цікава?
- Што не цікава? - пачаў злаваць міліцыянт.
- Як усё было па праўдзе?
- Сяргей Макаравіч, мая задача - выехаць на месца. Апытаць сведкаў. Узяць падазраванага. Зняць паказанні. Вось гэта і ёсць маё «па праўдзе». Іншага «па праўдзе» я не ведаю.
- Ясна, чаму ты дагэтуль у маёрах, Выхухалеў, - сумна прамовіла слухаўка.
- Што? - ускрыкнуў міліцыянт. - Што вы толькі што сказалі?
У яго, магчыма, упершыню за дзесяць гадоў з’явілася адчуванне, што ён можа здзейсніць учынак. Даказаць, што не нагэтулькі мізэрны, якім сам сабе падаваўся. Вось зараз ён усё выкладзе Сяргею Макаравічу пра ўсю дурату сваёй службы, пра начныя дзяжурствы, пра панажоўшчыну алка- шоў, пра начальства, якое не ведае, чаго хоча, - і хай яго звольняць з органаў. Хай нават справу якую-небудзь за- водзяць. Хрэн з ім.
- Што я сказаў? - перапытала слухаўка. - Тое, што будзем цябе ў падпалкоўнікі рухаць. За год вырасцеш. Бо ўзрост у цябе вунь які, а маёр. Дакументы на падпалкана ўжо ў Мінск пайшлі. Вось што я сказаў.
- Дык што, на алкаголь кроў праверыць? - сцішыўся Выхухалеў.
- Ды як хочаш, - падбадзёрыла слухаўка. - Мне дык напраўду ўсё роўна.
- Можа, я заеду? - лісліва прапанаваў міліцыянт.
- He, трымай у сябе, - хутка сказаў голас, і сувязь пе- рарвалася.
- Падпалкоўнік, - прамовіў Выхухалеў услых. - Падпалкоўнік Выхухалеў. Каб вы ўсраліся ўсе!
РАЗДЗЕЛ 8
Галоўнага рэдактара газеты «Шлях Радзімы» клікалі Пятровіч. To бо прозвішча ў яго было Пятровіч, а называлі яго Пятровіч, думаючы, што Пятровіч - гэта імя па бацьку. Па бацьку ён быў Нічыпаравіч. Ён з гэтай сітуацыяй даў- но звыкся, паслухмяна адгукаўся на «Пятровіча» і нікога не выпраўляў. Бо ў горадзе Глуск калі каго аднойчы назва- лі Пятровічам, дык выпраўляй не выпраўляй, а быць яму Пятровічам да самай смерці.
Пятровіч быў чалавек інтэлігентны, калісьці скончыў інстытут у Мінску, падаваў надзеі, чытаў Хайдэгера, пера- казваў аднакурснікам «Мур» Сартра і плакаў над аўтабія- графічным раманам Шклоўскага «Zoo». Пасля Пятровіч прыехаў па размеркаванні ў Глуск, збіраўся адпрацаваць два гады, але, прачнуўшыся аднойчы, зразумеў, што жыве тут ужо трыццаць гадоў.
Свайго кабінета ў рэдакцыі Пятровіч не меў, бо нядаўна «Шлях Радзімы» ўшчыльнілі гуртком баяністаў: там, дзе раней стаяў стол галоўнага рэдактара, цяпер чэпкімі паль- цамі расцягвалі мяхі аматары баяна. А стол Пятровіча стаяў пасярод агульнага пакоя ці, як ён яго называў, ньюзрума. Седзячы за гэтым сталом, Пятровіч церабіў у руках насцен- ны адрыўны каляндар, курыў і быў заглыблены ў цяжкія думкі. Ён разумеў, што раённая газета не папулярная сярод працаўнікоў вёскі. Але раней не мог сцяміць, чаму. А ўчора, гледзячы вось на гэты канкрэтна каляндар у сябе на кухні, раптам зразумеў.
- Трэцюю зрабілі, падпішыце, - паднесла яму раздру- коўку гатовай газетнай паласы сакратарка рэдакцыі, ма- ладзенькая Даша. Даша скончыла ўніверсітэт у Мінску, чытала Бурдзьё, Фуко і Бадрыяра, плакала над інтымным ліставаннем Ханны Арэнт і збіралася застацца тут адно на два гады.
Дык вось, праблема ў тым, - узнавіў плынь цяжкіх думак Пятровіч, - што ідэальным медыя для працаўнікоў вёскі ёсць такі вось насценны адрыўны каляндар. Ён прагартаў
тоўстую, падобную да пачка грошай, кніжыцу, вырабленую з абгортачнай паперы з кепскім друкам, і дайшоў да накла- ду: 200 тыс. ас. Наклад выдання-канкурэнта балюча ўшчык- нуў Пятровіча. Ён адшукаў «11 чэрвеня» і, як заведзена, адарваў старонку, агаліўшы наступную, «12 чэрвеня». Тут былі змешчаныя час узыходу і заходу сонца, працягласць светлавога дня; меліся парады па праполцы буракоў, нагад- ванне пра прышчэпку дрэваў, некалькі рэцэптаў кармавых замесаў для свіней. Пад фазай Месяца апавядалася пра тое, як вырабіць «курач» - «традыцыйны самагон на курыным памёце». Каляндар нахвальваў «незвычайныя характарыс- тыкі смаку» гэтага «беларускага абсэнту» і засцерагаў ад «больш моцнага, у параўнанні са звычайным, пахмелля». Далей змяшчалася драбнюткая выява фігуркі святога і за- мова-малітва, «для тых, хто купаецца ў рацэ». «Будзьце ўважлівыя на водах!» - аптымістычна заканчваў каляндар аповед пра чарговы летні дзень.
3 аднаго боку, - думаў Пятровіч, - нягледзячы на квазі- штодзённы характар, такі каляндар грашыць на яўны дэфі- цыт актуальных навінаў, траўматычны для сучаснага чала- века, звыклага да празмернага інфармацыйнага спажывання. 3 другога боку, час і космас сучаснага мясцовага працаўніка вёскі структуруецца інакш, яны маюць цыклічны характар, прывязаныя да змены пораў года, да іх чаргавання. I нез- разумела, навошта ім газета, калі прыкметы, рэцэпты сама- гонкі, забабоны і малітвы - цалкам выкладзеныя ў гэтым календары. I якая розніца, колькі вылучана рэспубліканскім бюджэтам на культуру раёна, калі галоўныя навіны - час заходу і ўсходу сонца ды фаза Месяца?
- Трэцюю падпісалі? - спытала Даша.
- Пачакай ты! - адмахнуўся Пятровіч.
У яго ў галаве прамільгнула думка пра тое, як пераўтва- рыць газету ў штосьці кшталту такога календара, але пасля позірк спыніўся на маркотнай трэцяй паласе з артыкулам пра надоі і якасць кармавых буракоў, іх узаемасувязь і ды- ялектыку, і думкі з галавы Пятровіча расчаравана сышлі.
- Пятровіч, да вас наведнік! - крыкнулі з другога боку рэдакцыі.
- Трэцюю падпісалі? - прабягаючы міма, спытала Даша.
- Вас да тэлефона! - паклікаў Пятровіча Малышаў, аба- вязкам якога было адказваць на тэлефанаванні.
Галава Пятровіча пачала распухаць ад багацця задач, якія патрабавалі тэрміновага вырашэння, і гэта было яў- най прыкметай таго, што працоўны дзень пачаўся. Ён зася- родзіўся на чытанні нататкі пра закупку гаруча-змазваль- ных матэрыялаў да жніва і нават адшукаў у ёй фразу, што, магчыма, утрымлівала памылку: «забеспячэнне дызпаліва музычнымі ансамблямі для выезду на палі і забаўляння камбайнёраў», - як ля стала апынуўся незнаёмы мужчына. Заціснуўшы «забеспячэнне дызпаліва» пальцам, Пятровіч спытаў: «Чым магу быць карысны?» - аднымі бровамі, бо ягоны рот быў заняты, ім ён крычаў Малышаву, які ўпарта клікаў яго да тэлефона: «Заняты я! Хай павісяць на лініі!».
Мужчына, які прыйшоў да Пятровіча, выглядаў як вайс- ковы адстаўнік ці пенсіянер з навукова-тэхнічнай інтэлі- генцыі, словам - як чалавек, у якога знянацку з’явілася процьма часу, і ён вырашыў выдаткаваць яго на візіты ў рэдакцыю, наведванне родных, тэлефанаванпі дзецям, ка- рацей - на нагадванне свету пра тое, што ён ёсць і што яму няма чым заняцца.
«Сто пудоў вынаходнік з народу, - пстрыкнула думка ў Пятровіча. - Будзе зараз пра вечны рухавік у хляве гугнець».
Але мужчына замест гэтага паставіў на стол каля Пятровіча торбу, адкуль тырчалі дзве пысачкі катоў. Адзін быў з доўгай поўсцю, другі - звычайны вулічны барсік. Зашпіленыя «маланкай», каты былі надзейна замацаваныя ў торбе і выглядалі бясконца стомленымі. Гэтай сваёй сто- май ад усяго свету каты пэўным чынам нагадвалі самога Пятровіча.
- Ой, коцікі! - ускрыкнула Даша, праходзячы міма.
- Вас да тэлефона! - надрываўся Малышаў. - Па ну- мары! Памылка, кажуць.
- Ды пачакайце вы ўсе! - раздражнёна ўскрыкнуў Пятровіч, зноўку пацікавіўшыся ў мужчыны - бровамі, - чым ён можа яму дапамагчы.
- Вось, каты, - сказаў той.
- Я бачу, што не нільскія кракадзілы, - жвава адрэага- ваў Пятровіч. Яму падумалася, што ў фразе «забеспячэнпе дызпаліва музычнымі ансамблямі для выезду на палі і за- баўляння камбайнёраў» не да канца зразумела, хто збіраецца выязджаць на палі: дызпаліва ці музычныя ансамблі. I калі збіраецца выязджаць дызпаліва, яго забеспячэнне музыч- нымі ансамблямі цалкам апраўданае, але калі наадварот, тады... Тут, напэўна, і хавалася памылка. Заставалася толь- кі схапіць асадку і падкрэсліць сказ, але мужчына з катамі патрабаваў увагі да сябе.
- Вось, прынёс катоў, як і абяцаў, - сказаў ён.
- Каму абяцаў? - здзівіўся Пятровіч.
- Вас да тэлефона! - крычаў Малышаў.
Ды пачакай ты! - крыкнуў у адказ Пятровіч.
Мы з вамі гаварылі наконт катоў, - патлумачыў муж- чына.
- Калі?
- Сёння зранку. Я званіў.
- Малышаў, табе званілі па катах?
- Было нешта, - крыкнуў Малышаў.
- Чаго нс перадаў?
- Я перадаў! Вы першы чыталі, - адгукпуўся Малышаў. - Вас да тэлефона.
Хай павісяць! I што каты? - спытаў Пятровіч у муж- чыны.
- Ну я ж казаў, труцяць іх.
- Хто труціць? - здзівіўся Пятровіч.
- Сусед труціць.
- Які сусед?
- Мы з ім участак ніяк пе падзелім. Ён на цэлую граду хоча плот перасунуць. А ў мяне там агрэст! - павысіў го- лас наведнік.
- А да чаго тут каты? - удакладніў Пятровіч. Ён заўва- жыў, што ягоны палец з’ехаў па радку і больш не паказвае на фразу «забеспячэнне дызпаліва музычнымі калектывамі для выезду на палі і забаўляння камбайнёраў». Чытанне нататкі трэба пачынаць нанава, цьфу ты чорт!