• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Чаго вы плюяцеся? - падазрона падаўся наперад мужчына.
    - Я не вам плююся, - патлумачыў Пятровіч. - Я з ін- шай нагоды. Дык што каты?
    - Іх трэба праверыць, - патрабаваў наведнік. - Сусед труціць іх рыбай, якую вымочвае ў дыхлафосе. Я сам бачыў. Гэта ўсё праз агрэст. Месца яму мала. А каты не вінаватыя.
    - I што? - удакладніў Пятровіч.
    - Я вам прынёс, каб вы іх праверылі.
    - Як праверылі?
    - Яны сонныя нейкія. Раней бегалі, скакалі, за папер- кай ганяліся. А цяпер спяць цэлы дзень, - цярпліва апісваў жыццё катоў наведнік.
    - Дык вы падыдзеце ці не? - надрываўся Малышаў.
    - А давайце возьмем коціка! - прапанавала Даша. - Будзе ў нас жыць, хадзіць, муркатаць. Я яму буду малачко насіць. Трэцюю падпісалі?
    - Чорт з ёй, з трэцяй! - Пятровіч паставіў на макеце трэцяй паласы размашысты подпіс. - Прачытай сама пра ГЗМ, там з камбайнёрамі затык нейкі.
    - Давайце гэтага пухнатага пакінем! - Даша пагладзі- ла аднаго з катоў па галаве. Той мудра заплюшчыў вочы і паспрабаваў муркатаць. - Давайце пакінем, відаць жа, што псіх, закатуе жывёлак, - праца ў рэдакцыі навучыла яе не звяртаць увагі на прысутных, абмяркоўваючы іх псіхічнае здароўе і фізічныя заганы.
    - Дык што вы ад мяне хочаце? - падвысіў голас Пятровіч, звяртаючыся да наведніка.
    - У мяне катоў труцяць, а вы дапамагчы не можаце? - той таксама падвысіў голас. - У вас рэдакцыя ці не рэдак- цыя?
    - Мужчына, як мы вашых катоў праверым? У нас жа не санстанцыя. Вы ў санстанцыю іх насілі?
    - Насіў, - пасумнеў мужчына. - Але ён там усіх купіў.
    - Хто ён? - удакладніў Пятровіч.
    - Сусед.
    - Каго «ўсіх»?
    - Санстанцыю ўсю. Гавораць, «адсутнічаюць прыкметы атручвання ў поўсці».
    - Навошта вы жывёлак у сумку запхнулі? - звярнулася да яго спагадлівая Даша. - Вы б селядзец гэты атручаны прынеслі. Коцікам нязручна ж у сумцы!
    Наведнік штосьці адказаў. Пятровіч заўважыў, што на секунду перастаў быць эпіцэнтрам дыскусіі пра катоў і ху- ценька перамясціўся да Малышава і яго тэлефоннай слу- хаўкі. Даша працягвала перакрыквацца з кацістам.
    - Алё, - сказаў Пятровіч.
    - Здрасце, - сказала слухаўка. Голас быў малады, але шапялявы, нібы ў моўцы адсутнічала палова зубоў ці ён напхаў у рот камянёў, каб змяніць голас да непазнаваль- насці. Зрэшты, Пятровіч не мог сканцэнтравацца на гола- се: ёп уважліва сачыў за сваркай Дашы і наведніка. Досвед падказваў яму, што наведнік, па меры нагнятання сітуацыі, мог дастаць балончык і пырснуць газам, зняць штаны ды майткі, каб усіх здзівіць, падпаліць стос з паперай, карацей, патэнцыял у сітуацыі меўся.
    - Алё, - паўтарыў Пятровіч.
    - У вас памылка ў газеце, прагучаў голас. - У номеры за 11 чэрвеня. Там, гдзе пра аграбленне магазіна напісана.
    - Што за памылка? Хутчэй казаць можаце? - нецярп- ліва перамінаўся з нагі на нагу Пятровіч. Ён заўважыў, што паласу з камбайнёрамі і памылкай панеслі на друк - Даша захапілася спрэчкай і не вычытала матэрыял.
    - Там нічаго не сказана пра грошы. Каля цела грошы былі. У пакеце.
    - Адкуль вы ведаеце? - аўтаматычна ўдакладніў Пятровіч. Ягоная галава была занятая абсалютна іншым.
    - Дык я ў Малінаве ўсіх ведаю! - не зусім лагічна ад- казаў голас.
    Пятровіча наведала нечаканая думка, што, калі перака- наць выканкам даваць на першай паласе менш афіцыйных пастаноў і рэпартажаў з палёў і замяніць іх, напрыклад, варажбой і рэцэптамі халадніку, наклад «Шляху Радзімы» вырасце ў дзесяць разоў. Але гэтая думка была не да месца, голас у слухаўцы казаў яму штось пра грошы, пра забітага, пра Малінава.
    - Мужчына, вы ад мяне чаго хочаце? - Пятровіч задаў пытанне, пасля якога большасць размоў у рэдакцыі зазвы- чай сканчалася. Чалавек пачынаў тлумачыць, чаго ён хоча ад галоўнага рэдактара раённай газеты, і ў працэсе тлумачэння сам усведамляў, што раённая газета яму ў гэтым (экспер- тызе катоў, патэнтаванні вечнага рухавіка і г. д.) дапамагчы не ў сілах.
    - А пазваніце ў міліцыю. Утачніце. Былі ўсё ж такі грошы каля цела ці не? - прапанаваў голас на тым канцы провада цалкам лагічную рэч.
    - А для чаго мне тэлефанаваць? - яшчэ раз паспрабаваў ухіліцца ад гэтага Пятровіч.
    - Дык я ж гавару. Памылка ў газеце. У номеры за 11 чэр- веня.
    Словы «памылка ў газеце» для змучанай свядомасці Пятровіча былі ключавыя. Гэта быў такі код, што актыві- зоўваў ментальны ланцужок «стымул - рэакцыя». Ён вы- даў стандартную ў такіх выпадках фразу «будзем разбірац- ца», націснуў рычажок тэлефона і набраў нумар раённага аддзялення міліцыі. Паралельна ён здзіўляўся, што Дашы неяк удалося сцішыць чалавека з катамі: той сеў у крэсла Пятровіча і мірна абмяркоўваў з дзяўчынай перавагі сібір- скай пароды над кароткапоўсцевымі.
    - Алё, РАУС? Выхухалева паклічце, - распарадзіўся Пятровіч. - Гэта яго з раёнкі, Пятровіч. Што? Навошта? Ну, скажыце, што ўзнікла пытанне па ўчорашнім прэс-рэ- лізе. Удакладніць трэба.
    Пакуль да тэлефона клікалі Выхухалева, Пятровіч пачуў глухі гул за сцяной: запрацавала ратацыйная машына, дру- куючы трэцюю паласу «Шляху Радзімы», назаўжды пакіда- ючы ў гісторыі фразу «забеспячэнне дызпаліва музычнымі ансамблямі для выезду на палі і забаўляння камбайнёраў». Знаўца Хайдэгера, Сартра і Шклоўскага ўнутры Пятровіча здрыгануўся. Яму было крыўдна, што вось і знайшоў, і пальцам прыціснуў памылку, але тая, бы ўюн, выслізнула з рук і скочыла на старонкі ягонай газеты. Потым Пятровіч падумаў, што сярод чытачоў раёнкі колькасць грамадзян, здолыіых выявіць праблемы ў кіраванні дзеясловамі, невя- лікая, газету ў асноўным выкарыстоўваюць для закручвання сала, а таму і хвалявацца тут няма чаго.
    - Выхухалеў, - гаркнула тым часам слухаўка.
    РАЗДЗЕЛ 9
    - Шульга, як мяркуеш, з чаго Тоўсты ў магаз палез? Грошай яму было мала? - Серы ляжаў на ложку, накрытым саматканым покрывам, і разглядаў дзіркі на сваёй шкарпэт- цы. Хамяк стаяў ля дзвярнога праёма, што аддзяляў кухню ад спальні, і ўважліва вывучаў сабраны ў рамцы набор ся- мейных фотаздымкаў. Прычым у Серага быў такі выгляд, быццам гэта ён разглядаў сямейныя здымкі, а ў Хамяка - бы гэта ён вывучаў дзіркі на шкарпэтцы. Хамяк глядзеў пагардліва, як на пацаноў з суседняга раёна, якія з пэўных прычын не могуць навешаць яму аплявух, хоць і мусяць. Было ў ягоным позірку адчуванне ўласнае перавагі, што вырастае з таго простага факту, што ён - жывы, а людзі на здымках памерлыя, прычым ужо шмат гадоў. Бачыў ён перад сабой карычневыя здымкі царскіх афіцэраў, якія паглядаюць так зухавата, нібы яны толькі што падкруцілі і змазалі алеем вусы і праборы; бачыў каржакаватых мужыч- коў 20-х гадоў у кепках, што больш за ўсё сваёй няўпэўне- насцю і трохі нахабнай белазубасцю нагадвалі Шульгу. Былі тут і падфарбаваныя рэтушорам персікавага колеру здымкі 40-х, што пакідалі пахавальнае ўражанне. Людзі на іх - у вайсковых фрэнчах, квяцістых сукенках з белымі шлеечкамі, усе запар па-мярцвяцку ружавашчокія, нават не спрабава- лі выдаваць на жывых. Серы ж на свае шкарпэткі пазіраў сур’ёзна. Як на твор мастацтва. Як на здымак Зямлі з кос- масу. Складаная геаграфія іх дзюрак быццам паведамляла штосьці важнае ўладальніку.
    - Шульга, дык што? - перапытаў Серы. - Чаго ён палез?
    - Ды не ведаю я, - адмахнуўся Шульга, які спрабаваў прыдумаць, дзе ім дастаць грошы.
    - Ну, а якія варыянты?
    - Ды варыянты цяпер хіба што сам Тоўсты ведае. Ну, можа, яшчэ апостал Пётр. Спытаеш у іх на тым свеце.
    - Цьфу, цьфу, цьфу, - прымхліва сплюнуў Серы і па- стукаў сябе па галаве.
    - Ну, а калі прыкінуць? - не адставаў Серы. - Ты ж разумны, Шульга.
    - Ну, калі прыкінуць, тады карціна, у прынцыпе, ясная. Ідзе Тоўсты, ноч вакол, цемра, у целе - дзірка ад кулі, уся адзежа ў крыві, перад вачыма чырвоныя кругі, адчувае, што гамон яму надыходзіць. Марыць ужо не пра тое, каб грошы ўратаваць, а каб яго адшукалі і дактарам перадалі. А ва- кол - ні душы. I тут бачыць - хопа! Перад ім крама. Ён жа хітры наогул. Быў, - дадаў Шульга пасля паўзы. - Хітры быў. Бачыць - магаз, заўважае сігналізацыю і цяміць: краму можна бамбануць, сігналка спрацуе, мянты хуценька пры- едуць, яго ў машыну, пасля на ложак, прааперуюць і ўсё - жывы. Грошай палову мянтам аддаў бы, калі, вядома, усё не забяруць. Але - жывы. Думаю, такая ў яго логіка была.
    - Складна! - пахваліў Серы.
    - Але, відаць, мянты прыехалі, як зазвычай, гадзін праз пяць. I Тоўсты адупліцца паспеў.
    - Так яму і трэба, - паўтарыў Хамяк.
    - Царства нябеснае, - нараспеў працягнуў Серы.
    У двары пачуліся важкія крокі бабы Любы. Шульга вы- скачыў ёй напярэймы і адчыніў дзверы. Жанчына цяжка патупала ў хату і села на зэдлік каля стала.
    - Ну як, нармальна падкасілі? - спытаў Шульга.
    - Нармальна! Толькі гэты, - яна кіўнула на Хамяка, - гультаяваты якісь. He працуе, усё длінны зрабіў за яго. I аб- касіў, і траву прыбраў.
    - Ды мне не цяжка! - усміхнуўся Серы.
    - Можа, яшчэ што трэба дапамагчы, баба Люба? - па- цікавіўся Шульга.
    Яна кіўнула так рэспектабельна, што хлопцы зразумелі: дапамагаць яны ёй за ежу будуць яшчэ вельмі доўга: сала і бульбы хопіць і на пачышчаны калодзеж, і на абноўлены дах, і на папраўленыя веснічкі.
    - Вы ўсё цёмначы седзіце? Адкрылі б аканіцы, - нага- дала баба Люба.
    - Гламурней так, баба Люба. Мы прывыклі без святла, - белазуба ўсміхнуўся Шульга.
    - Эх, гарадскія! - адмахнуўся яна. Адчувалася, што жанчына даўно паставіла крыж на спробы зразумець гарад- скую культуру, у якой падымаюцца не з першымі промнямі сонца, а калі зазвініць будзільнік; у якой Інтэрнэт замяніў такі займальны і, галоўнае, бясплатны занятак, як сядзенне на прызбе і абмеркаванне, у каго памерла карова, каго сха- піла падагра, чыя жонка каму здрадзіла і хто каго адцягаў за валасы.
    - Я што ў цябе спытаць хацела, - звярнулася яна да Шульгі і нават даверліва сцішыла голас. - Ты чаго сваю Насцёну пакрыўдзіў?
    - Якую Насцёну? - здзівіўся Шульга.
    - Тваю Насцёну!
    - Вы мяне ні з кім не паблыталі?
    - He дуры мне галавы, хлопец! - прыкрыкнула баба Люба.
    - Ды я не дуру! - паспрабаваў апраўдвацца Шульга. - Што за Насцёна? Насцёну нейкую прыдумалі...
    - Так-так, што за Насцёна, вы раскажыце нам! - ажы- віўся Серы, пасміхаючыся на ўсе зубы. I, павярнуўшыся 'да Шульгі, колькі разоў падаўся наперад пахвіннай часткай цела, прасачыўшы, каб гэты сумнеўны з гледзішча вяско- вай этыкі жэст не заўважыла старая жанчына. - Было? А?