• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - А вучыў чаму? Танчыць хіба? Я б такому богу маліўся, які вучыць танчыць ды трахацца.
    - He, ён вучыў, як наш: любові, дабру. He крадзі, не за- бівай, уся такая папоўская лабуда.
    - Шульга, я ііе зразумеў, а як яго распялі, калі ў яго рук шмат-шмат? - уступіў у размову Хамяк.
    - А што цябе бянтэжыць?
    - Яму што, усе рукі да крыжа прыбівалі?
    - He, не ўсе. Толькі дзве.
    - А чаму ён тады астатнімі рукамі сябе ад крыжа не ад- ляпіў?
    - Бо ў яго, Хамяк, толькі дзве рукі сапраўдныя былі, - цярпліва тлумачыў Шульга, прыдумваючы на ляту. - Усе астатнія рукі ў яго былі ментальныя.
    - Што гэта значыць - «ментальныя»? - здзівіўся Хома.
    - Ну, духоўныя, - Шульга і сам не ведаў да канца, што такое «ментальная рука». - Ён імі ў фізічным свеце нічога зрабіць не мог.
    Серы, да якога гутарка даходзіла з пэўнай затрымкай, спыніўся, каб набраць у грудзі болей паветра, і зайшоўся сва- ім фірмовым рогатам. За кіламетр ад хлапцоў перапалохана ўзняўся ў паветра глушэц, спуджаны гэтым гукам. Даўно ў ягоным лесе ніхто не рабіў такога шуму. У 1986 годзе недзе тут узяў гукавы бар’ер самалёт-знішчалыіік, што вылецеў з Баранавічаў, але тады глушэц яшчэ не нарадзіўся.
    - Шульга! - выціснуў Серы скрозь рогат. - Вось ты ж нібыта разумны, але такую чухню выдаў. «Духоўныя рукі», ха-ха-ха!
    - Глядзіце, а вось тут мы ў дзяцінстве шалаш будавалі, - Шульга вырашыў перамяніць тэму, бо адчуў, што ягоная тэорыя рук Буды зайшла ў тупік.
    Тым часам лес пачаў чэзнуць. Чым далей яны ішлі, тым драбнейшыя рабіліся яліны: скручаныя, крывалапістыя, адлегласць між галінамі на ствале ўсё больш памяншалася.
    Дрэвы быццам паміралі, застаючыся жывымі, і незразумела, чаго менавіта ім бракавала - ці вільгаці, ці паветра. Такія карлікавыя елкі можна пабачыць у прамысловых кварталах вялікіх гарадоў - згорбленыя ад цяжкіх металаў, змораныя, убогія. Елкі зніклі зусім, аднак на баках з’явілася чэзлае ліс- тавое рэдкалессе, пайшло шмат хмызняку, алешыны і ляш- чынніку, з зямлі палез аер, а сама глеба страціла цвёрдасць: нага нібы правальвалася ў мяккі тарфянік.
    - Вось тут я, як ты сказаў, збочыў з дарогі і папёр проста, - паказаў Серы на прасвет у хмызах. - Думаў, не праб’юся. Яно, можа, так і лспш было б, калі б не прабіўся. Але, бачыш, праскочыў, толькі люстэрка скрывіла аб гэты ствол, - ён паказаў на вярбу, галіны якой былі пацёртыя ўдарам.
    Тройка прайшла яшчэ колькі метраў наперад, сагнуў- шыся, прадзерлася скрозь хмызы ды ахнула. Хамяк выдаў:
    - Тваю ж...
    Наперадзе, вялізнае, бы мора, ляжала балота: кволыя, напаўзгнілыя бярозкі тырчэлі, як памежныя слупы сярод купінаў і зараснікаў сунічніку і ажынніку. Аднастайны, нібы тундра, роўны, пусты і панылы пейзаж цягнуўся да сама- га небакраю. Панавалі вохрыста-жоўтыя адценні, плямамі трапляліся сполахі чырвоных, бэзавых суквеццяў - невядо- мая расліннасць, якой не напаткаеш ані ў лесе, ані на лузе.
    - Хадзем за мной! - паклікаў Сярога.
    - Куды? Мы ж патонем! - ускрыўнуў прадбачлівы Хамяк.
    - Вось я таксама так думаў. Выскачыў спярша з тачкі, як пабачыў такі расклад. А пасля ўключыў першую і пайшоў так спакойненька, без рыўкоў, гляджу - трымае. Проста не пачалося пакуль, самі ўбачыце, як пачнецца. - патлумачыў Серы. - He баісь, давай за мной.
    Ён, абіраючы купіны большыя ды надзейнейшыя, ру- шыў наперад.
    - Во дзялы, - сказаў Шульга і паімчаў за ім. - I далё- ка заехаў?
    - Ну я думаў, яна адразу тут і патоне, - крычаў Серы цераз плячо, - а яна ішла, досыць роўна... - размаўляць ста- ла складана, бо кожны скок даваўся з пэўным намаганнем. Прыяцелі з крахтаннем накіраваліся за Серым.
    - Ногі прамоклі, - паскардзіўся Хамяк.
    - Ты ж на балоце, - весела запярэчыў яму Шульга. - Кайфуй, дурыла!
    - Пасі, што робіцца! - крыкнуў Серы і высока падскочыў на сваёй купіне. Уся паверхня навокал прыйшла ў рух і за- гайдалася павольнымі хвалямі - прычым гайдалася тое, што здавалася хай сабе не цвёрдай, хай тарфяністай, але глебай.
    - Землятрус! - засмяяўся Шульга.
    - Дакладна! - падхапіў Серы. - Я Брус Лі! Скачу, a вакол зямля трасецца!
    - Бач ты, а следу ад машыны зусім не засталося, - фыркнуўшы, крыкнуў Шульга. - У лесе дык каляіну мож- на было разгледзець. He паўсюль, але можна. А тут увогуле ўсё роўненька.
    - Яно паднялося - увесь аер, увесь чарот ці як там гэта называецца, - адгукнуўся Серы. - Тут нагу выцягваеш з гэ- тай жыжы, адразу застаецца яма з вадой, бачыш? А праз хві- ліну ўжо нічога няма, глядзі, нашых слядоў з лесу не відаць!
    - He відаць, - прыгледзеўшыся, пагадзіўся Шульга.
    - He заблукаць бы, пацаны! - занепакоіўся Хамяк.
    Хвілін праз дваццаць такога шпацыру кампанія высвет- ліла, што кожны крок стаў давацца складаней: нага патана- ла ўсё глыбей, выскоквала з багны з прычмокваннем, якое пагражала сарваць абутак.
    - Во, пайшло, - радасна абвясціў Серы. - Цяпер ужо блізка!
    I напраўду, яшчэ некалькі дзясяткаў метраў, і перад імі паказаўся аўтамабіль Daewoo, патанулы да сярэдзіны колаў, але ўратаваны ад багны аерам, купінамі ды яшчэ чорт ведае чым. Hoc машыны быў завалены наперад, адсек рухавіка падтапіла, але салон быў цалкам сухі.
    Як ты дасюль даехаў, не прасяку, - абапёрся на ма- шыну Хамяк.
    Аддыхаліся.
    - He патанула, - вызначыў Шульга.
    - He патанула, - пацвердзіў Серы.
    - Во бляха! - вылаяўся Шульга. - I чаму не патанула?
    - He ведаю! Твой план быў! Ты і разбірайся, - разваж- ліва адказаў Серы.
    - Лепш бы ў раку скінулі, - разважыў Хамяк, які любіў падчас крызісных сітуацый казаць пад руку гадасці.
    - Ну, па-першае, не лепш, - Шульга ўлез на капот і па- скакаў на ім. Метал прагінаўся пад нагамі, але машына ўсё адно тануць не хацела. - Бо Даколька вельмі неглыбокая. I калі б мы тачку з моста спусцілі, мясцовыя пабачылі б ды вырашылі б выцягнуць яе трактарам. Бо тачка ў рацэ - гэта трындзец.
    - А тачка ў балоце не трындзец? - агрызнуўся Хамяк.
    - Давайце ўсе сюды, - падаў руку сябрам Шульга. Тыя з крахтаннем узлезлі машына захісталася пад вагой трой- кі, як цеплаход падчас моцнага шторму, але ўніз не пайшла.
    Вось, блін, магія, - зачаравана прамовіў Хамяк. - Заехалі машынай у балота, а яна тануць не хоча.
    - Ніякай магіі, - абарваў яго Шульга. - Багна далей пачынаецца, а тут проста вельмі вільготны тарфянік. Бруд. Вялікая лужына. Вось мы ў ёй і сталі. А да багны цяпер дакладна не дабрацца.
    - А што калі штурхануць? - прапанаваў Хамяк. Было відаць, што ён пытае выключна тэарэтычна, сам штурхаць не збіраецца.
    Ды спрабаваў я яе штурхаць, - сказаў Серы. - Я, як толькі заграз, нават галінак насек, пад колы панаклаў, каб далей рвануць. Тут яшчэ метраў дзесяць прайсці, і яна б па дах сышла. Бачыш, якое наперадзе акно? Чорная вадзіца - там, можа, метраў пад трыццаць глыбіні... Але потым руха- вік такі - быр, быр, быр, хер! Вада, напэўна, у цыліндры лінула ці яшчэ што. А сваімі сіламі мы яе цяпер дакладна не зрушым - яна ж на донцы сядзіць.
    - I што рабіць будзем? - занепакоіўся Хома.
    - А што рабіць? Тут яе пакінем, - махнуў рукой Шульга. - Яе ж толькі з верталёта пабачыць можна. А вер- талёты тут, Хома, павер, даўно не лятаюць. Тут трактар адзін на ўвесь раён застаўся. А пра верталёт і гаворкі няма.
    - Можа, галлём закідаем? - прапанаваў Хома і пачаў абдумваць, як самому ўхіліцца ад гэтай працы. Дрэваў на- вокал было мала, закідванне галлём мелася пераўтварыцца ў доўгую і цяжкую працу.
    - He, хай стаіць. Нармальна, - абарваў Шульга. - Хадзем назад.
    - Вось толькі куды гэта «назад»? - працягнуў Хамяк, аднак Серы кіўнуў яму на іх сляды, што ішлі ў бок ад сон- ца. Метраў праз дваццаць сляды ўжо зацягнуліся: роўным слоем стаяў аер і ўзвышаліся аднолькавыя, нібы адноўленыя па шаблоне, купіны.
    - Глядзіце, там, падаецца, хата нейкая, - прымружыў вочы Шульга.
    - He можа быць! - прыглядаючыся ў кірунку, паказа- ным сябруком, адгукнуўся Серы.
    - Ну, дакладна, хата! Глядзі, дымок, бачыш?
    - He, Шульга, заглючыла цябе, - рагатнуў Хамяк. - He бачу я там аніякай хаты. Дый сам падумай, якая хата? Сярод багны?
    - На што заб’емся? - з запалам ускрыкнуў Шульга.
    - Э, пацаны, астыньце! - Серы пнуў Шульгу кулаком у плячо. - Патануць вырашылі не за хер? Да яе ж, калі гэта ўвогуле хата, кіламетры два. Праз такое вось лайно.
    - Цікава ж проста.
    - Калі цікава надта, трэба тэлевізар глядзець. Перадачу «Што? Дзе? Калі?», - Серы прымераў нязвыклую для сябе ролю разважлівага правадыра, што зазвычай належа- ла Шульгу. Роля гэтая яму прыйшлася не даспадобы, і ён хутка змяніў тэму:
    - Хто б мне лепей сказаў, што гэта за камар да мяне прысмактаўся, без крылаў? - ён задраў майку і агаліў пля- чо. - He аддзяру ніяк.
    - Ну лось, гэта ж не камар, гэта клешч! - Шулыа вяр- нуў сабе абаяльнасць старэйшага. - Прычым ты яго ўжо раскалупаў, ён цяпер у табе гнісці будзе. Трэба было алеем дупку яму змазаць, ён бы сам адліп. Ён дупай дыхае. Як вось Хома ў нас дупай думае, клешч дупай дыхае.
    Вяртацца выявілася складаней, чым ісці да машыны: яны некалькі разоў заблукалі на абсалютна роўнай паверхні, ма- ючы, здавалася б, відавочны арыенцір - сонца, якое пры- пякала ім спіны. Да хаты дабраліся нагэтулькі стомленыя, што адразу ж паваліліся спаць: месцаў хапіла ўсім, толькі Хамяк, уладкаваны на старэнькай канапе, усё крактаў ды скардзіўся, што ў астатніх лепшыя ляжанкі. Спалі б, напэў- на, двое сутак, калі б недзе апоўдні ў хату не завітала баба Люба: у ейных руках была міска з тварагом, загорнуты ў газету кавалак сала, збан з малаком, цыбуля і чвэртка хлеба.
    - Ешце, хлопчыкі, - велікадушна прапанавала яна.
    Хлопчыкі накінуліся на харчы, не памыўшыся, не пры- часаўшыся, вуркочучы ад голаду.
    - Дзякуй, баба Люба! Дзякуй, мы б тут памерлі без вас, - мямліў Шульга з набітым ротам.
    - Мне б тут траву падкасіць вакол хаты. Каса ёсць, - вызначыла цану пытання баба Люба.
    - Падкосім, бабуля, падкосім! - радасна пасміхаўся Серы. 3 агурком у руках і зялёным пер’ем цыбулі, што тыр- чэла з рота, ён выглядаў на мілага хлопца, штосьці сярэдняе між брыгадзірам і аграномам.
    - Знаёмцеся, гэта Сяргей, наш сябра, - намагаўся яго прадставіць, не даючы адпачыпку сківіцы і рукам, Шулыа, - калі трэба ііару падкоў разагнуць, ён заўжды з радасцю ра- загне.
    Серы выпісаў яму сяброўскага ляшча. Баба Люба хутка ўцякла з хаты, адчуваючы, што гэтаму спрацаванаму ка- лектыву трэба даць магчымасць наталіцца без перашкодаў, інакш хтосьці кагосьці пакусае.