• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    грозлівая. - Мне, Кабан, трэ было не назіраць за тваімі ан- тысацыяльнымі паводзінамі, а прымаць захады. Разумееш? Трэба было накіраваць цябе ў прафілакторый, на прымусовае лячэнне, прасачыць, каб ты ўладкаваўся на працу, скласці графік рэгістрацый, каб ты з’яўляўся, расказваў пра свае пос- пехі, словам, узяць на кантроль. Прагледзеў я цябе, Кабан.
    - Дык што я зрабіў?
    - А ты не помніш? - Выхухалеў абышоў стол і адамк- нуў кайданкі, пазначаючы новую, максімальна давяральную, старонку іх стасункаў.
    - He. He памятаю.
    - Што ты рабіў уначы, раскажы.
    - Ну як што? Ну, піў.
    - А яшчэ што рабіў? Піць - гэта не занятак.
    - Ну, спаў.
    - A а якой лёг спаць?
    - He помню.
    - Ну прыкладна.
    - Ну не помню, начальнік. Ну, можа ў дзесяць. А можа, і ў гадзіну. He помню.
    - А што рабіў перад сном?
    - Піў.
    - А дзе піў?
    — He помню.
    - Эх, Кабан, Кабан, нават шкада цябе. Нуль раскаяння. Ты навошта чалавека забіў? А?
    - Й? Чалавека?
    - Так, ты, чалавека.
    - Як забіў?
    - 3 пісталета, Кабанаў. Дзве адтуліны ў чалавеку заста- ліся. Адна на ўваход, другая - на выхад.
    - Ды не можа быць, Выхухалеў, ды ты што! He забіваў я!
    - Ты яшчэ скажы, што ты краму не ўскрываў.
    - Якую краму?
    - Ну як якую? У вас там, у Малінаве, адна крама. « Райспажыўкааперацыя».
    Кабан змоўк: ён спрабаваў згадаць начны паход у кра- му, але не здолеў. Праўда - і гэта яго пужала - не мог ён выклікаць і хоць нейкі іншы начны ўспамін, схапіўшыся за які ён мог бы пераканаць самога сябе, што ў краме не быў. Больш за тое, схаладнелы, ён усвядоміў, што ідэя абрабаваць райспажываўскую краму не раз прыходзіла да яго ў галаву, калі сабраныя ў лесе грыбы, налоўленых у рэчцы карасёў і выкапаную ў суседа бульбу ніхто не купляў, а выпіць хаце- лася. Пагатоў, тое, што краты ў краме былі зробленыя абы- як, ён даўно запрыкмеціў.
    - Выхухалеў, ты скажы мне, як гэтую лаўку ўскрылі?
    - Ну, а як яе можна ўскрыць? Разбілі акно, у яго прасу- нулі руку, адамкнулі дзверы - і ўся справа.
    - I што, там на акне не засталося ніякіх доказаў? Ну ў сэнсе, што гэта не я?
    - He, Кабан, усё акурат сведчыць, што рабіў ты. А алібі ў цябе няма.
    - Як няма, ёсць! - ухапіўся падазраваны за абнадзей- лівае слова.
    - Што ў цябе за алібі? Дзе ты быў уначы?
    - Дома, спаў.
    - Гэта не алібі, Кабан. Ці бачыў хто, як ты спіш?
    - He, ну ты жартуеш, Выхухалеў? Хто мог бачыць? Баба ад мяне, ты ж ведаеш, сышла.
    - Ну вось, значыць, ты забіў.
    - Каго забіў? Кацьку-прадавачку?
    - He. Хмыра нейкага, сам яго не ведаю.
    - А што за хмыр?
    Выхухалеў дастаў шэрую тэчку з надпісам «Справа №» і вытрас з яе колькі здымкаў. Абраў самы жудасны з мёрт- вым тварам, знятым буйным планам, і працягнуў Кабанаву. Відовішча разяўленага рота паралізавала чалавека пад чар- кай.
    - Ведаеш яго? - удакладніў Выхухалеў.
    - He ведаю. Гідкі нейкі, калі мёртвы. He ведаю, як калі жывы, а мёртвы - гідкі. А што за ён? Навошта мне яго за- біваць? He, Выхухалеў, гэта дурасць нейкая. Палучыўся ў
    цябе глухар, ты надумаў яго на мяне павесіць. Але я не вазь- му, не забіваў, не, ніхера, я наогул нікога ў сваім жыцці не забіваў, толькі курэй і кабана, але яны не лічацца.
    - He забіваў, значыць?
    - He забіваў. Выхухалеў, адпускай ужо, мне пахмяліц- ца трэба, - Кабан падняўся, паказваючы, што размаўляць больш не будзе.
    - Кабан, ну ты разумееш, што я толькі папярэднюю размову праводжу?
    - Так, разумею.
    - I мне па гарачых слядах трэба прапанаваць нейкую версію.
    - Ну.
    - А пасля падлучыцца пракуратура, следчыя, яны будуць працаваць, узнаўляць па дэталях, пільна.
    - I што? Мне пахмяліцца трэба, Выхухалеў.
    - I што? А тое! He маю права я цябе адпусціць, пакуль мы з табой дакумент не напішам.
    - Што за дакумент?
    - Чыстасардэчнае прызнанне. Працэдура такая. Прый- шоў, пакуль прызнанне не напішаш, давядзецца цябе ма- рынаваць.
    - А калі напішу?
    - Адразу вольны.
    - Ды ну.
    - Ну так, Кабан! Ты пра маёра Проніна кніжкі чытаў?
    - He, не чытаў.
    - А дарма. Цікавы дэтэктыў пра працу ў органах. Дык там усё напісана. Ты мусіш напісаць прызнанне, што віна- ваты, а потым пракуроры будуць аднаўляць кожную дэталь, даводзіць, што ты не вінаваты. А віну ў нашай краіне ўво- гуле суд вызначае.
    - I што, я адразу свабодны буду?
    - Ну вядома. Але для вызвалення патрэбная прычына.
    - Якая?
    - Я ж кажу, чыстасардэчнае прызнанне. Гатовы напісаць?
    - А без яго нелыа зваліць?
    - He, Кабан, без яго нелыа. Альбо пішы прызнанне, аль- бо сядзі тут да скону.
    - I што пісаць?
    - Ну, як было ўсё, як прыйшоў, як забіў.
    - Ды я ж не забіваў!
    - Ды ясна, што не забіваў, але папера патрэбная, іначай цябе нельга адпускаць. A то як гэта - чалавека я затрымаў, дапытаў, а паперы няма. Непарадак?
    - Ну так, - пагадзіўся Кабан. Ідэя пра тое, што кожны раз пасля прыходу ў міліцыю павінная з’яўляцца нейкая папера, яму збольшага спадабалася.
    - А як я напішу, як забіваў, калі я не ведаю гэтага хмыра і не ведаю, як яго прыбілі?
    - А ты падумай.
    - А раптам я не так напішу? Гэта ж падман будзе!
    - Ну, вось следчыя гэта і адчуюць, што падман, суд па- бачыць. Усе зразумеюць, што ты не вінаваты. Вось табе па- пера, пішы.
    - Ну, ладна. I што пісаць?
    - Ну, вось пачні так: «Чыстасардэчнае прызнанне», па цэнтры ўверсе.
    Кабан згроб асадку ў кулак і, крэкчучы ад стараннасці, з цяжкасцю накрэмзаў слабараспазнавальныя словы на папе- ры, пакінуўшы яшчэ і тлусты след нячыстай далоні.
    - Што ты напісаў, дубіна? - ускрыкнуў Выхухалеў.
    - А што я напісаў?
    - Прачытай.
    - Чыстасардэчнае прызнанне.
    - «Чыстасардэчнае» пішацца ў адно слова! Што ты феняй ботаеш у афіцыйным дакуменце? Як ты дадумаўся наогул - «чыста сардэчнае прызнанне»? Ты што, пацанам прад’яву пішаш, шконку табе вызваліць просіш? Ладна, Кабан, давай я на камп’ютары тэкст набяру, а ты падпішаш.
    - Ну, ладна, хай так.
    Пачакалі, пакуль уключыцца камп’ютар. Кабан са здзіў- леннем адзначыў, што пахмелле не толькі не адступае, але, наадварот, мацнее. Больш за тое, абстаноўка міліцэйскага
    кабінета выклікае ў ім узмацненне дэпрэсіўнасці. Тым ча- сам Выхухалеў адкрыў праграму і падрыхтаваў указальныя пальцы для друкавання.
    - Ну што, расказвай.
    - Ды што расказваць? He ведаю я нічога. To бо не помню. П’яны ж быў. Ты зразумей, Выхухалеў, калі я што праўда нарабіў, я адмаўляцца не буду: не па-нармалыіаму гэта. Вось калі следчыя твае дакажуць, тады добра.
    - Ладна, давай не пачынаць па кругу. Як вы сустрэліся?
    - Ды не ведаю, як сустрэліся.
    - Ты падумай, Кабан.
    Кабан задумаўся. Працэс прыдумвання гісторыі захапіў яго.
    - Ну, раз я яго не бачыў, відаць, ён да нас у Малінава чагосьці прыехаў. Я да яго падыходжу, кажу, э, ты, дай за- курыць, таму што не мясцовы. А ён мне...
    - Кабан, так падрабязна не трэба. Вось я пішу: «3 забі- тым пазнаёміўся 10 чэрвеня».
    Пальцы Выхухалева пачалі дзяўбці клавіятуру. Тая крах- тала ды патрэсквала: адчувалася, што доўга яна такога стаў- ленпя не вытрымае.
    - Калі, удзень ці ўвечары пазнаёміліся?
    Прапойца прыкінуў: дзень ёп яшчэ як-піяк памятаў, за- ходзіў да Жабаеда, яны разам балакалі пра палітыку, і ні- якага чужога хмыра побач не назіралася. Пасля ён выпіў пару кропляў, памяць дала збой, і болып дакладных успа- мінаў не было.
    - Пішы, Выхухалеў, што вечарам пазнаёміліся. Каля восьмай вечара. Прыехаў ён, значыць, у вёску, пытанне, вя- дома, як прыехаў, бо аўтобусаў больш не ходзіць, а калі б на машыне прыехаў, людзі б ведалі. Іншая справа, калі сам прыйшоў, пехам, тады людзі могуць не ведаць. Ты б пага- маніў з людзямі, Выхухалеў.
    - Гэта не важна пакуль. Вось я пішу: «3 забітым пазна- ёміўся 10 чэрвеня». Што рабілі разам?
    - He ведаю. Што мы маглі рабіць? He ў тапчыкі ж гу- ляць. He дзеці ж.
    - Ясна. «Адразу па знаёмстве пачалі сумеснае ўжыван- не алкаголю».
    - Я, калі што, абы з кім не п’ю, Выхухалеў. 3 табой то пэўна не піў бы.
    - He важна, Кабан, ну выявілася, добры чалавек, вы- рашыў ты з ім выпіць. Што далей? Як у краме апынуліся?
    - Ну, ясна як, - Кабан уздыхнуў. Яму было сорамна новым для яго тыпам сораму - за тое, што ён здзейсніў, за што нібыта нёс маральную адказнасць, але пра што не па- мятаў. - Рашылі мы ўскрыць краму.
    - Чаму?
    - Ну, ясна чаму. He ў танчыкі ж гулялі. He дзеці.
    - Значыць, так пішу: «Вырашыўшы працягнуць ужы- ванне, сумесна, арганізаванай групай, мы задумалі крадзеж з узломам». Так?
    - Відаць, што так.
    - Я тады дапісваю: «бо грашовых сродкаў для набыцця алкаголю не мелася».
    - Гладка.
    - He гладка, - Выхухалеў занепакоена ляпнуў па ста- ле побач з клавіятурай. - Хрэнь у нас з табой атрымалася, Кабан.
    - Чаму ж? Як па мне, дык нават дужа добра.
    - Таму, што ў забітага было бабло. Адшукалі сто тысяч беларускіх рублёў і пяцьдзясят даляраў ЗША ў кашальку.
    - Навошта мы тады краму ўскрывалі?
    - Вось і я пра тое ж.
    - Маглі спакойна пайсці ды купіць сабе. Прычым гарэлкі.
    - Маглі. Давядзецца цябе памарынаваць, Кабан, пакуль нічога лепшага не згадаеш. Фіговы з цябе пісьменнік.
    - He трэ марынаваць. Бяры іншы камп’ютар, пішы за мной.
    Выхухалеў паслухмяна адкрыў новы дакумент на камп’- ютары.
    - Гатовы пісаць?
    - Давай.
    - Значыць, займаўся я сабе ўжываннем, нікога не ча- паў, пад ноч узнікла жаданне дагнацца, грошай не было, гэта праўда, рашыў зрабіць паход на краму. Улез у краму, a там гэты хмыр.
    - У краме?
    - Ну!
    - А што ён у зачыненай краме рабіў?
    - А ты напішы, што крама ўжо ўзламаная была. Ён уск- рыў, а я толькі прыйшоў, гляджу, нейкі гарадскі нашую кра- му рабуе. Вось я яго і коцнуў. У помач міліцыі.
    Выхухалеў узважыў версію Кабана. Яна ўтварала доўгую і нудную перспектыву па высвятленні таго, хто быў рабаўнік і чаму ўзломваў гэтую краму. Справа пра забойства пера- тваралася ў справу пра вымушаную абарону падчас спробы прадухіліць злачынства. Адначасова Кабан з падазраванага рабіўся сведкам, што Выхухалева катэгарычна не задаваль- няла. Нарэшце, замест злачынства, раскрытага па гарачых слядах сіламі РАУС, ён атрымліваў відавочнага глухара з незразумелымі ролямі дзейных асобаў, уключна з забітым.
    - He, Кабан, гэта казка нейкая ў цябе атрымалася.
    - Чаго казка?
    - Ну ты ўяві, два чалавекі ідуць рабаваць краму ў адзін час. Прычым адзін забівае другога за тое, што той абкрадае краму. He, Кабан, не веру.