Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Ад Глуска нармальна мы ад'ехалі?
- Кіламетраў сорак ужо.
Значыць, ужо пад’язджаем. Будзем хутка.
У вакольнай цішыні. што перарывалася чэргамі стры- жынага піску, рантам пачуўся выразна іншародпы гук, які яўна не стасаваўся са светам соннай ракі, лугу, далёкага лесу. Гук дысанаваў з навакольным ландшафтам прыблізна гэтак жа. як дысанаваў бы гук таварнага цягніка з ціхім шолахам акіянскага прыбою.
Усе трое напружыліся.
- Машына, - нарэшце вызначыў Хамяк. - Па нычках? - Спакойна, - падняў руку Шульга. - Што нам сцаць? - Мянты, - патлумачыў Хамяк.
- Гэта не мянты, - важка, з інтанацыяй Шэрлака Холмса з вядомага савецкага фільма, запярэчыў Шульга. - Мянты б несліся, гэты едзе ціха. Мянты ездзяць на металаломе, тут па гуку нармальная машына. Можа, Пінжак едзе. А ад Пінжака ўцякаць небяспечна, ён ледзь што - шмаляе на паражэнне. Чакаем.
- Пацаны, паехалі, ну? - перабіраў нагамі Хамяк.
- Чакаем, чакаем.
Паказалася машына. Яна была фарбаваная ў легкадум- ны салатавы колер, на бартах былі выразна бачныя літары Rent-a-Car.
- Глянь ты, нумары літоўскія, - заўважыў пільны Хамяк. Ягоны голас гучаў болып спакойна. Было бачна, што лі- тоўскіх нумароў ён не баіцца і нават гатовы ім хаміць пры магчымасці. Машына плаўна скінула хуткасць і спынілася. Шкло папаўзло ўніз. За стырном быў мужчына гадоў сарака- пяцідзесяці з сівізной у валасах. Да таго ж мужчына меў да- гледжаную бараду, белая кашуля была адпрасаваная, бадай, з празмернай стараннасцю як на Глускі раён. Адчувалася, што сам сабе ён нагадвае маладога Шона Конэры і мае намер трымацца такога падабенства яшчэ мінімум гадоў пяць, пас- ля чаго можа пераарыентаваць сваю знешнасць на пажыло- га Хэмінгуэя. Мужчына падаўся наперад праз пасажырскае месца і прамовіў з адценнем паблажлівасці да абарыгенаў:
- Здрафстствсвуйте, - ягоны акцэнт быў несумнеўна французскі, праз гэта ж і напеўнасць, з якой ён выдаў гэтае рускае слова.
- Хай Гітлер, - бадзёра адгукнуўся Серы.
Мужчына настрою Серага не зразумеў і працягнуў:
- Я нічего не понімаю. Я ехаль сто кілёметроф і нігде не увідель нікакой запрафкі, где можно платіть крэдіт-кар- той. Банкафской картой, Віза Гольд? Вы знайте, што такое?
Было незразумела, скардзіцца ён на жыццё ці мае дзе- лавую прапанову.
- Ты чаго з людзьмі з-за дзвярэй гаворыш? - тонам майстра з прафтэхвучэльні спытаў Серы, павольна абы- ходзячы машыну. - Табе выйсці ўпадлу?
- Серы, Серы, нс быкуй, не варта замежнікаў біць, тут умомант міліцыя будзе. I Інтэрпал. I МУС з гэбнёй. He трэ- ба, Серы.
- А хто сказаў біць? Я пагаварыць хачу, - весела з хры- патасцю сказаў Серы, адчыняючы дзверцы машыны замеж- ніка. Серы трымаў сябе ў руках:
- Выйдзі, стань як чалавек.
Француз зразумеў, што трапіў у сацыяльную сітуацыю, якая выходзіць па-за рамкі ягонага звыклага досведу ва Усходняй Еўропе, і палічыў вартым паслухацца.
- Я этнограф, - сказаў ён на ўсялякі выпадак, выходзя- чы.
- Ведаем, які ты, бля, этнограф. - Серы ласкава ўзяў- ся за дзверцы машыны, не даючы іх зачыніць. - Чаго тут шпіёніш? Што табе тут трэба?
Слова «бля» француз зразумеў, як зразумеў і слова «шпі- ён». Тэмп ягонага маўлення змяніўся, зрабіўшыся хуткім і блытаным. Раптам ён стаў падобны да шараговага просьбіта ў паліклініцы ці выканкаме.
- Друз’я, - сказаў ён хутка, амаль не сказіўшы гэтага слова. - Друз’я, я есть в беду. Беда префратілс’я я. Я этно- граф. Собіраю матеріаль эмпірік для дісертаціі дактороф- ской. Матеріаль, друз’я. Разговаріваю в дерэвні, много-мно- го дерэвні, с вашімі бабушкамі. Я не есть шпіон, этнограф не шпіон.
Серы слухаў уважліва, як чырвоны камандзір на допыце ўзятага ў палон языка. Замежнік яго раздражняў, прычым раздражняў не праз дагледжанасць у знешнасці, не праз глянцавітасць машыны, але - праз тое, што быў замежнікам.
- Я ехаль в дороге черэз Гудагай, Ошмена. Валькавіск, Мінск, біл в Мінске. Ві білі в Мінске, да?
- Бля, пытае, ці былі мы ў Мінску, - звярнуўся да та- варышаў Серы такім тонам, нібы з ім размаўляла малпа. -
Ды ты ведаеіп, адкуль мы ўвогуле сюды? Хто мы, ведаеш? Ты што, думаеш, мы, бляха, на мосцс жывсм?
Замежнік замахаў рукамі, паказваючы, што не мае ані- якіх забабонаў і перадузятасці, што ён не меркаваў анічога такога і ўвогуле - дайце ж яму скончыць!
- Я ехаль, ехаль, ехаль дольго, после Мінск, после Асіповічі не мог нігде заправляцца. В Асіповічі одна запрафка, я у ніх спросіль: «Віза Гольд?». А оні говор’ят: «Нам віза начто? Мі месные». Говор’ят: «Теб’е віза надо, ті іностранец. Белёруская віза. Но мі не дадім, у ііас нет». Это діко, я не магу заліцца. В Літве магу заліцца, тут не магу. Я пачті сухой, мне нужна „емного газолін, чуть-чуть, у вас девяносто два в вашей вуатюр?
- Дзядзя, едзь адсюль, калі ласка, - вырашыў далу- чыцца да размовы Шульга, добра ведаючы Серага. - Калі ласка. Хутка.
- Может біть, ві мне маглі бі літь немного вашего бен- зіна? Я заплячу. Літь, знаете? - замежнік, як умеў, паказаў рукамі шланг і паказаў смактальны рух, які, як яму падало- ся, сімвалізаваў утварэнне ўмоваў для з’яўлення патрэбнага ціску, каб з аднаго баку ў другі пачаўся рух паліва. Але Серы смактальны рух зразумеў інакш.
- Ты каму, сука, смактаць прапануеш? Пацаны, вы ба- чылі, ён кажа - смакчы? Мне кажа, смакчы. У яго. Ен гаў- на наеўся?
- Серы, супакойся. Чувак без бензіну амаль. Клянчыць бензіну зліць яму. Вось і ўсё, - прасіў Шульга.
Але Серага было не суняць. Згодна з яго пераканання- мі за прапанову адсмактаць ён мусіў забіць замежніка на месцы, забіваць жа ў планы Серага не ўваходзіла, таму ён вырашыў абраць іншую, менш небяспечную для замежніка, тэму для размовы. Гаворка пайшла пра агулыіую гісторыю.
- Што, немец, страляў у майго дзеда ў вайну? - выдых- нуў ён амаль ласкава.
- Но я не служіль в Вэрмахт, - здзівіўся француз.
- Ну-ну. Усе вы не служылі.
- Я этнограф.
- Усе вы, бля, хто этнограф, хто радыст, бля, хто па кух- ні. Незразумела толькі, хто тут вёскі паліў, калі ўсе, сука, этнографы і кухары.
- Серы, Серы, - зноў уступіў Шульга, - Ты з дубу ляс- нуўся? Яму ж гадоў сорак! Якая, нахер, вайна? Яго яшчэ не было тады!
- Я із Франціі! Я не германец, - нарэшце зразумеў сут- насць прэтэнзій у свой бок француз.
- Ды адзін хер! Што Францыя, што немцы!
- Яны не ваявалі супраць нас, французы, Серы, ты чо? - паспрабаваў пераканаць прыяцеля Шульга.
- Ага, расказвай. Я, тыпу, бля, тупы. Яны заадно былі. У іх гэты... як яго... Мусаліні быў! Што, сука, любіш свайго Мусаліні?
Француз маўчаў, Сераму падавалася, што маўчаў пры- саромлена, насамрэч маўчанне француза выклікала разгуб- ленасць. Ён не ведаў, што сказаць, і ў жыцці не трапляў у нагэтулькі тупіковае становішча.
- Нельга фашыстам быць, зразумеў, сука?! - амаль за- клікаў яго Серы. - Мы табе бензіну, а ты пойдзеш і вёску спаліш! У Хатыні быў, бля? Ну, быў?
Замежнік паматляў галавой.
- Ты едзь давай на Хатынь. Нахер збочвай ад бабулек і едзь у Хатынь. Памяні. Пакайся. Глянь, што вы там нарабі- лі са сваім Мусаліні. I пакайся! Адзін дзед застаўся жывы. I ў таго ўнука забілі. I ён стаіць там, помнікам, а на руках пацан памерлы. Ідзі, бля, папрасі прабачэння, сука! Я там плакаў, калі піянерам быў! - прызнанне Серага прагучала занадта сентыментальна, і, дзеля вяртання арэолу мужнасці, ён з усёй моцы ляпнуў па метале машыны кулаком.
Замежнік прыкметна ўздрыгнуў.
- Едзь давай. У Хатынь!
Француз зразумеў, што яму выпала магчымасць застацца жывым, і таропка сеў за стырно.
- Глядзі мне, бля. У Хатынь. Калі даведаюся, што ў Хатыні не быў, - адшукаю і зарыю, - крычаў яму ў твар
Серы. Ён быў страшны. - Бо нельга фашыстам быць, як ты! Нельга жанчын і дзяцей страляць, як ты, зразумеў?
- Ну ўсё, Серы, суцішся, - супакойваў яго Шульга. - Хай едзе сабе ў Хатынь. Адпусці. Вайна скончылася.
- Але, бля, мы мусім помніць пра яе, ясна? Іначай будзе новая вайна!
Шульга пагадзіўся: ніхто не забыты, нішто не забытае. Француз таропка завёў машыну, развярнуўся і з’ехаў у тым кірунку, дзе, на ягонае меркаванне, і была гэтая загадкавая Хатынь. Болей пра яго ў Глускім раёне ніхто нічога не чуў.
РАЗДЗЕЛ 4
Да хаты Кабана пад’ехалі неўзабаве пасля поўдня. Апроч Выхухалева былі яшчэ сяржант Андруша і два бамбізы з РАУСа, прыхопленыя на той выпадак, калі Кабан нава- жыцца ўчыніць супраціўленне: хай лепш учыняе да іх, яны маладыя, ім карысна. Выхухалеў спагадліва расчыніў перад імі веснічкі, запусціўшы на двор. Аднаго паставіў ля акна і патлумачыў, што рабіць, калі суб’ект вырашыць скочыць праз фортку. Другому загадаў ісці наперад, у дом: Андруша дапамог завязаць на дурні бронік.
- Karo бяром? - спытаў той, і пытанне тычылася хутчэй ступені жорсткасці, якую можна было праявіць.
- Галоўнага падазраванага, - лаканічна патлумачыў Выхухалеў. - Можаш не цырымоніцца, калі што, спачатку бі, пасля пытай, хто да чаго.
- Гы-гы, - белазуба пасміхнуўся румяны ахоўнік па- радку.
Хата вызірала з былля, як конская костка з памыйкі. Ля ўваходу рос вялізарны, ростам з чалавека, баршчэўнік, на двары ўжо колькі год не касілі, затое Выхухалеў з задаваль- неннем адзначыў наяўнасць сцяжынкі, пракладзенай у бок прыбіральні: падазраваны апраўляецца на двары, значыць, не будзе панакладзена ўсярэдзіне, у сенцах або проста пася- род жылых пакояў, як часам надаралася ў іншых надзвычай цяжкіх вясковых алкаголікаў. Ранак выдаўся напружаны, і падаўжаць яго дэпрэсіўнасць адскрабаннем чалавечага калу ад службовых берцаў не ўваходзіла ў планы Выхухалева. Плот там-сям паваліўся, пусціўшы быллё Кабана да су- седзяў. Побач з домам стаяла старая ліпа, сілуэт якой лас- кава запрашаў павесіцца.
- А ён там? - зноў спытаў бамбіза, які меўся ўвайсці ў хату першым.
- А мне скуль ведаць. Напэўна, там. Дзверы, вунь, не замкнёныя. Дзе яму яшчэ быць? Настройвайся сур’ёзна, - папярэдзіў яго Выхухалеў.
Бамбіза рвануў на сябе дзверы ды пагрымеў ботамі ўся- рэдзіну. У сенцах аб штось спатыкнуўся, напаўголаса выла- яўся ды патупаў далей.
- У вас курыць ёсць? - спытаў сяржант Андруша. Ён прыкметна хваляваўся за калегу.
Выхухалеў не палічыў пытанне вартым адказу.
- Няма тут нікога! - пачулася з дома. - Толькі бутэль- кі пустыя.
Асцярожна рушылі за бамбізам. У сенцах стаяла вялізная бочка з кучай укамянелай солі: мяркуючы па ўсім, калісь- ці жыхар дома скраў шмат-шмат солі, згрузіў яе тут, але не накрыў як след, забыўшы, што дах цячэ.