• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Шульга змоўк, і характар ягонага маўчання быў такі, што нават Хамяк не наважыўся адразу ўступаць са з’едлівымі каментарамі. Аднак, калі яму падалося, што паўза зрабілася задужа ўрачыстая, усё-ткі падшпільнуў:
    - Карацей, дом не замыкаюць, а газавы балон - замы- каюць, так?
    - Ну, так, - са смяшком адмахнуўся Шульга. - Але зазвычай з такіх пакінутых хат не бяруць нічога. Толькі родным можна. А так - нават алкашы... - ён прайшоў уся- рэдзіну, і Хома пакрочыў за ім.
    - He, ну бач ты, штосьці ўсё ж узялі... Тут во скрыня з дзедавым інструментам была, вось казлы, ну тое ім вернецца. Тут у такіх выпадках кажуць, што яно вяртаецца. Прап’еш чужое, а яно табе пасля проста ў пячонку - цыроз заўчасна ці яшчэ якая халера.
    Шульга моўчкі замёр пасярод паўцёмнай хаты. Уключыў святло - выключалыіік адшукаў не адразу: ён быў схава- ны за курткамі, што віселі на вешалцы. Іх цёмныя абрысы нагадвалі фігуры людзей, з якіх нехта выціснуў усё жыццё: нібы здзьмутыя сілуэты - вось гэта дзед, гэта бабуля, гэта цётка, напэўна... Тэлевізара тут ужо не было, але радыё, стол, крэслы, пліта - усё стаяла некранутае. Шульга прайшоў на кухню, уключыў газ, падпёс запалку - не адразу, але заня- лася па адным зубцы палова канфоркі.
    - Бачыш. Жывем. Будзем гарбату піць як пацаны.
    Бразнулі веснічкі.
    - Хто гэта там? - напружыўся Хамяк.
    Шулыа ў імгненне апынуўся ля акна і прынік да шчы- ліны ў аканіцах.
    - Адбой паветранай трывогі. Баба Люба кульгае. Бач ты, жывая яшчэ.
    - Ё хто ў хаце? - пачулася з сенцаў.
    Заходзь, баба Люба, - крыкнуў Шульга.
    - Вы што за хлопцы па хаце ходзіце? - спачатку нібы ўвайпіло пытанне, і толькі ўслед за ім сама жанчына - яе ўзрост цяжка было вызначыць праз хустку і румянец: здаец- ца, гадоў у семдзесят яна проста перастала старэць і толькі раздавалася ўшыркі, абрастаючы гадавымі колцамі, як дрэва.
    - Гэта я, Шульга, баба Люба.
    - Які такі Шульга? He знаю ніякага Шульгі.
    - Андрэеў я, - перайшоў Шульга на мясцовыя персана- ліі, і гэта абудзіла ў бабе Любе механізм пазнавання.
    - Андрэеў? Ну, праўда Андрэеў хлопец! Я ж цябе такім маленькім помню! А вырас як! He пазнаць! Які высокі!
    - Ды ладна вам, баба Люба! Вы мяне проста як з дзя- цінства не бачылі.
    - Дай я цябе расцалую, - жанчына насунулася на Шульгу і сціснула яго ў абдымках.
    - А гэта хто? - спытала яна падазрона, паказваючы на Хамяка. Трэба заўважыць, што ў большасці людзей віхляс- тая знешнасць Хамяка напраўду рэдка выклікала прысту- пы даверу.
    - Гэта сябра мой. Мы ўтрох прыехалі. Жыць тут будзем. На зямлі. Як бацькі нашы жылі.
    - А чаго аканіцы не адкрылі? - працягвала насядаць баба Люба.
    - Адкрыем, адкрыем. Рукі не дайшлі. Ды й так лагодней, разумееце. Святло не так б’е ў вочы. Так гламурней, - паказ- ваючы, што жартуе, Шульга зрабіў націск на апошні склад. Слоўца з няправільным націскам баба Люба не зразумела і адно махнула рукой:
    - Усё вам у горадзе не як у людзей. Вой, вой, вой! Цёмначы ходзяць, святло паляць. I ты цяперака гарадскі стаў.
    - Во, дарэчы, трэ будзе ў наступным месяцы за святло заплаціць. A то абрэжуць, калі накруціць, - выдаваў на дас- ведчанага гаспадара Шульга. Хамяк рэспектабельна кіўнуў у адказ.
    - A то гляджу - нейкія бандзіты лезуць у хату. Дай, думаю, гляну.
    - He, мы не бандыты, - запярэчыў Хамяк.
    - He бандыты мы, баба Люба, - падхапіў Шульга. - Мы - былыя піянеры. Якія ж з нас бандыты?
    - У космас хацелі паляцець, калі маленькія былі, - здзек- ліва пасміхнуўся Хома.
    - 3 працай у нас напраўду цяпер напруга, дык мы на зям- лі ўладкуемся, сеяць будзем, веяць, гаспадарку адновім, - раздухарыўся Шульга. Выглядала гэта нібы генеральная рэпетыцыя аматарскага тэатра.
    - He, бабуль, ты прыкінь, якія ў нас варыянты былі? - вырашыў развіць думку Хамяк. - Ну вось марылі мы зра- біцца касманаўтамі. А пасля піянерыя накрылася, і што? У інжынеры ісці? Дактарамі? А, бабуль?
    - Прафесій шмат розных, мы не вызначыліся проста да канца, што нам бліжэй, - паспрабаваў перапыніць плынь ягоных разваг Шульга, які тонка адчуваў тую стылістыч- ную мяжу, за якой базар былога піянера пачынае нагадваць разважанні крымінальніка-пачаткоўца.
    - He, ну я так скажу. Я б у КДБ пайшоў працаваць. Вось гэта прафесія, - зачаравана закаціў вочы Хамяк. - Hi ха- леры не робіш, апазіцыянераў гэтых ганяеш, а цябе яшчэ ўсе баяцца. Адкаты, крышаванні і, галоўнае, гонар, павага, медалі, кіцель. Кожная цёлка твая. Падкаціў, пасведчанне паказаў: паехалі катацца, малыха. У кабак зайшоў, нажэр на сотню грыноў, а плаціць не трэба - свае людзі, разлічымся, а будзеш залупацца, комерс, дык табе хутка ў камеры з пеў- нямі патлумачаць, якая ў нас цяпер духоўнасць.
    - Я б таксама ў КДБ пайшоў, - пагадзіўся Шулыа. - Ды туды адно па сувязях бяруць.
    - He, не па сувязях. Трэба спецыяльны ўнівер гэбэшны скончыць. Толькі ён сакрэтны, туды не трапіць з вуліцы. Працуеш ты на аўтасэрвісе, маеш талент, дапусцім, паломку ўчуць сэрцам, а за табой назіраюць. He гавораць нічога, на вуліцы цябе пасуць: наш хлапец ці не наш. I калі ты пасуеш і калі ты зусім ужо геній, тады хоп! - да цябе прыходзіць такі палкоўнік сівы і кажа: давай да нас ва ўніверсітэт сак- рэтны. Вось табе пропуск. I цябе на белай «Волзе» вязуць туды, а там ужо адразу маліна пачынаецца. Кожнаму вуч- ню - па бабе. У інтэрнаце - кокс, траўка, куры-пі, толькі радзіме служы.
    - He, Хамяк, ты гоніш. Няма ніякага гэбэшнага ўнівера. Проста ў КДБ, толькі калі ў цябе родныя там, могуць узяць.
    - Ды я табе кажу, мне неяк пацан, з якім я разам ма- шыны бамбіў, расказваў, што ягонага кораша гэтак запрык- мецілі - а ён быў спец па замках, - давай, кажуць, да нас. I ён з тых часоў ужо ні з кім не размаўляе, сябручкоў усіх забыў, а што ж, жыццё такое, што ніякіх сяброў не трэба.
    - Ды гоніш ты, Хамяк, я дакладна ведаю, туды толькі па роднасных сувязях бяруць.
    - Ды ты падумай, Шульга, калі б туды толькі родных бралі, як бы Пуцін зрабіўся чэкістам? У яго што, бацька тыпу Фелікс Дзяржынскі?
    - Ладна, замнем, Хамяк. Па-любому нам гэбістамі быць не свеціць. Я б вось пісьменнікам стаў.
    - Пайду я, хлопцы, - сказала баба Люба, якой зрабілася сумна слухаць размовы пра сучасныя прафесіі.
    - Нахер пісьменнікам?
    - Падабаецца мне гісторыі расказваць.
    - А чаго ты замест пісьменніцтва да Пінжака падаўся? Нафіг тады ўся гэтая гісторыя з Масквой, з братвой?
    - Бо я хацеў такім пісьменнікам зрабіцца, які пра жыццё ўсё піша. Вось як ёсць. А што мы чытаем? Разгорнеш кнігу, а там - «Ах, вы не паверыце, Наталі, я вас так кахаю, што ў маіх вушах спяваюць цымбалы!» - не пра жыццё, разумееш?
    He бывае так у жыцці. Бо ў жыцці - трах, гаўно і трындос. А хто пра жыццё, як і ў жыцці ёсць, піша, тых адмысловая пісьменніцкая мафія накрывае.
    - А нахер мафіі іх накрываць?
    - Каб маліну не псавалі. Калі з’явіцца поц, які ўсё пра жыццё пачне хярачыць, гэта ж толькі ягоныя кнігі будуць купляць. А ўсе іншыя пойдуць кароў пасвіць са сваімі Наталі. I тыя, хто іх крышуе, пойдуць. Таму ну яго ў дупу, гэтае пісьменніцтва. Я б, можа, у газету якую пайшоў - яны нібыта пра жыццё пішуць, а не выдумляюць, але там яшчэ менш пра жыццё, чым у кнігах. Спрэс паседжанні генераль- най асамблеі ААН па пытанні прышчэпвання ўцекачоў ад віруса імунадэфіцыту.
    Дзверы бразнулі, увайшоў Серы. Ён выглядаў разгублена.
    - Глянь, як мы тут уладкаваліся, - весела звярнуўся да яго Шульга.
    - Пацаны, не праканала, - уражана развёў рукамі Серы.
    - Як не праканала?
    - Вось так пе праканала, - адрэзаў Серы.
    - А што здарылася?
    Серы склаў рукі ля грудзей і нібыта нават збіраўся па- чаць расказваць, але адмахнуўся:
    - Хадзем, я вам лепш пакажу.
    Выйшлі і рушылі ў лес, што падступаў проста да вяс- ковай ваколіцы. Вуліца была апусцелая, вёска нагадвала пыльнае каўбойскае мястэчка на Дзікім Захадзе па завяр- шэнні бурлівай разборкі. Нібы ўсе шэрыфы і каўбоі даўно перастралялі адзін аднаго і засталіся толькі пустыя салуны, нічыйныя коні, строі збеглых прыгажунь у будуарах; заста- ліся здані і індзейцы, якія моўчкі назіраюць з пагоркаў. Ды яшчэ пара-тройка старых, якія ў разборцы не бралі ўдзелу, бо занадта старыя, каб утрымаць «кольт».
    - Глядзі ты, - кіўнуў на абочыну Серы.
    Там валяўся стары дарожны знак, указальнік з назвай населенага пункта.
    Тройца ўхапілася за яго і падняла з зямлі, адрываючы ўрослыя ў бляху карані і збіваючы з апораў траву ды мох.
    «БУДА», - было напісана на знаку.
    - Назва гэтай вёскі? - удакладніў Серы.
    - Ага. Стары знак, бачыш, упаў, а новы не паставілі. Так што вёскі нібыта й няма.
    Увайшлі ў лес па старой ледзь бачнай гузаватай дарозе, парослай хмызняком ды папараццю. Дзе-нідзе яна зусім губ- лялася, і тады кампанія на секунду спынялася, шукаючы ў свежай высокай траве невыразныя сляды, нядаўна пакінутыя аўтамабілем, - тут была надламаная галінка, тут кола ўзня- ло было чарназём і сыпанула на траву жменю ненатуральна жоўтага пяску, тут быў сарваны мох і ўжо паспела сабрацца чорная лужына. Ля сасновага рэдкалесся, дзе дарога зусім знікала, было відаць колькі няроўных, праараных коламі перакрыжаваных барознаў.
    - Паблукаў тут, разварочваўся, - патлумачыў Серы. - I, дарэчы, Шульга, ёсць бог такі, Буда, у чучмекаў. I вёс- ка - Буда?
    - Ага, - адгукнуўся Шульга.
    - А чаму вёску, як бога, назвалі?
    Адкуль я ведаю, хіба я называў?
    - Можа, тут мусульмане жылі, якія ў Буду верылі?
    - He, Серы, мусульмане не ў Буду вераць, - Шульга хацеў развіць думку пра тое, у каго вераць мусульмане, але яму не хапіла эрудыцыі. - Буду ў Афрыцы шануюць, у Кітаі. Ну і ў Амерыцы, напэўна. - Наконт апошняга Шулыа быў не да канца ўпэўнены, але паколькі ўжо і ён не ведаў, каго ў прынцыпе шануюць у Амерыцы, дык і ніхто з сябрукоў не мог ведаць.
    - А што за бог? - праявіў цягу да ведаў Серы.
    - Ну, ён як наш, але ў Кітаі, у Шааліні, жыў і быў сіні. Шааліньскі манастыр, чуў? У ім яшчэ Брус Лі кун-фу ву- чыўся.
    - Брус Лі круты, - з павагай адгукнуўся Серы. - 3 нун- чакамі. А чаго гэта Буда сіні быў?
    - Ну дык бог жа. Сіні і шмат-шмат рук такі. У адной шабля, у другой барабан. Карацей, і станчыць мог, і ў пысу даць, калі што.
    - А што з ім пасля сталася? - не адчапляўся Серы.
    - Ну вядома што. Што заўжды з багамі здараецца? Распялі кепскія людзі.