• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Каля самага акна стаяла міска з леташняй мерзлай буль- бай: не выключана, што яе выкапалі на калгасным полі колькі дзён таму. Тут жа ляжаў качан капусты з выразнымі слядамі зубоў. Адразу за сенцамі быў пусты пакой, што вы- карыстоўваўся калісь як кухня, але з яго ўжо павыцягвалі ўсё, што рабіла яго кухняй: прададзеная была нават пліта з газавым балонам, не згадваючы ўжо такія хадавыя рэчы, як стол, крэслы альбо фіранкі. 3 кухні вузкі калідор вёў да спальні, арганізаванай каля вялікай печы, пафарбаванай у белае. У спальні галоўнай цікавосткай быў ложак, што адна- часова меў функцыі прапітай раней шафы. На ложку ў кучу была зваленая ўся вопратка, шчаслівым уладальнікам якой усё яшчэ заставаўся Кабан: зімовы кажух, тры грубаплеце- ныя швэдры, дзве сукенкі ад жонкі, якая даўно ўцякла, тры тамы з поўнага збору твораў Антона Чэхава, фігурная шру- боўка ды свердзел, яўна падрыхтаваныя на продаж. Апроч таго, на ложку мірна спала курыца, адначасова з фактам іс- навання якой Выхухалеў заўважыў, што драўляная падлога была раўнамерна ўтыканая курыным гноем, і ён амаль на- пэўна ў яго ўжо стаў, таму без адскрабання калу ад берцаў сёння ўсё ж не абысціся.
    - Ну, і дзе ён? - разгублена спытаў Выхухалеў.
    - Нідзе, - адказаў міліцыянт, які заходзіў першым. - Тута хавацца дужа няма дзе.
    Склепа ў хаце не было, чорнага ўваходу таксама. Апынуўшыся перад печчу, Выхухалеў адзначыў ладную колькасць развешаных для прасушкі карасёў. Апроч таго, звярнуў увагу на падпечча.
    - Трэба праверыць пад печкай, - строга загадаў ён.
    - Чаго там правяраць, няма там нікога! - горача запя- рэчыў Андруша, які спалохаўся, што правяраць падпечча даручаць яму.
    Выхухалеў зазірнуў у лаз, што вёў уніз: там нічога не было відаць, а батарэек для ліхтарыка ў аддзялешіі не было.
    - У мяне бабка ўсю зіму ад немцаў у падпеччы хава- лася. Баялася, што згвалцяць, - па-філасофску прамовіў Выхухалеў і кіўнуў хлопцу ў бронекамізэльцы: - Давай, паўзі.
    - А чаго я?
    - А таго, што на табе бронік. Раптам ён там з нажом, а? Давай, палез.
    Міліцыянт, крэкчучы, стаў на чатыры канечнасці і папоўз.
    - Тут сажа, - жаласна падаў ён голас знізу.
    - He выдумляй, - абарваў яго Выхухалеў. - У падпеч- чы хіба што вугаль захоўваць маглі, але яго не топяць, ён жа без вентыляцыі, ніякай сажы там няма.
    Нейкі час знізу даносілася засяроджанае крахтанне.
    - Нікога! - крыкнуў міліцыянт.
    - Сапраўды?
    - Ага!
    - Вылазь тады давай! - даў загад Выхухалеў. Ён быў збіты з панталыку.
    Міліцыяпт вылез напраўду ўвесь у сажы ды, стукаючы берцамі, пайшоў мыцца да калодзежа.
    - Што цяпер, таварыш маёр? - спытаў Андруша.
    - Паедзем браць Ваську Жабаеда, - уздыхнуўшы, адка- заў Выхухалеў. - Тады ён у нас будзе галоўны падазраваны.
    Яны ўжо амаль пакінулі хату, як курыца з занепакое- ным квахтаннем саскочыла з ложка ды, кінуўшыся пад ногі Андрушы, пабегла прэч. Азірнуўшыся, Андруша і Выхухалеў
    убачылі, што кажух, швэдры, шрубоўка і свердзел рухаюцца так, нібы ў хаце здарыўся землятрус з эпіцэнтрам на ложку.
    - О як, - адгукнуўся збянтэжаны Андруша.
    3-пад завалу тым часам паўстаў плюгавы Кабан уласнай персонай. Ён нагадваў адначасова і мерцвяка, што падняўся з магілы, і мядзведзя, разбуджанага пасля спячкі. Ягоныя вусны багаццем трэшчынаў, слаёў і пераліваў нагадвалі фрагмент венецыянскага будынка, што знаходзіцца пад аба- ронай ЮНЭСКА. Акрамя вуснаў уразаўся ў памяць ягоны кадык, зарослы жмутамі шчэці, і прычоска, што нібы з’еха- ла з галавы.
    - Кабан? - на ўсялякі выпадак пацікавіўся Выхухалеў.
    - Бля, піць дайце, - адказаў зомбі. - Піць дайце, не магу, бля.
    - Што, Кабан, зноўку ўчора нарэзаўся?
    Кабан не палічыў пытанне вартым адказу.
    - Піць дайце што-небудзь, не магу, зараз жа піць, ну, давай піць! - з адценнем праведнага гневу звярнуўся ён да дзвюх чалавечых істотаў, якія стаялі каля ложка; нават сцэна выяўлення чарвякоў у мясе матросамі «Пацёмкіна» ў аднайменнай стужцы выглядала менш пранізліва.
    - Нясі вады! - загадаў Выхухалеў бамбізу, што туляў- ся на двары.
    - He, ну сур’ёзна, Кабан, піў учора?
    - Піў, - шчыра адказаў Кабан.
    - Уначы піў? - Выхухалеў прытрымаў кансервавую бляшанку з жыватворнай вільгаццю, паслухмяна прынесе- ную яму з вуліцы.
    - Піў, - шчыра адказаў Кабан. - I ўначы тожа.
    - А калі пачаў піць? - Выхухалеў ужо працягваў яму ваду.
    - Ну, як прачнуўся, так і пачаў.
    - А вось патлумач мне, Кабан, я проста не разумею, - загаварыў уражаны Выхухалеў. - Вось адкуль у цябе грошы на бухло? Вось я таксама, Кабан, можа, хацеў бы так: прач- нуўся, бухнуў, удзень яшчэ дадаў, а ўначы ўжо ў дровы накі-
    даўся. Але ў мяне, Кабан, у мяне, супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў, у мяне, работніка без спагнанняў, чалавека, у падпарадкаванні якога - людзі, у распараджэнні - транс- парт і сродкі сувязі, дык вось у мяне, Кабан, няма грошай на такі лад жыцця. А ў цябе, Кабан, ёсць. Патлумач.
    - Бадун, - са спакоем аптычнага стоіка запярэчыў яму Кабан. - Прыйшоў да мяне бадунец. I забадаў, с-сука, ра- гамі. Пагана мне, Выхухалеў. Адчапіўся б ты, а?
    - He, Кабан, ты мне патлумач.
    - Зноў прыйшоў натацыі чытаць пра антысацыяльны лад жыцця?
    - He, Кабан, гэтым разам усё нашмат горш. Але ты спа- чатку патлумач.
    - Ну што табе тлумачыць, Выхухалеў?
    - А тое і тлумач! - падвысіў голас да крыку міліцыянт. - Тое і тлумач! А то ў мяне, бачыш, байцы маладыя глядзяць на цябе і зайздросцяць. I пытаюць мяне: Выхухалеў, а на- вошта нам служыць у міліцыі, калі можна вунь, як Кабан, - проста бухаць? Штодня!
    - Дык што табе патлумачыць, не разумею, - абыякава далучыўся да палемікі зомбі.
    - Адкуль грошы ў цябе на бухло, раскажы.
    - Ну як. Ну вось учора я Зінаідзе прычэп дроваў насек. Яна мне палтос дала. А палтос - гэтага на два дні хватае, калі з розумам траціць. Мне, Выхухалеў, бутэлькі чарні- ла на цэлы дзень хватае: тры кроплі выпіў і, калі нічога не есці, ходзіш пад кайфам. Але бадун ад яго моцны. Таму не ведаю я, што табе патлумачыць. Калі ты гэтак блытана вы- піць просіш, дык ідзі ты нахер, вось так. А калі па-чалавечы за жыццё пагаварыць хочаш, дык маё слова такое: увосень грыбы збіраю, кукурузу, прадаю на рынку, хватае.
    - Крадзе ён кукурузу, з палёў калгасных, - перабіў Кабана Андруша.
    - Зімой рыбка сухая, я рыбаліць майстар, сушу паціху. He, ну калі ты, Выхухалеў, бамжаваць надумаў, дык я табе за тры мінуты ўсю арыфметыку выкладу.
    - 3 суседскіх гародаў ён жыве, і рэчы жончыны рас- прадае, - змрочна заключыў Андруша. Вось і ўся арыф- метыка.
    - Збірайся, Кабан, паедзем у аддзяленне, - падвёў рысу пад размовай Выхухалеў.
    - Як у аддзяленне? - здзівіўся Кабан.
    - Так у аддзяленне.
    - 3 якой такой прычыны?
    - А з такой прычыны.
    - А дзе санкцыя пракурора? Чым матывуеце арышт?
    - Ты, Кабан, кіна амерыканскага пераглядзеўся. Якая санкцыя пракурора?
    - Беспрадзел, начальнік! - прафесійна перамяніў інта- нацыю Кабан.
    - Ну, як хочаш за юрыспрудэнцыю пагаварыць, - спа- койна і важка запярэчыў Выхухалеў, - дык я гатовы пад- трымаць. Па-першае, я цябе не арыштоўваю, а затрымліваю. А для высвятлення ніякай санкцыі пракура не трэба. Па- другое, прычын у нас больш чым дастаткова.
    Гэта якіх такіх прычын? - адразу спалохаўся Кабан. Было відаць, што ён не надта знаёмы з турэмнай юрысп- рудэнцыяй.
    - Ты махаў рукамі і лаяўся матам.
    - У сэнсе?
    - Без сэнсу. Сведкі, а ў нас іх тут тры, бачылі, як ты раз- махваў рукамі і лаяўся. Груба парушаў грамадскі парадак.
    - Дык я ж дома.
    - А сведкі бачылі цябе на вуліцы. I гэта мы яшчэ не па- чалі казаць пра тое, што ты ўначы нарабіў.
    Кабан сцішыўся. Падзеі мінулай ночы згадваліся ў няяс- ных абрысах і блыталіся з падзеямі пазамінулай ночы і ўсіх папярэдніх начэй, праведзеных пад адполькавым градусам. Апроч таго, яны накладаліся на сны, што мелі жахлівы, a падчас - чароўны характар, але заўжды былі рэалыіыя ў той жа ступені, у якой было рэальным само дзіўнае існа- ванне Кабана, што праходзіла ў ліхаманкавым памкненні назбіраць на бутэльку, выпіць бутэльку, пасля чаго як мага
    хутчэй пахмяліцца новай бутэлькай, бо залежнасць ад пла- дова-ягаднага віна, якое атрымліваецца шляхам дадавання няякаснага спірту ў брагу з паўзгнілай садавіны, перасыпа- най дражджамі і цукрам, - жахлівая і сваёй сілай набліжа- ецца да марфінавай.
    - На колькі адзявацца? - спытаў Кабан прыбіта.
    - Надоўга. Кажух, на ўсялякі выпадак, вазьмі. Альбо не- надоўга. Усё ад цябе залежыць, - адказаў яму Выхухалеў.
    Яго крыху збянтэжыла, што Кабан здаўся так лёгка: ён чакаў мардабою, пагоні - усяго таго, што пакінула б мараль- нае права на жорсткі допыт. «Курыцу не замкніце», - даў загад ён на двары. Яму было шкада курыцы.
    РАЗДЗЕЛ 5
    Глускі РАУС месціўся ў доме купца Разэнфельда, дзеці якога гандлявалі лесам, унукі былі расстраляныя НКУС, a праўнукі з’ехалі на гістарычную радзіму пры першай маг- чымасці яшчэ на пачатку васьмідзясятых. У розныя гады ў гэтым будынку паспелі пабываць ДПУ, НКУС, гестапа, ва- енная контрвыведка і КДБ, так традыцыі тут увабраліся ў муры, а камеры ў сутарэнні ўтрымлівалі шырокі набор гра- фіці па-нямецку, па-беларуску, па-руску і на ідыш.
    Для допыту Кабана Выхухалеў вырашыў абраць свой уласны кабінет: мэбля тут не была прыкручаная да падлогі, як у некаторых вузкаспецыялізаваных памяшканнях, затое праз доўгае сядзенне на крэсле ў падазраванага не зацячэ спіна. А размова планавалася доўгая.
    - Усё п’еш, Кабан, - паўшчуваў яго Выхухалеў для раз- гону.
    Кабан, рукі якога на ўсялякі выпадак ужо паспелі аздо- біць кайданкамі, укленчыў:
    - Начальнік, давай па-скораму і ўжо адпускай, пахмя- ліцца трэ.
    - Імкненне пахмяліцца - прыкмета хранічнага алкагаліз- му, - павучальна прамовіў міліцыянт. - Лячыцца трэба табе было, тады, глядзіш, і не зрабіўся б мацёрым рэцыдывістам.
    Кабан, свядомасць якога плавала ў атрутнай сумесі з абстынентнай ліхаманкі, галаўнога болю, няўпэўненасці ў рэальнасці, смагі, не спатольнай вадкасцямі без спірту, агі- ды да таго ладу жыцця, які ён нібыта й не абіраў, але ў які звыкся пакорліва ўладжвацца шторанак, - пакутліва спра- баваў зразумець, куды хіліць Выхухалеў.
    - Што я такога нарабіў? - акуратна пацікавіўся ён.
    - Я табе скажу так: у тваёй правіне, не, давай без хітры- каў, у тваім злачынстве - так-так, злачынстве - ёсць і мая віна, Кабан, - з намёкам на шчырасць прызнаўся Выхухалеў, і тут Кабану зрабілася непамысна, бо калі такі чалавек, як маёр міліцыі Выхухалеў, гатовы прызнаць нейкую ўласную хібу, відавочна, сітуацыя надзвычайная і, не выключана, па-