• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    - Зацаніце, што робіцца, - паказаў Серы на газету, на якой абрысамі дзіўных мацерыкоў ужо праступіў тлушч ад сала. Ён нават перастаў жаваць.
    - Ды я ўжо затачыўся на гэтым, - падтрымаў яго Шульга. - Такая глухмень, а газета свежая, ранішняя. Пошта працуе. Цётачка-паштальёнка сорак кіламетраў з Глуска пе- далі ціснула на веліку, каб яе сюды даставіць.
    - Ды я не пра тое. Ты глядзі, тут пра Тоўстага напісана!
    Уся тройка перастала жаваць і разгарнула газету. Называлася яна «Шлях Радзімы».
    - Пацаны, я вось не адупляю, які можа быць «шлях» у Радзімы? - задаўся пытаннем Хамяк. - Вон нахер, за бугор? Такі шлях? У Сан-Трапэ? У Монтэ-Карла? У Кушадасы?
    - Ты не разумнічай, Хома, - важка заўважыў Шульга. Яму было прыемна падчапіць Хамяка праз тое, што той раскрытыкаваў ягоны план з затапленнем машыны. - «Радзіма» - гэта калгас тут такі быў пры Савстах. Вялікі, на паўраёна. Вось яго імём газету і назвалі. А «Шлях Радзімы» тады мог быць толькі адзін - наперад, да сацыялістычных перамог.
    - Ды вы чытайце, што пішуць, - заклікаў іх да ўваж- лівасці Серы.
    Нататка мела назву «Спіртное страляе ва ўпор». Невядомы аўтар прытрымліваўся жалобнага тону міліцэй- скага прэс-рэлізу. «Паводле паведамлення Глускага РАУС, a 6 ранку 10 чэрвеня ў краме «Райспажыўкааперацыя» ў в. Малінава групай аператыўнага рэагавання было выяўле- на цела невядомага мужчыны з агнястрэльным раненнем. Замок крамы быў узламаны, шкло разбітае».
    - Малінава? - здзівіўся Шульга. - Далёка зайшоў, ду- рань.
    - Прызямліўся, нябога, - перажагнаўся праваслаўным крыжам Серы.
    - Ну і хер з ім, - цынічна сплюнуў сабе пад ногі Хамяк.
    «Пры сабе нябожчык меў кашалёк са 100 тысячамі бе- ларускіх рублёў, 50 далярамі ЗША і некалькімі металіч- нымі рублямі Расійскай Федэрацыі дробяззю, таму версія рабавання была адкінутая. Дзякуючы імгненным дзеянням міліцыі, злачынства ўдалося раскрыць па гарачых слядах. Выяўлены і матыў - побытавая спрэчка на фоне падагрэ-
    тых зялёным зміем эмоцый. Забойцам выявіўся алкаголік К., які пазнаёміўся з ахвярай вечарам таго ж дня. Спачатку ён ужываў з невядомым спіртныя напоі, а пасля прапанаваў сумесна абрабаваць краму з мэтай давесці градус да патрэб- най кандыцыі. У працэсе ўжывання алкаголю, скрадзенага з крамы (выпітыя 2 бут. гарэлкі і 4 бут. піва былі знойдзены побач з целам), паміж падзельнікамі ўзнікла спрэчка, што прывяла спачатку да бойкі, потым - да трагічнай смерці сабутэльніка. Злачынец ужо даў прызнальныя паказанні. Узбуджаная крымінальная справа, вінаватаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі».
    - Ну, ніхяра сабе, - спакойна прамовіў Шульга.
    - Неяк тут усё перакручана, - здзіўлена заматляў па баках галавой Серы. - Неяк усё тут так, што я зусім нічога не разумею.
    - «Злачынства ўдалося раскрыць па гарачых слядах», - перачытаў Хамяк.
    - He, ну бач ты, як усё павярнулася! - выгукнуў Шульга. - Ужо і вінаватага адшукалі, ну!
    - Тоўсты ж не піў зусім амаль. А тут нейкі К., з якім ён пазнаёміўся «вечарам таго ж дня», як зэк Сярога з двара, «даводзіў градус да патрэбнай кандыцыі». Шульга, што мы рабілі з Тоўстым «вечарам таго ж дня»?
    - У карты гулялі. Анекдоты травілі. Пакуль ён грошы не стырыў.
    - Дарэчы, пра грошы, - узвіўся Хамяк. - А дзе тут нао- гул пра грошы? Яны вунь як падрабязна распісалі пра бухло, а пра грошы - ні слова. Дзіўна неяк. Як можна пра два бат- лы гарэліцы згадаць, а пра дахяра даляраў каля трупа - не?
    - А, дык вось у чым уся маза! - здагадаўся Шулыа. - Вы зразумелі, пацаны, да чаго ўвесь развод?
    Ну патлумач, ты ж у нас разумны, - прапанаваў Серы.
    - Мянты мяшок з грашыма падтырылі! Гэта ж ясна! Прыходзяць, ляжыць Тоўсты, ужо халодны, а побач - пакет гэты. Ну, яны ў пакет зазірнулі і хуценька прыдумалі пра сумеснае бухалава версію. Пра тое, што яго нейкі малінаў- скі прахезон прышыў. Каб прасцей было сабе лавэ пакінуць.
    Сябры прыціхлі: кожпы шукаў доказы ці абвяржэнпі гі- потэзы Шульгі.
    - Ну так, труп з дахяра баксаў - адно. А труп з двума батламі беленькай - іншае, - пагадзіўся Серы.
    Кажу, мянты грошы заныкалі. Тоўстага зараз на хуткую закапаюць, «К.» гэтага адправяць куды-небудзь у Оршу нары грэць, а самі «шляхам Радзімы» - у Сан-Трапэ.
    Ну, можа, гэта і добра, - прабасіў Серы. - Мы цяпер не ў вышуку, нікога быццам і не забівалі. А то я неяк пра труп прачытаў, дык мне яго ажно шкада зрабілася.
    - Ды што добрага? - нервова ўскрыкнуў Шулыа. - Што добрага? Мяпты нас зараз не шукаюць. Але як мы Пінжаку патлумачым, што з грашыма?
    - Сапраўды, як? - спытаў Серы з гатовасцю, інтанацыяй, што выдавала чаканне тлумачэнняў Шулы і, як яны будуць усё тлумачыць Пінжаку.
    - Ды ніяк, дурань! - закрычаў Шульга. - Ну ты пры- кінь, ну было б тут напісана: «Знойдзены труп з вялікай сумай даляраў, забойцы ў вышуку, усім, хто бачыў траіх маладых людзей, тэлефанаваць 102». Мы сёння ўвечары набралі б Пінжаку, усё яму выклалі б пра тое, як Тоўсты ха- цеў з машной здрыснуць. Ён бы нас дзе-небудзь пад Уралам прыхаваў, пасадзіў бы на маліпу з гадавым запасам бухла, кісамі ды шмаллю, сам бы з мянтамі мясцовымі звязаўся, прысхаў бы. Расклаў бы ім увесь пасьянс наконт таго, якія грошы яны паднялі. Чые гэта грошы ўвогуле. Тыя б засца- лі і бабло б прыскокваючы прынеслі. Яшчэ б прабачыліся і прадставілі Пінжака да ордэна «За духоўнае адраджэпне». А цяпср што мы яму скажам?
    - Так, што мы яму скажам? перапытаў Серы.
    - Ніхяра мы яму не скажам! Бо няма нам што Пінжаку казаць! Мы не ў вышуку, Тоўстага прышыў мясцовы алкаш, пра баксы тут ніхто нічога не чуў. To бо - у нас баксы, Серы, разумееш? У цябе, у Хамяка, бляха...
    - I што рабіць? Як даказаць?
    - Ды што ты дакажаш? Ты сам бы сабе паверыў? У га- зеце напісана, што Тоўсты так забіты, а мы сцвярджаем, што
    інакш. I яшчэ на гэтым спрабуем грошы зажы.ііць. Ды цябе спачатку грохнуць, а пасля ў дупу аналыіы шчуп засунуць, каб сумку з баксамі адшукаць. I ўсе размовы, Серы! А не знайшоўшы, цела ў раку скінуць, паціснуць плячыма ды па родных ітаедуць. У алфавітпым парадку. Спачатку мама, потым баця, потым сястрычка, пасля цёця. I там таксама спачатку па галаве сякерай, пасля ў страўпіку праз дупу пашарыць і толькі ў канцы азадачыцца: дык дзе ж напраўду грошы? Можа, трэ было гэтых хлапцоў да канца даслухаць?
    Сітуацыя гаўно! - занерваваў Хома.
    Гаўно, пагадзіўся Шулыа. - Так, мянты не шука- юць. Але Пінжак з ягонымі брыгадамі шукае. To бо пакуль не шукае, пакуль званка чакас і яшчэ пару дзён будзе чакаць ад нас званка, а пасля пачне шукаць. I я так скажу: мянты б „ас тут не адшукалі. А Пінжак знойдзе. I тут, і ў зямлянцы. і, бляха, у нямецкім «Тыгры», які ў вайну патануў у балоцс.
    Шульга, а што, калі ў газеце пра пакет з баксамі пе напісалі, бо не змясцілася? - пацікавіўся Ссры. - Раптам проста месца пе хапіла?
    - 1 Іу так, праўда, такая верагоднасць ёспь, пагадзіўся ІПульга. Газета вунь якая маленькая, чатыры староначкі толькі. Яны, можа, і хацелі напісаць, ды месца не хапіла. Тут во, бачыпі, пра працаўнікоў вёскі побач...
    - Трэба ў газету званіць, прасіпеў Хома. Але не з мабілы засякуць.
    Мабілы ўсе адключанымі трымаем, падтрымаў Шульга. Апарат у правай кішэні, батарэя ў левай. Толькі так, пацаны. А ў газсту я патэлю з аўтамата, каля могілак. Ён япічэ з савецкіх часоў. Звякну, спытаю, раптам і праўда пра грошы не змясцілася проста.
    Ну вось і вырашылася, - шырока ўсміхнуўся Серы.
    Ды ніхяра не вырашылася! абарваў яго Шульга. - Верагоднасць мікраскапічная! Пазваню так, дзеля ачысткі сумлення. Але малаверагодна. А ты ідзі бабе Любе траву падкасі. I Хамяка вазьмі, хай ён граблямі памахае, зграбе.
    - Гэта бабская праца, - заныў Хамяк.
    - А жраць ты хочаш? Можа, цябе паляваць паслаць - на дзіка? Дамо вось табе нож з сервізу, незаточаны, і давай, Хамяк, на дзіка. Гэта праца для мужыка. Ну?
    Хамяк вырашыў пагадзіцца: з Шульгой спрачацца бес- сэнсоўна, у шэрагу выпадкаў гэта прыводзіла да прыніжаль- ных вынікаў. У яго галаве з’явіўся план: пасля таго, як Серы скосіць траву, Хамяк зробіць выгляд, бы задзеў граблямі па- лец на назе, сядзе, здыме красовак і будзе дзьмуць на палец. Серы пашкадуе яго і прыбярэ траву сам. Бо Серы - добры.
    Прыяцелі выйшлі, а Шульга падышоў да абразка, што вісеў у куце пад некалькімі слаямі гардзіннай тканіны. Фіранкавыя гардзіны былі пыльныя, абразок - цёмны, але ўсё разам гэта стварала ўрачыстую атмасферу.
    - Супакой, Гасподзь, - папрасіў ён у абразка. - Супакой раба твайго, хай яму там нармальна ўсё, мы не са злосці, даруй нам, Божа.
    Ён паляпаў даланёю шпалеры пад абразом так, нібы яны былі плячом таго самага Госпада, які павінны быў ім дараваць.
    РАЗДЗЕЛ 7
    Выхухалеў драмаў у майцы перад тэлевізарам. Калі no- dan пачулася мелодыя, што скакала, бы шарык на ракетцы, і хрыплаваты голас заспяваў «Хорошо жйвёт на свете Вйннй Пух», ён вырашыў, што па тэлевізары дэманструюць ягоны ўлюбёпы мультфільм і прачнуўся. Але не, на экране ішлі ўсё тыя ж «Улйцы разбшпых фонарей», а голасам Віні Пуха спяваў тэлефон.
    - Алё, - прамовіў стомлена Выхухалеў, уключаючы гучную сувязь.
    - Ну, пачытаў матэрыялы, нармальна, - уступіў вясёлы голас Сяргея Макаравіча.
    - Прыйшлі ўжо? - адгкунуўся Выхухалеў.
    - Прыйшлі, так. Творча падышоў, крэатыўна. 3 аганьком. Дзе ты такога дурня знайшоў?
    - Дзе знайшоў, там больш няма, - Выхухалеву не спа- дабаўся вольны падыход Сяргея Макаравіча да працэсуаль- ных пытанняў.
    - Сам пісаў?
    - Сам, але пад ягоную дыктоўку.
    - 3 пісталетам вы добра, весела. Я, можа, нават накірую дваіх нашых лапухоў, хай пакорпаюцца ў глеі пад белым мостам. A то ведаюць адно «адкаты», «крышы». Хай панюха- юць сапраўднай аператыўнай працы, пашукаюць доказы. Але ты, вядома, усё за іх ужо зрабіў - можна ў суд перадаваць.
    - Добра. А думаеш, адшукаюць? Даколька дробная, але плынь.
    - Ды што адшукаюць?
    - Пісталет.
    - Ты ж сам пісталет у Дакольцы прыдумаў. Як яны яго знойдуць?
    - Ну так, сам, - згадаў Выхухалеў. - Хаця не, не сам. Падазраваны прапанаваў. Ён увогуле шмат дэталяў прыду- маў. Проста Дарвін нейкі, добрыя дэтэктывы мог бы пісаць. Пра Проніна.
    - Як ты яго мабілізаваў? Пеўнямі страшыў? Ластаўкай? Ці як зазвычай у вас, мянтоў, - пальцы ў дзвярную шчы- ліну?
    - Навошта? - пакрыўджана адгукнуўся Выхухалеў. - Чалавек, між іншым, не ўпэўнены, што ён гэтае злачынства не здзяйсняў. А вы тут.