• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Каля трупа быў поліэтыленавы пакет белага колеру з над- пісам зялёным курсівам «ГУМ 60 гадоў», ГУМ - гэта ўні- вермаг у Мінску, значыць, госць прыпёрся з самага Мінска, вось незадача. Пакет быў прыадкрыты, і Выхухалеў на ды- бачках, акуратна так, акуратна, усё адно ўжо натаптаў, - да пакета. Крануў далонню, уцягнуўшы яе ў рукаў кіцеля, нагнуўся, каб разглядзець, а там... Пачкі з далярамі ЗША, стадаляравыя купюры, перацягнутыя гумкамі, - гэта кепс- ка, што гумкамі, калі б засталіся банкаўскія стужкі, можна было б вызначыць, адкуль - можа, рабаўніцтва ці што яшчэ. Але грошай было шмат, нагэтулькі шмат, што калі перавес-
    ці ў беларускія рублі, то... Думкі Выхухалева блыталіся. Ён выйшаў вонкі. Задуменна падышоў да «газіка». Трэба было выклікаць нарад, арганізоўваць панятых, але гэты пакет, гэтыя даляры...
    Ён уключыў рацыю «Пеленг-2», зробленую прыблізна тады ж, калі і сігналізацыя па краме ў Малінаве. Рацыя ад- гукнулася бадзёрым трэскам памех, праз якія выразна пра- біваўся голас дыктара першага канала беларускага радыё. Дыктар чытаў казку для дзяцей ці навіны, разабраць было складана, але інтанацыя захоўвала ў сабе чароўнасць і зарад пазітыву. Выхухалеў засяроджана прамовіў:
    - База, база, дваццаць чацвёрты, адкажыце, база.
    Дыктар на імгненне змоўк, нібы ўслухоўваючыся ў рэплі- ку Выхухалева, але адразу ж аднавіў сваю ўзнёслую прамову. Падумаўшы, міліцыянт выключыў рацыю і дастаў мабільны тэлефон. Хутка набраў нумар і прымружыў вочы, на ўся- лякі выпадак выцягнуўся на зважай. Прайшло колькі часу. Слухаць мабільны было нудна, і ён як заўжды ўключыў гуч- ную сувязь: размаўляючы па тэлефоне без яе, ён падаваўся сабе занадта цывілыіай асобай, а хрыпласць гучнай сувязі надавала камунікацыі патрэбную надзвычайнасць. Апроч таго, можна было трымаць тэлефон на адлегласці ад вуха, як рацыю, якая ўжо даўно не працавала як след.
    - Ну? - адгукнуўся тэлефон раздражнёна.
    - Сяргей Макаравіч, гэта Выхухалеў.
    - Ну! - яшчэ больш раздражнёна гаркнула слухаўка.
    - Сяргей Макаравіч, тут ваш у краме ў Малінаве.
    - У сэнсе? - здзівілася слухаўка.
    - Ну, ваш. Як бы гэта, кліент, - Выхухалеў няўпэўнена ўсміхнуўся.
    - Які кліент, Выхухалеў, скажы без гэтай хярні?
    - Трупа! Трупа тут! - яшчэ раз паспрабаваў пажартаваць міліцыянт, але адчуванне жуды яшчэ не да канца адпусці- ла яго, ды і ягоны маўленчы апарат не быў прыстасаваны да жартаў.
    - Якая трупа, што ты хочаш, Выхухалеў?
    - Па ўсім - агнястрэл, дзве дзіркі, на ўваход і выхад, спераду і ззаду, самаробны бандаж, крыві няшмат, крама
    паднятая, слядоў барацьбы не відаць, тут уначы дождж быў, усё замыла.
    - Хто? 3 мясцовых?
    - Ды не, пэўна, з Мінска гастралёр.
    - Выхухалеў, ты што, не ведаеш, што рабіць у такіх вы- падках? Маленькі ці што? Ну труп і труп. Давай Гомель на- бірай, хай шлюць экспертаў. Ад мяне ты чаго хочаш?
    - Вы ізвініце, - Выхухалеў з перапуду перайшоў на трасянку: ён рабіў так заўжды, калі хацеў прагнуцца перад чалавекам, вышэйшым за сябе, выстаўляючы сябе больш дурным і неадукаваным, чым ёсць. - Ізвініце, што разбудзіў. Проста ёсць абстаяцельства адно.
    - Што за «абстаяцельства», ну?
    - Каля цела... - да Выхухалева вярнулася выразнасць мовы, - каля трупа знойдзены пакет.
    - Ну.
    - А ў пакеце грошы. Даляры. Соценныя купюры.
    Слухаўка памаўчала.
    - А ,многа?
    - Дахяра.
    - Дахяра-дахяра? - удакладніла слухаўка.
    - Зусім дахяра. Я не лічыў, але ўвогуле дахяра. Проста тырчаць аж. У пакеце. 3 надпісам «ГУМ 60 гадоў».
    - Ты адзін быў?
    - Адзін.
    - Бачыў хто?
    - Што?
    - Ці бачыў хто, як ты трапіў на месца злачынства?
    - He ведаю. Ну, сабака там быў.
    - Выхухалеў, ты тупы? 3 людзей бачыў хто?
    - He, з людзей не бачыў. To бо, можа, і бачыў, і што? Бачыў, не бачыў - а розніца? Хто бачыў - скажам, не ба- чыў, і ўсе справы, - Выхухалеў пачаў разумець, куды хі- ліць слухаўка.
    - Выклікай тады сваіх. Я скажу яшчэ і сваім, каб пад’- ехалі. Ад нашага ведамства. Бо калі труп мінскі, усё адно трэба нашых падлучаць.
    - А з пакетам што рабіць?
    Слухаўка зноў замоўкла. У Выхухалева нават рука ста- мілася, і ён абапёрся на машыну.
    - 3 пакетам, кажу, што рабіць? - нагадаў ён пра сябе, калі маўчанне зрабілася задоўгім.
    - Пакет забяры.
    - Куды?
    - 3 сабой.
    - Куды з сабой? У аддзяленне?
    - He, не ў аддзяленне.
    - А куды, калі не ў аддзяленне?
    - He ў аддзяленне, Выхухалеў. Пасля разбяромся.
    - А ў пратаколе агляду згадваць, што пакет быў?
    - Выхухалеў, ты тупы?
    - Дык згадваць?
    - Выхухалеў, ты тупы?
    - He, не тупы, - ветліва адказаў міліцыянт, - я проста не разумею.
    - He, не згадваць. Калі што, пасля дапішам. Яшчэ адзін пратакол зробіш пасля, калі што. 3 пакетам. Ты запомні, дзе ляжаў. Пасля яшчэ зробіш. Калі што.
    - Калі што - што? - удакладніў на ўсялякі выпадак Выхухалеў.
    - Калі штосьці, - важка заўважыла слухаўка.
    Дыялог звяў: было зразумела, што абодва бакі яшчэ ма- юць шмат чаго сказаць адзін аднаму, але, як пара закаханых, не могуць, баючыся, што адно лішняе слова сапсуе магію недамоўленасці.
    - Ну, дык я зайду тады? - удакладніў Выхухалеў.
    - He, заходзіць не трэба.
    - А пакет дадому?
    - He трэба заходзіць. Пасля зойдзеш. 3 пакетам. Але потым.
    - А пакет куды?
    - He ў аддзяленне, - ледзь стрымліваючыся, гаркнула трубка. - HE Ў АДДЗЯЛЕННЕ!
    - А як пасля будзем вырашаць? Па палове?
    - Ты тупы, Выхухалеў? He па тэлефоне такое!
    - А што не па тэлефоне? - адгукнуўся пакрыўджаны міліцыянт. Ён хацеў сказаць, што на яго ўскладаюць груз адказнасці, і ён хацеў бы ведаць, якая цана рызыкі. На языку круцілася слова «падстава», але міліцыянт ііе дазволіў яму саскочыць з вуснаў. Відавочна, суразмоўца Выхухалева быў чалавекам, з якім словы трэба выбіраць старанна.
    - А што не па тэлефоне? - паўтарыў ён. - Ну хто можа мяне слухаць? Смешна! А мяне ніхто не можа слухаць. Толькі вы і вашыя могуць мяне слухаць.
    - Выхухалеў, не вынось мазгі, - прапанаваў строгі голас са слухаўкі. Пасля гэтага пачуліся кароткія гудкі.
    Міліцыянт застаўся абсалютна адзін у вёсцы Малінава, ля крамы, дзе ляжаў труп невядомага мужчыны, каля служ- бовага «газіка», што заводзіўся праз раз, у бронекамізэль- цы, зашпіленай толькі спераду, у шлеме, ад якога пахла Выхухалевым. У органы ён калісьці даўным-даўно пайшоў на покліч сэрца праз тое, што там добра плацілі. 3 тых часоў плаціць у органах сталі значна горш, але Выхухалеў ад па- гонаў не адмовіўся. I вось цяпер гэты поліэтыленавы пакет з грашыма. Праз хвіліну тэлефон Выхухалева зазваніў ме- лодыяй з мультыплікацыйнага фільма «Віні Пух». «Хорошо жйвёт на свете Вйннй Пух», - бадзёра выводзіў хрыпла- ваты голас, які, як падавалася Выхухалеву, быў падобны да яго ўласнага голасу.
    - Алё? - адгукнуўся ён, уключаючы гучную сувязь.
    - Вось што яшчэ, Выхухалеў, - прамовіла слухаўка. - Магілёўскіх не трэба выклікаць. Самі разбяромся.
    Выхухалеў хацеў спытаць, чаму не трэба выклікаць магі- лёўскіх экспертаў, але праз некалькі секундаў сцяміў, чаму.
    I вось, калі Выхухалеў адцягнуў пакет у машыну і ру- шыў да бліжэйшых хатаў збіраць панятых, на небе проста праз аблокі праступіла сонца. Спачатку сваёй бялюткасцю і няўпэўненым святлом яно нагадвала поўню, якую часам відаць ранкамі з вокнаў аддзялення, але хутка яно набры- няла яечнай жаўцінёй і намалявала паўсюль - ля «газіка», ля крамы, ля хат і пад Выхухалевым - доўгія чарнаватыя цені. Выхухалеву падалося, што гэта добры знак.
    РАЗДЗЕЛ 2
    Да пастаповы пра ўзбуджэнне крымінальнай справы
    Пратакол папярэдняга агляду месца здарэння
    10 чэрвеня ў 6:03 мной, маёрам Глускага РАУС Выхухале- вым A. С„ быў здзейснены выезд па сігнале «Трывога» ў раён вёскі Малінава, у краму «Райспажыўкааперацыя», дзе змешчаная сігналізацыя ад узломвання. Сігналізацыя зна- ходзіцца ў аварыйным стане, і ў сувязі з гэтым я ехаў адзін, думаючы, што трэба толькі адключыць прыбор. Аднак, пры- быўшы на месца, высветлілася, што над крамай быў учы- нены ўзлом праз адтуліну ў разбітым закратаваным акне, замок ускрыты знутры шляхам адмыкання зашчэпкі тыпу «сабачка», бо ён так уладкаваны. Прайшоўшы ў памяшкан- не, мной знойдзены труп мужчыны 25- 30 гадоў, які ляжаў у позе «сагнуўшыся», на падлозе, за 2 м ад касы, за 1,3 м ад паліцы з сухімі сыпкімі сумесямі (гл. схему, фота). Цела не апазнанае, заяваў пра зніклых без вестак у гэтыя дні ў Глускім раёне не фіксавалася. У мужчыне падчас агляду выяўленыя дзве кулявыя адтуліны, адна змяшчаецца за 3 см злева ад дванаццатага пазванка, другая - за 15 см злева ўверсе ад пупа, стралялі ззаду, у спіну, верагодна - на бягу. Мяркуецца, смерць наступіла 10 чэрвеня каля 3- 4-й гадзі- ны ранку ў выніку страты крыві і ран, не сумяшчалыіых з жыццём.
    У кішэнях штаноў мужчыны знойдзеныя 2 манеты вар- тасцю 10 і 5 рублёў (Расійская Федэрацыя), што дазваляе дапусціць магчымасць таго, што труп нейкі час таму прыбыў з Расіі альбо меў кантакт з асобамі, якія прыбылі з Расіі. Маецца на ўвазе, што труп быў у жывым стане да моманту, калі быў забіты.
    Таксама ў левай кішэні штаноў знойдзены кашалёк тыпу «партманет» з трыма аддзяленнямі, у ім знойдзеныя 100 (сто) тысяч беларускіх рублёў і 50 (пяцьдзясят) даляраў ЗША.
    Кулявыя адтуліны судова-медыцынскія эксперты Глуска- га РАУС вызначылі як адтуліны ад пісталета калібрам 7,62, мяркуецца, маркі ТТ (Тульскі- Токараў). Стрэлянай гільзы ў памяшканні крамы «Райспажыўкааперацыя» не выяўле- на, шэраг фактараў (адсутнасць разбурэнняў ад кулі, што прайшла «навылёт», адсутнасць кулі, адсутнасць парахаво- га следу ў памяшканні крамы) дазваляюць меркаваць, што раненне было здзейсненае за межамі крамы, пасля чаго па- ранены дзеля чагосьці прыбыў у краму і заставаўся ў ёй да факту наступлення смерці. Ідэнтыфікаваць месца, адкуль ён прыбыў, па слядах крыві немагчыма ў сувязі з тым, што на забітым была выяўленая самаробная павязка, якая, тым не меней, не спыніла кроў цалкам і прывяла да смерці. Акрамя таго, сляды, якія маглі б паказаць кірунак, па якім ён пры- быў, замытыя дажджом, што ішоў у ноч з 9 на 10 чэрвеня ў вёсцы Малінава і па ўсім Глускім раёне.
    Апытанне жыхароў вёскі не дазволіла выявіць кола свед- каў, што валодаюць дадзенымі пра тое, калі быў здзейснены напад па краму «Райспажыўкааперацыя» ў сувязі з тым, што ўсе спалі (гл. пратакол апытання).