• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Іпшыя прадметы на месцы здарэння не выяўленыя. Хацеў бы асобна падкрэсліць, што ў час, калі я прыбыў у краму, яшчэ было недастаткова светла, у самім памяшканні была недастатковая бачнасць, а батарэек для ліхтарыка ў нашым распараджэнні не маецца. Таму адказнасць за дэталёвае апі- санне і магчымыя недагляды нейкіх дэталяў і доказных ма- тэрыялаў, што маюць дачыненне да дадзенага злачынства, цалкам ускладаецца на групу з Глускага РАУС, што прыбыла ў 7:25 (акт і пратакол прыкладаюцца).
    Акрамя таго, хацеў бы звярнуць увагу на аварыйны стан аўтамабіля «ГАЗ», у якім патрабуецца замяніць акумулятар.
    Маёр Выхухалеў А.С.
    РАЗДЗЕЛ 3
    На белым мосце праз раку Дакольку Глускага раёна Магілёўскай вобласці стаялі тры постаці. Адна была высо- кай, падцягнутасцю і статнасцю падобная да Дон Кіхота, згодна з яго выявамі на вокладках савецкіх кніг. Падабенства з Дон Кіхотам было б паўнейшым, калі б не кітайскі спар- товы касцюм «Адыдас», апрануты на гэтую фігуру. Другая была ніжэйшай, але больш інтэлігентнай: гэтай фігуры па- савалі б акуляры, але іх на ёй не было. Больш за тое, Hern­ia ў паводзінах гэтай фігуры падказвала, што за прапанову надзець акуляры яна магла б і ўдарыць таму, хто б такое прапанаваў, па твары - акурат па тым месцы, на якое іншыя і чапляюць гэтыя самыя акуляры. Трэцяя постаць здалёк на- гадвала Санча Пансу, а зблізку - барыгу з рэчавага рынку, з тых, каму больш пасавала б працаваць таксоўшчыкам, бо ў таксі падобная трохі нахабная скнарлівасць глядзелася б больш арганічна. Усе трое герояў былі ва ўзросце, які юнац- кім назваць ужо запозна, а спелым, мужчынскім - яшчэ за- рана. Верагодна, у іншыя часы, гадоў з дваццаць таму, да іх можна было б звярнуцца «хлопцы», альбо па-дзелавому - «маладыя людзі». Але ў цяперашніх дэкарацыях абодва звароты глядзеліся занадта па-піянерску. Ага, «хлопцы» - у спартовых касцюмах і скуры... Вышэйшы ростам называў сябе Серым, да сярэдняга і інтэлігентнага звярталіся вык- лючна Шульга, Санча Панса ж меў загадкавую мянушку Хамяк. Доўга назіраючы за імі, чалавек з багатым слоўні- кавым запасам і досведам стасункаў у розных сацыяльных пластах абавязкова прыйшоў бы да высновы, што аптымаль- ным найменнем для гэтай тройкі было б паўкрымінальнае слоўца «пацанчыкі».
    Пэўны час папляваўшы ў ваду, тройка раздзялілася: Хамяк застаўся на мосце, Серы з Шульгой прайшлі да аў- тамабіля, прыпаркаванага на абочыне ля ўезду на мост. Аўтамабіль, на якім тройка прыбыла да маляўнічых берагоў ракі Даколькі, называўся Daewoo, пацанчыкі называлі яго не «Дэўу», а «Даеву», і гэта, безумоўна, сведчыла пра штось-
    ці важнае ў іх узаемадачыненнях са светам. Машына была сабраная ў Расіі, а таму - праз не надта сіметрычныя лініі і швы, што разыходзіліся ў бакі, больш нагадвала жука, на якога наступіла чыясь агромністая нага, прыціснуўшы, але не растаптаўшы ўшчэнт. Нейкі час паназіраўшы за Хамяком, які стаяў на мосце, Серы і Шульга селі ў салон, прычым Шульга сеў за стырно, а Серы побач. Памаўчалі - так, як зазвычай маўчаць ля вогнішча. Нарэшце Шульга кашлянуў, прачышчаючы горла, і загаварыў:
    - Вось ты ведаеш, чаго Хамяка Хамяком клічуць?
    - Не-а. Бо маленькі?
    He, не таму. Ты пра яго малую чуў?
    - У Хамяка была малая?
    - Ага.
    - Нармальная дзеўка, жывая?
    Ага.
    - He можа быць, - Серага вельмі здзіўляла думка пра тое. што Хамяк мог мець стасункі з дзяўчынай. - Ты гоніш.
    - Ды не ганю, дакладна.
    - Ды ты гоніш. стапудова.
    - Ды не ганю.
    Гоніш.
    - He ганю, ты даслухай!
    - Ну?
    - Была ў Хомы нашага малая. Але даўно гэта было, як разумееш. Карацей, угнаў ён па малалетцы «Аўдзюху».
    - Хома? Угнаў?
    - Ну, а што гам уганяць? Там жа ўсё проста - панэль зняў, правадкі адно ў адно панаўтыкаў, іскра з’явілася, за- вялася усё, тачыла твая.
    - Ну?
    - Угнаў, прыехаў да цыганоў аддаваць на разбор, па- шарыў па салоне, там, ясна, смецце рознае - цёмныя аку- ляры, дыскі з шансонам, пачак гандонаў, усё пазабіраў, a ў бардачку - скрыначка такая падарункавая. Маленькая. Чырвоная. Уся ў фінціфлюшках гэтых, банціках-хяранціках.
    Запакаваная па першым разрадзе. Ведаеш, у крамах яшчэ ёсць такія стэнды, там іх афармляюць.
    - Ну бачыў, ведаю. I што?
    - А ў Хомінай малой акурат дзень народзінаў неўзаба- ве. А Хома ж сквапны, з яго капейчыны не выбіць. Пацаны ідуць на піва, сядзяць, ён, сука, сядзіць, п’е, пачынаем збі- ваць рахунак, усе даюць, а ў Хомы - «толькі буйныя купю- ры, пацаны!», «наступным разам разлічуся, пацаны!», «буду вінны, пацаны!».
    - Гэта дакладна! Вось гэта факт, дакладна сказаў!
    - Карацей, што думае наш Хамяк? Ён разважае: у малой дзень народзінаў, а тут акурат святочна аформлены пакуна- чак. А ў ім - падарунак.
    - Ну і што, падарыў?
    - Ну, зразумела, Хома вагаўся: ці падыдзе падарунак? Ці не разгарнуць скрыначку? Ці не паглядзець, што там у прынцыпе? Але ж гэта, бляха, Хамяк! Якому на піва ўпад- лу скінуцца, разумееш? I ў ім гэтая хамячая існасць, вядо- ма, перамагла! I ён вырашыў - падару як ёсць, малая будзе радая, што ён, Хамяк, так разарыўся, так, сука, запакаваў усё святочна.
    - I?
    - Ну, і падарыў.
    - I?
    - Ну, а там - запінкі.
    Серы адкінуўся назад, закаціў вочы і вельмі гучна засмя- яўся. Сліна ляцела на лабавое шкло, крэсла аж уздрыгвала ад канвульсіўных торганняў, машына пачала хадзіць ходырам.
    I што? - спытаў ён праз смех.
    - I няма больш у Хамяка малой.
    Серы выбухнуў такім рогатам, што калі б у радыусе кі- ламетра спаў мядзведзь, ён бы прачнуўся ды вырашыў бы збегчы куды далей. Серы барабаніў далонню па прыборнай дошцы, трэс сціснутым кулаком і нават ікаў, паказваючы, як яго насмяшыў Шульга. Відаць, ён смяяўся б яшчэ вельмі доўга, калі б заднія дзверцы машыны не бразнулі і ў салоне не апынуўся сам Хома.
    - Выкінуў? - спытаў у яго ўжо сур’ёзны Шульга.
    Хамяк маўчаў.
    - Выкінуў, ну? - перапытаў Серы.
    Замест адказу Хамяк дастаў з запазухі вялікі пісталет, у якім экспсрт беспамылкова вызначыў бы Тульскага- Токарава, вядомы таксама як «ТТ». На рулі ў пісталета была доўгая драпіна.
    - He, не магу, - уздыхнуў Хамяк. - Пацаны, ну навошта рэч выкідаць? Ну, рэч жа. Ну, зірніце толькі. Рэч!
    - Хамяк, мы табе навошта пісталет далі?
    - Навошта? - перапытаў Хамяк.
    - Каб ты яго выкінуў у раку, - патлумачыў Шулыа. - Чаго ты яго не выкінуў?
    He магу, пацаны. Рэч жа. Грошай ведаеце якіх каштуе.
    - Хамяк, гэты ствол цяпер усе мяпты Глускага раёна і ўсёй Магілёўскай вобласці шукаюць. Ты хочаш, каб на цябе пальбу павесілі, а, Хамяк? Давай - лахануўся, ідзі выкідай!
    - He магу, пацаны.
    - Хамяк, - звярнуўся да яго раптам Серы з такой ін- танацыяй, нібы яго вось-вось прарве смех. - А ці праўда, што ў цябе была малая і ты ёй запінкі падарыў? Якія спёр? У пакуначку падарункавым?
    Замест адказу запытаны проста ціха выпаў з машыны. Па ўсім, згадваць тую гісторыю яму было яшчэ менш прыемна, чым выкідаць у раку каштоўную рэч.
    - Бач ты, рэальна праўда! - ацаніў Серы.
    Шульга пра штось задумаўся.
    - Слухай, - ніяк не збіраўся рабіцца сур’ёзным Серы. - Дык я так і не зразумеў, чаго Хамяка Хамяком назвалі.
    - Я ж табе гісторыю расказаў.
    - Ну і што, без малой ёп, дураііь, застаўся, і што? Як гэта звязана?
    - Ды так, што запаслівы надта. I сквапны.
    - А хамякі сквапныя ўвогуле?
    - Ты хамякоў бачыў?
    - Ну так. Бегае такі малы, срэцца ўвесь час. Як пацук, толькі яйцы меншыя.
    - Ну ты заолаг, Серы! Ну ўвогуле - усім заолагам за- олаг! Хамякі ў роце запасы трымаюць. Семак яму даеш, ён набярэ ў рот і грызе паціху. Бо запаслівы.
    - А-а-а! - зразумеў Серы і зноўку засмяяўся. Шульга не падтрымаў смех і без эмоцый пазіраў на раку, што пятляла лугамі і знікала з далягляду за далёкім пагоркам. Хацелася ісці за гэтай ракой, ісці да стомы, да знямогі, ісці, як у дзя- цінстве, калі ўсе небяспекі былі намаляваныя і лёгка выра- шаліся крыкам «мама!».
    Чаго ты нос павесіў? - ляпнуў Шульгу па плячы Серы. - Ды так. Пра Тоўстага думаю. Як ён там.
    - Нармальна ён там, мне здаецца.
    - Закранула, думаеш?
    - Ну, выглядала так, нібы закранула. Спатыкнуўся ён, помніш? Дзе ён цяпер, дарэчы?
    - У мянтоўцы, хутчэй за ўсё. Грошы аддасць мянтам, яны яго ў бальніцу пакладуць, вылечаць.
    - Нахяра ён пабег?
    - Багатым быць захацеў, ясна. Думаў, уцячэ, - Шульга па-філасофску выцягнуў цыгарэту з пачка і запаліў. Было бачна, што думкі зрабіцца багатым наведвалі яго калісьці даўно-даўно, але з тых часоў ён істотна пасталеў.
    - А чаго нам цяпер рабіць? Што Пінжаку скажам? - пацікавіўся Серы.
    Пачакаем, пакуль Тоўсты знойдзецца, даведаемся, дзе яго трымаюць, пазвонім Пінжаку, усё выкладзем як было: зваліў, грошы забраў, мы спрабавалі спыніць, не здолелі, грошы цяпер пад справай, мы забраць не можам. Мы ўво- гуле ў вышуку, напэўна. Хаця хер яго ведае. Можа, і не ў вышуку. Перачакаць трэба. Карацей, хай Пінжак сам грошы з-пад справы выцягвае. Мы тут да чаго? Мы ўвогуле нічога кепскага не зрабілі. Нас караць няма за што. А Тоўстаму, вя- дома, трында - адусюль дастануць. Там жа столькі было... - Шульга не здолеў вызначыць памер сумы, пра якую вяло- ся. Рэальна да ўсрачкі, бля... Чым ён думаў?
    - Хадзем Хамяку дапаможам ствол выкінуць, - абарваў яго Серы.
    Згадкі пра падзеі мінулай ночы канчаткова вярнулі яго з разняволена-лагоднага стану ў змрочную засяроджанасць.
    Хамяк уважліва глядзеў на ваду, звесіўшыся праз мета- лічныя парэнчы.
    - Ну што, дзе ствол?
    - Выкінуў, - хутка адказаў Хамяк.
    - Дакладна выкінуў? - зазірнуў яму ў вочы Шульга, выдатна ведаючы натуру таварыша.
    - Ды выкінуў, выкінуў.
    Без бэ? - пакляў яму ззаду на плячо руку Серы.
    - Ды дакладна. Што мне, сесці хочацца праз гэтую жа- лязяку?
    - I куды выкінуў? - дзеля парадку пацікавіўся Шулыа. Ён усё яшчэ не быў упэўнены ў тым, што Хома выканаў даручэнне.
    Ды вунь туды! Пад чарот. Бачыш, блішчыць? - пра- цягнуў руку Хамяк.
    Серы і Шульга ўважліва прыгледзеліся, але ніякага бляску не пабачылі. I ўсё ж цурчанне ракі заспакойвала. Хацслася верыць усім жывым істотам, пазычаць грошы ды есці шапілыкі на беразе.
    - Глеем занясе яго, нічога відаць не будзе, - патлума- чыў Хамяк далейшы лёс пісталета. - Хай там ляжыць сабе спакойна.
    Далёка нам яшчэ? пытанне Серага было скіраванае да Шулыі, з чаго вынікала, што адзіны Шульга і ведае, куды накіроўваецца троііца.