Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Так, - сказала яна коратка.
- Пашанцавала вам, - вырашыў развіваць лінію ветлі- вай гутаркі Шульга.
- А дзе знайшлі? - не сунімаўся Хамяк.
Размаўляючы пра такія складаныя матэрыі, як золата, баба Люба імкнулася рэагаваць непрадказальна. Замест ад- казу на прамое пытанне, яна адкрыла шуфляду, падняла зя- лёную матэрыю, якой было засланае яе дно, намацала мале- нечкія дзверцы, падняла іх і выкалупала загорнуты ў анучку кругляш. Яна працягнула яго Сераму, твар якога выклікаў у ёй пайбольшы давер. Той разгарнуў анучку і пераканаўся ў тым, што кругляш сапраўды мае яўны жоўты колер.
- Золата? - выдыхнуў Хамяк, вочы ў якога гарэлі.
- Золата, - пацвердзіла баба Люба.
- А чаго гэта іржа на ім, побач з арлом? - удакладніў Шульга.
- Ну дык гэта ж старое золата! - рэзонна адказала баба Люба.
Яна адабрала манету ў Серага і, пыхкаючы, схавала яе ў фартух: жанчына была незадаволеная, бо цяпер золата зноў давядзецца перахоўваць. Хлапцам яна не давярала, як не давярала ў прынцыпе нікому.
- А другая дзе? Была ж другая! - нагадаў ёй Шульга.
- А другую мне памянялі на швейную машынку і ха- ладзільнік. 3 горада нейкія прыязджалі, хадзілі па хатах, мянялі, - патлумачыла жанчына.
- Ну, сапраўды золата, - прашыпеў Хамяк. - Калі ба- рыгі на халадзільнік памянялі з машынкай, красная цана яму штука.
- Баба Люба, - прысеў побач з ёй Шульга. - Вы ж ма- неты на гародзе адшукалі?
Шульга пастараўся, каб ягоны голас гучаў так, нібы ён сапраўды згадаў, дзе баба Люба адшукала манеты. Апроч таго, - зразумеў Шульга, - калі ён адразу дапусціць, што манеты былі знойдзеныя на гародзе, жанчына яўна зразумее, што ў яе інтарэсах паказаць дакладнае месца знаходкі. Бо, прачііуўшыся з раніцы, яна можа заспець усе свае агароды перакапанымі ўшчэнт.
- Як на гародзе? - спалохалася жанчына. - На рацэ нашай! Там, дзе перагон. Ты яшчэ там кароў пасвіў!
Шульга ўважліва прыглядаўся да яе мімікі. Ые было па- добііа, што баба Люба маніць: яна занадта хутка адказала на пытанне, часу на прыдумванне фальшывага месца знаходкі не было. Апроч таго, што яна „еяк ненатуральна замарудзіла ў канцы, як быццам збіралася назваць яшчэ больш даклад- ную лакацыю, але вырашыла не выдаваць яе.
- А дзе на перагоне? Злева ці справа ад водмелі? - гола- сам піянера, які выпытвае ў маразматычнага ветэрана, з якога боку поля была бітва пры Прохараўцы, высвятляў Шульга.
- Я ж там белае мыла, - патлумачыла баба Люба. - Рапей былі часы, што мыла не было. Гэта цяперака ўсё мы- юць мылам у балеях. А тады да ракі хадзілі, без мыла. Ты мо і не памятаеш такі час.
- Баба Люба, дык а дзе гэта было? Злева ці справа? Калі тварам стаіш да ракі? Злева? Ці справа? - дапытваў- ся Шульга.
- Як тады рабілі? - сама сябе пыталася баба Люба. - Бралі попел з печы і ў чыгунах яго замачвалі. Палучаўся такі «шчолак», як мы яго называлі. Жоўценькі такі. Мы той
шчолак кіпяцілі, адцэджвалі на фартух, загортвалі і з сабою на раку бралі.
- А глыбока манеты ляжалі? - паспрабаваў вярнуць кантроль над размовай Шульга, але жанчына ўжо гутары- ла сама з сабой:
- Вылівалі той шчолак на бялізну, замочвалі яе і нагамі так прах, прах, прах. Прах, прах, прах!
- Дурыць галаву старая! - злосна падсумаваў Хамяк. - Можа, стукні ёй, Серы! - заклікаў ён шэптам.
- Я жанчын не б’ю, - адрэзаў той.
- Суцішцеся, дундукі! - абарваў іх Шульга.
- Прах, прах, прах. А як адмылася - несла гэта ў хату, клала на дошку спецыялыіую такую, з рэечкамі, закручвала па адной на палку - як качалка такая, роўная, без шурпін, і шрух, шрух па той дошцы. Уцюгоў жа не было!
- Я ёй зараз сам заеду! - падвышаючы голас да мяжы чутнасці старэчым, тугім вухам, прашыпеў Хамяк.
- Спакойна! - сцішыў яго Серы. - Скажы дзякуй, што хоць нешта сказала.
- Сыходзім, пацаны, - напаўголаса звярііуўся да прыяце- ляў Шульга. - Дзе перагон на Дакольцы, я ведаю, з абодвух бакоў пакапацца - і злева, і справа. Сыходзім.
- А куды ж вы пайшлі! Я ж вам яшчэ пра кросны пе ска- зала! - праводзячы іх хітрымі вочкамі, залямантавала старая.
Вуліца патанала ў сутонні. Вечар у вёсцы розніцца ад га- радскога тым, як многа ў гэтым вечары неба. Хаты ператвара- ліся ў цёмныя маўклівыя сілуэты, а дрэвы выступалі з цемры як сквапныя, скручаныя артрытам рукі - япы, прасунутыя ў ноч, нібыта спрабавалі ўчапіцца за зоркі, што толькі-толькі загарэліся. На захадзе стлявала зара, яе вуголле вось-вось здрыганецца бялявай павалокай ды памрэ, пакінуўівы ўвесь свет на ўладу сузор’яў ды Месяца - нагэтулькі яркага, што ў ягоным святле можна лёгка пабачыць становішча стрэлкі на наручным гадзінніку. 3 усходу ўжо падступала фіялста- вая ільдзяная цемра, а паветра гуло ад камароў.
- Заўтра пойдзем скарб шукаць, - звычайна, так, нібы гаворка ішла пра рыбалку ці паход у грыбы, сказаў Шульга.
- Трэба рыдлёўку навастрыць, - прапанаваў Серы, які адчуваў, што Шульга, як звычайна, будзе аддаваць каманды, Хамяк будзе пасопваць збоку, а ўся фізічная праца ляжа на ягоную, Серага, долю.
- Глядзіце, цёлачка нейкая! - устрывожана знерухомеў Хамяк, паказваючы на дом, у якім япы жылі.
Каля всснічак сапраўды замерла паветраная, падобная да згустку смугі, дзявочая фігура. Можна было распазнаць кры- ху старамодную летнюю сукеначку, лёгкую хустку, накіну- тую на плсчы, капу светлых валасоў, што ляжалі на плячах.
- Насця! - выдыхнуў Шульга.
Прыяцелі зрабілі яшчэ колькі крокаў і спыніліся. Ад дзяўчыны іх аддзялялі дарога ды хмызпяк.
- А нічога такая! - ліпка хіхікнуў Хамяк. - Я б удуў.
- Прыгожая, - згадзіўся Серы.
- I Іасця, - паўтарыў Шульга. Ён выглядаў разгубленым.
- I Іу ты гэта, чувак, ідзі, - падбадзёрыў яго Серы. - А мы з Хомам па вёсцы прагуляемся. Можа, каму люлей наваляем.
- He, я хачу застацца, - не пагадзіўся Хамяк. - Хадзем пазнаёмімся з малыхай!
- Кажу, прагуляцца мы пойдзем! - галантна згроб яго пад паху Серы. - А ты давай, Шульга, часу не губляй. Паразмаўляй. Мы праз гадзінку якую будзем.
- Дзякуй, брат! - адгукнуўся Шульга.
- Здрасце! Мяне Хома клічуць! - гучна крыкнуў дзяў- чыне Хамяк і памахаў ёй рукой, але Серы ўжо валок яго прэч. Шульга ішоў ёй насустрач. Яна ўважліва глядзела на яго. Выразу яе твару было не разабраць.
Серы і Хамяк моўчкі ішлі пустой вуліцай. Хамяк маўчаў, бо злаваў на Серага - той не дазволіў пазпаёміцца з Насцяй. Серы ж быў апанаваны нейкім дзіўным для яго маўчаннем: у ім была мара пра тое, што калі-небудзь і яго будуць чакаць вось гэтак, ціха і цярпліва.
- Кораш у мяне ў дзяцінстве быў, - вырашыў Хамяк па- рушыць паўзу. - Разам у машынах замкі раскалупвалі. Неяк звоняць яму ў дзверы, ну, думае, мянты спалілі. Адкрывае, а там - паштальён. Павестачка вам. Медагляд, ваенкамат,
забрылі хлапца і размеркавалі ў ракетныя войскі. Сядзеў ён на радары СПА і кантраляваў паветраную прастору. Малая яму, ясна, кожныя два тыдні пісала: вернасць берагу, тое- сёе. А ім пасля прысягі далі два дні адпачынку, і пайшоў ён у горад. Ясная справа, адразу да малой. He званіў, думаў сюрпрыз зрабіць. Кветкі купіў. Вялікі такі букет. Прыходзіць да малой, дзверы адчыняе, а яна сядзіць на іншым пацане і стогне так, ааа, ааа, прыемна.
- I што? - няўхвальна спытаў Серы.
- Ну, кораш сышоў, букет маці падарыў, а з малой той больш не знаўся, - падсумаваў Хамяк.
- Трындзіш ты ўсё, - са злосцю ў голасе сказаў Серы. - He было ніякай малой.
- Ну, можа, і не было, - лёгка пагадзіўся Хамяк. - Толькі я гэтую іх сутнасць нутром чую. Ніколі не ажанюся. Дзерці буду, адну за адной, але не ажанюся.
- Дурань ты, Хома, - ужо спакойна, без злосці, сказаў на заканчэнне Серы і зноў пагрузіўся ў летуценнае маўчанне.
Удалечы ў цемры ўзнік агеньчык цыгарэты: курца відаць не было, але можна было вызначыць, што зацягваецца ён рэдка і глыбока.
- Глядзі! - ажывіўся Серы і паскорыў хаду. - Ты як наконт памахацца?
- Ды я нейк не надта, - заныў Хамяк. - У мяне калена баліць, а ты ж ведаеш, у мяне каронны - з нагі. Да таго ж гэтыя вясковыя - усе на галаву адбітыя. Аднаго пакоціш - дзесяць прыбягуць, з ланцугамі.
- А што, я гатовы галаву каму прабіць, - узмацніў голас Серы, разумеючы, што курэц яго ўжо чуе. - Даўно, дарэчы, не махаўся. Ажно карціць пераехаць каму.
- Здароў, хлопцы! - прыветна адгукнуўся голас з цем- ры. Курэц зноў глыбока зацягнуўся, і зрабілася бачна, што паліць мужчына гадоў пяцідзесяці, худы і маршчыністы. - Можа, выпіць што ёсць?
- He, няма. Дай закурыць! - бесцырымонна звярнуўся да яго Серы.
- У, люты які! - пахваліў мужчына. - На дзеда шчас з кулакамі пойдзе!
Слова «дзед» імгненна перавяло суразмоўцу ў тую ўзрос- тавую катэгорыю, да якой у Серага прэтэнзій не мелася.
- На, куры! - прапанаваў дзед разгорнуты пачак.
- Ды добра, баця, не куру я, - адмовіўся Серы. - Гэта я так, для знаёмства.
- Грыня я. Грыня Люлька! - хіхікнуў мужычок. - Будзем знаёмыя!
- Серы, - кіўнуў Серы. - А гэты вось алігафрэп - Хамяк.
Вочы прыяцеляў звыкліся з сутоннем, і яны ўбачылі, што мужчына сядзіць на прыступках нейкага напаўразбуранага будынка: адной сцяны няма наогул, праз пустыя аканіцы відаць сілуэты дрэваў, што выраслі ўсярэдзіне.
- А што гэта за дом? - спытаў Серы.
- Дык гэта ж клуб наш! Тута ў нас танцы былі. Калі я такі быў, як вы, - растлумачыў мужчына. - Я тут нармальна весяліўся, усе баяліся, усе зналі Грыню. А шчас клуба няма, дык я прыхаджу па вечарах пакурыць. Бо рабіць жа няма чаго, тэлевізар не ідзе, зламаўся.
- А кіно ў вас тут было? - пацікавіўся Хамяк, думаючы выкрасці кінаапарат і паставіць яго на лецішчы ў бацькоў, каб глядзець мультфільмы, калі ўсё скопчыцца.
- He, кіна не было. Толькі бібліятэка, - адказаў Грыня.
- Як бібліятэка? - перапытаў Серы.
- Ну так! Як у людзей, нармальная, - тлумачыў Грыня. - Во тут заход быў, - ён паказаў на шчарбатыя прыступкі побач, што вялі ў гэтыя ж руіны.
- Пачакай, баба Люба сказала, што Насця ў бібліятэцы працуе! - звярнуўся Серы да Хамяка. - У чым маза?
- Ну дык яна і працуе, Насцёна! Бібліятэкарка яна ў нас!
- Як працуе? Вось тут? - хрыпла набычыўся Серы, па- казваючы на дрэўцы, што раслі з праваленай падлогі.
- Ды не, гэта ж фармальна! Па паперах! Як дах праваліў- ся шэсць гадоў таму, яна ўсе кніжкі дамоў забрала. Тут бы яны сплеснявелі, мышы б паелі! А так кніжкі пад наглядам,