Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Ідзі ты, - адмахнуўся Шульга.
- Ты што, не ўспамінаеш Насцёну? - склала рукі на грудзях баба Люба. Яе твар выказваў крайнюю ступень абурэння.
Шульга раптам задумаўся. Падобна да таго, што ён па- чынаў нешта прыгадваць.
- Светлавалосая такая, так?
- Казалі ёй, не вадзіся ты з гарадскім! - узняла лямант баба Люба.
Шульга агаломшана маўчаў.
- А што з ёй?
- Цябе чакае! - выкрыкнула баба Люба. - Ты ж як тады паехаў, ад цябе ні слыху, ні прослыху. А яна чакае.
Серы на сваім ложку пырснуў са смеху. У паўзмроку ён зрабіў нейкі знак Хамяку і яны прыцішана засмяяліся ўжо разам.
- Пастойце, як чакае? - прыўстаў Шульга. - Як чакае? Колькі ж гэта гадоў прайшло?
- Вось і я кажу. Колькі ўжо гадоў прайшло! А ад цябе ні слыху, ні дыху!
- А... Яна... - Шульга паспрабаваў падабраць слова больш слушна, - яна адна мяне чакае?
- Ды не, куды ж адна! - махнула рукой баба Люба, і Шульга прыкметна напружыўся. Яго ўяўленне паспела нама- ляваць кароткія штонікі, абадраныя каленкі, засохлыя соплі на падбароддзі, але не паспела прапанаваць яму прыблізны ўзрост меркаванага сына (варыянт з дачкой намалявацца яму не паспеў).
- Як маці памерла, бацька ейны прыехаў. Жывуць удва- ёх. А той - п’е-п’е!
- Ага, удваёх, значыць, - з прыкметнай палёгкай у го- ласе вымавіў Шульга. - Удваёх - гэта добра!
- Ды дзе ж добра? Ён не робіць, уся гаспадарка на Насцёнцы! А яна ж - і хата, і бібліятэкаркай пры клубе! Вучоная - страх!
- Бібліятэкаркай, - зачаравана паўтарыў Шульга.
Гэтае слова выклікала новы выбух радасці ў Серага ды Хамяка.
- А адкуль бацька намаляваўся? Бо казалі, памёр даўно... I казалі, што цёмны нейкі.
- To ж бо то, што цёмны! Лепш бы падох! А ён вярнуўся й жыве. П’е, усё прапівае!
Шульга маўчаў.
- Ды дзе ж ты быў, хлопча? - спытала ў яго баба Люба. - Андрэй вунь твой са сваёй бабаю да самае смерці жыў. Маяліся. Яны, можа, і не любілі адно аднаго, але ж жылі. А ты як паехаў тым летам у горад, дык і усё - не чу- ваць, не відаць! А Насцёна чакае! Ёй людзі кажуць - кінь ты, а яна - чакае!
- Мне казалі, яна ў Мінск паехала, на Трактарным пра- цуе, у сталоўцы, - паспрабаваў апраўдацца Шульга.
- Дык калі так - чаго ты яе ў Мінску не знайшоў? Што вы за людзі, а? - яна пакруціла галавой па баках, і прыці- шаныя смяшкі Серага і Хамяка зніклі. - Вы што, як звяры, так? Пакрыў, як бык карову, і пабег?
Шчокі ў Шульгі гарэлі.
- Ну, кінуў, так. Ну хто ж ведаў, што яна будзе чакаць? Мяне, баба Люба, таксама ў Мінску ведаеце як кідалі? I ў Маскве пасля. Ого-го як кідалі, - ягоны голас гучаў няў- пэўнена. - Ну што, ну ў мяне сваё жыццё, гарадское, а тут іншае жыццё. Я ж не ведаў, я калі б ведаў, я, можа, і ўзяў бы яе з сабой. Што мне, шкада?
- Эх, хлопча, хлопча, - паківала галавой баба Люба і паднялася, каб выйсці прэч. Было відаць, што гутарку яна прадумала старанна, ад найтанчэйшага адцення інтанацыі ў гэтым «хлопча, хлопча» да хуткасці і траекторыі расчарава- нага ўставання з зэдліка. Але, пераступаючы парог, яна спа- тыкнулася і сарвалася на незапланаванае старэчае квахтанне «вой я, вой я!», што неяк зменшыла прыціскальны эфект яе пракурорскіх слоў. Калі веснічкі за бабай Любай зачыніліся, Серы ўскочыў з ложка і ў прыступе радасці закруціў Шульгу па пакоі. «Ажаніся са мной, Шульга! Зрабі мне прапанову, Шульга! Я буду варыць табе боршч, Шульга!»
- Цьху, як два підары, - асудзіў Хамяк, які, тым не менш, усміхаўся на ўсе зубы.
Аднак Шульга абарваў жартаўлівы настрой прыяцеляў.
- Чаго лыбіцеся, дурні? Тут у вёсцы так кажуць: хто ра- ніцай іржэ, увечары слёзы лье.
- Дык нібыта ж і не раніца, Шульга, - не пажадаў сці- шыцца Хамяк.
- Чаго ён уз’еўся? - звярнуўся да Хамяка Серы.
- Таго! - перарваў Шульга. - He смешна, пацаны. He смешна!
- А як на мяне, дык вельмі смешііа! - з выклікам ска- заў Хамяк. - Чыкса нейкая, бібліятэкарка. - Грымак не даў
яму скончыць. - Чаго ты сваіх б’еш? - абражана звярнуўся ён да Серага.
Той толькі пасмейваўся.
- Пацаны, нам трэба наконт грошай вырашаць. - сказаў Шульга. - Давайце сядзем за стол і раскумекаем па сур’- ёзцы - што, як.
Ён першы апусціўся на зэдлік, выклікаўшы глыбакадум- ны выраз на твары. Прыяцелі далучыліся да яго.
Пасядзелі гэтак нейкі час. Серы ўключыў у сетку радыё і пакруціў гучнасць. Той самы аксамітны голас, які прарываў- ся праз рацыю «Пеленг-2» да Выхухалева ў Малінаве, цяпер чытаў справаздачу пра сустрэчу ў вярхах. Слова «вярхі» ён вымаўляў з такім гарачым прыдыханнем, што адчувалася: голас пойдзе далёка і яшчэ, можа быць, у гэтым жыцці «ў вярхах» пабывае. Серы думаў быў паздзекавацца з голасу, але згадаў, што гаворка пойдзе пра грошы, і прыглушыў радыё.
- Ну, у каго якія ідэі? - спытаў Шульга.
- Давайце на мянтоўку нападзём, - прапанаваў Хамяк.
- Малайчына! - адгукнуўся Шульга. - Давайце адразу на штаб-кватэру ААН.
- А што, нармалыіая ідэя, - зрэагаваў Серы. - Калі мянты баксы падтырылі, мы можам у іх баксы і вярнуць. Ясна, што ствала ўжо няма, выкінулі. Але можна з нажа- мі сунуцца. Ды я іх ломам так адмудохаю, Дзяржынскі не пазнае! Шапку бандыцкую на морду вунь з шаліка зробім.
Хамяк нешта хацеў уставіць, але Шульга яму не даў:
- Пачакай, Серы, а з чаго ты вырашыў, што мяшок з баксамі ў мянтоўцы?
- А дзе яму яшчэ быць? - Серы развёў рукамі. - Сам жа сказаў: грошы мянты занычылі.
- Так, я сказаў, што грошы мянты занычылі, але я не сказаў, заўваж, што грошы ў мянтоўцы ляжаць.
- Чаму гэта? - зморшчыў лоб Серы.
- Ды таму! - пачаў тлумачыць Шульга. - Мент чужыя грыны да сябе ў кабінет не пацягне. У яго ж там наведнікі, пракуроры, праверкі, інспекцыі. Ён жа не да доказаў бак- сы далучаць збіраецца, разумееш? Ён жа сабе іх, на футра
жонцы... - Шульга зразумеў, што выбраў не той парадак для прыкладаў марнавання грошай. - Ну, і на дом у Ніцы з шафай з моранага дубу, у якім гэтае футра можна паве- сіць. I на пачак французскіх шлюх, каб жончынаму футру зайздросцілі.
- I што? - яшчэ не разумеў Серы.
- А тое: мент «А», які наш пакет запас, лавэ звалок да сябе, падзяліўся з мянтамі «В» і «С», старэйшымі па зван- ні. Тыя адшпілілі сваім старэйшым, дапусцім «D» і «Е», - каб іх не накрылі. А тыя - сваім старэйшым паднеслі. Тут увесь лацінскі алфавіт удзельнічае. Такім чынам: бабло - дзе заўгодна, але толькі не ў аддзяленні. Там толькі затрыманы падазраваны «К.» з адбітымі ныркамі і дзяжурны Федзя, які ў шарыкі на кампе гуляе.
- А давайце тады банк падымем! - у запале прапанаваў Хамяк. Яму было крыўдна, што ягоная ідэя была так пера- канаўча раскрытыкаваная Шульгой.
- Ды тваю ж маць! - ускрыкпуў Шульга. - Адкуль такія варыянты дэбільныя? Ты ў кіно жывеш ці дзе?
- А што такое? - стаяў на сваім Хамяк.
- А тое, што ў жыцці банкаў не рабуюць.
- Як не рабуюць? - спрачаўся Хома. - Рабуюць.
- Ты ўвогуле бачыў, як у нас банкі абсталяваныя? - ласкава пацікавіўся ў яго Шульга. - He ў Чыкага, дзе Аль Капонэ жыве, а ў нас, вось тут, у Глускім раёне?
- Ну, як абсталяваныя? Каса ўсюды ёсць! - намаля- ваў пальцам на стале штосьці падобнае да банкаўскай касы Хамяк. Банкаўскую касу ён не бачыў у жыцці ніколі, таму на стале ў яго атрымаўся нейкі даўгаваты прадмет з мані- торам і клавіятурай.
- Там будзе чарга з паўтары сотні працаўнікоў вёскі. як яны іх у газеце называюць, якія цябе развадпымі ключамі ў капусту пасякуць, калі ты наперад чаргі да акенца сунешся.
- He, ну, дапусцім, можна час падабраць, каб там мала людзей было, - уступіў Ссры, якому падалося, што Шульга крытыкуе прапановы Хамяка толькі праз тое, што іх прапа- нуе Хамяк. - Скажам, і калгаснікаў гэтых я магу на запчасткі для трактара «Беларусь» разабраць, калі дойдзе.
- Пацаны, вы калі да касы прарвяцеся, знойдзеце там касарык «зеляніны» беларускімі рублямі. I яшчэ пяць каса- роў еўра - у сейфе, калі ён там наогул ёсць. А ў нас у тым пакеце, які Тоўсты ўпёр, быў дзесяцігадовы бюджэт Глускага раёна. Там дахяра было...
- Дахяра, - пагадзіўся Серы.
- Гоніш ты, Шульга, - безнадзейна, ужо разумеючы, што ягоны варыянт не пройдзе, уздыхнуў Хамяк. - Ва ўсіх фільмах, калі нармальным людзям грошы патрэбныя, яны ідуць банк браць. Калі б такая вось нявыкрутка была, як ты кажаш, у фільмах не паказвалі б.
- Дык фільмы адно, а тут - жыццё! У фільмах жа ёсць спецэфекты, камбінаваныя здымкі. У фільме перад тым, як Шварц прыйдзе сейф ускрываць, у гэты сейф рэжысёр бабла падкладвае. I зноў замыкае. А Шварц такі хопа - ой, грошы! Тыпу, не ведаў! А ён ведаў, што грыны там ляжаць - разам з рэжысёрам іх туды і паклалі. А потым плёнку пераматаць, склеіць - усё чыкі-пукі! Як у жыцці.
Хома і Серы моўчкі слухалі, але іх маўчанпе было хутчэй ухвальнае. Сапраўды, задужа рознілася тканка рэальнасці ад складанага працэсу кінавытворчасці.
- Дык што рабіць тады, Шульга? Якія варыянты?
- 3 жыцця трэба варыянты шукаць, - прапанаваў Шульга. - 3 жыцця.
- У мяне сусед у восемдзесят пятым годзе ў латарэю «Жыгулі» выйграў. Мы яму ўсім домам зайздросцілі, - шчыра прызнаўся Серы. - Вось табе з жыцця прыклад. Быў - чмо чмом. I раптам - «Жыгулі».
- Цікавая ідэя, - ажывіўся Шульга.
- Толькі трэба шмат-шмат латарэйных білетаў купіць. «Спорт-Пары»! - сказаў Хамяк.
- Лепш «Спорт-Прагноз» купляць, там выйгрыш боль- шы, - не пагадзіўся Серы. - Па тэлевізары паказвалі, джэк- пот - 20 мільёнаў грыноў і кватэра каля метро. Гэтага хопіць.
- А «Спорт-Пары» такія крутыя, што ім нават па тэлеві- зары рэкламавацца не трэба. Таму давайце лепш іх! - Хамяк не мог змірыцца з тым, што ўсе ягоныя ідэі адкідаюцца.
- Складзём увесь кэш, што ў нас ёсць, накупляем блан- каў, усе клеткі запоўнім, каб усе варыянты былі ў справе, я, праўда, не зусім у курсах, як там усё арганізавана, але запоў- нім, выйгрыш возьмем - і ўсё! - уключыў фантазію Хамяк.
- А яшчэ ёсць імгненная латарэя, адарваў - і ўсё, - зга- даў Серы.
- He, пацаны. He пойдзе. He будзем звязвацца, - спах- мурнеў тварам Шульга.
- Чаму не пойдзе? - закрычалі абодва.
- Ды таму. што латарэі - гэта дурылава, - пачухаў га- лаву Шульга. Вялізны развод, на ўсю краіну.
- Ну як развод? - ускрыкнуў Серы. - Па тэлевізары ж рэкламуюць!
- Тэлевізар таксама ў справе, - было бачна, што Шульгу вельмі цяжка быць такім разумным і ўсіх пастаянпа абся- каць. - Вось глядзіце, пацаны, шмат вы ведаеце людзей, якія ў латарэю гуляюць?