• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    парушай. Пііпы сабе ціхенька, друкуй прэс-рэлізы, распа- раджэнні. А ты што зрабіў?
    Выхухалеў паглядзеў на Пятровіча раздражнёна і пе змог згадаць, што менавіта хацеў паставіць у папрок жур- налісту ў канкрэтна гэтай частцы сваёй абвінаваўчай пра- мовы.
    - Карацей, мы бачым вынік, Пятровіч. Вось ёп, вынік! У наяўнасці! У адной школе мы з табой вучыліся. У розных класах, але ў адной школс. I хто цяпер хто? Я - міліцыя- нер. Паважаны чалавек. Злачынцаў лаўлю. А ты, Пятровіч, хто? Ты, ГІятровіч, злачынца. Кайданкамі прыйшлося цябс да батарэі прыкоўваць, такі ты буян. Ствараеш пагрозу для асяроддзя. Ажыццяўляў супраціў міліцыі падчас выканання прафесійных абавязкаў. Ты наогул ведаеш, ІІятровіч, што гэта само па сабе артыкул?
    - Выхухалеў, ты якім правам мяне арыштаваў?
    Выхухалеў зрабіў сур'ёзны твар, які мусіў прадэманстра- ваць, піто допыт уступіў у новую стадыю: з фазы гутаркі па душах перайшоў у фазу дачы паказанняў.
    - Прозвішча, - спытаў ён рэдактара афіцыйным тона.м.
    - Пятровіч.
    Я разумею, што Пятровіч. А прозвішча ў цябе якое?
    - Пятровіч у мяне прозвішча.
    Ты мне галавы не дуры! - перайшоў на крык Выхухалеў. - У мяне тут графа: прозвішча, імя, год на- раджэпня. Што пісаць у прозвішча?
    Ды я ж кажу, Пятровіч пішы! Пятровіч у мяне проз- вішча.
    - Значыць, адмаўляемся ад дачы паказанняў? - звузіў вочы Выхухалеў. - Ці не, гэта нават не адмова, гэта дача загадзя ілжывых звестак. 3 мэтай увядзення следства ў зман. Гэтаму цябе ў інстытуце вучылі?
    Пятровіч зноў апусціў галаву. Але раптам ажывіўся, зга- даўшы вычытанае дзесьці:
    - А па якой справе мяне дапытваюць? I ў якасці каго? Я маю права ведаць. Перш чым адказваць на любыя пытанні.
    - Па якой трэба справе, - Выхухалеў адарваўся ад камп’- ютара. I ў якасці каго трэба. Мы пакуль далей за тваё імя па бацьку ўсё роўна не зайшлі.
    - Выхухалеў, ты можаш мне па-чалавечы растлумачыць, што адбываецца? - звярнуўся да яго рэдактар інпіым гола- сам, без націску. - Бо я наогул нічога не разумею.
    Словазлучэнне «па-чалавечы» зачапіла маёра. Ён лічыў сябс майстрам размовы менавіта «па-чалавечы» і ў павучаль- ных гутарках з маладым папаўненнем любіў ставіць гэтую сваю рысу ў прыклад.
    - Па-чалавечы? - перапытаў Выхухалеў. - Па-чалавечы тут усё проста, Пятровіч. Памятаеш, мы табе ўчора прэс- рэліз высылалі - пра тое, што рабаванне крамы і забойства раскрытыя, што падазраваны затрыманы?
    - Памятаю.
    - Дык вось, выявіліся новыя акалічнасці. Пасля твайго тэлефанавання. I ў нас у справе цяпер новы падазраваны ў забойстве.
    - Хто? - напружыўся Пятровіч.
    - Ты, - проста, як у Дастаеўскага, адказаў Выхухалеў.
    Раптам ён звідушчаў. Націснуў на кнопку інтэркама:
    - Андруша, ты там? Прынясі мне пашпарт гэтага маэстра. Пісьменніка гэтага. Ну так, рэдактара. Давай, нясі.
    Андруша з’явіўся нагэтулькі хутка, што здавалася, ён уварваўся ў прастору кабінета проста з інтэркама. Выхухалеў прыняў з яго рук раскрыты на патрэбнай старонцы пашпарт, велічна кіўнуў, даючы зразумсць, што Андруша можа дэма- тэрыялізавацца, і ўгледзеўся ў пашпартныя даныя.
    - Ты глянь, напраўду: Пятровіч, - сказаў ён, убачыўшы прозвішча. - Пятровіч Барыс Нічыпаравіч. Нічога не разу- мею. Як у чалавека такое прозвішча можа быць?
    Ён адклаў пашпарт: яму спатрэбіўся час, каб абдумаць прачытанае. Ён сапраўды быў вельмі моцна здзіўлены.
    - Ты дзе быў уначы 10 чэрвеня, Пятровіч Барыс Нічыпаравіч? - спытаў Выхухалеў строга.
    - Ясна дзе, - адказаў Пятровіч. - Спаў. Па начах людзі спяць, Выхухалеў.
    - А дзе ты спаў? - з падкавыкай удакладніў Выхухалеў.
    - У ложку. Паміж матрацам і коўдрай.
    - А бачыў цябе хто-небудзь, як ты спіш?
    - Хто мяне мог бачыць, Выхухалеў? Маці ў мяне па- мерла летась.
    - Ніхто, значыць, не бачыў, - Выхухалеў разважаў, ад- наўляць вядзенне пратакола ці не. - Выпіў, мусіць, перад сном? - на ўсялякі выпадак удакладніў ён.
    - А якое гэта мае дачыненне да справы? Ну так, выпіў за вячэрай.
    - Бутэльку чарніла?
    - Сто пяцьдзясят гарэлкі.
    Выхухалеў задумаўся. 150 гарэлкі - не той маштаб, каб пачаць пераконваць Пятровіча ў тым, што той забыўся і ў алкаголыіым псіхозе зладзіў стральбу ў Малінаве. Апроч таго, адзін падазраваны па схеме «выпіў, забіў, заснуў» ужо кукаваў у камеры.
    - Калі і дзе пазнаёміўся з гэтым грамадзянінам? - мі- ліцыянт працягнуў здымак, на якім забіты быў зпяты ўра- чыста, з фотаўспышкай. Пятровіч падаўся наперад, выва- рочваючы закутыя рукі.
    - Я з ім не знаёмы, - адрэзаў Пятровіч.
    - А калі падумаць? - яіпчэ бліжэй пасунуўся Выхухалеў.
    - Калі падумаць - усё адно незнаёмы.
    - He, ну так справа не пойдзе, - расчаравана працягнуў Выхухалеў. - He хочаш казаць - не кажы. Закрыем цябе на пару месяцаў, ты паўзгадваеш, што ды як.
    - Выхухалеў, ты чаго да мяне дакалябаўся? Я не разу- мею, што зрабіў не так. Калі ты пра той артыкул з нагоды росту падлеткавай злачыннасці ў вобласці, дык яго з Гомеля агенцтва даслала. Мы толькі размясцілі.
    - Ды пры чым тут! - узвіўся міліцыянт. - Ты што, ду- маеш, мы тут у бірулькі гуляем? Пятровіч, ты падазраеш- ся ў здзяйсненні цяжкага злачынства. А алібі ў цябе няма.
    Ён зірнуў у акпо, за якім паважна, як Людовік XIV, шпа- цыраваў копь. Выхухалеў не ведаў, хто такі Людовік XIV, але паставу каня ацаніў.
    Вось глядзі, Пятровіч, - узяў Выхухалеў душэўную інтанацыю. - Адбываецца забойства. РАУС збіваецца з ног, зямлю рые, збірае па крупіпках доказы, але затрымлівае ві- наватага па гарачых слядах. Той узяты літаралыіа*з доказа- мі злачынства, усё расказвае. А потым тэлефануеш мне ты. і высвятляецца, што ты такса.ма быў на месцы злачынства. Уначы, у краме. Гэта як у нас завецца? Гэта саўдзел. А ты кажаш, пад коўдрай спаў. Хто ж табе паверыць?
    - Ды ты пра што, Выхухалеў? Пра тое. што я табе тэле- фанаваў і пра грошы пытаўся?
    - Менавіта.
    Дык, значыць, быў там пакет з грашыма?
    Ды хто сказаў, што быў? спалохаўся Выхухалеў. Грошай акурат не было. Але сам факт, Пятровіч: тэлефану- еш, удакладняеш, пібы ведаеш штосьці. А раз ведаеш, зна- чыць - саўдзелыіік.
    Ды нам проста ў рэдакцыю сігнал быў! павольна, як дзіцяці, патлумачыў сжаваны рэдактар. - Сігнал, разумееш?
    Ну, што та.м за сігнал гэта раённае ўпраўленне «К» у камп’ютарах шукаць будзс, - строга сказаў Выхухалеў. - Яны ў нас па электронным тэрарызме спецыялісты.
    - Ды пры чым тут камп’ютары! - выгукнуў Пятровіч. Пазванілі нам! 1 Іа правадпы тэлефоп. Я асабіста размаўляў.
    - Хто дакладна званіў? Выхухалеў канчаткова адсу- нуў камп’ютарную клавіятуру, узяў паперу і падрыхтаваўся запісваць.
    Скуль жа я ведаю? Мясцовы нейкі.
    3 чаго ўзяў, што мясцовы? выявіў прафесіяналізм Выхухалеў.
    - Ну, гаворка ў яго была не зусім правільная. I Іа «тра- сянцы» размаўляў. Ну вось, пазваніў, кажа, памылка ў вас у газеце. Грошы былі каля цсла, у пакеце, усё такое. Патэлефануйце, кажа, у міліцыю і ўдакладніце.
    - I ты патэлефанаваў, каб удакладніць? - дапамог яму развіць думку Выхухалеў.
    - Uy, а што, я ж рэагаваць мушу? I патэлефанаваў. Л. вы ўварваліся, збілі, катуеце вось, Пятровіч выкруціўся так.
    каб былі бачныя чырвоныя барозны, пакінутыя на запяс- цях кайданкамі.
    - А як ён прадставіўся?
    - Ды аніяк! Проста, кажа, памылка зробленая. Я яго ў адно вуха слухаў, у нас цэйтнот быў, нумар здавалі.
    - I цябе, вядома, па-твойму, адпусціць трэба на ўсе ча- тыры бакі? - усміхнуўся Выхухалеў.
    - Ну, а як яшчэ?
    - Ну, а так! - прыкрыкнуў маёр. - Ты можаш быць за- мяшаны ў здзяйсненні цяжкага злачынства! Куды ж я цябе адпушчу, галубок? Ты ж зваліш адсюль, потым шукай цябе са свечкай па ўсёй краіне. Бачылі ўжо такіх, праходзілі.
    - Дык што рабіць, Выхухалеў? - спытаў Пятровіч. - Пратакол допыту ты не вядзеш, пытанні мне задаеш, скажам проста, незвычайныя. I наогул, справа гэтая нейкая дзіўная.
    - Чаму гэта дзіўная? - навастрыў вушы міліцыянт.
    - Чаму яе РАУС вядзе, а не пракуратура? Чаму асоба забітага дагэтуль не апазнаная і не робіцца нічога, каб яе апазнаць? Чаму крама аднавіла працу, а доказы, што, маг- чыма, засталіся на месцы злачынства, проста затоптваюцца, а? Чаму са мной па гэтай справе опер з РАУСа размаўляе, а не слядак-макрушнік? Чаму з Гомеля спецыялістаў няма? Чаму ты адзін калупаешся?
    - Вось я не разумею, што вы паўсюль і ўсім парады раздаяце, а? - закаціў вочы Выхухалеў. - Як тэлевізар ні ўключыш, усюды - не пі кефір з салёным агурком! Падцірай задніцу не сухой паперай, а вільготнай! Цьфу!
    На гэты каментар Пятровіч не адказаў.
    - Ты скажы, Пятровіч, ты вось кніжку пра маёра Проніна чытаў? - спытаў міліцыянт з новым адценнем даверлівасці.
    - Якую з іх? - адказаў пытаннем на пытанне Пятровіч. - Іх некалькі.
    Выхухалеў не чакаў такога павароту. Звычайна ён рас- казваў падазраваным пра маёра Проніна і, са спасылкай на маральны аўтарытэт персанажа, прапаноўваў зрабіць штось- ці ў інтарэсах следства. Але Пятровіч пра Проніна ведаў,
    прычым, магчыма, нават лепей за самога Выхухалева. Гэта вяло следства ў тупік.
    - Я так разумею, чыстасардэчнае прызнанне ты пісаць не будзеш? - спустошана падсумаваў размову міліцыянт.
    - Ды якое прызнанне? У тым, што я забіў чалавека, яко- га ўпершыню тут на здымку бачу?
    - А хоць бы і такое. Суд бы потым вызначыў, - без- надзейна прамовіў міліцыянт.
    - Ды гэта ж абсурд! - на ўвесь голас крыкнуў рэдак- тар. - Абсурд!
    - Добра, Пятровіч, мы цябе, каб памяць асвяжыць, змес- цім пакуль пад адміністрацыйны арышт па артыкуле «ху- ліганства». А там паглядзім, - Выхухалеў пазначыў нешта на паперцы.
    - На якой падставе?
    - Ажыццяўляў супраціў, замінаў дзеянням супрацоў- нікаў міліцыі. Лаяўся матам, размахваў рукамі. Я зараз Валянціне пазваню, каб яна на заўтра а дзявятай адміністра- цыйны працэс прызначыла, а пакуль папрашу людзей з РАУСа паказанні запісаць. Яны ж добра бачылі, як ты ла- яўся. Хадзіў па рэдакцыі і лаяўся.
    Пятровіч скорана маўчаў.
    - I, галоўнае, сука, проста ў сябе ў калектыве! - раза- граючы злосць, абурыўся Выхухалеў. - На вачах ва ўсіх! Такія словы казаў! Жах! Ты хоць бы дзяўчат пасаромеўся!
    - Гэта няпраўда, - глуха адгукнуўся рэдактар. - Я на- огул не лаюся.
    - Хто лаецца, а хто не лаецца, вызначыць суд, - звык- ла заключыў Выхухалеў і націснуў кнопку інтэркама: - Андруша, падазраванага ў камеру, падрыхтуй адзіночку, каб ёп не нанёс каму цяжкіх цялесных. Буян ён. Ну што, Пятровіч, да ранку ты ў нас прэвентыўна затрыманы, а пас- ля суда трапіш пад адміністрацыйны арышт на пятнаццаць сутак.