Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
- Сюды б Пугачову, яна б тут такую песню напісала, - падтрымаў яго эстэцтва Хамяк.
Каля слупа не было анікога - і было б падазрона, калі б тут хто-небудзь стаяў. Хамяк прадказальна занерваваўся:
- Прапусцілі аўтобус! Шульга, трэба было хутчэй па- дымацца!
- He шумі, Хома. Нармальна ўсё, - абарваў яго Шульга.
- Можа, і няма тут ніякага аўтобуса, - працягваў нер- вавацца Хамяк. - Адмянілі праз непатрэбнасць.
- He сцы, - адгукнуўся Серы. Ён абапёрся на слуп і сам сабе нагадваў кітайскага каратыста, які пасля шматлікіх пе- раможных баёў і доўгіх гадзін заняткаў з нунчакамі вырашыў спыніцца і памедытаваць пра сутнасць «дэ».
Аўтобус матэрыялізаваўся з ту.ману без усялякага гуку, у строгай адпаведнасці з ірэальным ранкам вакол. Гэта быў састарэлы яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ЛАЗ, прыві- танне з піянерскага мінулага, калі булачкі ў сталоўках былі смачныя, бы мара, а карцінка ў падручніку па геаграфіі маг- ла прымусіць цябе пабудаваць жыццё так, каб аднойчы аба- вязкова апынуцца на возеры Байкал. У аўтобусе араматна пахла саляркай, а ў чырвоным куце, проста над кіроўцам, размяшчаўся ікаііастас з венгерскіх перакладных малюнкаў з грудастымі жанчынамі і вусатымі мужчынамі з гітарамі.
- На камволь? - строга спытаў кіроўца, і сам характар пытання значыў, што ён прыняў іх за тутэйшых.
- He. во ў Глуск. Паехаліце? - вырашыў захаваць канс- пірацыю Шульга.
- Па дзесяць з чалавека, - сказаў кіроўца.
- Ёсць дваццаць за траіх. Вазьмеш? - вырашыў развіць поспех маскіроўкі Шулыа.
Ай, хер з ім, давайце дваццаць. Толькі білецікаў да- ваць не буду.
Шульга працягнуў грошы і заняў месца «на Камчатцы». каб пазбегнуць далейшых размоваў: ён не меў упэўненасці, што ўдасца падтрымліваць гутарку на належным узроўні ту- тэйшасці. У гэтым аўтобусе добра гучала б песня «Крылатые качелй», але дамінаваў тут рускі шансон. Надсаджаны муж- чынскі голас спяваў пра купалы і крыжы, хоць адчувалася, іпто насамрэч ён спявае пра каханне, жаночую прыгажосць, адзіноту і нешта яшчэ, такое вельмі складанае, невымоўнае, дзеля чаго хочацца выць не ў лад і біцца галавой аб сцяну. Аднак, паколькі набор дазволеных канонам тэмаў у шансоне вельмі вузкі, яму даводзілася спяваць менавіта пра купалы і крыжы. Кіроўца зрабіў гучнсй, каб тыя, хто ўвайшоў, не паснулі раптам: яму не падабалася, калі нехта спаў у салоне, а яму і самому хацелася спаць.
Смуга пакрысе раставала, агаляючы разбуджаныя палі і вёскі, якім ужо ніколі не наканавана было прачнуцца. Да Глуска вяла алея з пашыхтаваных стомленых таполяў: тапо- лям хацелася на поўдзень, да мора і цяпла, мроілася, як яны будуць купацца ў сонечным святле і млець ад прыгажосці далёкіх гор на гарызонце; у горшым выпадку, яны гатовыя былі сесці на дарожнае палатно і падрамаць, сабраўшы га- лінкі ў зручны камячык, але стаяць так, выцягнуўшыся ў непатрэбным прывітанні для мінаючых малакавозаў, трак- тароў і камбайнаў, што ніколі не бачылі мора, для таполяў было невыносна. Потым таполі моўчкі зніклі і замест іх на абочыны ўскочылі яблыні-дзічкі: падавалася, калісьці даў- но далёкі продак гэтых яблыняў смяротна зграшыў, і ця- пер яго нашчадкі расплачваліся каравасцю сваіх ствалоў і воцатнай кіслечай пладоў. З’явіліся першыя хаты, плакат «Хаян - горад-пабрацім Глуска» з працяглутымі адна да адной далонямі - ружовай і жоўтай - падказаў, што яны ўжо ў горадзе. Аўтобус спыніўся ў цэнтры, паміж міліцыяй і будынкам раённай адміністрацыі.
Хлопцы выскачылі з аўтобуса і размяліся. Серы рабіў рэзкія рыўкі рукамі ў розныя бакі, Хамяк хруснуў косткамі пальцаў, нібыта рыхтуючыся да бойкі, Шульга проста па- цягнуўся і пазяхнуў.
- Ну што, дзе гэты Вайчык? - панура спытаў Серы, гледзячы па баках з такім выразам, нібы Вайчык мусіў суст- рэць іх каля аўтобуса.
- Здрасце, - звярнуўся Шульга да мінака ў клятчастай фланэлевай кашулі і з такой жа клятчастай сумкай.
- У цябе, можа, выпіць што ёсць? - павітаўся мужчына.
- He, няма.
- Надта трэба, - растлумачыў мужчына.
- Дзе тут Вайчык? - спытаў Шульга.
- Ясна дзе, - адказаў мужчына, - у вучылішчы. Вучыць.
- У якім вучылішчы? - хацеў ведаць Шульга.
- Ты што, наркаманін? - уважліва прыгледзеўся да яго мінак. - Што значыць, у якім вучылічшы? У нас што, ву- чылішчаў многа? У вучылішчы лясгаса!
Мужык яшчэ раз пільна агледзеў хлопцаў, вырашыў, што прыкметаў, якія беспамылкова даказваюць, што яны не наркаманы (наколак, мазалёў на далонях), не відаць, і хутка пайшоў прэч.
- Во прыдурак, - вылаяўся Серы.
На ганак будынка Глускага РАУСа з гіганцкім надпісам «Міліцыя» выйшаў Выхухалеў. Ён быў у гуморы. Яму ха- целася зрабіць што-небудзь добрае людзям, але ён не ведаў, што менавіта і як.
- Зырце, пацаны, якія тут мянты тлустыя, - хутка кіў- нуў на Выхухалева, які пацягваўся на сонцы, Хамяк. - Такі ж дурымар і апрыходаваў наша бабло.
Шулыа і Серы паглядзелі на Выхухалева. Унутры Шульгі раптам ускіпела: ён і сам здзіўляўся гэтым раптоўным прыс- тупам шалу, што затуманьвалі галаву і вымушалі дзейнічаць неразумна.
- За мной, - сказаў ён прыглушана.
- Ты што, на нас жа макруха! - зашыпеў Хамяк, але было ўжо позна - Шульга рашуча рухаўся ў бок маёра, і той, за- цікаўлены мэтанакіраванасцю хады, утаропіў на хлопца свой позірк. Адступаць было позна. Хамяк і Серы пацягнуліся за Шульгой. Яны не ведалі, што менавіта ў яго ў галаве.
- Ізвіняйце, дзядзечка, вы не падкажаце, дзе тут вучы- лішча лясгаса? - лісліва прамовіў Шульга. Ён ведаў, што яны маглі быць у вышуку. Ён нават дапускаў, што іх фота- робаты маглі вісець дзе-небудзь усярэдзіне будынка. Але, пазіраючы на гэтыя бясколерныя рыбіныя вочкі, на шэры форменны кіцель, што абцягваў пухір жывата, на фуражку, ссунутую на патыліцу, ён шалеў ажно да жадання кінуцца на гэтага цюленепадобнага чалавека, які раптам зрабіўся сімвалам усіх злыбедаў. Ах, калі б міліцыянт спытаў у хлоп- цаў пашпарты! Убачыўшы прапіску, ён, напэўна, адчуў бы няладнае, а задаўшы пару пытанняў, з лёгкасцю раскрыў бы забойства ў Малінаве, зразумеўшы паралельна ўсе тыя за- гадкі, што падаваліся яму невырашальнымі. Але Выхухалеў зрабіў інакш.
- Вунь там! - лагодна паказаў ён на вуліцу, піто ады- ходзіла ад будынка адміністрацыі. - Дакументы прымаюць да канца чэрвеня.
- Пасіба вам бальшое, - зрабіў вочкі Шульга, і тройца адступілася.
«Як жа добра, піто хлопцы з вёсак імкнуцца авалодваць іірафесіямі, цягнуцца да ведаў, - з супакаеннем падумаў Выхухалеў. - А нс п’юць дзень пры дні».
- Ну ты, Шульга, хворы на ўсю галаву! - зашыпеў Хамяк, як толькі тройца адышла ад будынка міліцыі. - А калі б ён у цябе дакументы спытаў?
Шульга маўчаў: хваля шаленства адступіла, і цяпер ён сам разумеў, што зрабіў неразумна.
- А я цябе разумею, дзядзька, - нечакана падтрымаў Шульгу Серы. - Сам на гэтага карапуза паглядзеў і завёўся.
Ляснік у Глускім раёне, як, дарэчы, і па ўсёй краіне, му- сіць валодаць трыма галоўнымі навыкамі. Па-першае, здоль- насцю дамовіцца з браканьерамі і самагоншчыкамі пра тое, каб слядоў дзейнасці браканьераў і самагоншчыкаў не было бачна. Па-другое, ляснік мусіць умець знаходзіць вялікія камяні, ставіць іх на ўскрайках лесу ля дарогі ды пісаць на іх «Лес - наша багацце». Вышэйшым пілатажам лічыцца здолыіаспь суправадзіць надпіс малюнкам мятліка, бусла, задуменнага бабра ці аленяняці, скапіяванага з абгорткі шакаладнай цукеркі «Варуша». Трэцім галоўным навыкам лесніка ёсць здольнасць арганізаваць пікнік з дзічынай для прадстаўнікоў раённай, абласпой альбо рэспубліканскай адміністрацыі. Стол мусіць быць багаты, пачастункі разнас- тайнымі - з абавязковай прысутнасцю жывых ракаў, але- невага і дзічынага мяса. Самагон мусіць быць чысты, што крышталь, а скончыцца ўсё павінна лазняй і спевам «Мне малым-мало спалося» пад зорным небам.
Нават блізкага да такога ў лесагаспадарчых вучэльнях не выкладалі, пічкаючы замест гэтага лавучэнцаў залішнімі ве- дамі пра флору, фаўну і супрацыіажарную бяспеку, пра якія кожны мясцовы дазнаваўся яшчэ з першымі бацькоўскі.мі кухталямі. Былі і заняткі па гісторыі, ідэалогіі і дакладвых
навуках, якія яшчэ больш заблытвалі складаную карціну светаўспрымання будучых леснікоў.
На тэрыторыю вучэльні вяла драўляная брама з разьбой, на якоіі красавалі барэльефы дзвюх вавёрак, якія ветліва пра- цягвалі адна адной велізарныя арэхі, што мелася сімваліза- ваць багацце лесу - скарбніцы прыроды. «Лесагаспадарчая вучэльня і Музей лесу» - было напісана пад вавёркамі. Зайшоўшы ў двор, сябрукі даведаліся ў курца-камендан- та, што Вайчык выкладае ў 112-й аўдыторыі, і пайшлі да яе. Дзверы аўдыторыі былі зачыненыя, але гэта не спыніла Серага, які рвануў іх на сябе раней, чым Шульга паспеў ветліва пастукацца.
Усярэдзіне яны ўбачылі з тры дзясяткі будучых леснікоў, утаропленых у лектара, які цяпер прамаўляў важка і паволь- на. Лектар быў малады, але ўжо з барадой і ў акулярах, што падштурхоўвала звяртацца да яго на імя ды імя па бацьку. На твары ў лектара застыў такі выраз, нібы яго з года ў год атачалі алігафрэны, і ён звыкся з гэтым, але быў бы шчас- лівы ўбачыць хоць аднаго нармальнага чалавека.
Серы здзівіўся, што на ягонае з’яўленне ў дзвярах лек- тар не адрэагаваў, а пагатоў здзівіўся, калі лектар, не пава- рочваючыся да яго, зрабіў нядбайны знак рукой: маўляў, вы, што спазніліся, праходзьце, сядайце, не замінайце мне і аўдыторыі.
- Алё, ідзі сюды, - сказаў Серы гучна, перабіўшы пра- моўцу на паўслове.
Лектар павярнуўся да Серага з такім выглядам, нібы з ім загаварыў чалавечы азадак.
- Вы з якой групы? - люта нахмурыўшыся, спытаў ён.
- Я з ніякай групы. Сюды ідзі. Размова ёсць, - выклікаў яго Серы, які пачаў раздражняцца з някемлівасці мужчыны.
Той яшчэ нейкі час паварочаў вачыма ў арбітах, паказ- ваючы здзіўленне бесцырымоннасцю візіцёраў, паблажліва працадзіў зале: «Пакуль рыхтуйцеся да тэсту, што будзе пры канцы занятку», - і паважна паплыў насустрач трой- цы ў дзвярах.
- Ты - Вайчык? - спытаў яго Серы.
Шульга ўсё хацеў далучыцца, але яму зрабілася цікава, чым скончыцца гэтая размова.
- Я папрасіў бы! - напружыўся Вайчык. - Аляксандр Іванавіч!
- Добра, Аляксандр Іванавіч, - адмахнуўся Серы. - Карацей, мы ад Грыні Люлькі.
- Гэта хто? - здзівіўся Вайчык.