• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сфагнум  Віктар Марціновіч

    Сфагнум

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 320с.
    Мінск 2013
    77.07 МБ
    Хацелася піць. Хамяк ныў і канькаў піва. У кіёску «Сокі. Воды. Шашлык», упрыгожаным Мікі-Маўсам, які паядаў шаверму, сябры купілі Хамяку марозіва. 3 двароў на іх брахалі сабакі. Усе калодзежы былі схаваныя за платамі, а з дапатопнай калонкі, напатканай на паўдарозе да круга, ішоў іржавы струменьчык з пахам бінтоў. Можна было па- думаць, што вада з цягам часу таксама іржавее, як жалеза. Было пыльна, нібы ў мястэчку калісьці меўся гаспадар, які праціраў усё вакол вільготнай анучай, ды ці то запіў, ці то проста сышоў, так што пыл павольна асядаў - на дрэвах, дарозе, дамах, людзях. Дайшоўшы да круга, прыяцелі селі на пагорку, які ўзвышаўся над дарогай, і сталі чакаць ма- шыну, як рыбак чакае, пакуль пачне брацца рыба. Сонца, адлюстроўваючыся ад асфальту, нараджала на гарызонце фа- та-марганы, здавалася, што там толькі што прайшоў дождж і стаяць вялізныя лужыны. Машын не было.
    - Як наконт таксі ўзяць? - спытаў Серы.
    - Дзе ты ў Глуску таксі бачыў? - адмахнуўся Шульга. - Яно, можа, і ёсць дзе. Адно на ўвесь горад. Стаіць у гаражы, пятніцы чакае, калі вяселле і маладых у ЗАГС трэба везці.
    На круг, брынькаючы косткамі, вылецела старая «БМВ». Хамяк, які сядзеў бліжэіі за ўсіх да абочыны, ускочыў і ўскі- нуў РУКУ «БМВ» прайшла міма, не толькі не спыніўшыся, але яшчэ і паказальна дадаўшы хуткасці. Клубы чорнага дыму, якія засталіся пасля яе, навялі на думку, што «БМВ» падбілі ворагі, і ёй цяпер трэба дацягнуць да свайго аэра- дрома. Праз пятнаццаць хвілін паказалася «Аўдзі», якая ру- халася павольней, а таму сустракаць яе выйшлі ўжо ўтрох. Хамяк прылізаў саламяныя валасы. На вуснах Серага па- казалася ўсмешка. Выглядала гэта страшнавата. Кіроўца памахаў прыяцелям у адказ, быццам яны прагнулі ўвагі, памахаў, але не спыніўся.
    - Адзін сядзеў! - злосна прашыпеў Хамяк.
    Наступнай машыны чакалі больш за гадзіну. Яна доўга катавала то нарастаннем, то заціханнем гукаў рухавіка, a калі нарэшце з’явілася, кампанію ахутала расчараванне, бо ішла яна не з Глуска ў Кастрычніцкі, а наадварот.
    - Шчыльна заселі, - пракаментаваў Хамяк.
    Была яшчэ «Мазда» з мінскімі нумарамі - за яе стырном сядзела дзяўчына; яна так утаропілася вачыма ў дарогу, што, здаецца, проста не заўважыла тройцу, якая махала рукамі з абочыны. Пасля абеду праехаў цяжкі «Лэнд Крузэр» - у кіроўцы быў дзяржаўны твар, і хлопцы не наважыліся яго спыняць. Потым прагрукатаў самазвал з зямлёй, - уся ка- біна была занятая смуглымі людзьмі, твары якіх вымусілі думаць, што едуць яны няйнакш з камволю. На чацвёртай гадзіне чакання Хамяка паслалі па піва. Прыяцелі адшука- лі цянёк пад каравай ігрушай і разлегліся на траве. Зноў на круг выехала «БМВ», цяпер - болыпая і таўсцейшая. Яна была падобная да ласося, які прыбыў з сытых і спакойных водаў Ціхага акіяна ў стрэмную прэсную вадзіцу славянскіх рэк - з намерам аднерасціцца і загінуць ад лапаў мядзведзя. Серы панура падняў руку, кіроўца гэтак жа панура паківаў галавой.
    - Чуеш, а чаго яны не спыняюцца? - пацікавіўся Серы ў Шульгі.
    - Ну, ясна чаго. Ты б спыніўся?
    - He ведаю. A што, западло хіба? На бензін мы б далі.
    - Ну, скажам так. Вось ты за ўвесь час, што правы ў цябе ёсць, хоць раз каго падабраў?
    Серы падумаў.
    - He, не падабраў.
    Гэтая думка - пра тое, што ён цяпер знаходзіцца ў такім жа цяжкім становішчы, у якім знаходзіліся людзі, міма якіх ён шмат разоў праязджаў з абыякавасцю, слухаючы Міхаіла Круга, усхвалявала яго.
    - Проста, зразумей, Шульга, звычайна машыны аўтаспы- няць хіпі нейкія. Іх калі браць, дык толькі каб адмудохаць. А тут жа відаць: нармальным пацанам ехаць трэба.
    - Ну, можа, яны цябе баяцца, - паціснуў плячыма Шульга. - А хутчэй за ўсё проста ўпадлу. Раптам ты сем- камі там насмеціш. Ці паветра сапсуеш. А наогул - едуць, пра сваё думаюць, а тут ты. На халеру ты ім патрэбны?
    Паказаўся Хамяк з півам. Ён быў падобны да дзіцяці, якому купілі паветраны шарык. Раздаў сябрам бутэлькі, сваю адкаркаваў зубамі, запырскаўшы ўсіх пенай з едкім хі- мічным пахам, і прысмактаўся, энергічна рухаючы кадыком.
    - Цяпер можна хоць да ночы тут загараць, - з задаваль- неннем падсумаваў Хамяк.
    - У прынцыпе, да гэтага якраз і ідзе, - хмыкнуў Серы.
    - Нічога! Зараз працоўны дзень скончыцца, пойдзе жва- вей. Але калі не зловім нікога, давядзецца начаваць тут, на крузе, - абмаляваў перспектывы Шульга.
    3-за пагорка выплыла «капейка». Прыяцелям было ля- нотна падымацца, ды і надзеі ніякай, але «Жыгуль» скінуў хуткасць і, падскокваючы на выбоінах першай паласы, як джонка на марскіх хвалях, прыстаў да абочыны проста каля іх. Кіроўца, падобны да злёгку збяднелага Клінта Іствуда, прыадчыніў пасажырскія дзверцы:
    - Вам куды, рабяты?
    - У Кастрычніцкі! - крыкнулі ўсе ўтрох, не верачы ўдачы.
    - Садзіцеся! - шчарбата пасміхнуўся Іствуд і паскроб парослую рэдкімі сівымі валасамі шыю.
    Апынуўшыся на заднім сядзенні, Хамяк перш-наперш добра заліў яго півам. «Не свіняч!» - грозна шапнуў Шульга, які лічыў, што жыць трэба па справядлівасці, хаця б у ма- лых рэчах. «А чаго ён кранаецца, як Шумахер?» - нервовым шэптам запярэчыў яму Хамяк, якога ў прынцыпе немагчыма было чым-кольвек прысароміць. Шульга прамакнуў дэрма- цін колеру савецкага гематагену ўласным рукавом, змахнуў рэшткі піва пад ногі і панура паківаў галавой: узяў дзед трох прыдуркаў на сваю галаву!
    - Хочаце самасаду? - гасцінна прапанаваў дзед і працяг- нуў прыяцелям люльку, зробленую з рога каровы, і газетны пакет са зморшчанымі карычневымі лісцікамі.
    - Вельмі хочам! - з энтузіязмам пагадзіўся Хамяк, у яко- га былі свае ўяўленні пра слова «самасад». Ён хуценька забіў дзедаву люлечку і скарыстаўся прыпальвальнікам. Глыбока зацягнуўся і закашляўся, напоўніўшы «Жыгуль» шызым дымам, што па шчыльнасці спаборнічаў з ранішняй смугой.
    - Тваю ж! - роў ён абпаленымі лёгкімі. - Гэта што, ты- тунь?
    - Ага, тытунец! - адгукнуўся задаволены дзед.
    - He, дзед, мы тытунь не курым! - вярнуў люльку Хамяк, выціраючы слёзы. Ягоны твар набыў тое рэдкае фіялетава- пурпуровае адценне, якое маюць акварыумныя рыбкі з да- лёкіх афрыканскіх азёраў.
    - Ну, не курыце і добра! - схаваў люльку дзед, які не зразумеў Хамяка.
    Даехалі хутка: Іствуд галантна спытаў, да каго яны па- гасціць, мяркуючы даставіць проста да брамы. Шульга ўніверсальна адказаў, што яны «з камволю», і гэта трады- цыйна зняло ўсе пытанні. Адшукаўшы патрэбную пустку, яны вырашылі ўладкоўвацца на начлег і пачынаць раскопкі назаўтра: Хамяк прапаноўваў накрасці на палях бульбы, у дварах - дроў, сысці за гароды і разбіць там імправізаваны лагер. «Рыдлёўкі ёсць, ад мясцовых адаб’емся, калі што», - абгрунтаваў ён свой сцэнар. Шульга быў больш дасведчаны ў пытаннях жыцця палескай вёскі: прайшоўшыся па мёртвай
    вуліцы, ён абраў хату, што стаяла наводшыбе, зняў клямку, накладзеную, як і ў Будзе, без замка, перахрысціўся абра- зам, каб не крыўдзіць нябожчыкаў, і размеркаваў спальныя месцы. Уладкаваліся камфортна, толькі Серы, засынаючы, скардзіўся, што ад навалачкі на ягоным ложку «пахне ба- бай». Шульга хутка развеяў яго рамантычныя настроі, па- тлумачыўшы, што ўладальніца водару, які з пажадай нюхае Серы, ужо гадоў з дзесяць як нябожчыца.
    Прачнуліся ад ляманту Шульгі - хлапеча-пранізлівы спачатку, ягоны крык сарамліва збляк і ператварыўся ў спалоханую цішыню.
    - Шульга, ты жывы там? - нервова спытаў Хамяк. Шульга адказаў не адразу.
    - Жывы. Бляха. Прысніцца ж такое.
    На далейшыя роспыты Шульга адмоўчваўся, і сябры так ніколі не даведаліся, што прымроілася яму тым ранкам. Сонца было ўжо высока, і яны, распакаваўшы інструмент, рушылі да месца раскопак.
    - Вялікі дзень сёння! - прыгаворваў Серы, які верыў у тое, што яны абавязкова адкапаюць скарб.
    - Зноў перапэцкаемся, - буркатаў Хамяк, які ў тое, што яны знойдуць скарб, не верыў.
    Шульга быў маўклівы і, відаць, абдумваў саснёны жах.
    Самым складаным выявілася ачысціць пляцоўку ад хмы- зоў, травы і бэлек страхі, што павалілася дзесяцігоддзі таму: каб падняць скамянелае, урослае ў зямлю дрэва, давялося паднатужыцца ўсім траім.
    - Нічога, пацаны! - суцяшаў Шульга. - Працы шмат, затое відаць, што не капаўся тут ніхто. He месца - цэлка!
    Лепшае бярвенне, з якога была складзеная верхняя частка дома, гаспадарлівыя сяляне даўно расцягнулі сабе на паветкі: знікла і тая цэгла, якую можна было скарыстаць у будоў- лі. Ад карчмы засталіся бязладныя развалы друзу, згнілай драўніны і кафлі. Дзе-нідзе з зямлі падымаліся аброслыя мохам і травой фрагменты муроў: па масіўных каваных за- весах, адкапаных у адным з канцоў хаты, сябры вызначы-
    лі галоўны ўваход. На думку Шульгі, капаць трэба было ў супрацьлеглым ад уваходу баку: хто ж хавае ўласныя аш- чаджэнні проста ля парога? Хамяк і Серы пачалі хаатычна паглыбляцца то тут, то там, закопваючы ўжо пачатыя ямы, калі ім здавалася, што месца бесперспектыўнае. Сам Шульга, узброіўшыся рыдлёўкай, пачаў абкопваць вонкавыя муры карчмы: яму здавалася, што прадпрымальны гаспадар мог схаваць свае ашчаджэнні па-за будынкам - на выпадак, калі саму карчму вырашаць спаліць удзячныя наведнікі.
    Праз колькі гадзінаў Серы натыкнуўся на аснову вя- лікай печы - коміна не захавалася, але ў зямлі засталася велізарная зеўра з каванымі кратамі. Фігурная цэгла была ў некалькіх месцах пакрытая карычнева-чорнай пліткай ручной работы. На масіўных бляхах няроўнай формы быў выяўлены вершнік з мячом: глазура, ачышчаная ад зямлі, вясёлкай пералівалася на сонцы. Выглядала ўсё як у музеі, але Шульга паспяшаўся запэўніць прыяцеляў, што плітка нічога не каштуе. Раззлаваны Хамяк раскрышыў плітку рыдлёўкай, пакуль Серы дзяліўся думкамі ўслых:
    - Пантова жылі калгаснікі пры цары. I навошта ім Дзяржынскі рэвалюцыю зладзіў?
    Яшчэ праз нейкі час рыдлёўка Хамяка бразнула аб шкло: ён пачаў мацаць зямлю рукамі і хутка з піянерскай усмеш- кай, што слаба пасавала да ягонага блатнога твару, падняў важкую бутлю літры на два. Тая была выдзьмутая з тоўстага цёмна-сіняга шкла.
    - Як думаеце, там - залатыя? - спытаў ён, спрабуючы вытрасці з бутлі зямлю.
    - Хутчэй за ўсё тут быў вайн, - расчараваў яго Шульга. - Але ёсць шанец, што не вайн, а салодкая гарэлка.
    He верачы таварышу, Хамяк акуратна цюкнуў бутлю аб рэшткі каменнага падмурка - тая пайшла трэшчынамі і рассыпалася ў руках. Унутры была спрасаваная зямля з не- калькімі заморанымі чарвякамі. Серы, закапаўшыся ўглыб на паўметра, натыкнуўся на некалькі масіўных дошак, ад- паліраваных да лакавага бляску.