Сфагнум
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 320с.
Мінск 2013
Госці знямелі. Першым апамятаўся Серы:
- Даруйце, мы памыліліся.
- Ой, а я пірагоў напякла! - усміхнулася жанчына. Усмешка дзіўным чынам падкрэсліла крыштальны блакіт яе вачэй. Яе прыгажосць была колеру ледзяных азёр Поўначы, у ёй не было ўтульных баршчовых адценняў, уласцівых прасцячкам з гэтых мясцін.
- He туды зайшлі, - старамодна пакланіўся Серы і скі- раваўся да дзвярэй. Ён быў удзячны Пахому за тое, што той даў паглядзець на каралеву. Ён перадумаў забіваць таго і не бачыў ніякага падману ў тым, што адбылося. Жанчына пад- няла ўверх далонь, спыняючы Серага:
- Чакайце, чаму вы сыходзіце?
Гасцям было вельмі няёмка. Ім было сорамна сказаць, навошта яны сюды заявіліся. Хамяк усё ніяк не мог праглы- нуць кавалак пірага, які старанна разжаваў і цяпер трымаў пад языком, разумеючы што ані жаваць далей, ані пагатоў глытаць, гледзячы на такую прыгажосць, немагчыма.
- Гэты... - жанчына пасумнела, - зноў мяне прадаў, так?
Шульга закашляўся і густа пачырванеў.
- Ну нічога, - уважліва гледзячы на тройцу, сказала гаспадыня. - Я ж усё разумею, хлопцы. Яму патрэбны ал- каголь. Што зробіш. Ён хворы. Ну, а раз прадаў, дык... - яна паціснула плячыма і зрабіла запрашальны да стала жэст.
Хамяк пакруціў галавой, паказваючы, што пры ёй ён есці не зможа і нічога больш таксама не можа і не хоча. Шульгу было пякуча сорамна.
- Вы ўсе ўтрох будзеце? - спытала яна і ўсміхнулася ўбок, апусціўшы вочы.
- He, мы пойдзем. Дзякуй, гаспадыня! - першым адмо- віўся Хамяк.
- Так, дзякуй вам за ўсё, - шчыра сказаў Шульга. - Даруйце нам. Вось ён застанецца, Серы, а мы з сябрам пой- дзем. Мы наогул ісці не хацелі, - паспрабаваў ён выгарадзіць сябе перад жанчынай.
- Я б таксама ўжо пайшоў, - няўпэўнена сказаў Серы.
- He, хоць вы мяне не кідайце, - жанчына падышла да яго і ўзяла за руку. Серы зрабіў вялікія вочы і разгублена кіўнуў прыяцелям.
- Добра. Я застануся пакуль. Вы едзьце, пацаны. Я так- сама падграбу. Сустрэнемся ў Будзе.
Ён выйшаў на ганак, Хамяк і Шульга адчулі сябе так, быццам ім доўга давялося стаяць у дзіўных, не ўласцівых
для іх позах і цяпер нарэшце можна было паслабіць зацёк- лыя і здзервянелыя целы.
- Нейкая яна рэальна нерэальная, - летуценна сказаў Хамяк. Яму хацелася сустрэцца з гэтай жанчынай яшчэ раз, але пры зусім іншых абставінах: дапусцім, падняць па навод- цы багатую-багатую камору, здаць стаф барыгам, купіць сабе пінжак у краме «Х’юга Бос» на рынку, схадзіць у цырулыію, абрэзаць пазногці, падстрыгчы валасы, якія тырчаць з носа і з вушэй, - і толькі пасля гэтага да яе. I як да яе? Узяць у адну руку торцік «Птушынае малако», у другую - букет белых ружаў, сесці на таксі і на ім пад’ехаць у найлепшым выглядзе. I каб таксі было добрае, белы «Мэрсэдэс» ці яшчэ лепшае. А прыйшоўшы, казаць ёй пра тое, якое дурное ў яго, Хамяка, жыццё, як яго ўсе не любяць і як яму ад гэтага складана заставацца добрым. I каб яна слухала і абяцала, што ўсё ў яго наладзіцца. I ў яго рэальна ўсё пасля гэтага наладзіцца.
- He спыталі, як завуць, - са шкадаваннем сказаў Хамяк і праглынуў пірог, які не глытаў дагэтуль. Яму захацелася сказаць пра жанчыну якую-небудзь гідоту, каб замаскаваць сваё сапраўднае стаўленне да яе, але ён - упсршыню за доўгі час - не змог выціснуць з сябе нічога кепскага.
- He пашанцавала бабе. Муж алкаголік. А ўся гаспадарка на ёй, - задуменна сказаў Шульга. Прыгажосць незнаёмкі прымусіла яго задумацца пра Насцёну, і гэта былі нялёгкія думкі.
Іх падабраў трактар, які ехаў міма Буды на рамонт у да- лёкую вёску, назва якой прымусіла б прыхільніка трылогіі Толкіна згадаць пра мудрагелістыя і спеўныя эльфійскія імёны. Дзверы ў трактара не зачыняліся, месца было толь- кі адно, а рысорамі ён быў не абсталяваны, з прычыны чаго нават на роўнай паверхні ён спараджаў трасяніну, якую ха- целася назваць сэксалагічным словам «фрыкцыі». Да канца паездкі Шульга сядзеў на калене ў кіроўцы, а Хамяк ляжаў на іх абодвух. Шульга пажартаваў, што дзве гадзіны ў трак- тары збліжаюць трох мужчынаў мацней, чым вечар у лазні,
але ніхто не засмяяўся: усе сапраўды адчувалі сябе залішне збліжанымі.
На ўездзе ў Буду трактарыст рэзка даў па тармазах, куды больш рэзка, чым гэта можна было ў транспартным сродку без амартызатараў, так што сябры адчулі сябе складнікамі кактэйлю, змяшанага ў шэйкеры рукой абыякавага бармэна.
- Ты чаго тармозіш так? - крыкнуў Хамяк.
- Глядзіце, мярцвяк ляжыць! - адказаў трактарыст, па- казаўшы пад колы трактара. Сапраўды, у цьмяным святле фараў, прыгледзеўшыся, можна было распазнаць загорнутую ў лахманы постаць, якая ляжала тварам уніз.
Выскачылі і кінуліся абмацваць ляжачага. Ён выгля- даў цэлым, аднятых ад цела канечнасцяў не назіралася. Мужчына сапраўды толькі цудам не трапіў пад трактар - да каленвала заставался менш за метр. У адказ на абмацванні той, не расплюшчваючы вачэй, выцягнуў перад сабой пра- вую руку з упэўнена скручанай моцнай дуляй.
- Жывы! - уражана сказаў кіроўца. - Дзіўна, што яго ніхто да нас не пераехаў!
- Драныўротштотрэбайдзіценахер, - невыразна вы- крыкнула постаць.
- Мужык, ты здаровы наогул? - ветліва ўдакладніў Шульга.
- Нахерідзіцехуліўрацемнуўшынахер! - не расплюшчва- ючы вачэй, падтрымаў размову ляжачы. Ён быў моцна п’яны.
- Давайце яго з дарогі знясем у хату.
Яны ўзялі мужыка пад пахі і, як мех, панеслі ў двор дома паблізу. Па дарозе ноша абмачылася і адразу пасля брык- нулся, балюча стукнуўшы Хамяка нагой пад дых. Той, не адпускаючы ног п’янага, хутка прабіў яму мыском красоўка ў вобласць ныркі. Ноша выгнулася, але прамаўчала. У вок- нах дома гарэла святло. Шульга раптам зразумеў, што гэта ўжо знаёмы яму дом, пазнаў гэтыя фіраначкі, яечна-жоўтае святло лямпы і нават прамільгнулы за фіранкамі цень.
- He, мужыкі. He панясем яго туды.
- Чаго? - здзівіўся трактарыст.
- He трэба яго ў дом, - папрасіў Шульга. - Ён жа аба- сцаўся. Давай яго тут, на лаўцы, ля калодзежа.
Яны паклалі спячага на лаву, трактарыст развітаўся з імі і памчаў прэч на сваім д’ябальскім агрэгаце.
- Чаму не ў дом? - ціха запытаў Хома.
- Гэта бацька Насцін, - растлумачыў Шульга. - Хай паляжыць, праветрыцца. Раптам у доме парыць пачне, рукі зачэшуцца.
Ён не стаў тлумачыць, што баяўся не столькі за дзяўчы- ну, колькі самой сустрэчы, спантаннай сустрэчы з хуткімі тлумачэннямі, тлумачэннямі як бы між іншага, - чаму не прыйшоў зранку, чаму знік, і ўсё на тле таго, што трэба па- класці п’янага бацьку, а побач Хамяк, ды яшчэ трактарыст.
- Дык давай грохнем дзядзьку! - весела прапанаваў Хамяк. Яму падабалася біць п’яных. - Адмудохаем да сіні, каб ён заўтра крывёю прасцаўся, а паслязаўтра ў халадзец згуляў!
- Ты здурнеў? Кажу ж, бацька Насцін! - прарычэў Шульга.
Ля веснічак хаты чакала баба Люба.
- Куды зніклі? - строга спытала яна.
Шульга хацеў звыкла зманіць пра камволь, але прыку- сіў язык: з бабай Любай такія прымітыўныя хады не спра- цоўвалі.
- У Глуск ездзілі. У лесагаспадарчае вучылішча пасту- паць, - патлумачыў Шульга.
- I што, прынялі? - недаверліва ўскінула галаву баба Люба.
- He. He прынялі. Іспыт па медзвядыстыцы правалілі, - Шульга хутка падміргнуў Хамяку. - У наступным годзе пад- ручнікі пра мядзведзяў пачытаем і зноў будзем паступаць.
Баба Люба задаволена кіўнула: яна была перакананая, што гарадскія ў такія сур’ёзныя ўстановы, як лесагаспадар- чая вучэльня, паступіць не могуць. А калі нават і паступяць, дык будзе праз гэта адно мор, неўраджай і пажары.
- А дзе сябрук ваш?
Гісторыя Серага была настолькі дзіўная, што Шульга вырашыў апавесці яе амаль праўдзіва.
- Ён сабе сяброўку знайшоў.
- У Глуску? - пляснула ў ладкі ўзрушаная баба Люба.
- He, у Кастрычніцкім.
- Але ў яе муж ёсць! - улез Хамяк, якому нарэшце ўдалося сказаць гадасць пра зачаравалага яго чалавека.
- А як завуць?
- Пахом, - адказаў Шульга. - He сяброўку, мужа.
- Пахомава расамаха?! - устрывожылася баба Люба. - Ах ты ж курва! I вы яго там з гэнай русалкай кінулі?
- 3 якой русалкай? Добрая дзяўчына. Старанная, - цёп- ла ўсміхнуўся Шульга.
- Што вы да яе палезлі? Яна ж русалка, не чалавек! - закрычала баба Люба. - Выглядзіць як чалавек, але - не чалавек! У нас усе да яе не падходзяць на дзесяць крокаў, баяцца! I мамка ў яе такая ж была! Чаго вы пайшлі?
- Нас муж паклікаў. У госці, - Шульга з усіх сілаў спра- баваў трансфармаваць дзікую дамову, заключаную Серым на руінах карчмы, у штосьці прыстойнае.
- Яна русалка, панімаеце? У нас тут не такія русал- кі, як у Пушкіна ў казках, а настаяшчыя. Што пра іх мая баба казала - што некалі даўным-даўна, да рэвалюцыі, ру- салкі былі звыклымі дзяўчатамі, толькі тапеліцамі. Праз няшчасную любоў утапіліся. I з тых часоў сталі русалкамі. Нараджаюцца на свет, паміраюць, як людзі. Толькі - русалкі. Ну, так старыя людзі гавораць, але, я думаю, гэта глупства, прымхі і забабоны! А вось што пэўна вам гавару, дык гэта што русалка мужыкоў са свету зжывае! Пахом яшчэ тры гады таму не піў, не курыў нават! 3 арміі прыйшоў, хату паставіў. А як яна з ім жыць пачала - ануча адна асталася ад Пахома. Інвалід ён цяпер! П’е - не ўстае!
- He, вы не маеце рацыі, баба Люба, - мякка спыніў яе Шульга. - Мы, напэўна, пра розных людзей гаворым. Там іншая сітуацыя: ён - алкаш, прыніжае яе, вы б ведалі, чаго ён толькі з ёй ні робіць. А яна - анёл, трывае моўчкі. Плюс на ёй уся гаспадарка.
- Дык сябра гэты ваш з ёй астаўся? Вой-вой! - заля- мантавала баба Люба. Яна перажагналася складаным кры- жам: апроч чатырох кропак, да якіх датыкаюцца зазвычай, кранулася сабранымі разам пальцамі сваіх вуснаў, плячэй, шчок і сцёгнаў.
- Галоўнае, каб ён з ёй не кахаўся, - сказала яна стро- га. - Калі не выдзержыць, калі яна яго зацягне ў ложак - усё, не выратуем вашага прыяцеля.
- У яго прэзерватыў ёсць, - крыва пасміхнуўся Хамяк.
- Ты палыбся яшчэ! - перадражніла яго баба Люба. - Вы не ў горадзе! Тут вас анальгін не ўратуе!
Галосячы, яна выйшла з хаты.
РАЗДЗЕЛ 14
Глускі райвыканкам знаходзіўся на галоўнай плошчы горада побач з палахліва-няўцямным плакатам «Біяраз- настайнасць - наша жыццё». На плакаце быў намалява- ны бусел, які ступае па полі і грэбліва нясе ў дзюбе жабу. Семантыка плаката была такая шырокая і туманная, на- столькі лёгка разгортвалася як у сферы, знітаваныя з супра- цівам ворагу (жаба), так і ў тэмы, звязаныя з працягам роду і жыцця на Зямлі (бусел), што хуліганы баяліся апаганьваць плакат, а заезджыя аматары графіці перавагу ў пакрыцці тэ- гамі аддавалі плошчам платоў і адміністрацыйных будынкаў. На трэцім паверсе Глускага райвыканкама месціўся кабінет старшыні, упрыгожаны кітайскім штучным камінам з пад- святленнем з рубінава-чырвоных лямпачак. Сцены кабінета абцяжарвалі тры змешчаныя ў рамкі граматы пераможцы раённага конкурса «За духоўнае адраджэнне» і жывапіснае палатно, што яўляла хараство глускага краю ў гуашы; пад- лога была ўпрыгожаная шыкоўным дываном з дзяржаўным гербам. Апроч гэтага тут знаходзіўся масіўны офісны стол і калекцыя верасовых люлек, якія ніколі не распальваліся, бо мусілі падкрэсліваць глыбакадумнасць гаспадара кабіне- та. Меўся тут і пенапалістыролавы глобус, у які ўлазіць да шасці бутэлек віскі.